Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Сентября 2013 в 19:53, биография
Ён тэмпераментна дарыць жыццё слову, таму, што падуладна толькі таленту. Ад “сонца” у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага. Лёс Барадуліна , як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.
Што яшчэ дадаць да ўсяго гэтага? Творчасць паэта шматжанравая: лірыка, эпас, сатыра, мастацкі пераклад. Сатырычныя і гумарыстычныя творы сабраны ў кнігах “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Прынамсі…” (1977), дзіцячыя – у зборніках “Мех шэрых, мех белых” (1963), “Красавік” (1965), “Экзамен” (1969), “Ай, не буду, не хачу” (1971) і іншыя. Пераклаў “Ветрык, вей!” Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса. Таксама ёсць у Барадуліна вершы, напісаныя на аснове біблейскіх запаветаў іматываў. Яны даюць магчымасць далучыцца да таямніц і скарбаў мудрасці, падштурхоўваюць да роздуму над зменлівасцю і бясконцасцю Сусвету.
Рыгор Барадулін,
з’яўляючыся прадаўжальнікам