Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Июня 2013 в 19:36, реферат
Беларускеая мова ўвесь час папаўнялася і цяпер узбагачваецца лексічнымі адзінкамі з іншых моў.
Іншамоўныя словы, трапляючы ў беларускую мову, падпарадкоўваюцца яе законам (фанетычным, словаўтваральным, грамтычным, семантычным), прыстасоўваюцца да сістэмы мовы-пазычальніцы і уводзяць у яе лексічны склад. Так к нам прыйшлі русізмы, украізмы, паланізмы, грэцызмы, лацінізмы, германізмы, англіцызмы і іншыя. Яны моцна замацаваліся у нашай мове і зараз мы ужо не можам уявіць жыццё без такіх запазычанняў, як саратнік, боршч, акіян, этап, эпоха, акварыум, пляж, сурвэтка і гэтак далей. Таму праблема запазычанняў з’яўляецца актуальнай ў нашым грамдстве. Разгледзіць яе я паспрабую на старонках гэтага рэферата.
УСТУП…………………………………………………………………………………………………………………………......3
ЧАСТКА 1. ПРАБЛЕМЫ ЗАПАЗЫЧАННЯЎ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ……...4
АНГЛІЦЫЗМЫ І АМЕРЫКАНІЗМЫ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ….4
УНУТРЫМОЎНЫЯ ФАКТАРЫ ЗАПАЗЫЧАННЯЎ………………………..6
ЗАПАЗЫЧАННІ СА СЛАВЯНСКІХ МОЎ………………………..7
ЗАКЛЮЧЕНІЕ………………………………………………………………………………….9
СПІС ЛІТАРАТУРЫ………………………………………………………………………….10
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра стылістыкі і
літаратурнага рэдагавання
ПРАБЛЕМЫ ЗАПАЗЫЧАННЯЎ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ
Рэферат падрыхтавала:
студэнтка 4 групы 1 курса
Выкладчык:
дацэнт А.Р. Хромчанка
Мінск – 2010
ЗМЕСТ
УСТУП…………………………………………………………………
ЧАСТКА 1. ПРАБЛЕМЫ ЗАПАЗЫЧАННЯЎ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ……...4
ЗАКЛЮЧЕНІЕ……………………………………………………
СПІС ЛІТАРАТУРЫ………………………………………
УСТУП
Беларускеая мова ўвесь час
папаўнялася і цяпер
Іншамоўныя словы, трапляючы ў беларускую мову, падпарадкоўваюцца яе законам (фанетычным, словаўтваральным, грамтычным, семантычным), прыстасоўваюцца да сістэмы мовы-пазычальніцы і уводзяць у яе лексічны склад. Так к нам прыйшлі русізмы, украізмы, паланізмы, грэцызмы, лацінізмы, германізмы, англіцызмы і іншыя. Яны моцна замацаваліся у нашай мове і зараз мы ужо не можам уявіць жыццё без такіх запазычанняў, як саратнік, боршч, акіян, этап, эпоха, акварыум, пляж, сурвэтка і гэтак далей. Таму праблема запазычанняў з’яўляецца актуальнай ў нашым грамдстве. Разгледзіць яе я паспрабую на старонках гэтага рэферата.
ЧАСТКА 1. ПРАБЛЕМЫ ЗАПАЗЫЧАННЯЎ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ
Слоўнікавы склад любой мовы ўключае не толькі спрадвечныя, але і запазычаныя словы. Запазычванне – гэта натуральны працэс у гісторыі кожнай мовы, які адлюстроўвае культурныя, эканамічныя, палітычныя сувязі народаў. Выгаднае геапалітычнае становішча краіны спрыяе пашырэнню міжмоўных кантактаў і выклікае папаўненне лексічнай сістэмы беларускай мовы запазычаннямі з англійскай, французскай, нямецкай і іншых моў.
Тэматычна новыя запазычанні ахопліваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця, якія з найбольшай паўнатой адлюстроўваюць змены, што адбываюцца ў жыцці грамадства: палітыку, сацыяльны лад і ідэалогію (інаўгурацыя, істэблішмент, прэс-рэліз, саміт, спічрайтар, электарат), новыя эканамічныя адносіны (афшор, бартар, дэфолт, клірынг, тэндар, холдынг), спорт (армрэслінг, дартс, кёрлінг, кікбоксінг, рафтынг, цюбінг), культуру і шоу-бізнэс (байкер, перфоманс, прадзюсар, рэп, тэйп-арт, хіп-хоп), медыцыну і касметалогію (акупунктура, брасаж, ваксінг, ліфтынг, стоўн-тэрапія, эўтаназія), быт (арганайзер, гамбургер, памперсы, сайдынг, фаст-фуд, шэйкер), сферу інфармацыйных тэхналогій (брандмаўэр, дамп, драйвер, ноўтбук, сканер, прынтар) і пад.
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя абставіны вызначаюць прыярытэт той ці іншай мовы сярод крыніц запазычвання. Можна сцвярджаць, што ў канцы XX ст. англійская мова стала мовай глабальнай камунікацыі. Як заўважае А.Ю. Раманаў, “дынаміка распаўсюджвання англійскай мовы такая, што колькасць людзей, якія выкарыстоўваюць англійскую мову ў якасці другой, хутка перавысіць колькасць тых, для каго яна з’яўляецца роднай”. Англійская мова на сучасным этапе аказвае значны ўплыў на развіццё слоўнікавага складу мноства моў, у тым ліку і беларускай. Пазітыўнай умовай для пранікнення англіцызмаў і амерыканізмаў у лексічную сістэму беларускай мовы з’яўляецца і змена статусу англійскай мовы ў грамадстве. Яе веданне сёння садзейнічае камунікацыі з іншым светам. Для сацыяльна актыўнага чалавека валоданне англійскай мовай – неабходная ўмова паспяховай дзейнасці. Узнікаюць новыя магчымасці яе вывучэння: спецыяльныя курсы, якія чытаюць выкладчыкі з ЗША і Вялікабрытаніі, вывучэнне мовы за мяжой і г.д. Таму колькасная прадстаўленасць запазычанняў з англійскай мовы і яе амерыканскага варыянта пераважае ў параўнанні з запазычаннямі з іншых моў.[ Романов А.Ю. Англицизмы и американизмы и отношение к ним. – СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2000. – 151 с. ]
Давайце на прыкладзе разгледзім выкарыстанне амерыканскіх запазычанняў у сучаснасці, а іменна у друку. Публікацыю я узяла з нашай роднай газеты “Звязда”.
“Танец без межаў”
У мінулыя выхадныя ў сталічным Футбольным манежы адбыліся спаборніцтвы па экстрэмальных відах спорту і сучасных танцах "Чэл`z Extreme Games Belarus 2010". Цягам трох дзён турнір праходзіў адначасова на чатырох пляцоўках, і заняў амаль усю плошчу манежа. За званне лепшага спаборнічалі скейтбардысты і ролеры, велатрыялісты, акрабаты, але збольшага — танцоры як з Беларусі, так і з краін СНД і Еўропы. Таксама ў межах турніру 4 красавіка прайшоў Адкрыты чэмпіянат краіны па чырлідынгу (гэта хоць і не экстрэмальныя танцы, затое, як правіла, выдатнае шоу), які сабраў 14 танцавальных груп падтрымкі з Мінска, Гродна і Брэста. Усяго ж у мерапрыемстве "засвяціліся" каля 5000 спартсменаў і танцораў з 20 краін.
Некалькі тысяч выканаўцаў сучасных танцаў, раздзеленыя па конкурсных стылях (хіп-хоп, дыска, хаус, фрыстайл, тэктонік і г.д.), катэгорыях (сола, дуэт, малая група, фармэйшн) і ўзроставых групах (ад зусім маленькіх дзяцей 2002 года нараджэння і маладзейшых да юнакоў і дзяўчат ад 16 гадоў і больш), пад пільным наглядам судзейскай калегіі дэманстравалі свае конкурсныя нумары, і кожнаму, зразумела, хацелася стаць пераможцам.
Самым масавым і папулярным сярод удзельнікаў кірункам стаў хіп-хоп — спаборніцтвы па гэтай дысцыпліне доўжыліся цэлы дзень. Што ж да самага відовішчнага... "У нас усё відовішчнае! — запэўнілі арганізатары. — Кожны наведнік можа знайсці штосьці цікавае для сябе". Шчыльна аблепленыя публікай танцавальныя і спартыўныя пляцоўкі гэта толькі пацвярджалі. А ўжо якія жарсці тут віравалі! У першынстве па велатрыялу, напрыклад, суддзям давялося парушыць імі ж вызначаны рэгламент і прысудзіць два трэція месцы — настолькі ўразілі журы і публіку спартсмены. У танцавальным стылі тэктонік, да радасці землякоў, "парвала залу" і ўзяла перамогу беларуская каманда "ElectroBullets". Зрэшты, свая доля славы і апладысментаў дасталася ўсім трыумфатарам на закрыцці турніру, падчас фінальнага "Шоу чэмпіёнаў", дзве выступілі лепшыя з лепшых.
"Сучасная моладзь мае
вялікае жаданне займацца экстр
Вікторыя Целяшук.
Як бачым, гэты матэрыял насычан рознымі словамі амерыканскага паходжання. І зараз яны ужо не здаюцца нам іншамоўнымі, многімі з іх мы карыстаемся амаль кожны дзень. Трэба адзначыць, што усё-такі больш гэтымі запазычаннямі карыстаецца моладзь, якая ўжо не уяўляе сваю размову без іх. Таму, на мой погляд, гэтая публікацыя накірована больш на маладое пакаленне, якое разумее аб чым вядзецца размова. Бо, мабыць, не кожнаму даросламу чалавеку цікавава чытаць пра тое, аб чым ён знае толькі з вуснаў сваяго дзіцяці.
Я правяла маленькі экперымент. Вырашыла запытаць у сваёй бабулі, што такое тэктонік, фрыстаіл. Хвіліну падумаўшы, яна адказала, што тэктонік гэта напітак, а фрыстаілу, увогуле, не прыдумала ніякага значэння.
Такім чынам, я лічу, што праблемай запазычанняў у адсутнасці разумення іх сапраўднага значэння. Бо не кожны знае некалькі замежных моў, каб правесці аналогію.
Акрамя знешніх умоў, якія садзейнічаюць запазычванню, выдзяляюцца і ўнутрымоўныя фактары, што ўплываюць на гэты працэс.
1) адсутнасць у роднай мове эквівалентнага слова або паняцця (айкідо, мюслі, пейнтбол, сайт, сканер);
2) тэндэнцыя да выкарыстання запазычанай лексемы замест апісальнага звароту (аўтабан замест скорасная магістраль; капірайт замест аўтарскае права; кілер замест наёмны забойца; ноўтбук замест партатыўны камп’ютар);
3) імкненне да павышэння
і захавання камунікатыўнай
4) тэндэнцыя
да экспрэсіўнасці, якая прыводзіць
да з’яўлення іншамоўных
Па характару запазычанага матэрыялу сучасныя іншамоўныя словы ўяўляюць прыклад прамога запазычання (буцік, палтэргейст, шэйпінг), калек семантычных (ікона, мыш) і словаўтваральных (аўтаадказчык, брытагаловыя, целаахоўнік), паўкалек (інсталяцыя, прэзентацыя). Пры гэтым колькасна пераважаюць прамыя запазычанні, якія ў большасці выпадкаў пранікаюць у беларускую мову праз пасрэдніцтва рускай мовы, што абумоўлена ўзаемадзеяннем дзвюх блізкароднасных моў у межах адной дзяржавы і статусам рускай мовы ў грамадстве.
Неабходнай умовай для трывалага замацавання iншамоўных слоў на новай глебе з’яўляецца iх фанетычная, графiчная, граматычная i лексiчная адаптацыя. Ад яе ступенi залежыць лёс запазычанняў i iх функцыянальная актыўнасць. Асаблівасцю функцыянавання новых запазычанняў і ўтвораных на іх базе слоў з’яўляецца іх існаванне ў выглядзе графічна неасвоеных лексем (hands free, IQ,), гібрыдных утварэнняў (CD-дыск, GSM-аператар), а таксама паралельнае ўжыванне ў якасці графічна неасвоеных і графічна асвоеных моўнай сістэмай слоў (Інтэрнэт і Internet, піар і PR, сідзіром і CD-Rom). [Лепешаў І.Я. Новыя словы апошніх гадоў – С. 77–85.]
У адрозненне ад запазычанняў з неславянскіх моў, са славянскіх моў запазычваюцца словы розных часцін мовы, у тым ліку і аднакаранёвыя, што вызначаецца фанетычнай, марфалагічнай і лексічнай блізкасцю гэтых моў.
Як ужо
адзначалася, спецыфічнай рысай
сучаснай беларускай мовы з’яўляецца
“перагляд арыенціраў у моўным развіцці”,
які закранае працэсы запазычвання.
Калі раней іншамоўная лексіка папаўнялася
ў асноўным праз пасрэдніцтва рускай
мовы і непасрэдна русізмамі, то ў 1990-я
гг. праяўляецца тэндэнцыя
У сувязі з гэтым запазычанні з рускай мовы складаюць нязначны пласт (большасць лексем адносіцца да размоўнай лексікі): адказнік, амонавец, бомж, бамжаваць, бамжатнік, савок 'савецкі чалавек', спецназ, тусавацца, тусоўка і падобныя.
Паланізмы і ўкраінізмы звычайна з’яўляюцца дублетамі беларускіх нарматыўных лексем (абазнаны (укр. обізнаний) – дасведчаны; амбасада (польск. ambasada) – пасольства; выбітны (польск. wybitny) – выдатны, выключны; выкшталціць (польск. wykształcić) – адукаваць, выхаваць, сфарміраваць; гжэчнасць (польск. grzeczność) – ветлівасць, пачцівасць; закалот (укр. заколот) – палітычны бунт, мяцеж; сварка; імпрэза (польск. impreza) – мерапрыемства; наклад (польск. nakład) – тыраж; напрыканцы (укр. наприкінці) – у канцы, пад канец; страйкавы (польск. strajkowy, укр. страйковий) – забастовачны; уцале (польск. wcale) – зусім, цалкам і пад.). [Шакун Л.М. “Усходнія” і “заходнія” крыніцы папаўнення лексічных сродкаў беларускай мовы. – С. 22–26.]
Разгледзім прыклад з ужываннем аднага з гэтых слоў, таксама з газеты “Звязда”.
“Пісьменнікі хочуць сустракацца з моладдзю і збіраюцца ў інтэрнэт”
…Напрыканцы пасяджэння слова папрасіў намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук. Ён заявіў, што Міністэрства інфармацыі будзе падтрымліваць ініцыятывы Саюза пісьменнікаў Беларусі і, калі трэба, даводзіць да кіраўнікоў цэнтральных каналаў і газет, каб "шырэй асвятляліся пытанні, якія неабходна закрануць, з пазіцый нашага саюза пісьменнікаў".
— Сёння вы з'яўляецеся інтэлектуальным патэнцыялам, залатым запасам нашай духоўнасці, культуры і ў цэлым беларускасці, — звярнуўся ён да пісьменнікаў. — Кожны з вас — асоба, у кожнага — свой погляд, свая творчая канцэпцыя і творчая канстытуцыя. Але мы павінны працаваць пад адным творчым сцягам, зрабіць квітнеючую Беларусь ва ўсіх галінах — палітыцы, эканоміцы, культуры... Бо за ўсім гэтым стаіць нашае грамадства і канкрэтны чалавек — беларус.
Надзея Нікалаева
Запазычанне “напрыканцы” настолькі увайшло у наш абіход, што мала хто ведае, што корані яго ляжаць на Украіне. Яно лягчэй успрымаецца і звучыць больш арыгінальна, чым яго аналаг “пад канец”
Непасрэднае ўспрыманне, уключэнне ў слоўнікавы склад беларускай мовы слоў з блізкароднасных моў адбываецца з надзвычайнай лёгкасцю, таму што граматычны лад, слоўнікавы склад і тыпы словаўтварэння такіх моў даволі блізкія. Аднак, калі роднасць моў і спрыяе запазычванню слоў, яна ж і ўскладняе справу вызначэння такіх слоў у асяроддзі слоўнікавага складу беларускай мовы.
Праблема у тым, што не ўсе запазычанні могуць быць выяўлены, бо пры іх вызначэнні нельга кіравацца толькі аднолькавым гучаннем (або напісаннем) слоў у гэтых мовах. У выніку можа атрымацца, што марфалагічная і фанетычная форма і значэнне пэўнага слова адпавядаюць заканамернасцям беларускай мовы, і яно на гэтай падставе лічыцца спрадвечнабеларускім, а ў сапраўднасці можа аказацца запазычаннем, ці наадварот. Акрамя таго, такія словы часта адпавядаюць патрабаванням словаўтваральнай сістэмы беларускай мовы, а таму пры пэўных умовах маглі быць утвораны і на беларускім матэрыяле. Падобныя запазычанні могуць уключацца ў сістэму сінхроннага словаўтварэння беларускай мовы. Гэта дае падставы даследчыкам разглядаць адны і тыя ж словы (выстава, напрыканцы, наступства, сумніў, унёсак і пад.) то як запазычанні, то як уласныя ўтварэнні і інш.
Информация о работе Праблемы запазычанняў у сучасным грамадстве