Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2013 в 14:58, реферат
Сымон Будны ( каля 1530г., в. Буды у Мазов ii , Польшча – 13.1.1593), беларускi гуманiст, асветнiк, рэлiгiйны рэфарматар, фiлосаф, сацыёлаг, гiсторык. З сям`i дробнага шляхцiца. Скончыу факультэт вольных мастацтвау Кракаускага унiверсiтэта. З 1558 года выкладау на беларускай мове катэхiзiс у пратэстанцкай школе у Вiльне.
Адзін зь першых ідэёлягаў разьвіцьця беларускае культуры на роднай мове, праз што залічваецца да беларускіх пэрсаналіяў[2].
Дакладнае месца і час нараджэньня Сымона Буднага дагэтуль ня высьветленыя. Напачатку XX стагодзьдзя польскі дасьледнік Гэнрык Мэрчынг выказаў здагадку, што Будны нарадзіўся недзе на тэрыторыі Мазовіі[3]. Пазьней гэтую тэорыю разьвівалі Станіслаў Кот[4], Мсьціслаў Аляхновіч[5] і іншыя польскія аўтары. Гіпотэзу пра мазурскае паходжаньне Буднага пераняў і беларускі дасьледнік Сямён Падокшын, які ў 1966 годзе ў біяграфічным нарысе пра Буднага напісаў: «Нарадзіўся ён у вёсцы Буды (Мазовія)»[6].
Зрэшты, ніякіх дакумэнтальных зьвестак
пра мазурскае паходжаньне
Адзінаю крыніцаю, якою кіраваліся раньнія дасьледнікі паходжаньня Сымона Буднага зьяўляецца кароткі запіс ў мэтрыцы Кракаўскага ўнівэрсытэту за 19 кастрычніка 1544 г., дзе напісана: «Simon Alberti de Budny dioc Plocensis 1 gr. s.». Адгэтуль Станіслаў Кот зрабіў вывад, што прозьвішча «de Budny» зьяўляецца паказьнікам паходжаньня ягонага носьбіта з «Буды»[4], аднак, як адзначае Вітаўт Тумаш, толькі ў межах пасьляваеннай БССР налічвалася каля 140 селішчаў з назовамі Буда, Буды[9], а, улічваючы этнічную тэрыторыю расьсяленьня беларусаў па-за межамі рэспублікі, колькасьць населеных пунктаў з назваю «Буды» павялічваецца да некалькіх сотняў[7].
Уважаючы дакумэнтальную адсутнасьць па даным пытаньні, скарыназнаўца Вітаўт Тумаш адзначае, што з факту абазнанасьці Буднага ў некаторых нутраных справах і падзеях 1530-х гадоў блізкага ад Беластоку Супрасьлеўскага манастыра, падзеях з часоў ягонага маленства і зьвязаныя з учынкамі архімандрыта Сяргея Кімбара, можна дапусьціць, што Будны паходзіў зь недалёкае ад манастыра мясцовасьці, недзе зь земляў беларускага Падляшша[7].
Адукацыя[рэдагаваць]
Каля 1544 Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўнівэрсытэту, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. Магчыма, пасьля Кракава ён працягваў вучобу ў Базэльскім пратэстанцкім унівэрсытэце.
У 1558 Будны прыехаў у Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэньня дзецям і дарослым. У выніку гэтае дзейнасьці, якая працягвалася два гады, у 1562 годзе выходзіць яго «Катэхізіс».
Катэхізіс[рэдагаваць]
Тытульная старонка
Тытульная старонка Бібліі Сымона Буднага, 1572.
Асноўны артыкул: Катэхізіс Сымона Буднага
Ідэяй адукацыі «простых людзей» Сымон Будны захапіўся ў 1560 годзе ў часе працы на пасадзе прапаведніка ў Клецку[10]. Сумесна зь нясьвіскім прапаведнікам Мацеем Кавячынскім, яго братамі, кальвінісцкім прапаведнікам Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясьвіжы друкарню. Грашовую дапамогу на яе ўтрыманьне аказалі Мікалай Радзівіл «Чорны» і будучы канцлер вялікі літоўскі Астафі Валовіч. На загад апошняга зь Вільні былі перавезеныя шрыфты Францыска Скарыны, што паскорыла зьяўленьне «Катэхізіса» ўжо ў чэрвені 1562 году.
Аўтарамі гэтай кнігі
У кастрычніку 1562 году ў Нясьвіскай друкарні выйшаў другі беларускі твор таго ж аўтарскага калектыву «Пра апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». Ён, аднак, да нашага часу не захаваўся.
Эвалюцыя поглядаў[рэдагаваць]
Сымон Будны зьяўляўся прыхільнікам дыялектыкі: Няхай паважаныя калегі ведаюць і памятаюць пра тое, што навука прыгожага маўленьня, па-грэцку дыялектыка, — ня вымысел паганскіх філёзафаў, як думаюць малаадукаваныя людзі, а дар Божы, рэч, дадзеная чалавеку прыродай.
Будны належаў да памяркоўнай рэлігійна-
У сярэдзіне 1560-х гадоў Будны
— адзін з ідэолягаў
У 1572 пісьменьнік з Холхла пераехаў
у Заслаўе (пад Менскам). У гэтым жа годзе
ў поўным аб’ёме пабачыла сьвет Біблія
Сымона Буднага. У гэты пэрыяд у лёсе асьветніка
адбыўся пералом. Ён знайшоў новага мэцэната
ў асобе беларускага магната-арыяніна
Яна Кішкі. Восеньню 1573 апошні прапанаваў
яму пасаду міністра (прапаведніка) у Лоску,
заснаваў там друкарню і аддаў яе ў поўнае
ягонае распараджэньне. У 1574 у Лоскай друкарні
выйшаў Новы запавет з прадмовай і камэнтарамі
Буднага, што былі апушчаны ў нясьвіска-ўзьдзенска-
Вялікае значэньне Будны надаваў
прапагандзе сваіх рэлігійна-
У 1576 у Лоску выйшаў у сьвет галоўны рэлігійна-філязофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Трактат Буднага «Пра найбольш важнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе ня толькі з трынітарыямі, але і з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза і Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае ўнітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную вэрсыю паходжаньня Хрыста. Паводле Буднага, богам зьяўляецца толькі Бог Айцец, Сьвяты Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул ня мае ніякіх адносінаў да боскай супольнасьці паколькі па сваім паходжаньні ён натуральны чалавек, узьведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасьцям і заслугам у прапагандзе хрысьціянства. Гэта была не тэалягічная, а тыповая філязофска-рацыяналістычная інтэрпрэтацыя, якая разбурала традыцыйны асноватворны хрысьціянскі дагмат.
Апошнія гады Будны жыў пры дварах выпадковых мэцэнатаў. Да 1956 дакладная дата сьмерці Буднага не была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. У каралеўскай бібліятэцы Капэнгагену ён знайшоў выдадзены ў 1603 у Вільні Міхалам Алясьніцкім твор, накіраваны супраць антытрынітарыяў. Аўтар піша: «Сьмерць Сымона Буднага, правадыра і кіраўніка перахрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593 у Вішневе, была жудаснай і агіднай. Ужо за два гады да сьмерці ён зусім звар’яцеў, не хацеў нічога чуць і ведаць пра Бога і Хрыста. Нават за тры дні да сьмерці раздаваўся яго страшэнны крык, які напаўняў двор пана Льва Маклока і яго суседзяў. А калі цівун пан Віткоўскі пераконваў яго, каб у апошнія свае дні ён зьвярнуўся да Бога, ён злавіў яго руку і сказаў: „Клянуся, я ня ведаю ніякага Бога і ніякага Хрыста“». Прыблізна тое ж самае пра сьмерць Буднага паведамляе Марцін Лашч (Жаброўскі). Паведамленьні гэтыя, аднак, выключна тэндэнцыйныя, паколькі належаць яго ідэйным праціўнікам.
Цікавыя факты[рэдагаваць]
Перавыданьне Катэхізісу, 2005, Менск
Катэхізіс Сымона Буднага перавыдаваўся 2 разы. Першы раз у Стакгольме ў 1628 годзе, а другі — у Менску ў 2005. Да 2005 году бібліятэкі Беларусі ня мелі ніводнага асобніку гэтай кнігі, а з кнігай маглі пазнаёміцца толькі дасьледчыкі, у аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі і толькі з ксеракопіяй. У Беларусі дагэтуль няма арыгіналу гэтай кнігі.