Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Апреля 2013 в 19:05, контрольная работа
Гісторыя дзяржавы і права з'яўляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры, гэта навука пра жыццё і дзейнасць людзей у грамадстве і дзяржаве.
Сучаснаму беларусу неабходна пастаянна вывучаць гісторыю сваёй краіны, яна увесь час папаўняецца новымі фактамі і падзеямі. Пастаяннае звяртанне чалавека да гісторыі робіць яго гістарычна адукаваным. Веданне гісторыі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны – ёсць той мінімум, якім павінен валодаць кожны адукаваны чалавек, а тым больш грамадзянін, які жадае паспрыяць развіццю той дзяржавы, дзе ён нарадзіўся і жыве.
Уводзіны 3
1. Мясцовые органы дзяржаўнай улады на Беларусі ў XV-XVII ст. 5
2. Першая канстытуцыя Беларускай ССР 1919г. 15
Заключэнне 19
Спісак выкарыстанай літаратуры
Уводзіны |
3 |
1. Мясцовые органы дзяржаўнай улады на Беларусі ў XV-XVII ст. |
5 |
2. Першая канстытуцыя Беларускай ССР 1919г. |
15 |
Заключэнне |
19 |
Спісак выкарыстанай літаратуры |
21 |
УВОДЗІНЫ
Гісторыя дзяржавы і права з'яўляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры, гэта навука пра жыццё і дзейнасць людзей у грамадстве і дзяржаве.
Сучаснаму беларусу неабходна пастаянна вывучаць гісторыю сваёй краіны, яна увесь час папаўняецца новымі фактамі і падзеямі. Пастаяннае звяртанне чалавека да гісторыі робіць яго гістарычна адукаваным. Веданне гісторыі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны – ёсць той мінімум, якім павінен валодаць кожны адукаваны чалавек, а тым больш грамадзянін, які жадае паспрыяць развіццю той дзяржавы, дзе ён нарадзіўся і жыве.
Мясцовыя органы ўлады
на Беларусі валодалі шырокімі паўнамоцтвамі
ў вырашэнні ўсіх мясцовых спраў
і мала залежылі ад цэнтральных органаў.
У сваёй дзейнасці яны
Асноўныя задачы кантрольнай работы па пытанню “Мясцовыя органы дзяржаўнай улады на Беларусі ў XV-XVII”:
Гістарычны аналіз помнікаў
права неабходны для
Мэтай кантрольнай работы па гэтай тэме з'яўляецца аналіз асноўных палажэнняў Канстытуцыі.
Асноўныя задачы кантрольнай работы па пытанню “Першая Канстытуцыя Беларусскай ССР 1919г. ”
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь складае аснову прававой сістэмы краіны, яна з'яўляецца асноўным юрыдычным актам.
Сучасная Канстытуцыя Беларусі грунтуецца на трох асноўных кампанентах:
У рабоце выкарыстоўваецца вучэбная і гістарычная літаратура, у тым ліку працы такіх аўтараў як Р.А. Васілевіч, Т.І. Доўнар, Я.А. Юхо.
1. МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ НА БЕЛАРУСІ Ў XV-XVII ст.
Мясцовыя органы ўлады на Беларусі ў перыяд феадалізму валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэнні ўсіх мясцовых спраў і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваей дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам або актамі мясцовай адміністрацыі. Ваяводствы Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, а таксама шмат якія паветы і воласці мелі спецыяльныя граматы, у якіх былі замацаваны іх правы. Акрамя таго, асобнае праўленне было арганізавана ў гарадах і ў прыватных уладаннях феадалаў. Усё гэта параджала разнастайнасць мясцовых органаў і адрозненне паўнамоцтваў нават у аднатыпных органах. Разам з тым усе яны валодалі і некаторымі агульнымі прыметамі [5, с. 120].
Галоўным кіраўніком у сістэме мясцовых органаў, як правіла, з'яўляўся ваявода, які ўзначальваў усю мясцовую адміністрацыю, валодаў гаспадарчымі, ваеннымі, судовымі функцыямі на тэрыторыі ваяводства. Замяніўшы ранейшых васальных князёў, ваяводы працягвалі кіраваць на месцах пры дапамозе старых органаў і службовых асобаў дзяржаўнага апарата, аднак паступова з удзелам ужо мясцовых соймікаў і мясцовых рад, куды уваходзілі найбольш уплывовыя землеўласнікі.
Прызначаліся ваяводы вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных землеўласнікаў, жыхароў Вялікага княства Літоўскага. Пры прызначэннні ваяводаў у «прыслухоўваючыя» землі (Полацкае, Віцебскае і некаторыя іншыя ваяводствы) вялікаму князю і радзе неабходна было заручыцца згодай вольных жыхароў (як правіла, мясцовых землеўласнікаў) гэтых зямель адносна той ці іншай кандыдатуры на пасаду ваяводы. Апроч таго, нават пасля прызначэння ваяводы мясцовыя землеўласнікі мелі права запатрабаваць «даць па іх волі іншага ваяводу”. Залежнасць ваяводы ад мясцовых землеўласнікаў была даволі значнай і ў іншых ваяводствах. У пасадзе ваяводы спалучаліся рысы мясцовага дзяржаўнага органа, залежнага ад органаў цэнтральнага дзяржаўнага кіравання, і органа мясцовага самакіравання.
У сваіх ваяводствах ваяводы абавязаныя былі праводзіць у жыццё распараджэнні цэнтральных органаў, а таксама выяўляць інтарэсы мясцовага насельніцтва (асабліва буйных землеўласнікаў) і выказваць іх перад цэнтральнымі органамі. Адстойваць мясцовыя інтарэсы ваявода мог на радзе, членам якой ён таксама з'яўляўся, альбо на сойме, на якім ён абавязаны быў прысутнічаць. Усё гэта ставіла ваяводу як намесніка вялікага князя і адначасова кіраўніка органаў мясцовага кіравання ў асаблівыя, часам даволі складаныя адносіны з цэнтральнымі органамі і мясцовымі землеўласнікамі.
Асноўныя абавязкі ваяводы заключаліся ў падтрыманні існуючага правапарадку на тэрыторьі ваяводства, ажыццяўленні агульнага кіраўніцтва эксплуатацыяй усіх крыніцаў дзяржаўных і вялікакняжацкіх прыбыткаў, арганізацыі ўзброеных сілаў ваяводства, адпраўленні правасуддзя на тэрыторыі ваяводства. Для падтрымання парадку ваявода мог выкарыстаць падпарадкаваныя яму гарнізоны замкаў, а пры неабходнасці - склікаць шляхецкае апалчэнне. Апроч таго, у яго, як і ў усякага буйнога землеўласніка, быў атрад асабістай аховы і цэлы штат падпарадкаваных яму службовых асобаў - «вряднікаў» і «слугаў».
У гаспадарчай дзейнасці ваявода перш за ўсё клапаціўся аб належным выкананні сельскагаспадарчай працы ў дзяржаўных маёнтках, перададзеных яму ў трыманне (дзяржанне), аб надежным і своечасовым паступленні ў дзяржаўную казну даніны і падаткаў з залежных людзей. Ён абавязаны быў ахоўваць дзяржаўны зямельны фонд ад самавольных захопаў. У яго функцыі ўваходзіў абавязак сачыць за тым, каб сяляне не сыходзілі з дзяржаўных земляў на землі прыватнаўласніцкія. Ён мог «асаджваць» вольных сялян і баяраў на пустых (незанятых) землях.
Пры ажыццяўленні правасуддзя ваявода сумесна з мясцовай кіруючай элітай разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы ў дачыненні да ўсіх асобаў, якія пражывалі на тэрыторыі ваяводства, за выключэннем спраў, падсудных земскаму, вялікакняжацкаму альбо духоўнаму судам.
Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы быў падваявода (намеснік ваяводы), які з'яўляўся яго намеснікам па адміністрацыйна-судовых справах і пры адсутнасці ваяводы займаўся усімі неабходнымі справамі (старшынстваваў у судзе, кіраваў працай ваяводскай канцылярыі, падпісваў і сведчыў разнастайныя дакументы і г.д.), а таксама кашталян, які кіраваў узброенымі сіламі галоўнага замка ваяводства і апалчэннем ваеннаабавязаных асобаў, прыпісаных да дадзенага замка (ён жа быў «таварышам» ваяводы пры прадстаўленні інтарэса ваяводства ў радзе і на сойме).
Акрамя таго, важнымі службовымі асобамі ў ваяводстве былі, ключнік, у веданні якога знаходзіўся збор падаткаў; стайнік, які ажьццяўляў нагляд за гадоўляй коней для войска і дзяржаўнай стайняй у ваяводстве; гараднічы, галоўным абавязкам якога быў клопат аб рамонце і ўтрыманні замка (у адсутнасць кашталяна ён узначальваў гарнізон замка); скарбнік, які займаўся фінансамі, улікам прыбыткаў і выдаткаў ваяводства; ляснічы і лоўчы, якія ведалі ляснымі здабычамі і паляваннем, а таксама іншыя службоўцы (стольнік, чашнік, мечнік і г.д.) [2, с. 46-48].
Галавой адміністрацыі ў павеце быў староста. Прызначаўся ён гасударам і Радай з ліку буйных феадалаў. Пасада гэтая часцей за ўсё разглядалася як дадатковая крыніца даходаў буйнога феадала, а абавязкі, звязаныя з выка-наннем пасады, выконваў прызначаны старостам яго намеснікам – падстароста [5, с. 123].
Уладныя паўнамоцтвы старасты на тэрыторыі павета былі прыкладна такімі ж, як і ў ваяводы, аднак залежылі і ад іншых акалічнасцяў (радавітасці, сямейных сувязяў, спецыфікі сумяшчальных пасадаў і інш.). У феадальнай дзяржаве кожны буйны землеўласнік, як правіла, адначасова займаў некалькі пасадаў (у тым ліку мог быць і старастай іншага павета), за якія меў значныя прыбыткі.
Стараста, як і ваявода, абавязаны быў сачыць за падтрыманнем правапарадку на падведамнай тэрыторыі, здзяйсняў нагляд за гаспадарчай дзейнасцю дзяржаўных маёнткаў і за паступленнем у дзяржаўны скарб прыбыткаў, клапаціўся аб стане баявой гатоўнасці замкаў, збіраў ваеннае апалчэнне ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы, сачыў за выкананнем судовых рашэнняў і шмат іншае. У сваёй дзейнасці ў галіне мясцовага кіравання старасты карысталіся шырокімі правамі і былі мала залежнымі ад ваяводаў, бо паўнамоцтвы ваявод засноўваліся, як правіла, на ранейшых традыцыях кіраўніцтва гэтымі тэрыторыямі папярэднімі васальнымі князямі [2, с. 48-49].
Адміністрацыйна-судовыя функцыі ў павеце часцей выконваў намеснік старасты - падстараста, які пры неабходнасці замяшчаў старасту, кіраваў працай павятовай канцылярыі, дзейнасцю павятовага гродскага (замкавага) суда.
Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які кіраваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка -агульнага схода павятовай шляхты.
Важнай была пасада павятовага харунжага - сцяганосца, вайсковага кіраўніка, які загадваў улікам усіх ваеннаабавязаных людзей дадзенага павета, а таксама іх належным зборам у выпадку ваеннай небяспекі. Яму дапамагалі павятовыя ротмістры .
У паветах захоўваліся таксама старажытныя пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна [3, с. 93].
Павятовыя і ваяводскія соймікі, якія узніклі ў дзяржаве паступова ў працэсе складвання саслоўна-прадстаўнічай манархіі, з'яўляліся палітычнымі прадстаўнічымі органамі шляхты ў паветах і ваяводствах, на якіх абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. На павятовых сойміках, якія склікаліся ў галоўных павятовых гарадах штогод або некалькі разоў на год, маглі прысутнічаць усе шляхцічы дадзенага павета. Старшынстваваў на сойміку, як правіла, найбольш паважаны па пасадзе пан альбо павятовы маршалак. На павятовых сойміках разглядаліся розныя пытанні агульна-дзяржаўнага і мясцовага значэння, абіраліся кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры падаткаў на патрэбы павета і г.д. Пры дапамозе соймікаў мясцовая шляхта адстойвала свае інтарэсы перад цэнтральнымі органамі дзяржавы. На сойміках выбіраліся дэпутаты на вальны (усеагульны) сойм дзяржавы, выпрацоўваліся інструкцыі і наказы дэпутатам, хадайніцтвы да вялікага князя і рады. Пасля таго, як адбываўся сойм, на сойміках слухаліся справаздачы дэпутатаў і іх інфармацыя аб падзеях і прынятых на сойме рашэннях заканадаўчых актах, вызначаліся неабходныя мерапрыемствы па рэалізацыі соймавых рашэнняў [2, с. 49-50].
Ніжэйшым звяном органаў мясцовага дзяржаўнага кіравання былі кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў (двароў і замкаў) - дзяржаўцы, якія ў больш старажытны час называліся цівунамі. У XVI ст. даволі часта дзяржаўныя маёнткі аддаваліся ва ўтрыманне буйным феадалам, а яны ад сябе прызначалі сваіх намеснікаў, якія і выконвалі функцыі гаспадарчага кіравання маёнткам і органа мясцовай улады. Яны карысталіся і правам суда над усімі простымі людзьмі, якія жылі ў дадзенай воласці. Дзяржаўцы, гэтак жа як ваяводы і старосты, неслі адказнасць за сваю дзейнасць непасрэдна перад урадам (Статут 1566 т., раздз. 4, арт. 45). Для ажыццяўлення нагляду за сялянамі старосты і дзяржаўцы прызначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесяцкіх, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў сёлах і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі. Сотнікі сачылі за выкананнем тых павіннасцей, якія абавязаны былі несці сяляне ўсяго павета і здаваць у павятовы замак або цэнтральны двор павета. Сарочнікі загадвалі павіннасцямі сялян у воласці, а дзесяцкія - у асобных вёсках. Пасля правядзення валочнай рэформы 1557 г. гэтыя пасады ў шэрагу мясцовасцей былі заменены сельскімі войтамі. За сваю службу сельскі войт атрымліваў вольную ад усялякіх плацяжоў і павіннасцей і адну валоку зямлі. У яго абавязкі ўваходзіла збіраць сялян на баршчыну, наглядаць за выкананнем работ сялянамі свайго войтаўства, адвозіць «у двор» сабраныя з сялян даніны, сачыць за захаваннем зямельнага фонду і непарушэннем межавых знакаў, не дапускаць самавольнага захопу сялянскіх і дзяржаўных земляў, прысутнічаць на судзе і аказваць садзейнічанне ў вынясенні правільнага рашэння.
У тых мясцовасцях, дзе жылі дзяржадныя сяляне і не было замкаў або дзяржаўных маёнткаў - двароў, дзейнічалі органы сялянскага самакіравання - сялянскія сходы і старцы, якія на гэтых сходах выбіраліся. На сялянскіх сходах размяркоўвалі даніны, разбіралі спрэчныя справы паміж сялянамі. Старцы наглядалі за выкананнем грамадскіх работ па будаўніцтву і рамонту замкаў, мастоў і дарог, збіралі і адвозілі даніну ў вызначанае ўладамі месца, удзельшчалі ў ажыццяўленні правасуддзя на капе [5, с. 124-125].
2. ПЕРШАЯ КАНСТЫТУЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ССР 1919г.
У снежні 1918г. ЦК РКП (б) прымае рашэнне аб стварэнні Беларускай ССР, у сувязі з чым Народны камісарыят па справах нацыяльнасцяў РСФСР выдае дырэктыву “Аб практычных мерапрыемствах утварэння БССР”. Аднак падпарадкоўваючыся партыйнай дысцыпліне, Аблвыкамзах склікае 30 снежня 1918г. у Смаленску VI Паўночна-Заходнюю абласную партыйную канферэнцыю РКП (б). Канферэнцыя аб'яўляе сябе I з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікой) Беларускай Савецкай Рэспублікі. Нараўне з вырашэннем партыйных пытанняў з'езд прымае рэзалюцыю аб абвяшчэнні БССР і пастанову аб межах рэспублікі.