Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2012 в 02:07, реферат

Краткое описание

Актуальнасць тэмы реферата: гістарычныя падзеі заўсёды аказваюць уплыў на фарміраванне нацыянальнай літаратуры.
Мэтай дадзенай працы аўтар ставіць вызначэнне прычын, якія з'явіліся перадумовамі ўзнікнення новай беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя. Задачы:
Разгледзець сувязь асноўных гістарычных падзей і развіцця культуры Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
Адзначыць ролю фальклору у першай палове XIX стагоддзя.
Высветліць умовы, якія аказалі ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
Вызначыць нацыянальную ідэю твораў беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.

Содержание

УВОДЗІНЫ 3
Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя 4
Народны фальклор 6
З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры 10
ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 23

Вложенные файлы: 1 файл

реферат по истории.docx

— 73.70 Кб (Скачать файл)

Сакрэтны нагляд за Сыракомлем, устаноўлены пасля яго знаходжання за мяжой у 1858, паглыбіў канфлікт з царскімі ўладамі. Таму, калі паэт выступіў у Коўне з чытаннем антыцарскіх вершаў, а пасля здолеў выехаць у Варшаву, яго на зваротным шляху арыштавалі. Амаль месяц Сыракомля знаходзіўся пад арыштам у віленскай турме. Пасля – да заканчэння следства – яму было дазволена жыць пад наглядам паліцыі ў Барэйкаўшчыне, а пазней пераехаць на лячэнне ў Вільню.  

15 верасня 1862 ён памёр. Пахаваны на могілках Роса. У фарным касцёле ў Нясвіжы, касцёле святога Яна ў Вільні, а таксама на доме ў Вільні, дзе ён памёр, усталяваны памятныя табліцы. У Нясвіжы і Варшаве ёсць вуліцы, якія носяць яго імя. Імем У. Сыракомлі названа адна з сярэдніх школ у Вільні. Песні на словы паэта напісалі I. Залескі, С. Манюшка. С Грушвіцкі і інш. Паводле паэмы «Маргер» К. Горскім створана аднайменная опера (нядаўна знойдзена ў Санкт-Пецярбурзе). Скульптурны партрэт паэта зрабіў А. Шатэрнік. [1,с. 198]

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Беларуская літаратура першай паловы ХІХ ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя  прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд  з яго ўвагай да нацыянальнай культуры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастацкай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло  да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове. Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу, у прыватнасці ананімнымі паэмамі “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Частка ўраджэнцаў Беларусі працавала на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з’яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Як прадстаўнік рамантызму ў польскай літаратуры Адам Міцкевіч паўплываў на творчую дзейнасць пачынальнікаў беларускай літаратуры.

У першай палове ХІХ ст. з  асяроддзя апалячанай беларускай шляхты з’яўляюцца паэты і празаікі, якія ствараюць беларускамоўныя творы. Так, паэт і фалькларыст Ян Чачот у 1837–1846 гг. выдаў 6 фальклорных зборнікаў “Вясковыя песні”, дзе змясціў беларускія песні ў польскім перакладзе і арыгінале. На іх узор ён і сам пісаў вершы на беларускай мове, у якіх заклікаў гуманна адносіцца да прыгонных сялян. Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму “Рабункі мужыкоў”. Сюжэты і вобразы беларускага фальклору шырока выкарыстоўваў Уладзіслаў Сыракомля. Большасць яго твораў напісана на польскай мове, аднак захаваліся і некаторыя беларускамоўныя вершы паэта. Менавіта Сыракомля падтрымаў імкненне Дуніна-Марцінкевіча пісаць па-беларуску. Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларускай. Пры стварэнні беларускамоўных твораў перад аўтарам паўставала пытанне, для каго ён піша па-беларуску. Ва ўмовах, калі шляхта грэбавала “мужыцкай” мовай, а асноўная маса насельніцтва была непісьменнай, паэт усё ж стаў на шлях выкарыстання беларускага слова як мастацкага сродку.

Такім чынам гістарычныя  падзеі першай паловы XIX стагоддзя аказалі ўплыў на фарміраванне новай беларускай літаратуры.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1. Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. Ч. 1: Падруч. Для філал. Фак. ВНУ. – 2-е выд., дапрац. І дап. – Мн.:Выш. Шк., 1989.- 302 с.
  2. Беларуская літаратура: Падруч. Для 10-га кл. агульнадрук. Шк. З бел. І рус. мовамі навучання / Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка, У.А. Лебедзеў і інш.; Пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн.: Маст. Літ., 2002. – 193 с.
  3. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000. – 367 с.
  4. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992.- 338 с.
  5. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002.- 496 с.
  6. Сэрцу мілая Айчына: Вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча. - Баранавічы, БелАніГал, 2011.- 320 с.

 

 

 


Информация о работе Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя