Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Мая 2014 в 18:45, автореферат
Мэта і задачы даследавання. Мэтай дысертацыйнага даследавання з’яўляецца стварэнне цэласна-сістэмнай канцэпцыі развіцця беларускай дзіцячай драматургіі ад вытокаў да нашых дзён праз раскрыццё праблемы характару. У сувязі з гэтым павінны быць вырашаны наступныя задачы:
- абазначыць асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі для дзяцей, даць ім навуковае абгрунтаванне;
- выявіць сацыяльныя і мастацкія ўплывы на ўвасабленне герояў у беларускай дзіцячай драматургіі;
- прааналізаваць эстэтычныя і этычныя аспекты мастацкіх вобразаў дзіцячых п’ес;
- раскрыць своеасаблівасці мастацкіх характараў у творах дзіцячай драматургіі розных перыядаў;
- прасачыць дыялектыку ўзаемадачыненняў традыцый і наватарства ў развіцці мастацкіх характараў беларускіх п’ес для дзяцей.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ
РЭЗЮМЕ
Матэрыялы навуковых канферэнцый
Матэрыялы ў перыядычных літаратурна-мастацкіх выданнях
РЭЗЮМЕ
Трафімчык Анатоль Віктаравіч
Беларуская дзіцячая драматургія: праблема мастацкага характару
Ключавыя словы: драматургія, вобраз, персанаж, характар, тып, канфлікт, мастацкасць, п’еса для дзяцей, казка, інсцэніроўка, рэцыпіент, мараль, аксіялогія, выхаванне.
Мэтай даследавання з’яўляецца стварэнне цэласна-сістэмнай канцэпцыі развіцця беларускай дзіцячай драматургіі ад вытокаў да нашых дзён праз раскрыццё праблемы характару.
У агульнаметадалагічным плане даследаванне мае комплексны характар. Выкарыстоўваюцца культурна-гістарычны, параўнальна-супастаўляльны і тыпалагічны метады, а таксама метад канцэптуалізацыі. Пры даследаванні аўтар абапіраўся на распрацоўкі айчыннага і замежнага літаратуразнаўства. У аснову структуры дысертацыі пакладзены храналагічны жанрава-праблемны аналіз матэрыялаў.
Навуковая навізна даследавання заключаецца ў тым, што ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі. У працы раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п’есе для дзяцей. Вартасць атрыманых вынікаў заключаецца ў стварэнні цэласнай працы па праблеме характару ў беларускай дзіцячай драматургіі на працягу стогадовай гісторыі яе існавання, а таксама ў крытычнай рэвізіі многіх ранейшых палажэнняў літаратуразнаўства і крытыкі.
Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы навучальна-метадычных дапаможнікаў і падручнікаў па гісторыі беларускай літаратуры, у тым ліку дзіцячай, пры распрацоўцы агульных і спецыяльных лекцыйных курсаў у навучальных установах адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама могуць быць карыснымі для пастановачных калектываў у аспекце эстэтычнай верыфікацыі мастацкіх вартасцей драматургічных твораў.
РЕЗЮМЕ
Трофимчик Анатолий Викторович
Белорусская детская драматургия: проблема художественного характера
Ключевыя слова: драматургия, образ, персонаж, характер, тип, конфликт, художественность, пьеса для детей, сказка, инсценировка, реципиент, мораль, аксиология, воспитание.
Целью исследования является создание целостно-системной концепции развития белорусской детской драматургии от истоков до наших дней путем раскрытия проблемы характера.
В общеметодологическом плане исследование имеет комплексный характер. Используются культурно-исторический, сравнительно-сопоставительный и типологический методы, а также метод концептуализации. При исследовании автор опирался на разработки отечественного и зарубежного литературоведения. В основу структуры диссертации положен хронологический жанрово-проблемный анализ материалов.
Научная новизна исследования заключается в том, что впервые проанализировано и охарактеризовано на широкой систематизированной основе развитие белорусской детской драматургии. В работе раскрываются общие тенденции развития драматургии для детей на каждом из этапов, выявляются изменения и особенности характеров в белорусской пьесе для детей. Ценность полученных результатов заключается в создании целостной работы по проблеме характера в белорусской детской драматургии на протяжении столетней истории ее существования, а также в критической ревизии многих прежних положений литературоведения и критики.
Результаты исследования могут быть использованы при подготовке учебно-методических пособий и учебников по истории белорусской литературы, в том числе детской, при разработке общих и специальных лекционных курсов в учебных учреждениях образования Республики Беларусь, а также могут быть полезными для постановочных коллективов в аспекте эстетической верификации художественной ценности драматургических произведений.
SUMMARY
Trafimchyk Anatol
Belarusian children’s dramaturgy: artistic character problem
Key words: dramaturgy, image, personage, character, type, conflict, artistry, play for children, fairy-tale, dramatization, recipient, moral, axiology, up-bringing.
The purpose of the research is to create a holistic systematic conception of the development of Belarusian children’s dramaturgy from its beginning till now by the disclosure of the problem of a character.
In general methodological terms the study has a complex character. Cultural, historical, comparative, contrastive and typological methods are used, as well as the method of conceptualization. The research is based on the researches of domestic and foreign literature studies.The dissertation’s structure is based on the analysis of genres and problems according to the chronology.
The research is scientifically novel: for the first time the development of the Belarusian children's drama is analyzed and characterized on a broad methodological basis. The dissertation reveals general trends of Belarusian children's drama development at different stages, brings out changes and features of characters in the Belarusian play for children.
The value of the received results is in the creation of a holistic work about the character problem in the Belarusian children's drama throughout the century of history of its existence, as well as in critical revision of many previous positions of literature studies and critical materials.
The results of the research can be used in preparation of teaching manuals and textbooks on the history of Belarusian literature, including literature for children, in the working out of general and special lectures in educational institutions of the Republic of Belarus. It also can be useful for staging groups from the point of view of aesthetic value verification of pieces of drama.
Информация о работе Белорусская детская драматургия: художественная проблема характер