Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Декабря 2013 в 09:02, реферат
Яшчэ здалёк бачнае радавое гняздо князёў Радзівілаў — велічны Нясвіжскі замак, які нібы пануе над наваколлем,паказваючы, хто тут, нягледзячы на шматлікія войны, рабаўніцтвы і перабу-довы падчас савецкай улады, сапраўдны гаспадар. Той замак, які захаваўся да нашых дзён, быў адбудаваны пасля зруйнавання падчас
Адкуль горад Нясвіж Калі князь Радзівіл зрабіў замак, абнёс яго ровам і надумаўся залажыць горад каля яго, ён доўга думаў, як назваць гэты горад. Потым ён кажа свайму слугу: — Ідзі, і якое ты слова першае пачуеш, так я і назаву горад.Слуга пайшоў, і там, дзе цяпер Новае Месца, ён сустрэў чалавека, які нёс рыбу. — Ці свежы ў пана карп? — пытаецца слуга. — Не свеж,— адказвае чалавек. Слуга пайшоў да князя Радзівіла і сказаў, што першае слова ён пачуў «Не свеж». Адгэтуль і пачалі называць горад Нясвіж.
Источник: Легенды i паданнi / [Склад. М. Я. Грынблат i А. I. Гурскi; Рэд. тома А. С. Фядосiк]. - Мн.: Навука i тэхнiка, 1983. Знаемцеся--Нясвіж: рэзідэнцыя найвядомага і найбагацейшага ў Беларусі рода Радзівілаў.
Пра гэты старажытны і адначасна такі малады горад,прыгажосць якога захапляла паэтаў, мастакоў, музыкаў, што ў сваіх творах імкнуліся перадаць асаблівую атмасферу былой рэзідэнцыі магутнага і слыннага роду Радзівілаў, напісана шмат. Сучаснікі не памыляліся,называючы Нясвіж то "некаранаванай сталіцай Вялікага Княства", то "маленькім Парыжам", бо і дагэтуль гэты горад захоўвае непаўторны дух старадаўняй сталіцы. Чаму менавіта сталіцы? Але хіба не ў сталіцы вы адчуеце такое шчырае, непрыхаванае захапленне талентам старадаўніх майстроў, увасобленым у шматлікіх помніках радзівілаўскай мінуўшчыны, якія то стромкай вежай, то купалам, што ўзносіцца да нябёс, выклікаючы
да сябе ўвагу.
Горад Радзівілаў.
Упершыню Нясвіж згадваецца
ў летапісах ХІІІ стагоддзя; праз
два стагоддзі-гэта ўжо цэнтр
удзельнага княства. Але сапраўдны
росквіт горад набывае ў XVI—XVII
ст., калі пераходзіць ва ўладанне знакамітага
беларускага роду Радзівілаў. Адзін
з выдатных прадстаўнікоў яго
— Мікалай Крыштоф Сіротка
— пад кіраўніцтвам італьянскага
архітэктара Яна Марыі
Замак.
Яшчэ здалёк бачнае радавое гняздо князёў Радзівілаў — велічны Нясвіжскі замак, які нібы пануе над наваколлем,паказваючы, хто тут, нягледзячы на шматлікія войны, рабаўніцтвы і перабу-довы падчас савецкай улады, сапраўдны гаспадар. Той замак, які захаваўся да нашых дзён, быў адбудаваны пасля зруйнавання падчас Паўночнай вайны. Не адзін дзесятак архітэктараў і майстроў папрацаваў, каб і сёння можна было назіраць тую фартэцыю. Гісторыя данесла некаторыя іх імёны: К. Ждановіч, М. Педэці, М. Фларыяновіч, А. Лоцы і іншыя. У XVIII стагоддзі Нясвіж (а ў ім найперш замак) становіцца адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў Рэчы Паспалітай. Цяжка нават пералічыць тое, што месцілася ў шыкоўных залах-музеях. Гэта і галерэя мастацтва, што налічвала каля 1000 жывапісных твораў на палатне і дрэве. Ёсць меркаванні, што ў збор партрэтаў уваходзілі работы пэндзля Тыцыяна і Рэмбрандта. Найбагацейшай была замкавая бібліятэка: напрыканцы XVIII стагоддзя яна дасягнула 20 тысяч тамоў, сярод якіх былі унікальныя старадрукі і рукапісы. Незлічоную колькасць дакументан меў архіў: ад дзяржаўных актаў Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, Рэчы Паспалітай да генеалагічных і радавых папер манархаў, у тым ліку — лістоў Жыгімонта Аўгуста, Яна Сабескага, Пятра I, Людовіка XIV. У палацы быў нумізматычны кабінет, зберагаліся старадаўнія абразы, прадметы са срэбра і золата, зборы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вядомых на ўвесь свет слуцкіх паясоў, калекцыі старажытнай зброі — між іншым, набор гармат, адлітых у XVI—XVII ст. Г. Мальдцэрам. Кожная гармата ўяўляла з сябе сапраўдны шэдэўр і мела сваю назву — Цэрбер, Гідра, Сава, Мелюдзіна, Вінаграднік — у залежнасці ад таго, што на ёй было адліта: галава сабакі, пачвара, альбо вінаградныя гронкі. 3 такіх гарматаў салютавалі падчас урачыстых прыёмаў і банкетаванняў.
Тэатр.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя
ў замкм дзейнічаў першы
Паркі.
Затое і цяпер у Нясвіжы можна наведаць цяністыя паркі — гэтыя зялёныя каралеўствы са стогадовых ліпаў, таполяў і клёнаў ля шапатлівай вады. Добра падыхаць гаючым нясвіжскім паветрам, падзівіцца на рэдкія пароды дрэваў, завезеныя з розных канцоў свету, аб чым сведчаць надпісы на камянях. Закладзены ў канцы XIX стагоддзя Марыяй дэ Кастэлян і яе мужам Антоніем Радзівілам вялікі парк складаўся з пяці частак: Старога парку, Замкавага, Марысінага, Японскага і Англійскага. У агульных рысах усе яны захаваліся і дагэтуль, хоць няма ўжо даўно дэкаратыўных альтанак, капліц, а ў Японскім парку — рэдкіх дрэваў, прывезеных з ДаЯекага Усходу: непрыстасаваныя да, нашых кліматычных уоваў яны часткова не прыжыліся, часткова перараслі свае "Японскія" памеры. У прыгарадзе Нясвіжа захаваўся здзічэлы парк Альба, дзе даўней знаходзіліся палац, летні тэатр, шпіталь, кадэцкі корпус, паляўнічыя павільёны. Па каналах парка плавалі амаль сапраўдныя караблі, што разыгрывалі перад гасцямі цэлыя баталіі. Цяпер у Альбе засталося некалькі старых дубоў, рэшткі сістэмы каналаў ды сонечныя паляны, дзе раней стаялі павільёны, — усе збудаванні былі знішчаны ў 1812 годзе або разабраны ў пазнейшыя часы...
Што ж, горад Нясвіж хоць і цярпеў ад шматлікіх спусташэнняў, войн і навалаў, але кожны раз здольваў аднавіцца, няблага збярогся да нашых дзён і сёння ўражвае падарожніка сваёй веліччу ды непаўторнасцю. А падарожны, нягледзячы на тое, што прабыў тут усяго некалькі гадзінаў альбо дзён, абавязкова захоча вярнуцца, каб яшчэ раз прайсціся па цяністых вулачках Нясвіжа, адчуваючы салодкі і, разам з тым, палыновы водар беларускай гісторыі. Нясвіж — адзін з нямногіх гарадоў, што падае надзею на адраджэнне матэрыяльных і духоўных помнікаў нашай Радзімы, якія не адно стагоддзе стваралі і зберагалі нашыя продкі.