Адлюстраванне поглядаў на гісторыю і асобу ў выданнях «Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2012 в 19:07, сочинение

Краткое описание

Гэты верш Максіма Лужаніна называецца “Светлы чалавек”. Сапраўды, як яшчэ можна назваць нашага славутага земляка, змагара за праўду і шчасце народа - Кастуся Каліноўскага? Бо спадчына, якую ён нам пакінуў, светлая: светлыя пачуцці патрыятызму і любові да свайго народа

Вложенные файлы: 1 файл

Адлюстраванне поглядаў га гісторыю і асобу ў выданнях «Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага.doc

— 41.00 Кб (Скачать файл)


Адлюстраванне поглядаў на гісторыю і асобу ў выданнях «Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага

М.Лужанін “Светлы чалавек”

Чыста мару марыўшы

Свой кароткі век,

Жыў да быў, таварышчы,

Светлы чалавек...

 

Рваў ён змроку прадзіва,

Цэлы свет любіў,

А быў нашым прадзедам,

Беларусам быў.

 

Мары сцяг нявытканы

Ён сплаціў жыццём.

Знаўся з белай світкаю,

Зваўся Кастусём.

 

З шыбеніцы дзёрзка ён

Б’е ў грымотны звон...

Чуеш Каліноўскага?

Пакладзі паклон!

Гэты верш Максіма Лужаніна называецца “Светлы чалавек”. Сапраўды, як яшчэ можна назваць нашага славутага земляка, змагара за праўду і шчасце народа - Кастуся Каліноўскага? Бо спадчына, якую ён нам пакінуў, светлая: светлыя пачуцці патрыятызму і любові да свайго народа.

Па чым мы гэта бачым? Ды па яго справах, памяць пра якія застанецца ў вяках і… і па “Мужыцкай праўдзе” – першай беларускай газеце, заснавальнікам каторай і з’яўляецца Кастусь.

У 1852 годзе з мэтай рэвалюцыйнай агітацыі ён разам з сябрамі выдае нелегальную і, між іншым, першую беларускую газету “Мужыцкая праўда”, якая друкавалася як лістоўка-адозва. Выйшла ўсяго толькі 7 нумароў, але кожны такі аркушык, знойдзены селянінам на полі, вясковай вуліцы ці нават наўласным падворку, нёс у сябе магутны прапагандысцкі зарад. Газета выдавалася для сялян, яна павінна была быць ім зразумелай, улічваць праблемы і пытанні, якія хвалявалі тады простага земляроба.Гэта можна заўвадыць нават па псеўданіме, якім падпісваўся Каліноўскі. Яська-гаспадар з-пад Вільні… Не пан, не нейкі абстрактны дабрадзей, а менавіта гаспадар – просты і працавіты селянін, які добра ведае свае патрэбы і не жадае больш мірыцца з вясковай забітасцю.

Трэба адзначыць, што праграма Каліноўскага-рэвалюцыянера моцна адрознівалася ад тых установак, якіх прытрымліваліся ягоныя папярэднікі ды й большасць сучасных яму дзеячаў вызваленчага руху. I справа тут не толькі ў цвёрдай пазіцыі адносна нацыянальнага пытання. Калі апаненты Каліноўскага галоўную ролю ў паўстанні адводзілі шляхце, дык ён наадварот лічыў, што супраціў можа мець поспех толькі ў выпадку яго перарастання ў сялянскую агульнанародную вайну. Адно масавы ўдзел сялян у паўстанні, на думку нашага рэвалюцыянера, мог забяспечыць жаданую перамогу. Шляхце ж Кастусь адводзіў дапаможную ролю.

Увогуле, стаўленне Каліноўскага да прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя (хоць ён сам належаў да яго) нельга назваць вельмі пазітыўным. Недавер да шляхты, відаць, грунтаваўся на ўсведамленні таго, што яна на працягу гісторыі неаднаразова здраджвала інтарэсам свайго народа. Шляхціцам, спачуваючым справе паўстання, па сведчаннях сучаснікаў, Каліноўскі дазваляў станавіцца ў сялянскія баявыя шэрагі толькі ў іншых паветах, там, дзе іх не ведалі. Буйныя землеўласнікі, што, як правіла, не падтрымлівалі ўзброеныя выступленні альбо падтрымлівалі іх чыста намінальна, расцэньваліся "Дыктатарам Літвы і Беларусі" як ворагі. Пазней жа, калі ў выніку мураўёўскіх рэпрэсіяў шляхта стала масава пакідаць паўстанне, пазіцыя Каліноўскага стала яшчэ больш жорсткай. Яму прыпісваюцца словы "сякера паўстанца не павінна затрымлівацца нават над калыскай шляхецкага дзіцяці". Зразумела, дадзенае не трэба разумець літаральна, у прамым сэнсе, аднак паводле гэтага выказвання (калі яно сапраўды належыць Каліноўскаму) можна меркаваць пра бескампраміснасць кіраўніка беларускіх паўстанцаў у дачыненні да дваранскага саслоўя.

Найгалоўнейшай сваёй задачай у перыяд падрыхтоўкі паўстання Кастусь Каліноўскі бачыў у прыцягненні да яго шырокіх народных масаў, сялянства. Як чалавек мэтанакіраваны і апантаны, Кастусь разам з паплечнікамі ездіў і хадзіў па краі, з вёскі ў вёску, выступаў у корчмах ды іншых месцах, дзе збіралася шмат люду, выкрываў рабаўніцкую палітыку царызму, заклікаў сялян да барацьбы за свабоду й лепшае жыццё. Сучаснікі сведчылі, што Каліноўскі, агітуючы, прайшоў пешшу ўсю Літву й Беларусь.

Бадай, кожны нумар "Мужыцкае праўды" прысвячаўся нейкай асобнай тэме. Напрыклад, рэкруцкай павіннасці ці абароне уніяцкай царквы, якая магла б стаць нацыянальнай рэлігіяй беларусаў, тым самым пазбавіўшы іх ад рэлігійнага ўплыву Польшчы і Расіі. Газета выкрывала злоўжыванні расійскіх чыноўнікаў, антынародную палітыку царскага ўрада. Гэтак, "Мужыцкая праўда" №4 распавядала сялянам, якім павінен быць добры ўрад:

"І як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ронд (урад) глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіць так, як народаві лепей. І не дзіва, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу".

Паколькі газета выдавалася для простага народу, тут не патрэбныя былі ніякія мудрагелістыя высновы, бо яны не маглі выклікаць даверу ў малапісьменнага (або ўвогуле непісьменнага) чалавека. Таму цалкам натуральна, што некаторыя пытанні (да прыкладу праблема ўзнікнення саслоўнае няроўнасці) трактаваліся у "Мужыцкай праўдзе" спрошчана. Але гэта зусім не значыць, што трактоўкі тыя былі несправядлівыя ў сваёй сутнасці.

"Мужыцкая праўда" - узор тагачаснай агітацыйнай прэсы. Абараняючы уніяцтва, Каліноўскі дазваляе сабе ў той жа час зняважлівыя выпады ў адрас праваслаўя. Кастусь называе яго "сызмай" (ерассю), пагражае пякельнымі пакутамі тым, хто не вернецца назад ва ўніяцкую веру. Магчыма, гэта толькі погляд нашчадка, які жыве ў сваім часе, але ж дзевятнаццатае стагоддзе - не сярэднявечча з ягонай нецярпімасцю, і падобныя выказванні аніяк не ўпрыгожваюць "Мужыцкую праўду", псуюць агульнае ўражанне ад яе. Аднак, трэба адзначыць, што крытыка Каліноўскага (няхай сабе й празмерна жорсткая) не была беспадстаўнай. Каліноўскі, як тое відаць з першае часткі "Пісьмаў з-пад шыбеніцы", называў праваслаўе "царскай верай", "у каторай адно за цара да за цара маліціся трэба". Паводзіны царкоўньх іерархаў, іх непрыхаваныя "лобызания" з уладамі свецкімі не маглі не абураць. У абмен на дзяржаўную падтрымку царкоўны апарат часта быў гатовы падтрымаць і тэалагічна абгрунтаваць нават вельмі далёкія ад хрысціянскай духоўнасці й маралі дактрыны і акцыі царызму.

У той жа час, трэба адзначыць, што з-за абмежаванага накладу газета Каліноўскага, на жаль, дайшла толькі да часткі беларускіх сялян. На усходзе ж Беларусі яна амаль зусім не атрымала распаўсюджання - мажліва, гэта адна з прычын тага, што вызваленчы рух быў тут падаўлены хутка. Сяляне, паверыўшы афіцыйнай прапагандзе, не падтрымалі выступленні, а наадварот актыўна дапамагалі лавіць інсургентаў.

Распаўсюджвалася "Мужыцкая праўда" як звычайная ўлётка, ды й сама яна вельмі нагадвала лістоўку. Газету раскідвалі па вясковых вуліцах, сялянскіх палетках, проста чыталі перад сышоўшымся людам. Кастусь Каліноўскі асабіста браў у гэтым удзел, прычым,.надзвычай дзёрзка, з вялікай рызыкай для сябе. У кастрычніку 1862 г. ён у вёсцы Шэйнякі на Слонімшчыне, едучы на паштовых конях, раскідваў трэці нумар "Мужыцкае праўды". Паліцыя напала на ягоны след, і Каліноўскі быў змушаны перайсці на нелегальнае становішча, жыць пад рознымі псеўданімамі (Макарэвіч, Хамовіч, Чарноцкі ды інш.).

Праз усю публіцыстыку Кастуся Каліноўскага праходзіць яўная сімпатыя да мінулага Рэчы Паспалітай, асабліва да апошняга (рэфарматарскага) перыяду яе існавання. Ён спадзяваўся, што новая Польшча возьме з мінулага толькі добрае, станоўчае; забяспечыць свабоду веравызнанняў, самавызначэнне народаў, што некалі жылі ў Рэчы Паспалітай. Аднак далейшая палітыка варшаўскіх канспіратараў выклікала рэзкую перамену настрояў К. Каліноўскага адносна Польшчы (як і ў выпадку з Расіяй). Чаго варта, напрыклад, усяго адно выказванне: "Такой бязмозглай галаве, як Варшава, немагчыма давяраць будучую долю Беларусі". Але рэзкія выпады з'явяцца пазней. Дапаўстанцкая ж дзейнасць Кастуся прасякнута ідэямі аб братнім саюзе ва ўсеагульнай барацьбе супраць расійскага самадзяржаўя.

Такім чынам, мы бачым, што для сваіх дваццаці з нечым год, Кастусь Каліноўскі выявіў надзвычайны розум, падымаючы самыя цяжкія пытанні, якія хвалявалі тады ўвесь беларускі народ. І хоць думкі яго былі вельмі складанымі, ён стараўся растлумачыць іх як мага больш простай мовай, каб зразумела было кожнаму “дзецюку”. Таму мы можам назваць Кастуся Каліноўскага яшчэ і вялікім народным настаўнікам.

 

 

Кіслая Надзея



Информация о работе Адлюстраванне поглядаў на гісторыю і асобу ў выданнях «Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага