Белорусь у 1830-1850 годы. Декабристы в Белоруссии

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2013 в 18:54, реферат

Краткое описание

Рэспубліка Беларусь – на сённяшні дзень гэта незалежная суверэнная дзяржава. Але шлях беларускага народа да гэтай незалежнасці, да праўды, да таго каб “людзьмі звацца”, гаварыць на роднай мове, ствараць беларускую літаратуру, развіваць нацыянальную культуру быў доўгім, складаным, напоўненым барацьбой. Наша дзяржава была тры стагоддзі ў складзе ВКЛ, больш за 200 год з Рэччу Паспалітай, а з канца ХVIII ст. у складзе Расійскай імперыі – гэтыя гады быццам падрыхтоўвалі беларускі народ да таго, каб ў ХХ ст. стаць самастойнай дзяржавай.

Содержание

Уводзіны ……………………………………………………………… 3
Тайныя гурткі моладзі ў Віленскай вучэбнай акрузе ў 1816-23 гг…4
Дзекабрысты і Беларусь ……………………………………………… 7
Паўстанне 1830-31 гг. на тэрыторыі Беларусі …………………...…10
Палітыка царызму ў 40-50 гады ХIХ ст …………………………… 12
Літаратура …………………………………………………………… 15

Вложенные файлы: 1 файл

Беларусь у 1830-31 гг.docx

— 43.70 Кб (Скачать файл)

План

 

  1. Уводзіны ……………………………………………………………… 3

 

  1. Тайныя гурткі моладзі ў Віленскай вучэбнай акрузе ў 1816-23 гг…4

 

  1. Дзекабрысты і Беларусь ……………………………………………… 7

 

  1. Паўстанне 1830-31 гг. на тэрыторыі Беларусі …………………...…10

 

  1. Палітыка царызму ў 40-50 гады ХIХ ст …………………………… 12

 

  1. Літаратура …………………………………………………………… 15

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Рэспубліка Беларусь – на сённяшні дзень гэта незалежная суверэнная дзяржава. Але шлях беларускага народа да гэтай незалежнасці, да праўды, да таго каб “людзьмі звацца”, гаварыць на роднай мове, ствараць беларускую літаратуру, развіваць нацыянальную культуру быў доўгім, складаным, напоўненым барацьбой. Наша дзяржава была тры стагоддзі ў складзе ВКЛ, больш за 200 год з Рэччу Паспалітай, а з канца ХVIII ст. у складзе Расійскай імперыі – гэтыя гады быццам падрыхтоўвалі беларускі народ да таго, каб ў ХХ ст. стаць самастойнай дзяржавай.

З канца ХVІІІ стагодддзя ў выніку трэцяга паделу Рэчы Паспалітай пачынаецца новы этап беларускай гісторыі , цесна звязаны з гісторыяй  Расійскай дзяржавы. Гэты этап быў складаны для нашага народа, але ён непахісна выстаяў ўсе няўзгоды і не зламаўся.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тайныя гурткі моладзі ў Віленскай вучэбнай акрузе

ў 1816-1823 гг

На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым  вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага  маштабу. Гэта і падзел Рэчы Паспалітай і вайна 1812 г.

Практычна ва ўсіх еўрапейскіх  краінах назіраюцца рэвалюцыйныя ўзрушанні. Для значнай часткі беларускай шляхты прычынай незадаволенасці была роспач аб Рэчы Паспалітай, імкненне да яе рэстаўрацыі. Побач з гэтым, у дэмакратычна-радыкальных  колах гавораць аб неабходнасці вызвалення сялян ад прыгоннага стану, дэмакратычных переаўтварэняў у грамадстве. Таму ў тыя гады пачынаюць утварацца розныя тайныя таварыствы, гэтакія згуртаванныя рэвалюцыйныя сілы. Значнае пашырэнне яны атрымалі галоўным чынам сярод моладзі навучальных устаноў і ў Беларусі.

Да ўзнікнення першых праяў  беларускага нацыянальнага руху мелі дачыненне таварыствы філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). 

На беларусі тайныя таварыства пачалі свае існаванне галоўнным чынам у Віленскім універсітэце Адным з такіх таварыстваў, што мелі важнае значэнне ў развіцці рэвалюцыйнага руху ў навучальных установах Віленскай акругі, было «Таварыства філаматаў» (сябры навукі). Створаны ў 1817 г. па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага універсітэта гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную аргаінізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах Беларусі.

На пачатку Тамаш Зан з-пад Маладзечна і Адам Міцкевіч з Наваградка (заснавальнікі таварыста філаматаў), якія ўжо рабілі свае першыя спробы пяра на літаратурнай ніве, надумалі заснаваць тайнае студэнцкае таврыства, каб аб'яднаць блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і ўвогуле - праяўлялі ў нечым свае здольнасці. Мэтай згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым самаўдасканаленні, грамадская праца для дабра зняволенай Айчыны. 1 кастрычніка 1917 года адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртавання. На ім сабралася шэсць маладых хлопцаў, якія і ўтварылі Таварыства. 

Як сведчаць факты, філаматы завязвалі кантакты з дзекабрысцкімі арганізацыямі, вялі перагаворы з іх прадстаўніком Аляксандрам Бястужавым у час яго прыезду ў Вільню. Для ажыццяўлення шырокіх мэтаў  асветы народа філаматы імкнуліся ствараць паводле свайго ўзору больш прадстаўнічыя  арганізацыі, беручы кіраўніцтва імі  ў свае рукі. Вельмі настойліва выступаў за пашырэнне такім спосабам дзейнасці  Таварыства Адам Міцкевіч, які склаў  цэлую праграму арганізацыі ў  згуртаванні моладзі, распрацоўваў канкрэтныя іх задачы. Адна з такіх  арганізацый называлася "Таварыства філарэтаў" (прыхільнікаў маральнай чысціні), якія шчыра верылі ва ўзаемны добратворны ўплыў, прапаведывалі высокамаральныя ідэі. Узначаліў яго Тамаш Зан. Знаходзячыся ў апазіцыі, студэнтам патрэбна было дзесьці праводзіць свае сходкі. З задавальненнем адбывалася гэта на ўлонні прыроды. Сярод многіх канспіратыўных месцаў выдзяляліся ваколіцы вёскі Карчова, дзе знаходзіўся вялікі камень, каля якога збіраліся сябры. З тых часоў і носіць камень назву "Камень Філарэтаў". Гэтая арганізацыя перарасла ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні.

Галоўная мэта філарэтаў  была палітычнага хакрактару – аднаўленне Рэчы Паспалітай. Такім чынам адбылося перараджэнне ад асветніцка-навуковых, маральна-этычных мэтаў да палітычных. Сярод членаў былі асобы дэмакратычных поглядаў, якія лічылі неабходным адмену прыгоннага права, вылучалі лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, імкнуліся да вывучэння беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, не цураліся беларускай мовы

Невядома, як далёка развілася  б дзейнасць студэнтаў, клі б  не недарэчны правал. Вясной 1823 г. уладам стала вядома аб існаванні шматлікіх тайных юнацкіх арганізацый. Па загаду цара ў красавіку 1824 г. быў створаны спецыяльны камітэт, у які ўвайшлі А.А. Аракчэеў, М.М. Навасільцаў. Пачаліся масавыя арышты. які прысудзіў кіраўнікоў філарэтаў і філаматаў да высылкі ва ўнутраныя губерні (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч і інш.).

Сярод арыштаваных былі вядомыя  ўжо Вільні паэты і проста здольныя маладыя людзі: Адам Міцкевіч, Тамаш  Зан, Ян Чачот, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі, Антоні Адынец, Аляксандр Ходзька, Ігнат  Дамейка, Міхал Рукевіч, Тэадор Лазінскі і многія іншыя. Дапамога Вільні дазволіла зняволеным падкупіць варту, і яны маглі цяпер хаця б збірацца разам са сваіх адзіночных келляў. Звычайна збіраліся ў келлі Адама Міцкевіча. Пра гэтыя філарэцкія зборы ў турме Адам Міцкевіч добра расказаў потым у трэцяй частцы сваіх бессмяротных "Дзядоў". Начныя сходкі сяброў вельмі паднялі іх заняпалы дух. Збіраючыся, яны нават складалі і спявалі песні, аўтарамі некаторых з іх былі Ян Чачот і Адам Міцкевіч. Добра прыдалася ўсім і напісаная тут жа, у турме-кляштары, "Філарэцкая песня" Антонія Эдварда Адынца.

Згодна з прысудам, дзесяць  філаматаў і дзесяць філарэтаў  назаўсёды высылаліся з роднай ім "Літвы" ў "аддаленыя губерні" Расіі. 3 філаматаў такое пакаранне  панеслі - Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Ануфры Петрашкевіч, Вінцэнты Будрэвіч, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі і Тэадор Лазінскі; з філарэтаў - Адам Сузін, Мікалай  Казлоўскі, Ян Гэйдатэль, Ян Крыніцкі, Фелікс Кулакоўскі, Ян Вернікоўскі, Цыпрыян  Дашкевіч, Гіляры Лукашэўскі, Ян Міхалевіч  і Ян Янкоўскі. Самае жорсткае пакаранне  прысудзілі Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну, якіх выслалі на Урал, дзе яны павінны былі да таго ж адседзець свой тэрмін у крэпасці: першы - адзін год, два астатнія - па паўгода. 80 філаматаў і філарэтаў былі адпушчаны пад нагляд паліцыі. Не абмінуў суд і выкладчыкаў універсітэта. Ён абавязваў пакінуць універсітэт і Вільню.

Асуджаныя на выгнанне філаматы і філарэты яшчэ некалькі месяцаў  заставаліся ў Вільні: ім далі магчымасць як след падрыхтавацца да выезду, развітацца з роднымі і блізкімі, з роднаи зямлёй. Вывозілі першых выгнаннікаў 10 кастрычніка 1824 года. Расказваюць, што  Адам Міцкевіч, развітваючыся са сваімі лепшымі сябрамі, не саромеўся слёз. Роўна праз пятнаццаць дзён давялося развітацца з роднай зямлёи, прычым назаўсёды, і самому Адаму Міцкевічу, якога везлі ў адным вазку  з Янам Сабалеўскім у Санкт-Пецярбург. Адзін за адным былі высланы за некалькі дзён і ўсе астатнія асуджаныя  на выгнанне. Пасля разгрому Таварыства філаматаў і Таварыства філарэтаў члены гэтых згуртаванняў ужо ніколі не змаглі сабрацца разам. Параскіданыя па свеце, яны і ў разлуцы, перапісваючыся паміж сабой, заўсёды адчувалі сябе членамі адной філамацка-філарэцкай сям'і, засталіся вернымі ёй да канца жыцця.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзекабрысты і  Беларусь

Вынікі Венскага кангрэса 1815 г., здольнасць аўтаноміі і Канстытуцыі  Каралеўству (Царству) Польскаму адрадзілі  ў адукаваных колах Літвы і  Беларусі надзеі на далучэнне беларуска-літоўскіх  зямель да Каралеўства Польскага. Гэтыя  надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса з  ураджэнцаў беларуска-літоўскіх і  ўкраінскіх губерняў. Яго ўзначаліў  галоўнакамандуючы польскім войскам  вялікі князь Канстанцін Паўловіч. Штандаром Літоўскага корпуса была зацверджана "Пагоня" Вялікага княства Літоўскага, змешчаная на двухгаловага срэбным арле.

Аднак існаванне польскага  нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння  не адказвала жаданням найбольш радыкальнай  і актыўнай часткі шляхты былой Рэчы Паспалітай. Таемныя антырасейскія  арганізацыі пачалі узнікаць адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Так, першае таемнае антырасейскае таварыства пад назвай «Віленская асацыяцыя» было заснавана ў Вільні яшчэ ў 1796 г. Мэтай  гэтай арганізацыі з'яўлялася барацьба за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Члены таварыства нават склалі «Акт паўстання», але ў 1797 г. арганізацыя  была раскрыта ўладамі. [4, стр 181]

Расійскі ўрад пачаў палітыку паступовага абмежавання аўтаноміі польскіх зямель (каралеўства Польскага). Гэта выклікала ў жыхароў былой Рэчы Паспалітай (перш за ўсё шляхты) імкненне аднавіць незалежнасць краіны ў межах 1772 г. Такая мэта была пастаўленая некалькімі таемнымі таварыствамі, існаваўшымі на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ўзброенага паўстання прымала і беларуская шляхта.

У пачатку 20-х гг. XIX ст. у  Беларусі атрымалі распаўсюджванне  ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў-дзекабрыстаў. Гэтаму садзейнічаў пераклад у Беларусь гвардзейскіх частак пасля паўстання  Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г., дзе праходзілі службу будучыя  дзекабрысты А.А. Бястужаў, М.С. Лунін, А.І. Адоеўскага, К.Ф. Рылееў і інш

Ідэі дзекабрыстаў аб ліквідаціі самадзяржаўя і прыгоннага права  знайшлі падтрымку на Беларусі. Дзекабрысты сачылі за развіццем польскага нацыянальна-вызваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. У 1821-1822 гг. лёсы многіх дзекабрыстаў былі звязаны з беларускімі землямі, дзе некаторыя актыўныя ўдзельнікі руху дзекабрыстаў праходзілі ваенную службу. М. Мураўеў , кіраўнік “Паўночнага таварыства”, калі жыў у Мінску, устанавіў сувязі з некаторымі мясцовымі грамадскімі дзеячамі ў Полацку. У Мінску, Лідзе, Ружанах бывалі дзекабрысты М. Нарышкін, З. Чарнышоў, М. Лунін, Я. Абаленскі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст сябра “Таварыства аб’яднаных славян ” І.Гарбачэўскі. 

Назву сваё дзекабрысты атрымалі па месяцу паўстання.

Тайныя таварыства дзекабрыстаў:

  1. "Саюз збаўлення» (1816-1818) – першае тайнае палітычнае таварыства дзекабрыстаў, створанае ў 1816 годзе па ініцыятыве А. М. Мураўёва групай маладых гвардзейскіх афіцэраў, удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года. (Аляксандр Мураўёў і Мікіта Мураўёў, капітан Іван Якушкин, Матвей Мураўёў-Апостал і Сяргей Мураўёў-Апостал, князь Сяргей Трубяцкі)
  2. "Саюз дабрадзенства» (1818-1821) - тайнае таварыства дзекабрыстаў, створанае ў пачатку 1818 года на аснове распушчанага «Саюза збаўлення»
  3. Паўднёвае таварыства (1821-1825) - ўтварылася ў Кіеве ў 1821, на чале П. І. Пестэля.
  4. Паўночнае таварыства (1822-1825) - ўтварылася ў Пецярбургу ў 1822 з двух дзекабрысцкіх груп на чале з М. М. Мураўёвым і Н. І. Тургеневым.  і іншыя…

На Беларусі так сама існавалі тайныя гурткі, гэта і філарэты з філаматамі, гэта і таварыства ваенных сяброў – тайнае рэвалюцыйнае абъяднанне ў Літоўскім асобным корпусе (Гродзенская губерня) у 1825-1826 гг., Створана таварыства ваенных сяброў  па ініцыятыве былога сябра таварыства філаматаў М. І. Рукевіча у Беластоцкім універсітэце. Ставіла мэтай барацьбу за "вольнасць", "асвету сябе", "узаемную дапамогу" і "агульныя выгоды". Ідэйныя погляды "Ваенных сяброў" набліжаліся да Статуту Паўночнага таварыства дзекабрыстаў. Сябрамі таварыства былі вайскоўцы, прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, навучэнцы гімназіі, дзяржаўныя службоўцы. Таварыства падзялялася на 3 ступені:

  1. "Вышэйшая" - кіраўнічы цэнтр (камітэт)
  2. "Таварыства згоды"
  3.   Былое ревалюцыйнае таварыства навучэнцаў Беластоцкай гімназіі "Зарыне"

Шмат увагі надавалі дзекабрысты  і польскія рэвалюцыянеры палітычным настроям афіцэраў і салдат Асобнага літоўскага корпуса, часці якога  былі размешчаны ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Падольскай губернях і Беластоцкай  акрузе. Тут вялі прапаганду іх прадстаўнікі. Калі б войскі гэтага корпуса перайшлі на бок паўстаўшых, гэта мела б вялікае  значэнне для перамогі паўстання.

Кіраўнікі таварыства ваенных  сябро ў разгарнулі работу сярод  перадавой моладзі навучальных  устаноў і прагрэсіўнай інтэлігенцыі Беларусі і Літвы. У прыватнасці, яны наладзілі кантакты з тайнымі  таварыствамі моладзі ў Вільні, Свіслачы і іншых месцах

Информация о работе Белорусь у 1830-1850 годы. Декабристы в Белоруссии