Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Сентября 2013 в 10:32, реферат
Развіваючы традыцыі расейскіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, К. Каліноўскі глыбока раскрыў сутнасць прыгонніцкай эксплуатацыі ва ўсіх яе формах, паказаў паразітызм памешчыкаў, выключна цяжкае становішча прыгонных сялян Беларусі. Аднак, вялікага поспеха газета не мела, часта сяляне нават здавалі тых, хто прывозіў ім гэтыя пракламацыі. Газеты пісаліся на беларускай мове, але друкаваліся лацінкай, на той час больш вядомай беларускаму насельніцтву. У публіцыстыцы К. Каліноўскага адлюстравана цяжкае становішча казённых (дзяржаўных) сялян, якіх бязлітасна эксплуатавалі і прадстаўнікі царскай адміністрацыі, і арандатары маёнткаў. Ён рэзка крытыкаваў дзяржаўную машыну абсалютызму, дзе велізарны бюракратычны апарат кіраўніцтва непадсправаздачны і бескантрольны, у ім працвітае шырокая сістэма ліхвярства і хабарніцтва. Ён настойліва рассейваў царысцкія ілюзіі сялян, пераканаўча даказваў, што ўсе беды народа зыходзяць менавіта ад самога цара.
Неабмежаваныя
паўнамоцтвы атрымаў новы Віленскі генерал-губернатар
М.М.Мураўёў, які меў вопыт падаўлення
паўстання
1830-1831 гадоў. Актыўныя дзеянні Мураўёва,
разнагалоссі паміж паўстанцамі паўплывалі
на яго вынік. У маі 1863 года Мураўёў прыбыў
у Вільню, у маі адбылася буйная, але безвыніковая
бітва каля вескі Мілавіды Слонімскага
павета, і ў маі паўстанне было задушана
на большай частцы Беларусі – ў Мінскай,
Магілёўскай, Віцебскай губернях. Толькі
ў Гродзенскай атрады Каліноўскага яшчэ
супраціўляліся. Да чэрвеня 1863 года “белае”
кіраўніцтва паўстання збегла ў эміграцыю,
іх замянілі “чырвоныя”, якія спрабавалі
дабіцца пералома на сваю карысць. Але
ініцыятыва ўжо даўно перайшла да рускіх
войск і адміністрацыі М.М.Мураўёва. Восенню
1863 года на Беларусі паўстанне практычна
было падаўлена. У студзені 1864 года ўлады
арыштавалі Каліноўскага, а 10 сакавіка
1864 года асуджаны царскім ваенна-палявым
судом, паводле канфірмацыі Мураўёва ён
быў публічна павешаны ў Вільні на гандлёвай
плошчы Лукішкі. Цела рэвалюцыянера паводле
тагачасных правіл закапалі на месцы пакарання.
Пазней яго прах тайна перанеслі на тэрыторыю
Віленскай цытадэлі. Лічыцца, што рэшткі
К.Каліноўскага, як і іншых змагароў 1863,
пакараных смерцю ў Вільні, пахаваны на
вяршыні гары Гедзіміна, якая знаходзілася
ў той час на тэрыторыі цытадэлі.
У паўстанні 1863 г., якое ў тых умовах амаль не мела шанцаў на перамогу, праявілася мужнасць, рашучасць і самаахвярнасць многіх сыноў Беларусі ў змаганні за волю і лепшую долю народа. Сярод іх як сапраўдны нацыянальны герой вылучыўся К.Каліноўскі. Менавіта з яго дзейнасцю звязанае перарастанне беларускага нацыянальна-культурнага руху ў палітычны, у барацьбу за дзяржаўнасць Беларусі ў форме народаўладдзя, пры якой урад быў бы добрым слугою народа. Упершыню была сфармуляваная рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялянаў і была разлічаная на ажыццяўленне сіламі арганізаванага сялянства і іншых пластоў працоўнага насельніцтва. Аднак у кіраўніцтве паўстання верх захапілі польскія нацыяналістычна настроеныя шляхецкія рэвалюцыянеры. Прадыктаваная імі абмежаваная праграма паўстання, з аднаго боку, і царысцкія ілюзіі ў вёсцы, з другога, прычыніліся да таго, што большасць сялянаў не падтрымала паўстанцаў, а значная частка выступіла супраць іх. Гэта з’явілася адной з прычынаў паражэння паўстання. Тым не менш, дзякуючы яму, сяляне Беларусі атрымалі ад урада істотныя ўступкі ў ходзе рэалізацыі рэформы 1864 г., якія аблегчылі іх становішча і паскорылі развіццё капіталістычных адносінаў у беларускай вёсцы.
Пасля падаўлення паўстання ўрад пачаў праводзіць цэлы шэраг адкрытых і патаемных мерапрыемстваў, якія павінны былі прадухіліць у далейшым выступленні супраць расійскага ўрада ў Паўночна-Заходнім крае. Распрацаваны гэты мерапрыемствы былі ў сценах Заходняга камітэта, які дзейнічаў з 2 кастрычніка 1862 па студзень 1865 года ў Пецярбургу.
Удзельнікі паўстання, якія былі схоплены ўладамі, падвяргаліся рэпрэсіям. 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 10 тысяч саслана на катаргу ці на пасяленне на акраіны імперыі. Маёнткі памешчыкаў-удзельнікаў паўстання канфіскаваліся і прадаваліся выхадцам з цэнтральных расійскіх губерняў па сімвалічных коштах. Землеўладальнікам-каталікам (іх лічылі палякамі) забаранялася пакупаць і арандаваць зямельную маёмасць ў крае, а для сялян-каталікоў уводзілася абмежаванне ў 60 дзесяцін на гаспадарку. Змяняліся ўмовы правядзення сялянскай рэформы, урад пайшоў на значныя ўступкі.
К.Каліноўскі вядомы не толькі як рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, палымяны прыхільнік ідэі рэвалюцыйнага саюзу ўсіх народаў у барацьбе з самадзяржаўем, але і як выдатны знаўца беларускай народнай мовы. Шырока і з вялікім майстэрствам ён карыстаўся ёю ў сваёй публіцыстыцы, садзейнічаў яе літаратурнаму развіццю. Пісаў таксама і вершы. Як родапачынальнік беларускай рэвалюцыйнай дэмакратыі. К. Каліноускі зрабіў вялікі ўплыў на ўсю наступную беларускую літаратуру і культуру, садзейнічаў паглыбленню ў літаратуры і мастацтве прынцыпаў рэалізму і народнасці, замацаванню высокіх ідэалаў барацьбы за свабоду. Ідэйныя прынцыпы К. Каліноўскага развівалі пасля ў сваёй творчасці Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, Цётка і інш.
Рэвалюцыйная дзейнасць Каліноўскага ацэньваецца, між іншым, як звышрадыкальная.
Дзякуючы Г.Кісялёву мы маем збор дакументаў “За нашую вольнасць” серыі “Беларускі кнігазбор” (1999г.). Таксама належыць згадаць матэрыялы зборнікаў дакументаў, падрыхтаваных да 100-годдзя паўстання 1863 г. пры актыўным удзеле расійскага даследчыка Анатоля Смірнова.
Лёс Каліноўскага ў беларускай гістарыяграфіі не быў занадта шчаслівым. Перыядычна распачыналіся дыскусіі наконт яго месца ў беларускай гісторыі. Такія даследчыкі, як С.Агурскі (30-я гг.), у пазнейшыя часы У.Казбярук, І.Новік і г.Марцуль (90-я гг.) спрабавалі занесці Каліноўскага ў спіс “фальшывых маякоў” беларускай гісторыі. Сёння гэтыя спробы набылі больш прадуманы характар, бо за публікацыямі Аляксандра Гронскага, Якава Трашчанка, Анатоля Астапенкі ды некаторых іншых бачная цень ідэолагаў сучаснай беларускай дзяржавы. Кіраўнік паўстання “За вольнасць нашу і вашу” на старонках гэтага выдання ператвараецца ў польскага фанатыка-рэвалюцыянера, які адстойваў польскае панаванне ў Беларусі. Між тым, паводле Трашчанка, “адраджэнне Беларусі як нацыі магчыма толькі ў дзяржаўным саюзе з Расіяй” і г.д.
Пры ўсёй выразнай палітызаванасці чарговай спробы дэгераізацыі Каліноўскага, сучасная дыскусія вакол ацэнкі яго жыцця і дзейнасці высветліла пэўныя праблемы. Нават павярхоўны агляд гістарыяграфіі прымушае прызнаць, што беларускія даследчыкі так і не здолелі стварыць цэльнага вобраза чалавека, які стаяў на чале паўстання. Вобраз распадаецца на асобныя фрагменты, сярод якіх выразна дамінуе постаць “дыктатара Літвы”. Між тым відавочна, што дзеля разумення, напрыклад, свядомасных арыенціраў Каліноўскага, трэба значна пашырыць нашы веды пра чалавека, які пражыў кароткае, але вельмі насычанае падзеямі жыццё, у якім апроч паўстання былі звычайныя чалавечыя радасці і расчараванні, а мужнасць апошніх дзён і заклікі працягваць змаганне з Імперыяй спалучалася з успамінамі пра нарачоную Марылю Ямант (“Марыська чарнабрэва, галубка мая...”) З царскага астрогу К. Каліноўскі перадаў на волю свой запавет беларускаму народу — «Ліст з-пад шыбеніцы»: Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.
Па сваёй сутнасці паўстанне 1863 года было дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, прыгонніцтва, нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці.
Часткай беларускага грамадства Кастусь Каліноўскі лічыцца нацыянальным героем Беларусі. Агулам жа нацыянальная прыналежнасць Каліноўскага аспрэчваецца ў розных гістарыяграфіях (польскай, беларускай, літоўскай).
У польскай гістарыяграфіі паўстанне на беларускіх і літоўскіх землях не прыцягвае такой увагі, як падзеі ў Польшчы і сусветны кантэкст паўстання, а асоба Каліноўскага выдзяляецца за незвычайнасць, але яго перакананні ў нацыянальным пытанні звычайна класіфіцыруюцца як польскія або «краёвыя».
У беларускай гістарыяграфіі, на момант 2000-х гг., ступень навуковай распрацоўкі тэмы паўстання і асобы Каліноўскага па-ранейшаму характарызуюцца слабой апорай на архіўныя крыніцы і моцнай публіцызаванасцю і палітызаванасцю на шкоду навуковасці.
Як сцвярджаюць сучасныя даследнікі, думкі К. Каліноўскага пра неабходнасць змагання за сваю Бацькаўшчыну, выказаныя ім у «Пісьмах з-пад шыбеніцы», можна лічыць пачатковым афармленнем беларускай нацыянальнай ідэі.
Ушанаванне памяці
-Пліта ў гонар Каліноўскага на Лукіскім пляцы;
-Мэмарыяльная дошка ў памяць К. Каліноўскага на сцяне касцёла Святога Духа ў Вільні;
-У Вільні на Лукіскім пляцы, дзе быў павешаны К. Каліноўскі, у ягоны гонар усталяваны мэмарыял у выглядзе пліты і драўлянага крыжу;
-У 1926 годзе ў Менску колішнюю Кацярынінскую вуліцу пераіменавалі ў гонар К. Каліноўскага, а ў 1928 годзе ў БССР быў зняты мастацкі фільм «Кастусь Каліноўскі», у якім распавядалася пра кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў.
У 1963 годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага назвалі новую вуліцу ў Менскім мікрараёне Ўсход.
Ад пачатку 1990-х гг. выказванне К. Каліноўскага «Не народ для ўрада, а ўрад для народа» змешчана ў якасці эпіграфу на першай старонцы газеты «Рэспубліка».
У 1993 годзе на сцяне віленскага касцёла Святога Духа, дзе ў былым Дамініканскім манастыры знаходзіўся ў зняволенні Кастусь Каліноўскі, з боку вуліцы Ігнота была ўсталяваная мэмарыяльная шыльда ў памяць Каліноўскага.
Указам прэзыдэнта Беларусі ад 15 студзеня 1996 годзе № 26 быў зацверджаны Ордэн Кастуся Каліноўскага, палажэнне пра які было прынятае яшчэ ў 1995 годзе. У наш час узнагарода не выкарыстоўваецца, але пры гэтым не выходзіла адпаведнай пастановы пра яе скасаванне.
У 2008—2009 годзе Віленскае самакіраванне вырашыла правесці рэканструкцыю цэнтральнага пляцу Лукішкі. Былі вылучаныя 7 фінальных праектаў рэканструкцыі пляцу, але толькі адзін з іх прадугледжвае захаванне помніка змагарам паўстання 1863 годзе. Беларуская дзяржава ня выказала зацікаўленасці ў абароне помніка, таму існуе імавернасць, што помнік будзе зліквідаваны.
22 сакавіка 2009 годзе на Лукіскім пляцы адбылася акцыя ўшанаванні памяці герояў супраць зносу мэмарыялу.