Культура Беларусі канца XVIII ст. – першай паловы XIX ст.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 17:39, контрольная работа

Краткое описание

У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў. Найбольш характэрнай праявай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя

Содержание

1. Вызначце асаблівасці культурнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.
2. Ахарактарызуйце развіццё адукацыі, навукі і літаратуры Беларусі ў вызначаны перыяд.
3. Прааналізуйце асноўныя тэндэнцыі ў развіцці музычна-тэатральнай культуры, выяўленчага мастацтва і архітэктуры Беларусі ў гэты час.

Вложенные файлы: 1 файл

УВОДЗІНА.docx

— 29.99 Кб (Скачать файл)

УВОДЗІНА

ТЭМА: Культура Беларусі канца XVIII ст. – першай паловы XIX ст.

План

1.     Вызначце асаблівасці культурнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.

2.     Ахарактарызуйце развіццё адукацыі, навукі і літаратуры Беларусі ў вызначаны перыяд.

3. Прааналізуйце асноўныя тэндэнцыі ў развіцці музычна-тэатральнай культуры, выяўленчага мастацтва і архітэктуры Беларусі ў гэты час.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Вызначце асаблівасці культурнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.

 

            У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў. Найбольш характэрнай праявай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклору і г.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцца ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва - сродкамі такой барацьбы. У сувязі з развіццём эканомікі і ўскладненнем сацыяльнага жыцця расце попыт на веды, культурныя каштоўнасці. Адначасова больш значнай становіцца роля культуры ў жыцці асобнага чалавека, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства. Вызначальнай з'явай гісторыка-культурнага працэса на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыяанальнай культуры. Нягледзячы на існаванне прыгонніцтва, саслоўны падзел фамадства, іншыя праявы феадальнага ладу, якія стрымлівалі працэс складвання новай беларускай культуры, а такса-ма насуперак памкненням улад затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору,уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Свайго найвышэйшага ўз-роўню яна дасягнула ў 40-50-я гг. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характэрныя рысы культуры беларусаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы. Развіццё культуры Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было звязана з такімі грамадскімі з'явамі, як крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і ўмацаванне капіталістычнага ладу, фарміраванне беларускай нацыі і рост самасвядомасці беларусаў, абвастрэнне класавых антаганізмаў, барацьба працоўных супраць прыгнёту і бяспраўя. Станоўчы ўплыў на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Полыпчы, Украіны, краін Заход-няй Еўропы. Беларускае мастацтва, архітэктура і скульптура прайшлі агульны з суседнімі краінамі шлях стылявога развіцця — ад барока праз класіцызм да рамантызму. Нягледзячы на саслоўна-манархічны характар палітыкі, якую праводзілі расійскія ўлады, беларуская куль-тура ўключалася ў агульнаеўрапейскі працэс дэмакратызацыі, станавілася даступнай больш шырокім колам насельніцтва. Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. Аднак адной з асноўных крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які служыў сродкам захавання нацыянальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні беларускай мовы. Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту. Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальна-прыгоннай аснове. Культурныя здабыткі з’яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Значны ўклад у развіццё асветы, грамадска-палітычнай думкі, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі ўнесла царква. Калі праваслаўная царква з’яўлялася носьбітам візантыйска-старажытнарускіх традыцый, то каталіцкая прыўносіла элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культуры. Геапалітычнае становішча Беларусі абумовіла яе ролю культурнага пасрэдніка паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам. Гэта вяло да ўзаемаўзбагачэння розных культур здабыткамі іншых культурных асяродкаў.

2.     Ахарактарызуйце развіццё адукацыі, навукі і літаратуры Беларусі ў вызначаны перыяд.

 

            У другой палове ХІІІ – першай палове ХVІ стст. паралельна з працэсам стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы, якая замацоўвала характэрныя асаблівасці гаворкі насельніцтва Беларусі. Пісьмовыя помнікі з беларускамоўнай асновай умоўна можна падзяліць на тры групы: юрыдычна-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя. З часоў Старажытнай Русі на беларускіх землях захавалася сістэма пісьмовага двухмоўя, калі старажытная славянская літаратурная мова задавальняла духоўныя інтарэсы і дзелавыя патрэбы насельніцтва, а царкоўнаславянская выкарыстоўвалася ў набажэнстве і рэлігійнай літаратуры. Паступова царкоўнаславянская мова страчвала на Беларусі свае пазіцыі. З’явілася так званая беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы. Аб гэтым сведчыць мова такіх твораў канфесійнай літаратуры ХV ст. як “Жыціе Аляксея, чалавека Божага”, “Пакуты Хрыста” і інш. Найбольш адчувальна на гаворку народа рэагавала юрыдычна-дзелавая пісьменнасць. Асноўнымі цэнтармі яе былі дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і магістрацкія канцылярыі. Велікакняжацкая канцылярыя мела свой архіў, які называўся “Метрыкай Вялікага княства Літоўскага”. Большасць актаў і грамат ВКЛ у ХІV – ХVІ стст. былі напісаны кірыліцай на старабеларускай мове. Старабеларуская мова – афіцыйная мова дзяржаўных дакументаў і заканадаўства – канчаткова сфарміравалася ў ХVІ ст. Прамежкавае становішча паміж юрыдычна-дзелавой пісьменнасцю і канфесійнай займала мова свецкіх мастацка-літаратурных твораў. У ХІІІ – ХVІ стст. на Беларусі па-ранейшаму была шырока распаўсюджана царкоўна-рэлігійная літаратура: кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як “Александрыя”, “Троя”, “Трыстан і Ізольда” і г.д. З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы – гістарычна-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах. У першай палове XIX ст. на Беларусі ўзніклі школы 1 прыватныя пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічаў шэраг гімназій: Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёўская, Мазырская, 2 прагімназіі - Свіслацкая і Маладзечанская, 5 аднакласных і 9 трох-класных дваранскіх вучылішч.

 Напярэдадні школьнай  рэформы 60-х гадоў Беларусь  налічвала 576 навучальных устаноў  усіх тыпаў: 12 сярэдніх, 45 няпоўных  сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных  жаночых вучылішч, 21 духоўнае вучылішча  і 453 пачатковыя школы. Ва ўсіх  школах навучалася каля 17 тыс.  чалавек. Узнікалі прафесійныя  навучальныя ўстановы. 3 канца 30-х  гадоў пры гімназіях адкрываліся  агранамічныя і агратэхнічныя  курсы, зем-лямерна-таксатарскія  класы, а ў 1840 г. пачало дзейнічаць  Горы-Горацкае земляробчае вучылішча.  У 1848 г. на базе яго быў  створаны Горы-Горацкі земляробчы  інстытут — першая не толькі  на Беларусі, але і ў Расіі  вышэйшая агранамічная навучальная  ўстанова, важны навуковы і культурны  цэнтр Беларускага краю. Вышэйшую  адукацыю юнакі Беларусі маглі атрымаць у Віленскім універсітэце, а пасля яго закрыцця — у Маскоўскім, Пецярбургскім, Кіеўскім універсітэтах. Тут светапогляд беларускіх юнакоў фарміраваўся пад уздзеяннем рус-кай філасофіі, літаратуры, рускага вызваленчага руху, кантактаў з рэвалюцыйнымі дэмакратамі. Студэнтам Пецярбургскага універсітэта быў Кастусь Каліноўскі. Пераўтварэнні ў галіне адукацыі, нягледзячы на іх саслоўна-класавы характар, усё ж садзейнічалі адкрыццю на Беларусі новых навучальных устаноў, павелічэнню колькасці вучняў, развіццю асветы сярод моладзі, павышэнню яе культурнага ўзроўню. Аднак гэта даты-чылася ў асноўным ніжэйшай і сярэдняй ступені адукацыі. Пасля падаўлення паўстанняў 1830 - 1831 гг. і 1863 — 1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, а пазней і Горы-Горацкага земляробчага інстытута Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноў. Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў. Белару-сазнаўства — частка славістыкі. Першая палова XIX ст. — час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае тава-рыства, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў стара-жытнасцей расійскіх, створаныя па ініцыятыве Я.Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія.

 Гісторыю, этнаграфію, фальклор  беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала  вывучаць экспедыцыя рускага  акадэміка І.І. Ляпёхіна. Гэта  было знаёмства рускіх вучоных  з Беларуссю пасля далучэння  яе да Расійскай імперыі. Праца  рускага вучонага К.Ф.Калайдовіча  "Пра беларускую гаворку" (1822) уяўляла сабой першую спробу  навуковага даследа-вання мовы  беларусаў. Вялікі інтарэс да Беларусі праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст С.Ліндэ і гісторык Т.Чацкі першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння. У першай палове XIX ст. убачылі свет шматлікія дакументы і ма-тэрыялы па гісторыі Беларусі: "Беларускі архіў" І.І.Грыгаровіча, "Летапісец Літвы і руская хроніка" І.Даніловіча, "Акты Заходняй Расіі", "Кнігі пасольскія Метрыкі Вялікага княства Літоўскага" і інш. Выдадзены "Помнікі гісторыі Літвы" Т.Нарбута, выйшлі ў рускім друку Статуты Вялікага княства Літоўскага. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі Іван Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай "Гісторыі літоўскага народа" Тэадор Нарбут, Міхаіл Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі", лінгвісты Іван Насовіч і Станіслаў Мікуцкі. Пісьменнік-этнограф Павел Шпілеўскі з'яўляўся аўтарам навукова-пазнавальных твораў "Падарожжа па Палессі і беларускім краі" і "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фан-тастычных яе казках". На карысць беларускай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства працавалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор, публіцыст і адзін з першых даследчыкаў беларускай літаратуры Рамуальд Падбярэзскі.

 

 

 

3. Прааналізуйце  асноўныя тэндэнцыі ў развіцці  музычна-тэатральнай культуры, выяўленчага  мастацтва і архітэктуры Беларусі  ў гэты час.

 

         У музычна-тэатральнай культуры канца XVIII – першай паловы XIX ст. вылучаецца сваёй адметнасцю прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, у якім адпаведна тагачасным дваранскім густам вялікае месца адводзілася спектаклям. Гэты тэатр меў змешаныя оперна-драматычныя трупы, у якіх адны і тыя ж акцёры выконвалі ролі ў оперы, драме, камедыі. Оперы ставілі ў Нясвіжскім і Слуцкім тэатрах Радзівілаў, Ружанскім і Дзярэчынскім (Зэльвенскі р-н) тэатрах Сапегаў і інш.Значную частку рэпертуару Гродзенскага, Слонімскага і Шклоўскага тэатраў складалі балеты. Пры некаторых магнацкіх тэатрах існавалі балетныя школы. Высокае прафесійнае майстэрства беларускіх артыстаў балета пацвярджаецца тым, што яны папаўнялі трупы варшаўскіх і пецярбургскіх тэатраў. У 1785 г. гродзенская трупа стала асновай польскага “Таварыства танцораў Яго Каралеўскай Вялікасці”, а 14 прыгонных танцораў Шклоўскага тэатра графа С.Зорыча ўвайшлі ў склад пецярбургскіх тэатраў. Прыватныя магнацкія тэатры дзейнічалі таксама і ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі: В.Тышкевіча – у Свіслачы і Плешчаніцах, Л.Ракіцкага – у Гарадзішчы пад Мінскам, А.Буйніцкага – у Забор’і, А.Галіцына – у Віцебску, З.Чарнышова – у Магілёве. Пры многіх магнацкіх тэатрах, у панскіх сядзібах існавалі аркестры, харавыя капэлы і іншыя музычныя калектывы. Напрыклад, маёнтак Гарадзец у Магілёўскай губерні, які належаў рускаму арыстакрату, кампазітару-аматару У.Р.Кастрыёту-Скандэрбеку, сябру М.І.Глінкі і А.С.Даргамыжскага, славіўся адным з лепшых у Расіі прыгонным квартэтам.Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў папулярны ў шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматарскай сцэне рабіў першыя крокі беларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В.Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музыканты-аматары, якія гуртаваліся вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра і акцёра. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм’ера аматарскага спектакля – камічнай оперы “Рэкруцкі яўрэйскі набор”, музыку для якой напісалі С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі, а лібрэта – В.Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. мінскія аматары паставілі “Ідылію” Дуніна-Марцінкевіча на музыку С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага. Глыбокі след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музыкі, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвеньскі р-н) павета Мінскай губерні Станіслаў Манюшка. У Мінску ў таленавітага музыканта і выкладчыка Д.Стэфановіча ён атрымаў пачатковую музычную адукацыю. 3 Мінскам звязана стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер. Творчая дружба С.Манюшкі з В.Дуніным-Марцінкевічам прынесла вялікі плён: на лібрэта апошняга былі напісаны оперы “Спаборніцтва музыкантаў”, “Чарадзейная вада”, “Сялянка”, пастаўленыя ў Мінску і іншых беларускіх гарадах. Беларускія народныя песні і мелодыі арганічна ўвайшлі ў творы С.Манюшкі. Сярод вядомых дзеячаў музычнай культуры, якія працавалі на Беларусі, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар славутага паланеза “Развітанне з Радзімай”; Фларыян Міладоўскі, аўтар пастаўленай у Мінску аперэты “Канкурэнты”; Міхаіл Ельскі, мінскі скрыпач і кампазітар; І.Глінскі, гродзенскі спявак і кампазітар; Тэафіля Юзафовіч, скрыпачка; дзеці Дуніна-Марцінкевіча Каміла і Міраслаў, бліскучыя піяністы; Міхаіл Гузікаў, ксілафаніст з еўрапейскім імем; браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, дырыжоры мінскага духавога аркестра, кіраўнікі фартэпіянных класаў і інш.

У выяўленчым мастацтве Беларусі канца XVIII – першай паловы ХІХ ст. наглядалася ўзаемадзеянне дзвюх  плыняў – класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская  акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтва пранікаюць і элементы рамантызму.Перапляценне рысаў класіцызму і рамантызму наглядаецца ў творчасці  беларускага мастака Іосіфа Аляшкевіча. Мастак жыў у Пецярбургу, аднак  часта прыязджаў у Беларусь. Тут  ён стварыў шэраг партрэтаў. Некаторыя  з іх выкананы ў стылі класіцызму (партрэт А. Чартарыйскага). Асобныя  творы Аляшкевіча адлюстравалі рамантычныя  павевы.

Валенцій Ваньковіч увайшоў  у гісторыю беларускага жывапісу як прадстаўнік рамантызму. Майстэрня  Ваньковіча ў Мінску была цэнтрам, вакол  якога групаваліся лепшыя мастацкія  сілы горада. Яе часта наведвалі  мастакі Дамель, Кулеша. Сярод знаёмых  і сяброў Ваньковіча было шмат дзеячаў  літаратуры і мастацтва Беларусі, Літвы, Польшчы, у тым ліку і Адам Міцкевіч. Мастак стварыў шэраг іх партрэтаў у стылі рамантызму. Палатно Ваньковіча “Міцкевіч на скале Аюдаг” з’яўляецца тыповым  прыкладам рамантычнага партрэта.Таленавіты мастак, этнограф і кампазітар Н.Орда абышоў і аб’ездзіў амаль усю  Беларусь, Польшчу і Літву, зрабіў каля 500 акварэляў і малюнкаў з  натуры, захаваўшы такім чынам  для нашчадкаў аблічча цудоўных помнікаў архітэктуры, замкаў, палацаў, вуліц гарадоў, гістарычных мясцін. Яго акварэлі і малюнкі пераводзіліся  ў літаграфіі, выдаваліся альбомамі, графічнымі серыямі. Вялікае грамадскае прызнанне атрымалі карціны Н.Орды “Лагойск”, “Крыжоўка”, “Руіны замка  ў Лідзе”, “Мір”, “Нясвіж”, “Белая вежа” і інш. Мастак Ян Дамель пакінуў значны след амаль ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва. Найбольш вядомы ён як майстар гістарычнага жанра. Ян Дамель добра ведаў айчынную і антычную гісторыю, валодаў некалькімі замежнымі мовамі. У сваіх палотнах ён імкнуўся адлюстраваць найбольш яркія, кульмінацыйныя моманты гістарычнага развіцця краю. Мастак стварыў такія карціны, як “Смерць князя Панятоўскага”, “Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.” і інш. Акрамя гістарычных палотнаў, Дамель напісаў шэраг партрэтаў і пейзажаў.

Вікенцій Дмахоўскі вядомы як стваральнік рамантычных пейзажаў. Мастак у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю  А.Міцкевіча, сябрам якога ён быў (“Возера  Свіцязь”, “Дом Міцкевіча ў Навагрудку”, “Заход сонца” і інш.).

Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з’яўляецца Іван Хруцкі. У 1839 г. за нацюрморт “Кветкі  і садавіна” ён атрымаў званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Хруцкі напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў. Прадстаўнікамі бытавога жанру ў выяўленчым мастацтве былі выхаванцы Віленскай школы жывапісу К.Кукевіч, К.Русецкі, Ю.Карчэўскі, Ц.Бычкоўскі і інш. Выразнай манерай пісьма вылучаюцца творы К.Русецкага: “Жняя”, “Вербная нядзеля”, пейзажы ваколіц Навагрудка, Ашмяншчыны, Белавежскай пушчы. У першай палове XIX ст. у мастацтве Беларусі вырасла папулярнасць графікі. Гэта было выклікана развіццём паліграфічнай вытворчасці, выданнем масавымі тыражамі друкаваных твораў. Звярталіся да мастацкага прыёму графікі ілюстратары, картографы. Найбольш вядомымі графікамі былі М.Падалінскі, Ю.Главацкі, Ю.Азямблоўскі, Б.Клямбоўскі.

З эпохай Асветніцтва звязана  ўсталяванне стылю класіцызму ў  архітэктуры. Архітэктары паступова  адмаўляліся ад празмернай складанасці  і заблытанасці архітэктурных форм, характэрных для стыляў барока і  ракако. У архітэктурных кампазіцыях  пачалі выкарыстоўвацца выразныя геаметрычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Класічны ордэрны порцік станавіўся характэрнай часткай  палацаў, сядзіб і некаторых культавых  пабудоў.

Станаўленне класіцызму найперш  было звязана з інтэнсіўным развіццём  горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах  пачалі з’яўляцца новыя тыпы жылых  і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэдневяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва  стала разглядацца як адзіная  прасторавая сістэма, спланаваная  на рацыянальных пачатках. Горадабудаўніцтва  станавілася дзяржаўнай справай. У  першай палове ХІХ ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў. Найбольш значная з культавых пабудоў эпохі класіцызму ў Беларусі – Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, створаны ў 1809–1819 гг. Ён сведчанне таго, што ідэі класіцызму атрымалі перавагу над тымі традыцыямі будаўніцтва праваслаўных храмаў, якія дагэтуль існавалі на працягу стагоддзяў. Выкарыстанне тыповых прыёмаў класіцызму пры будаўніцтве сабора ў Гомелі дазволіла стварыць велічную прынцыпова новую архітэктурную пабудову. Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Дыяпазон палацава-сядзібнага будаўніцтва быў вельмі шырокі – ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных пабудоў буйных магнатаў. Сярод выдатных помнікаў беларускага класіцызму вылучаюцца палац-рэзідэнцыя графа М.Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст. перайшоў да фельдмаршала І.Паскевіча) у Гомелі, палацавы комплекс у Снове Нясвіжскага раёна, Крычаўскі і Жыліцкі палацы, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродне. Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны ХІХ ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
  2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
  3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
  4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

Информация о работе Культура Беларусі канца XVIII ст. – першай паловы XIX ст.