Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Января 2014 в 21:24, статья
Ў гісторыю беларускай архітэктуры XVIII стагоддзе ўвайшло як гадзіна кіравання трох стыляў - барока, ракако, класіцызм.
Канчаткова фармуецца ансамбль гарадскога цэнтра, які складаецца з гандлёвага пляца, гандлёвых будынкаў, адміністрацыйных будынкаў, храмаў. Такі пляц размяшчаўся на скрыжаванні галоўных вуліц ці каля замка Характар і асаблівасць гарадской планоўкі адлюстроўваюць Гародню, Віцебск, Полацак, Менск і інш.
Горадабудаўнічыя
Ліквідаваліся рэшткі сярэднявечных умацаванняў, фарміраваліся гарадскія цэнтры, пакідаючы ўбаку склаўшуюся гістарычную забудову.
Паказальна ў гэтым плане развіццё Полацка паводле плана 1778г. Складаны гісторыка-культурны ландштафт вымусіў спланаваць новыя кварталы на ўсходзе і захадзе ад гістарычнай забудовы, звызаўшы ўсе часткі горада скразным праспектам, паралельным берагу Заходняй Дзвіны.
Многія уніяцкія і каталіцкія цэрквы і манастыры прыстасоўваліся пад новыя патрэбы. Іезуіцкі калегіум у Полацку перабудоўваецца ў кадзецкі корпус. паводое генплана 1817г. развіваецца Мінск. Рэгелярная, квартальная забудова плануецца на поўдзень ад гістарычных цэнтраў, уздоўж новага дыяметра, вуліцы Захар’еўскай. Класічным горадам становіцца Гомель, які набыў інтэнсіўнае развіццё ў канцы XVIII – пач. XIX ст. з невялікага мястэчка на Сожы. Аснову горада ўтваралі тры вуліцы-прамяні, якія разыходзіліся ад палацава-паркавага комплексу Румянцава-Паскевіча.
З’яўляюцца новыя сакральныя збудванні, праваслаўныя цэрквы і сборы. Спаская царква ў Полацку, пабудваная па праекту ДЖ. Кварэгі, - восева-цэнтрычнае купальна-вежавае збудаванне, кампазіцыя і формы якога яшчэ барочныя, але пластыка ўжо класічная. Тонкі малюнак пілястраў падкрэслівае будову форм, вертыкалі аб’ёмаў.
Іосіфаўскі сабор у Магілёве (1781-1799гг., арх. Н. Львоў) ужо відавочна класічны, цэнтрачна-купальны аб’ём з прытворам, аформленым шасцікалонным порцікам. Чатырохкалонныя порцікі-лоджыі аздабляюць бакавыя нефы. План сабора геаметрычна дакладны, звязаны з логікай будовы аб’ёмаў (купал, алтар-конха, прытвор), план якіх нібы прадубліраваны скразным абходам. Аднак купал даволі цяжкі, усё збудаванне згадвае рымскі Пантэон.
Дасканалым і дакладным у сваёй класічнасці з’яўляецца сабор св. Пятра і Паўла ў Гомелі (1809-1819гг., арх. М. Кларк). Яго кампазіцыя і ордэрныя порцікі, купал над сяродкрыжжам згадваюць царкву св. Жэнеўевы ў Парыжы (арх. Ж.Ж. Суфло) і сабор св. Паўла ў Лондане (арх. К. Рэн).
Класічныя сакральныя збудаванні
з’яўляюцца і ў заходніх рэгіёнах
(касцёл св. Іосіфа ў Лідзе, касцёлы
ў Шчучыне, Валожыне). Іх ордэрна-купальная
архітэктура звязвае ў
Напачатку XIXст. у Беларусі ў стылі класіцызму будуюцца палацы губернатараў і прысутныя месцы, навучальныя ўстановы і гандлёвыя рады. Будынак ратушы ў Мінску, рэканструяваны па праекту Ф. Крамера, набывае класічную стылістыку пры захоўванні традыцыйнай вежавай кампазіцыі. У 30-я гады XIXст. у Горках па праекту А. Кампіёні ўзводзіцца галоўны корпус сельскагаспадарчага інстытута. У мястэчку Свіслач у пазначаны перыяд будуецца гімназія.
Першая трэць ХІХ ст.
пазначана росквітам класіцызму
ў грамадзянскай, культавай і
жыллёвай архітэктуры. Час захаваў
імёны таленавітых дойлідаў гэтага
стылю (К.Багаміле, О.Бетыні, Дж.Кларк, Ю.Лянчоўскі,
В.Міхаэліс, Ф.Санкоўскі, М.Чахоўскі і
інш.). Архітэктура беларускага
З 1840-х г. назіраюцца адыход
ад класічных архітэктурных школ,
распад стылявога адзінства, пашырэнне
готыкі ў рэчышчы рэтраспектыўнай
(эклектычнай) плыні, спалучэнне класіцызму
(аб’ёмна-прасторавая
Сцены, рытмічна падзеленыя групамі калон, пад адзінай стужкай атыка – усё гэта параўнальна з прыёмам будовы фасадаў будынкаў Сената і Сінода, Адміралцейства ў пецярбургу і г.д.
Буйнейшым класічным ансамблем на тэрыторыі Беларусі канца XVIII – пач. XIXст. з’яўляецца палац Румянцавых-Паскевічаў. Будаўніцтва працягвалася ў два этапы: 1794-1805гг. і 1837-1848гг. і, як ужо адзначалася, былокампазіцыйна звязана з галоўнымі вуліцамі-прамянямі горада. Цэнтральны корпус, кампактны, з купалам, крылы і фланкіруючыя павільёны адлюстроўваюць спалучэнне паладыянства з лінейным развіццём кампазіцыі (англійскі варыянт).
Першапачатковая планіроўка палаца ў Жылічах, пакоепадобная, з вестыбюльнай групай і аднабаковым калідорам у бок двара, мела дакладную, класічную забудову. галоўны і бакавыя фасады мелі порцікі (шасці- і чатырохкалонныя). Пазнейшая будова значна пашырыла палац. У залах былі шыкоўныя у стылі класіцызму інтэр’еры.
Гандлёвыя рады ў Пружанах
згадваюць Гасцінны і Апраксін двары
ў Пецярбургу. Увогуле для класічных
збудаванняў на Беларусі XIXст. уласцівы
стылёвы штрых, адзіны для архітэктуры
імперыі. На тэрыторыі Беларусі будавалі
вядомыя расійскія дойліды: Дж. Кварэнгі,
Н. Стараў, М. Львоў, В. Бажэнаў і інш.
Горадабудаўнічыя і архітэктурныя
ансамблі і збудаванні Беларусі эпохі
класіцызму ўзбагацілі еўрапейскую
архітэктуру арыгінальнымі
Архітэктура класіцызму іграла
выключную ролю ў развіцці будаўнічай
культуры ўсяго свету. У ёй увасобіўся
універсальны вобраз архітэктуры грамадзянскай,
якая адлюстроўвала ідэалы цывільнага
грамадства, грамадства вытворчага. Архітэктура
класіцызму сфарміравалася напярэдадні
прамысловага перавароту, станаўлення
дэмакратычных адносін і
Архітэктура класіцызму больш арганічна ўвасобіла адзінства тэктонікі, функцый і мастацкага вобразу. Менавіта гэта забяспечыла яе універсальнасць і перавагу пры вырашэнні разнастайных горадабудаўнічых, ансамблевых і індывідуальных будаўнічых задач.
Напрацягу ўсяго часу, пасля
завяршэння эпохі класіцызму, дойліды
неаднаразова звярталіся да законаў
і мастацкай сістэмы
Найбольш удалая адпаведнасць
не толькі законам прыроды (фізікі),
але і законам развіцця грамадства
забяспечылі архітэктуры
Валоданне законамі архітэктурнай класікі ў творчасці дойлідства гэтак жа неабходна, як валоданнеакадэмічным малюнкам у выяўленчым мастацтве. У сучасных умовах, умовах хуткіх змен у будаўнічых матэрыялах, тэхналогіі, развіцці архітэктурнага дызайну і стылю хай-тэк, матывы архітэктуры класіцызму гучаць асабліва там, дзе неабходна ўвасобіць манументальныя рысы, высокія грамадскія ідэі.
У арганічнай повязі з прагрэсіўным развіццём грамадства і вытворчасці актуальнасць і жыццёвасць класічнай архітэктуры.
Эпоха класіцызму дала цывілізацыі дасканалыя мастацтвы: архітэктуру, жывапіс, музыку, літаратуру, якія і сёння застаюцца крыніцай мастацкай культуры свету.