Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Декабря 2013 в 20:41, контрольная работа

Краткое описание

Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з’яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага. Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце. Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII - XV ст. памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам вызначае iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых (пераходных) груп. Адной з iх з'яўляюцца т. зв. устаўныя граматы - лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi цi групы асоб. Устаўныя граматы вялiкiх князёў лiтоўскiх класiфiцыруюць па тыпах: ільготныя, даравальныя (цi жалаваныя) i ахоўныя (цi пацвярджальныя) - i па вiдах: земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам.

Вложенные файлы: 1 файл

Источники феодального права Беларуси.docx

— 39.93 Кб (Скачать файл)
  1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі

Адным з самых цікавых  этапаў у гісторыі Беларусі з’яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага. Гэта дзяржава на працягу некалькіх  вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце. Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII - XV ст. памiж  актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным  правам вызначае iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых (пераходных) груп. Адной  з iх з'яўляюцца т. зв. устаўныя граматы - лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi цi групы асоб. Устаўныя граматы вялiкiх князёў лiтоўскiх класiфiцыруюць па тыпах: ільготныя, даравальныя (цi жалаваныя) i ахоўныя (цi пацвярджальныя) - i па вiдах: земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам.

Земскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Гэтыя прывілеі дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і былі абавязковыя для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, грамадзянскага, канстытуцыйнага права, у іх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права. Напрыклад, агульныя прынцыпы крымінальнай адказ-насці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчынна-га, абавязацельнага права і г. д. Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем  Літоўскім Ягайлам, уражэнцам  Беларусі, які ў праваслаўным хрышчэнні называўся Якавам, а калі зрабіўся польскім каралём і прыняў каталіцкую веру, то стаў называцца Ўладзіславам. Яго першы прывілей  быў выдадзены 20 лютага 1387 г. і быў накіраваны на распаўсюджанне каталіцызму ў Беларусі і Літве.[4, с.176]

Прывілей 22 лютага таго ж  года фактычна дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася  ў надзяленні багатымі дарамі і маюнткамі  каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасі з прывілеем  усё каталіцкае духавенства, касцёлы, кляштары і феадальна-залежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі, гэта значыць, што яны  вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржавы м вялікага князя.[1, с.39]

Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ад 20 і 22 лютага   1387 г. было прымусовае насаджэнне каталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што  Ягайла па ўмовах Крэўскай уніі сам  прыняў каталіцкую веру і абавязаўся распаўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты. Таксама у дзяржаўна-прававым жыцці Вялікага княства Літоўскага істотнае значэнне меў прывілей, выдадзены князю Скіргайле (Івану), ад 28 красавіка 1387 г. Гэтым прывілеем падцвяржаліся і замацоўваліся правы князя Скіргайлы на кіраванне ўсім Вялікім княствам Літоўскім пасля ўзыходжання Ягайлы на польскі прастол. Ягайла абяцаў Скіргайле “крепко блюсти его княженья и державы”. Тым самым юрыдычна замацоўвалася надзяленне Скіргайлы вялікакняскімі паўнамоцтвамі і захоўвалася дзяржаўная адасобленасць Вялікага княства. З мэтай умацавання эканамічнай базы палітычнай улады Скіргайлы пацвяржаліся яго непасрэдныя правы на Полацкае і Трокскае княствы, а таксама перадавалася ў яго асаблівае распараджэнне значная частка дзяржаўных земляў і даходаў. [4, с.178]

Агульназемскія  граматы XV стагоддзя

Гарадзельскiя 1413 г.

Гродзенскiя 1432, 1434 г.

Вялiкага князя Казіміра 1447 г.

Вялiкага князя Александра1492 г.

Прымусовае насаджэнне каталiцызму. Абмежаванне ў правах праваслаўных феадалаў.

Ураўнення ў правах праваслаўных з католiкамi

Замацаванне суверэнітэту ВКЛ i правоў феадалаў незалежна ад веравызнання (валодаць зямлей з сялянамi, судзiць сялян, наследаваць маëмасць, свабодна выязджаць за межы i г.д.).

Вяршэнства рады ў дзяржаўных справах. Абагулены i дапоўнены правы феадалаў (шляхты). Аб Мiжнароднай палiтыцы ВКЛ (мiрнае суiснаванне, прытрымлiванне саюзаў, дагавароў i iнш.).


 

[3, с. 31]

Асноўныя палажэнні прывілеяў у 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім прывілеі 1413 г., які яшчэ больш пашырыў правы феадалаў-католікаў. Быў выдыдзены ад імя Ягайлы. Аналіз тэксту і прычын, што прымусілі да яго абвяшчэння, прыводзіць нас да пераканання, што ўся справа заводзілася да існуючага ўжо саюза дзвюх дзяржаваў. Разам з тым ён пашыраў правы каталіцкай царквы і духавенства, а таксама служыў праграмай і заданнем на абмежаванне правоў і дыскрымінацыю ўсіх некатолікаў. [4, с.180]

У выніку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася  унутрыкласавая барацьба, што з’явілася  падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць у правах праваслаўных феадалаў з феадаламі-католікамі. Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслужылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадумовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб’яднаўшы яе на класавай аснове. Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для граждан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феадальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.

У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго намеснікі  і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прыватнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і  феадалам. Акрамя таго, за феадаламі  замацоўвалася права судзіць  залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць  самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.[1, с.41]

Падводзячы вынікі, можна  сказаць, што дзяржаўна-прававое значэнне прывілея 1447 г. заключалася ў яго  станоўчым ўплыве на ўмацаванне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, фіксацыі яе суверэнных правоў і адасобленасці ад кароны Польскай, а таксама на далейшае юрыдычнае афармленне правоў усяго  саслоўя шляхты. Разгледжаныя, а таксама некаторыя іншыя агульназемскія прывілеі (напрыклад, прывілеі Аляксандра Казіміравіча 1492 г.; Жыгімонта I 1506 г.) былі накіраваны на ўмацаванне становішча феадалаў, атрыманне шляхтай яшчэ больш важкіх палітычных правоў і паглыбленне яе ўплыву на дзяржаўныя справы. Асабліва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі нормы, якія юрыдычна замацоўвалі абмежаванне ўлады вялікага князя і фактычна вызначалі яго прававое становішча не як гасудара-вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. У прывілеі абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых судовых рашэнняў, забараняліся хабары і судзейская неаб’ектыўнасць (арт. 28). Вызначаліся пэўныя тэрміны разгляду спраў. Тым самым гэты канстытуцыйны акт быў накіраваны на ўдасканальванне адзіных для ўсёй дзяржавы нормаў судаводства. [4, с.185-186]

Класавая і саслоўная  накіраванасць прывілея асабліва выразна  была выказана ў арт. 25: “Плябеяў, абавязваемся не адымаць у нобіляў, але ўсю  набілію захоўваць у яе годнасці (шляхетнасці)”. [2, с.49]

Жыгімонт I 7 снежня 1506 г. у Гарадзенскім прывілеі пацвердзіў усе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. У ім больш выразна выявілася абмежаванне ўлады вялікага князя на права асабіста выдаваць заканадаўчыя акты. ”Мы – запісана ў артыкуле 7 прывілея, - не інакш будзем тлумачыць і дапасоўваць статуты і зацверджаныя і ўхваленыя да выканання старадаўнія звычаі або ўноў укладзеныя і абвешчаныя і тыя, якія будуць упарадкаваны для агульнай выгады рэспублікі нашай, як пасля грунтоўнага разважання і з ведама нарады і згоды паноў-рады нашых Вялікага Княства Літоўскага”.

Прывілей заканчваецца абяцаннем: “ І вышэй паданыя артыкулы, якія на наша княскае слова і пад  цялеснай прысягай на стаячым прад намі святым Божым евангеліі, мы абяцалі  трымаць і захоўваць і гэтым  абяцаннем і падмацоўваем ва ўсіх іх пунктах, пазіцыях, раздзелах, кандыцыях  і артыкулах, у сілу ласкі, добрасці і шчодрасці нашай мы зацвердзілі, адобрылі і ўмацавалі і цяпер  зацвярджаем, адабраем і ўмацоўваем гэтым пісаным прывілеям і  ўхваляем, што яны маюць сілу вечнай моцнасці праз гэта”. [2, с.54]

Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практычна завяршыўся першы  этап развіцця беларускага дзяржаўнага  права ў форме прывілеяў, бо “наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў  і паўтаралі іх. Яны ўяўляюць цікавасць  з пункту погляду формы і спосабаў сістэматызацыі і кадыфікацыі нормаў права”. Пасля выдання Статута 1529 г. галоўнае значэнне ў развіцці права належыць не прывілеям, хаця і яны працягвалі выдавацца, а статутам і соймавым пастановам. [1, с. 40]

Абласныя  граматы (прывілеі) даваліся землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя правы. Таму выдача абласных прывілеяў, напрыклад Полацкай і Віцебскай землям, ставіла сваёй мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні норм мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г. д.

Першапачатковыя тэксты земскіх прывілеяў да нас  не дайшлі, але пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні  ўстаноўленых граматамі норм выдаваліся пацвярджаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нормы раней выдадзеных прывілеяў.

Такім чынам, выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў Вялікім княстве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.

Валасныя  прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтву жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Але ж мы павінны адзначыць, што, выдаючы валасныя граматы і тым самым аб-мяжоўваючы ўладу службовых асоб, вялікі князь у першую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаўнага скарбу, бо са збяднелых сялян немагчыма было б збіраць падаткі. Таму змест валасных прывілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне павіннасцей і некаторыя правы жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца — прадстаўніка сялянскай мясцовай адміністрацыі. Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяшчаюцца шматлікія водгукі яшчэ больш старажытных прававых звычаяў. Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае права.

Да  гарадскіх прывілеяў трэба аднесці: прывілеі на магдэбургскае права; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бедствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што вы-даваліся з мэтай развіцця горада і прыцягнення ў яго новых жыхароў.

Да  прыкладу, граматы на магдэбурскае права на працягу XV і XVI стст. былі выдадзены ўсім буйным гарадам Бе-ларусі, а таксама многім мястэчкам. Грамата давалася гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім гарадам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках гэты прывілей выконваў ролю юрыдычнага акта на самакіраванне горада, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці.

Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нор-мам, што ўстанаўлівалі  парадак утварэння і кампетэнцыю  гарадскіх органаў кіравання. У  прыватнасці, ва ўсіх граматах змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, стараст і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бурмістраў, радцаў (дарадчыкаў) і лаўнікаў (засядацеляў).

Такім чынам, у XII - XV стст. на тэрыторыі Беларусі не існавала дакладнага размежавання памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам, і таму ў гэты час існавалі шматлікія пераходныя групы юрыдычных дакументаў. Адной з iх з'яўляюцца т. зв. устаўныя граматы - лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi цi групы асоб, якія класіфікуюцца па вiдах на земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва і канкрэтным асобам. У сучаснай беларускай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн "прывiлей" ужываецца ў сэнсе вызначэння заканадаўчых актаў, якiмi вялiкiя князi цi каралі надавалi або пацвярджалi выключныя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных сацыяльных цi этна-рэлiгiйных груп.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.  Судзебнік Казіміра 1468г.

Ускладненне характару дзяржаўнага  жыцця патрабавала забяспечыць  адзiнства права для ўсёй дзяржавы. Першая спроба ўсталяваць адзiнства  прававых нормаў на ўсёй тэрыторыi, абмежаваць самавольства суддзяў, а таксама  ўзмацнiць прававую ахову феадальнай маёмасцi i ўвесцi жорсткiя меры пакарання  злачынцаў была зроблена ў Судзебнiку 1468 г.

Арыгiнал Судзебнiка не захаваўся  да нашых дзён, маюцца толькi тры  яго спiсы, датаваныя 70 - 80-мi гг. XVI ст [1, с. 42]. Упершыню гэты заканадаўчы дакумент быў апублiкаваны I. Данiловiчам у 1826 г. у 1-м томе "Актов, относящихся к истории Западной России" . Побач з назвай "судзебнiк" ужывалiся яшчэ "лiст", "статут", "закон". Магчыма, тэрмiн зацвердзiўся ў гiстарычнай лiтаратуры пад уздзеяннем таго факта, што "судзебнiкамi" называлiся шырокавядомыя дакументы заканадаўства Маскоўскай дзяржавы 1497 i 1550 гг.

Фармуляр Судзебнiка маладаследаваны, паколькi арыгiнал яго не захаваўся, а рэканструкцыя ўскладняецца адсутнасцю аналогii з сучаснымi яму помнiкамi права Вялiкага княства Лiтоўскага. Агульнапрызнаным лiчыцца зроблены М.Ф. Уладзiмiрскiм-Буданавым падзел Судзебнiка на 25 артыкулаў. У яго  структуры вызначаюцца тры часткi, якiя найперш датычацца сферы  крымiнальнага права:

Информация о работе Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі