Змены формы дзяржавы. ВКЛ на працягу XIV-XVI ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Октября 2014 в 00:39, реферат

Краткое описание

Роля ў палітычным жыцці розных груп насельніцтва не заставалася нязменнай. Адбывалася пэўная эвалюцыя з развіццём палітычных працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі [1].
У рабоце прыводзяцца звесткі аб эвалюцыі форм дзяржаўнай улады ВКЛ на працягу XIV – XVI стст. з улікам супярэчнасцей і шматлікіх накірункаў развіцця на аснове аналіза крыніц па абранай тэме.

Вложенные файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.docx

— 33.48 Кб (Скачать файл)

РЭФЕРАТ 
па дысцыпліне: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі 
па тэме: Змены формы дзяржавы. ВКЛ на працягу XIV-XVI стст. 
Студэнтка ФП,Кіраўнік: Ю. І. Кавалеўская 
ЗМЕСТ,Уводзіны…. Эвалюцыя формы дзяржаўнай улады ВКЛ на працягу XIV – XVI стст….Заключэнне…..Спіс выкарыстаных крыніц…..УВОДЗІНЫ.. 
У XIV – першай палове XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. 
Роля ў палітычным жыцці розных груп насельніцтва не заставалася нязменнай. Адбывалася пэўная эвалюцыя з развіццём палітычных працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі [1]. 
У рабоце прыводзяцца звесткі аб эвалюцыі форм дзяржаўнай улады ВКЛ на працягу XIV – XVI стст. з улікам супярэчнасцей і шматлікіх накірункаў развіцця на аснове аналіза крыніц па абранай тэме. 
1 Эвалюцыя формы дзяржаўнай улады ВКЛ на працягу XIV – XVI стст. 
Пачатак аналізу эвалюцыі дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага лагічна пачаць з разгляду саслоўнага ладу і ролі, якую адыгрывала кожная група насельніцтва. 
На Беларусі ў XIV – XVI стст. зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. 
На чале класа феадалаў стаяў вялікі князь літоўскі (гаспадар), які з’яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржаве. 
Прыступкам ніжэ й стаялі буйныя феадалы – князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны. Далей ішлі баяры, якія валодалі зямлёй умоўна [1]. 
У ВКл у другой палове XV ст. манарх быў галоўнай асобай у дзяржаве і меў шырокія ўладныя паўнамоцтвы: вёў міжнародныя справы, заключаў саюзы і мірныя пагадненні, стаяў на чале ўзброеных сіл, распараджаўся дзяржаўнай маёмасцю, скарбам, прызначаў на пасады, вяршыў вышэйшы суд і мілаваў асуджаных, узнагароджваў тытуламі і званнямі. Вялікаму князю належала і заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся ад яго імя і за яго подпісам [2]. 
Дзяржаўная ўлада на працягу гэтага перыяду імкнулася рознымі спосабамі шчыльней звязаць усе землі вакол цэнтра. 
Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага пагаднення 1392 г., наблізіла яго да феадалаў княства, умацавала сацыяльную базу цэнтральнай улады. Наступным крокам Вітаўта ў напрамку кансалідацыі ВКЛ была ліквідацыя інстытута абласнога княжэння і замена яго намесніцтвам. Намеснікамі прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання. Гэты крок значна палепшыў матэрыяльнае становішча вялікакняжацкай улады: цяпер усе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям, трапілі ў скарбніцу княства [1]. 
У гэты перыяд рада не мела акрэсленага складу і фактычна не абмяжоўвала ўладу гаспадара. Гэта была рада “пры вялікім князю”, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) карысных і патрэбных людзей. Аднак манарх заўсёды карыстаўся паслугамі дарадцаў. Да таго ж найбольш аўтарытэтныя прадстаўнікі магнатэрыі адыгрывалі значную ролю пры прыняцці важных рашэнняў [2]. 
Аднак рост вялікакняжацкай улады ў канцы XIV – першай палове XVI ст не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі. Вялікае княства Літоўскае, нагледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасягнутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстытуцыйнай манархіі. Чым гэта можна растлумачыць? 
Узвышэнне вялікакняжацкай улады адбылося ў ВКЛ пасля ўніі з Польшчай. Але ўнія не ўстанаўлівала спадчыннага права на вялікакняжацкі прастол. Унія прадугледжвала ўзвядзенне прэтэндэнта на вялікакняжацкі прастол са згоды польскіх князёў і караля польскага.  
Пасля замены абласнога княжання на намесніцтва Вялікі князь страціў сацыяльную базу ў асобе буўных землеўласнікаў, князёў, і зрабіў стаўку на іншую сацыяльную сілу – баярства, шляхту. На працягу XIV – XVI стст.ішоў працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў гэтаў групы пануючага класа за кошт астатніх. Гарадзельскі прывілеў 1413 г. забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітычныя правы баярства. Яно цяпер займала месца князёў пры вялікім гаспадары, ва ўстановах дзяржаўнай улады і кіравання. Але баярства не было аднародным. Гарадзельскі прывілей зацвердзіў правы ўласнасці на землі толькі самым уплывовым прадстаўнікам гэтага саслоўя, буйнейшым зямельным уласнікам (магнатам). Сярэдняе і радавое баярства, вядомае пад назвай шляхты, заставалася спачатку пад уладай вялікага князя, які рэгуляваў з ёй адносіны, зыходзячы з ваенна-палітычных і фінансавых меркаванняў. Потым яго месца і роля пачалі змяняцца. Прывілеі 1432, 1434 ураўнавалі ў правах руска-літоўскую шляхту з адпаведным саслоўем ў Польшчы. 
Паступова шляхта пачынае ўзвышацца палітычна [1]. Менавіта гэта і стала вынікам паступовага абмежавання ўлады вялікага князя. 
Як ўжо было адзначана, на першым этапе галоўную ролю ў радзе адыгрывалі князі. З умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля ліквідацыі абласнога княжэння рада стала пераважна складацца з вядомых баяр. Паступова баярства дабівалася ўсё большых прывілей і абмяжоўвала ўладу князя. 
Абмежаванню ўлады манарха садзейнічаў агульназемскі првілей Казіміра, які быў выдадзены ў Вільні 5 мая 1447 г. і з’яўляўся адным з асноўных дзаржаўных актаў ВКЛ. Артыкул 10 гэтага прывілея скасоўваў абавязковую грашовую павіннасць – сярэбшчыну, якую кожны год выплачвалі на карысць дзяржавы ўсе землеўладальнікі са сваіх уладанняў. Гэта нанесла моцны ўдар па фінансавых магчымасцях уладара. Казімір і яго пераемнікі павінны былі ў кожным асобным выпадку звяртацца да землеўладальнікаў за дазволам на ўвядзенне надзвычайнага грашовага падатку на дзяржаўныя патрэбы. Маёнткі з вялікакняжацкага фонду былі той крыніцай, за кошт якой пашыралася зямельная ўласнасць феадалаў і царквы. У другой палове XV ст. адбывалася іх інтэнсіўная раздача шляхце за верную службу. 
Вызначальным у абмежаванні манархічнай улады стаў агульназемскі прывілей, які быў выдадзены вялікім князем Аляксандрам ў Вільні 6 жніўня 1492 г. адразу пасля абрання яго на вялікакняжацкі пасад і надаваў шырокія паўнамоцтвы Радзе ВКЛ [1]. 
Рада трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову – паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. У склад рады ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы: канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцэлярыі), гетман (камандуючы ўзброенымі сіламі), падскарбі (кіраўнік фінансаў), маршалак (найвышэшы ўраднік ВКЛ), ваяводы, кашталяны, некаторыя старосты, а таксама каталіцкія біскупы і найбуйнейшыя феадалы. Але асноўныя справы вырашаліся на пасяджэннях рады з удзелам павятовай шляхты. Такія сходы называліся сеймамі. 
Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання ВКЛ меў вальны сойм. Сойм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. У Статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сойме. Так развіццё канстытуцыяналізму, пачатак якому быў пакладзены ў XV ст., прымала ўсё больш акрэсленыя рысы. 
Такім чынам, ў XIV – першай палове XVI стст. у ВКЛ склалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. 
ЗАКЛЮЧЭННЕ 
Такім чынам, ў XIV – першай палове XVI стст. адбывалася лагічна абумоўленае трансфармаванне сістэмы неабмежаванай вялікакняжацкай улады у парламенцкую абмежаваную паны-радай і соймам 
Гэты працэс стаў вынікам сбліжэння Польшчы і ВКЛ, а таксама дзейнасці Вялікіх князёў ВКЛ, якія наданнем пэўных значных правоў шляхецкаму саслоўю за кошт пазбаўлення правоў іншых саслоўяў землеўласнікаў садзейнічалі абмежаванню сваёй улады і страце сваей матэрыяльнай і ваеннай самастойнасці. 
У дзяржаўным ладзе ВКЛ, часткай якога з’яўлялася і Беларусь, адбыліся значныя змены пад уплывам аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын. Завяршыўся працэс утварэння тэрыторыі дзяржавы, уніфікацыі яго адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў выніку адміністрацыйнай рэформы 1564 – 1566 гг., что прывяло да канчатковага афармлення цэнтралізаванай дзяржавы.  
Замацаванне саслоўна-прадстаўнічых органаў адбываецца не адразу, а паступова, аб чым сведчаць нормы Статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. [3]. 
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 
1,Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я .К.Новік, Г.С.Марцуль, І.Л.Качалаў і інш.; Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Выш. шк., 2003. – 416с

.1.Цішчанка В. Вялікакняжацкая ўлада ў ВКЛ другой паловы XV – пачатку XVI стст.//Беларускі гістарычны часопіс. – №6. – С. 44 – 49.

2.Інтэрнэт-партал па гісторыі Беларусі [Электронны рэсурс]. – Электр. дан. – Рэжым доступу: http://www.istoriya.org/

 


Информация о работе Змены формы дзяржавы. ВКЛ на працягу XIV-XVI ст