Бресцкая крэпасць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2013 в 19:52, реферат

Краткое описание

БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ — комплекс абарончых збудаванняў 19 — пачатку 20 ст. ў Брэсце (Брэст-Літоўск). Пабудаваны як частка сістэмы ўмацаванняў на захадзе Расійскай імперыі. Размешчана на 4 астравах утвораных рэкамі Заходні Буг і Мухавец, іх рукавамі і сістэмай каналаў. Будавалася паводле праекта генералаў Малецкага і К.І. Опермана, палкоўніка А.І. Фельдмана.

Вложенные файлы: 1 файл

БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ.docx

— 91.54 Кб (Скачать файл)

 

БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ — комплекс абарончых збудаванняў 19 — пачатку 20 ст. ў Брэсце (Брэст-Літоўск). Пабудаваны як частка сістэмы ўмацаванняў на захадзе Расійскай імперыі. Размешчана на 4 астравах утвораных рэкамі Заходні Буг і Мухавец, іх рукавамі і сістэмай каналаў. Будавалася паводле праекта генералаў Малецкага і К.І. Опермана, палкоўніка А.І. Фельдмана. У 1832 г. найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам крэпасці быў ускладзены на генерал-фельдмаршала Ф.І. Паскевіча. Брэст-Літоўск перанесена на ўсход на 3 км. Калі земляныя працы ў асноўным закончыліся, 1 чэрвеня 1836 адбылася закладка першага каменя, у які былі замураваны бронзавыя дошка з памятным надпісам і шкатулка з манетамі.

 

 
"Самы папулярны польскі курорт Брэст-над-Бугам". 
Карыкатура на заключэнне ў Брэсцкай крэпасці апазіцыйных дэпутатаў

 

26 красавіка 1842 Брэсцкая крэпасць пачала дзейнічаць як крэпасць першага класа. Абарончая сістэма падзялялася Заходнім Бугам і Мухаўцом на ўмацаванні: Цэнтральнае (Цытадаль), Валынскае (Паўднёвае), Цярэспальскае (Заходняе), Кобрынскае (Паўночнае). Цытадэль размешчана на востраве, на месцы старажытнага гандлёва-рамеснага цэнтра горада (места). Па перыметры абкружана замкнёнай пяцівугольнай абарончай двухпавярховай казармай (даўжыня 1,8 км) з 500 казематамі, у якіх маглі размясціца 12 тыс. салдат з неабходным для баявых дзеянняў рыштункам і запасам харчавання. Вонкавыя сцены казармы мелі байніцы і амбразуры для стральбы з ружжаў і гармат. 
 
Кампазіцыйны цэнтр Цытадэлі — гарнізонная Мікалаеўская царква (1856—1879 гг., архітэктар Г. Грым). Тут жа ў будынку ў будынку былога кляштара езуітаў (узведзены ў 1623 г., адноўлены ў 1679 г.) размяшчалася канцылярыя каменданта крэпасці. Будынак кляштара базылян (1629 г., пазней вядомы як Белы палац) быў перабудаваны пад афіцэрскае казіно.

 
Валынскае ўмацаванне зроблена на месцы Брэсцкага замка, складалася з 2 бастыённых фортаў з 2 равелінамі. Тут у былым кляштары бернардзінцаў у сярэдзіне 19 ст. размяшчаўся Брэсцкі кадэцкі корпус, пазней - вайсковы шпіталь. Злучалася з цытадэллю Холмскай брамай і пад'ёмным мостам цераз Мухавец. 
 
Цярэспальскае ўмацаванне будавалася на левым беразе Заходняга Буга. Мела чатыры земляныя люнеты, злучаныя ровам. Цярэспальскай брамай і канатным мостам (самым вялікім на той час у Расійскай імперы) цераз Заходні Буг злучлася з Цытадэллю. Над уязным праёмам Цярэспальскай брамы былі 4 ярусы вузкіх акон-байніц, над якімі ў 1920-я надбудаваная 5-ярусная вежа з дазорнай пляцоўкай. 
 
Кобрынскае ўмацаванне створана на месцы былога Кобрынскага прадмесця. Яно складалася з 4 бастыённых фортаў з 3 равелінамі. З Цытадэллю злучалася Брэсцкай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі і мастамі цераз Мухавец.

 

 
Белы палац

 

Па вонкавай лініі крэпасці праходзіў земляны вал вышынёй да 10 м з каменнымі казематамі ўнутры і запоўненым вадоў ровам перад ім. Даўжыня галоўнай крапасной лініі складала 6,4 км. З прылеглай да крэпасці тэрыторыяй перадмаставыя ўмацаванні злучаліся праз Аляксандраўскую (Паўночную), Паўночна-Заходнюю, Міхайлаўскую (Усходнюю), Мікалаеўскую (Паўднёвую) брамы і Варшаўскі праезд.

     На пачатку свайго існавання крэпасць была адным з самых дасканалых крапасных умацаванняў Расійскай імперыі. З'яўлнне наразной артылерыі запатрабавала перабудовы крэпасці і ўзвядзення вакол яе пояса новых умацаванняў. У 1860-я г. у адпаведнасці з запіскай генерала Э.І. Татлебена аб мадэрнізацыі крэпасцяў Расіі (1862) пачалася яе рэканструкцыя. Быў патоўшчаны галоўны вал, узведзена 2 рэдзюіты на Кобрынскім умацаванні, напраўлены на Цярэспальскім, пабудаваны 2 парахавыя склады ўмяшчальнасцю па 5 тыс. пудоў і інш. У 1878 зацверджаны план будаўніцтва перадавых умацаванняў. Да 1888 на адлегласці 3-4,5 км адзін ад аднаго ўзведзена 9 фортаў, у кожным з якіх можна было размясціць каля 200 чалавек і да 20 гармат. Даўжыня абарончай лініі дасягнула 30 км. У рэвалюцыю 1905-1907 у крэпасці адбыліся Брэсцкія выступленні салдат. У 1912 зацверджаны генеральны план пашырэння крэпасці на 1912-1921. За 6-7 км ад ядра крэпасці меркавалася пабудаваць новы фортавы пояс, прадугледжвалася ўмацаванне і перабудова ўстарэлых збудаванняў. Летам 1913 пачата будаўніцтва. Да Першай сусветнай вайны толькі 2 форты былі закончаныя цалкам, 8 - збудаваны часткова. З аб'яўленнем мабілізацыі крэпасць стала пунктам папаўнення дзеюай арміі і базай забеспячэння крэпасці Іван-Горад (Эстонія). Удзень і ўначы вяліся інтэнсіўныя работы па падрыхтоўцы Брэсцкай крэпасці да абароны, штодзённа працавала каля 70 тыс. чалавек, каля 8,5 тыс. падвод. Да кастрычніка 1914 крапасная крапасная пазіцыя мела закончаны выгляд. Яна складалася з 14 фортаў і 5 абарончых казармаў, 21 прамежкавага апорнага пункта. Пры агульнай даўжыні фортавага пояса 45 км сярэдняя адлегласць паміж фортамі складала 1 км, г.зн. яны знаходзіліся ў поўнай агнявой сувязі. У будаўніцтве і ўдасканальванні крэпасці ў пачатку 20 ст удзельнічалі ваенныя інжынеры прафесар Мікалаеўскай інжынернай акадэміі генерал-лейтэнант Н. А. Буйніцкі, А. К. Аўчынікаў, палкоўнікі І. В. Бялінскі, Б. Р. Дабашчынскі, Г. І Лагорыя, капітан Дз. М. Карбышаў.

        

Першая сусветная вайна

З набліжэннем да Брэста германскіх войск камендант крэпасці Лаймінг стварыў савет абароны, які прызнаў магчымым у выпадку аблогі пратрымацца 8 месяцаў. Аднак па загаду Вярхоўнага камандавання 8-12 жніўня 1915 гарнізон, крапасное ўзбраенне, баявыя запасы, маёмасць і амаль ўсё насельніцтва Брэста былі эвакуіраваны, частка ўмацаванняў былі ўзарваны. З 15 жніўня 1915 да канца Першай сусветнай вайны крэпасць была занята германскімі войскамі. Тут на тэрыторыі Цытадэлі ў Белым палацы быў падпісаны Брэсцкі мір.

 Польшча

Другая сусветная вайна

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора горад Брэст з крэпасцю адышлі да Польшчы. У Брэсцкай крэпасці размяшчаліся часці 9-га Палескага корпуса Войска Польскага. На пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 нямецка-фашысцкія войскі бамбілі крэпасць, была пашкоджана частка абарончай казармы Цытадэлі, будынак інжынернага ўпраўлення, Белы палац. 14 верасня 1939 да крэпасці падышлі перадавыя часці 19-га танкавага корпуса германскай арміі, пасля ўпартых баёў 17 верасня, яны захапілі крэпасць.

 СССР

Сустрэча нямецкіх і савецкіх войск

22 верасня ў адпаведнасці з сакрэтным пратаколам да савецка-германскага пакта аб ненападзе (23 жніўня 1939) у горад і крэпасць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада Чырвонай Арміі[1]. Знаходжанне нямецкіх войск у крэпасці закончылася сумесным развітальным парадам і абменам сцягамі. Сістэма ўмацаванняў, якія акружалі крэпасць, аказалася напаўраскрытай на захадзе, бо форты за Заходнім Бугам трапілі ў рукі немцаў. Крэпасць у сувязі з развіццём ваеннай тэхнікі страціла былое ваеннае значэнне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў Брэсцкі ўмацаваны раён.

 Вялікая Айчынная вайна

Асноўны артыкул: Абарона Брэсцкай крэпасці, 1941

З вясны 1941 у крэпасці дыслацыраваліся ў асноўным часці 6-й Арлоўскай і 42-1 стралковай дывізій 28-га стралковага корпуса, якія 22 чэрвеня 1941 прынялі ўдар нямецка-фашысцкай арміі і больш, як месяц трымалі абарону. 28 ліпеня 1944 у ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі Брэст разам з крэпасцю вызвалены ад нямецкіх войск. За гады вайны крэпасць моцна разбурана, у пасляваенны час многія будынкі разабраны. 15 жніўня 1965 Указам Вярхоўнага Прэзідыума Савета СССР Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».

Мемарыяльны комплекс

Галоўны ўваход

У 1971 адкрыты мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой. Скульптурна-археалагічны ансамбаль уключае ўцалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крапасныя валы і творы сучаснага манументальнага мастацтва. Комплекс размешчаны ва ўсходняй частцы Цытадэлі.

Галоўны праход уяўляе сабой праём у выглядзе пяціканцовай зоркі ў маналітным жалезабетонным масіве, які абапіраецца на вал і сцены казематаў. На вонкавым баку ўстаноўлена дошка з тэкстам аб прысваенні крэпасці ганаровага звання «герой». Ад галоўнага ўвахода алея вядзе цераз мост да плошчы Цырыманіялаў, лдзе адбываюцца масавыя ўрачастасці.

Злева ад моста скульптурная кампазіцыя «Смага» — фігура савецкага война, які цягенецца з каскай да вады, да плошчы Цырыманіялаў прымыкаюць музей і руіны Белага палаца.

Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца галоўны манумент «Мужнасць» — пагрудная скульптура воіна і штык абеліск. На адваротным баку манумента рыльефныя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць асобныя эпізоды абароны крэпасці, каля манумента трыбуна і трох'ярусны некропаль, дзе пахаваны астаткі 850 чалавек, на ўстаноўленых тут мемарыяльных плітах — імёны 224 байцоў. Побач х руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь. Перад ім адлітыя з бронзы словы : «Стаялі насмерць, слава героям!», недалёка знаходзіцца пляцоўка «гарадоў-герояў» з капсуламі напоўненымі зямлюй гэтых гарадоў.

 Музеі

 Музей абароны крэпасці

Адкрыты 8 лістапада 1956. састаўная частка мемарыяльнага комплексу. Размешчаны ў былой кальцавой казарме, якая захавалася на цэнтральным востраве крэпасці (Цытадэлі). Мае 11 экспазіцыйных залаў, каля 40 тыс. экспанатаў у тым ліку больш за 20 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Тэматычныя аддзелы экспазіцыі: гісторыя крэпасці, перадваеннае жыццё, мерапрыемствы па ўмацаванню заходніх рубяжоў, напад фашысцкіх войск, дзейнасць кампартыі і Савецкага ўрада па арганізацыі адпору ворагу, прыгранічныя баі, абарона крэпасці, Люблін-Брэсцкая аперацыя, крэпасць- аснова патрыятычнага выхавання. Асноўнае ў экспазіцыі — абарона крэпасці. Нвайбольш каштоўныя экспанаты — прадметы знойдзеныя пры раскопках: сцяг 393-га артылерыйскага дывізіёна, загад № 1 па гарнізоне, подпіс на цаглінах «Умираем не срамя», зброя, гадзіннікі воінаў і шмат іншага. У 2 кіназалах дэманструюцца хранікальна-дакументальныя фільмы пра гераічную абарону крэпасци.

 «Бярэсце»

Жылыя пабудовы старажытнага Брэста

Археалагічны музей «Бярэсце»‎ заснаваны ў 1972, размешчаны на тэрыторыі Валынскага ўмацавання. Мае 14 экспазіцыйных залаў, плошча экспазіцыі 2400 м², больш за 45 тыс. экспанатаў. Музей знаёміць з эканамічным развіцём Брэста ў 11—14 ст. Асноўная экспазіцыя ўключае больш як 30 выяўленых у выніку археалагічных раскопак гарадзішча Брэста драўляных жылых і гаспадарчых пабудоў, рэшткі маставых, частаколаў, якія дзякуючы кансервуючым якасцям магутнага культурнага пласта добра захаваліся на вышыню 12 вянкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касцяны мастыхін, металічная пісала і інш.


Информация о работе Бресцкая крэпасць