Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Ноября 2011 в 16:58, контрольная работа
Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Бясспрэчна, лютаўскія падзеі "выраслі" з вайны. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, – усё гэта вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму.
У
той жа дзень у Мінску адкрыўся
III з'езд сялянскіх дэпутатаў
З'езд
сялянскіх дэпутатаў прызнаў
савецкую ўладу і абавязаўся праводзіць
у жыццё яе дэкрэты, а таксама
заклікаў усіх, хто вагаўся, не выступаць
супраць Кастрычніцкай
З'езд абраў 35 чалавек у склад Выканкома сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з Выканаўчым камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
20 лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту. У яго рабоце ўдзельнічала 714 дэлегатаў. У ліку дэлегатаў было бальшавікоў 473, левых эсэраў — 74, меншавікоў — 24, беспартыйных — 103. Астатнія дэлегаты былі прадстаўнікамі розных дробных партый і арганізацый. Па пытанню аб сучасным моманце выступілі: дакладчык ад бальшавікоў — Валадарскі, садакладчыкі — Злобін ад эсэраў і Горын ад меншавікоў. «Наша рэвалюцыя, — гаварыў Валадарскі, — выставіла 4 лозунгі: зямлі — міру — хлеба — волі». У прынятай рэзалюцыі з'езд вітаў петраградскіх рабочых і салдат, якія ажыццявілі пераможнае паўстанне. Быў выказаны поўны давер Савету Народных Камісараў і абяцана яму ўся магчымая падтрымка. «Заходні фронт, — гаварылася ў рэзалюцыі, — будзе адной з апор народнай улады». За гэту рэзалюцыю прагаласавала 500 дэлегатаў з'езда. Прадстаўнікі меншавікоў прапанавалі стварыць урад на падставе аб'яднання ўсіх дэмакратычных партый, але іх праект рэзалюцыі не быў падтрыманы з'ездам; ён сабраў толькі 73 галасы.
З'езд
распрацаваў сістэму
Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы (ваенны, харчовы, працы, фінансавы, асветы, агульнага кіравання і г. д.). Узначальвалі апдзелы народныя камісары. Гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя камітэты і іншыя арганізацыі падпарадкоўваліся Савету. У штабах, банках, казначэйствах камісары ўтваралі самаўправы з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва дадзенымі ўстановамі. У мясцовыя самаўправы пасылаліся прадстаўнікі Саветаў для сувязі.
Абласны
і франтавы Савет рабочых, салдацкіх
і сялянскіх дэпутатаў
Другі з'езд армій Заходняга фронту абраў 20 прадстаўнікоў у ЦВК (18 бальшавікоў, два левыя эсэры), 100 чалавек у Франтавы камітэт (80 бальшавікоў, 10 левых эсэраў, 4 меншавікі, 6 правых эсэраў). Галоўнакамандуючым войскамі Заходняга фронту з'езд абраў А. Ф. Мяснікова.
З
нагоды завяршэння работы трох з'ездаў
у Мінску 25 лістапада адбылася шматтысячная
маніфестацыя рабочых, салдат і сялян
у падтрымку савецкай улады. Праходзіла
яна без прадстаўнікоў
У снежні 1917 г. завяршылася работа па арганізацыі савецкай улады ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Віцебскі губернскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў (11 — 17 снежня) праходзіў пад бальшавіцкім уплывам. 3 500 дэлегатаў з'езда каля 70 % былі бальшавікі. Прызнаўшы ўладу, устаноўленую II Усерасійскім з'ездам Саветаў, і ўтвораны ім урад — Савет Народных Камісараў, з'езд аднадушна заявіў аб сваім імкненні ўсімі сіламі праводзіць у жыццё дэкрэты новай улады і энергічна змагацца з усімі спробамі супрацьдзеяння гэтай уладзе з боку звергнутых класаў. У сувязі з гэтым з'езд вызначыў сваю пазіцыю ў адносінах да Устаноўчага сходу. Яна прадугледжвала яго падтрымку толькі ў тым выпадку, калі апошні «будзе выконваць волю народа і будзе дзейнічаць у згодзе з ЦВК Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў».
У
галіне эканомікі з'езд прапанаваў
нацыяналізацыю ваенных дзяржаўных
пазык, банкаў, канфіскацыю прыбыткаў
акцыянерных кампаній, увядзенне
ўсеагульнай працоўнай
З'езд
прызнаў неабходным справядлівае размеркаванне
зямлі і ў мэтах павышэння
ўзроўню агратэхнікі
Па
пытанню аб мясцовых органах самакіравання
з'езд прызнаў паўнаўладнымі
Па сутнасці рашэнні з'езда ўтрымлівалі ў сабе тыя элементы, якія ў хуткім часе разаўюцца ў сістэму, названую сістэмай «ваеннага камунізму». Гэтак жа рашэнні з'езда закладвалі элементы рэпрэсіўнага механізма, заснаванага не на праве, а, зноў жа, на прынцыпе рэвалюцыйнай мэтазгоднасці. Назваць Саветы гэтага часу органамі сапраўднага народнага самакіравання не выпадае. Іх пераважна бальшавіцкі склад не адлюстроўваў настроі ўсіх слаёў насельніцтва.
З'езд прыняў «Палажэнне аб кіраванні губерняй» і абраў выканаўчы орган — Губернскі Савет дэпутатаў у складзе 65 чалавек, у тым ліку: бальшавікоў — 55, левых эсэраў — 5.
16
— 18 снежня 1917 г. адбыўся першы
з'езд Саветаў рабочых і
У перыяд з 5 па 10 студзеня 1918 г. паасобна адбыліся III з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і IV з'езд сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. З 23 Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў на III з'ездзе былі прадстаўлены 15. Па пытаннях арганізацыі ўлады, гарадскога і земскага самакіравання, аб судзе, бягучым моманце былі прыняты рэзалюцыі ў духу рашэнняў Усерасійскага з'езда Саветаў. У адносінах да Устаноўчага сходу з'езд лічыў, што калі ён пойдзе супраць заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі, то тым самым супрацьпаставіць сябе працоўным. У барацьбе паміж Устаноўчым сходам і Саветамі з'езд заявіў, што ён будзе на баку Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Папярэджанне гучала пагрозліва. З'езд выказэўся за аб'яднанне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў з Саветамі сялянскіх дэпутатаў.
IV
губернскі з'езд сялянскіх
З'езд выказаўся за правядзенне зямельнай рэформы на наступных падставах: адмена права ўласнасці на зямлю, якая з усімі нетрамі павінна быць усенародным здабыткам і давацца працоўным на правах землекарыстання. Размеркаванне зямлі павінна праводзіцца ўраўняльна па працоўнай, спажывецкай і вытворчай норме, зямлёй павінен карыстацца толькі той, хто яе апрацоўвае. Непасрэдна распараджэнне зямельнымі багаццямі ажыццяўляюць губернскі і павятовы зямельныя камітэты, зямлёй у першую чаргу надзяляюцца беззямельныя і малазямельныя.
З'езд
прызнаў неабходным неадкладна прыступіць
да ўзбраення сялянства і
У адпаведнасці з рэзалюцыямі з'ездаў 14 студзеня адбылося аб'яднанне выканкомаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Пасля аб'яднання быў выбраны прэзідыум і створаны галіновыя аддзелы (працы, асветы, фінансавы, сельскай гаспадаркі, гандлю і прамысловасці, харчовы, ваенны і інш.).
Такім чынам, на гірацягу 8 тыдняў на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі была ўсталявана савецкая ўлада. Нельга адмаўляць, што менавіта Саветы дамагліся заключэння перамір'я на ўсім працягу Заходняга фронту, разгарнулі актыўную работу па ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі, паляпшэнню харчовых спраў, стварэнню трывалага парадку ў краіне.
Шчырасць імкнення Саветаў на справе даказаць, што інтарэсы рабочых і працоўнага сялянства знаходзяцца ў цэнтры іх ўвагі, сумненню не падлягае. 27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з'ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. У. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў на чале з бальшавіком К. I. Ландарам.
У
характары дзейнасці гэтых
З'езды
Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх
дэпутатаў Віцебскай і
У выніку таго, што ваенна-палітычныя абставіны ўскладніліся, фарміраванне органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў Заходняй вобласці не было завершана. Акупацыя 3/4 тэрыторыі вобласці паставіла на першы план задачу арганізацыі барацьбы народа за яе вызваленне. Мерапрыемствы ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва адкладваліся да больш спрыяльнага часу.
Рэвалюцыя,
якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай
Кастрычніцкай, адбылася. Яе патрэбна
разглядаць як непасрэдны працяг і
заканчэнне першага этапу буржуазна-
Информация о работе Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г