Освобождение города Молодечно от немецко фашистских захватчиков

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Октября 2013 в 15:16, реферат

Краткое описание

23 чэрвеня 1944 года пачалася аперацыя "Баграціён". На першым яе этапе (з 23 чэрвеня па 4 ліпеня 1944 г.) войскі трох Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў прывялі Віцебска-Аршанскую, Магілёўскую, Бабруйскую і Мінскую насупацельныя аперацыі. У ходзе іх былі разгромлены галоўныя сілы групы армій "Цэнтр". Са Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання паступіў загад: "Войскам 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі Чарняхоўскага з ходу фарсіраваць р. Бярэзіна, развіваць імклівае наступленне на Мінск і правым крылом на Маладзечна.

Вложенные файлы: 1 файл

Вызваленне горада Маладзечна.docx

— 57.81 Кб (Скачать файл)

Вызваленне горада Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

23 чэрвеня 1944 года пачалася аперацыя "Баграціён". На першым яе этапе (з 23 чэрвеня па 4 ліпеня 1944 г.) войскі трох Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў прывялі Віцебска-Аршанскую, Магілёўскую, Бабруйскую і Мінскую насупацельныя аперацыі. У ходзе іх былі разгромлены галоўныя сілы групы армій "Цэнтр". Са Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання паступіў загад: "Войскам 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі Чарняхоўскага з ходу фарсіраваць р. Бярэзіна, развіваць імклівае наступленне на Мінск і правым крылом на Маладзечна. Не пазней 7-8 ліпеня 1944 г. авалодаць ва ўзаемадзеянні з войскамі 2-га Беларускага фронту горадам Мінск і правым крылом заняць Маладзечна".

Баі за Маладзечна, а таксама за авёску Краснае былі вельмі цяжкія. Фашысты разумелі, што ўзяцце гэтых пунктаў адкрывала Савецкай Арміі дарогу на Ліду і Вільнюс. Вызваліць Краснае і адрэзаць нямецка-фашысцкім войскам адыход па мінскай шашы павінна была 9-я гвардзейская механізіраваная брыгада. Асабліва вызначыліся ў баях за вёску танкавая рота старшага лейтэнанта Рыгора Рыгоравіча Кіяшкі. 

Танкісты Кіяшкі першыя ўвайшлі  ў Краснае і працяглы час утрымлівалі  яго частку, нават калі аказаліся  ў акружэнні. У гэтым баі праціўнік панёс вялікія страты, але сілы былі няроўныя. Савецкія танкісты загінулі. Толькі цяжка параненаму Кіяшку ўдалося выжыць. За мужнасць і адвагу старшаму лейтэнанту Р.Р. Кіяшку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а ў 1975 г. у памяць пра яго подзвіг на цэнтральный плошчы мястэчка ўстаноўлены помнік - танк.

Разведкай боем і паказаннямі палонных было ўстаноўлена, што Маладзечна абаранялі  часці 5-й танкавай, 14-й пяхотнай дывізій  і розныя іншыя спецыяльныя падраздзяленні праціўніка. Некалькі разоў горад пераходзіў з рук у рукі. Перадавыя часці генерал-лейтэнанта танкавых войск Абухова на світанку 4-га ліпеня занялі горад, аднак да 12 гадзін былі адкінуты на поўнач ад станцыі Маладзечна. Становішча было цяжкае. 5 ліпеня з раніцы войскі 11-й гвардзейскай арміі аднавілі наступленне. У 14 гадзін часці 16-га гвардзейскага стралковага корпуса разам з часцямі 3-га гвардзейскага стралковага корпуса сумесна з часцямі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага і 29-га танкавага карпусоў ударамі з усходу і поўдня авалодалі горадам і знішчылі вялікую частку гарнізона праціўніка. Маладзечна было вызвалена так імкліва, што фашысты не паспелі нават узарваць склады, у тым ліку і склад з 500 т гаручага.

Адным з першых увайшоў у горад танк-тральшчык малодшага лейтэнанта В.Дз. Харытонава з Чувашыі.

Асабліва вызначыліся ў баях за Маладзечна воіны 3-га гвардзейскага  механізіраванага корпуса на чале з  В.Ц. Абухавым. За паспяховыя дзеянні па вызваленні Маладзечна 25-я танкавая брыгада, якую ўзначальваў І.П. Мішчанка, была ўзнагароджана ардэнам Чырвонага Сцяга, а 1446-ы самаходна-артылерыйскі полк пад камандаваннем капітана М.С. Лунёва - ордэнам Аляксандра Неўскага. У баях за горад вызначыліся лётчык Герой Савецкага Саюза І.І. Камінскі, сяржант У.І. Цахмістрэнка. Тут вёў бясстрашныя паядынкі ў небе з фашысцкімі сцярвятнікамі ўраджэнец Рагачоўшчыны, двойчы Герой Савецкага Саюза П.Я. Галавачоў, які за час вайны збіў 30 варожых смалётаў у 125 паветраных баях.

На подступах да Маладзечна здзейснілі подзвігі экіпажы малодшага лейтэнанта Андрыякіна і каля Дамашоў капітана Селязнёва. Гэта здарылася другога ліпеня 1944 г. Адна з танкавых часцей  3-га гвардзейскага Сталінградскага мехкорпуса прарвалася за 60 кіламетраў на паўночны захад ад Мінска і ў вёсцы Краснае перарэзала апошні шлях адыходу гітлераўцаў на Прыбалтыку. Да Маладзечна - буйного чыгуначнага вузла, які вораг імкнуўся ўтрымаць любымі сродкамі - нашы войскі падыходзілі з боку Вілейкі і Валожына. На дапамогу ім прыйшла і авіяцыя.

 Два штурмавікі, нечакана вынырнуўшы  з-за лесу, атакавалі эшалон, які  выйшаў са станцыі Маладзечна. Не ўпусцілі яны і калону фашысцкіх войск на лузе і полі паміж вёскамі Насілава і Дамашы, уздоўж шашы Маладзечна - Вільнюс. Такога смелага налёту на ўчастак, які добра ахоўваўся зенітнымі ўстаноўкамі, гітлераўцы не чакалі. Яны сталі весці агонь з бункера, спецыяльна пабудаванага для аховы дарог, а збраніраваных платформ воінскага эшалона. Прыкрываць свой аб'ект прыляцелі і пяць гітлераўскіх "месераў".

Завязаўся паветраны бой. Адзін падбіты нямецкі знішчальнік адвярнуў у бок. Змог вырвацца з вогненнага кола і адзін наш штурмавік. Другі, не спыняючы бою, рабіў захад за захадам на воінскі эшалон і скопішча ворага... Спрабаваў тараніць фашысцкі самалёт, але той ухіліўся. Задымілася і чырвоназоркавая машына. Пілот накіраваў яе на шашу ў гушчу тэхнікі, конных павозак і фашысцкіх салдат.

Калі рассеяўся дым і пыл, гітлераўцы кінуліся да абломкаў самалёта. Фашысты выцягнулі цела стралка-радыста і яшчэ жывога пілота. Гітлераўцы расстралялі яго, забралі дакументы, потым аблілі ўсё бензінам і падпалілі. так, па-геройску ў баі за наш горад загінуў экіпаж штурмавіка.

Як толькі з'явілася магчымасць, жыхары вёсак Насілава і Дамашы пахавалі герояў. Праз некалькі дзён, калі акупанты былі выгнаны, нашы воіны перанеслі астанкі лётчыкаў у Маладзечна.

Ужо пасля вайны высветлілася, што  героі загінуўшага экіпажа, гэта лётчыкі 952-га штурмавога авіяпалка 311-й  штурмавой авіядывізіі (ёй прысвоена  ганаровае найменне "Маладзечанская") Фёдар Аляксеевіч Селязнёў (капітан, намеснік камандзіра палка, 1908 года нараджэння, ураджэнец сяла Мітраполле Тамбоўскай вобласці) і Аляксей Георгіевіч Сцяпанаў (сяржант, паветраны стралок, 1919 года нараджэння, ураджэнец горада Карабанава Іванаўскай вобласці). Прозвішчы лётчыкаў высечаны на мармуровых плітах на брацкай магіле сярод 363 воінаў-герояў, якія загінулі ў баях за наш горад. А на месцы, дзе адважныя лётчыкі паўтарылі подзвіг гастэлаўцаў, усталяваны мемарыяльны знак.

У гонар вызвалення беларускага горада на Ушы Масква салютавала артылерйскімі залпамі.

 

Трынаццаць злучэнняў і часцей, якія вызвалялі горад Маладзечна, атрымалі найменне "Маладзечанскіх", у тым лік 126-ы гвардзейскі бамбардзіровачны ордэна Аляксандра Неўскага авіяцыйны  полк, якім камандаваў М.А. Жывалуп - ганаровы грамадзянін горада. У вызваленні Маладзечна прымаў удзел Пётр Купрыянаў. Пазней пры вызваленні Літвы ён паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава.

Доблесным воінам-вызваліцелям, якія загінулі ў баях за горад, устаноўлены помнік, на якім высечаны імёны загінуўшых. У 1982 ў горадзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс у гонар воінскіх часцей і падраздзяленняў, якія вызвалялі Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каля мемарыяла бліз запалены Вечны агонь, які быў дастаўлены з плошчы Перамогі Мінска.

На ўскрайку Краснага таксама занаходзяцца магілы ахвяр апошняй вайны, у  тым ліку экіпажа самалёта М.С. Андрыякіна. Сведкі расказваюць, што 29 чэрвеня 1944 года ў баі немцы падбілі самалёт, і ён упаў у Чысцінскае балота. Тады гэта было гіблае месца. Багна засмактала машыну разам з людзмі. Толькі праз 25 гадоў асушанае поле тарфянікаў раскрыла свае таямніцы. Намаганнямі карэспандэнтаў "Правды" паэта Генадзя Бураўкіна і празаіка Івана Новікава былі ўстаноўлены імёны загінуўшых. Герояў перапахавалі на ўскрайку Краснага. Тут жа ў 2 магілах пахаваны ахвяры апошняй вайны: у адной - 19, у другой - 50 чалавек.

Горад Маладзечна вызвалены 5 ліпеня 1944 года Войскамі 3-га Беларускага фронта пры падтрымцы злучэнняў авіяцыі  дальняга дзеяння і партызан падчас Вільнюскай наступальнай аперацыі.

Злучэнні якія прымаллі удзел у вызваленні

11-я гвардзейская армія:

16-й гвардзейскі стралковы  корпус (генерал-маёр Вараб’ёў Якаў  Сцяпанавіч);

частка сіл 31-й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Шчарбіна іван Кузьміч);

2-я гвардзейская артылерыйская  дывізія прарыва (генерал-маёр  артылерыі Якаўлеў Іван Аляксеевіч);

4-я гвардзейская лёгкая  артылерыйская брыгада (палкоўнік  Кобзеў Уладзімір іванавіч);

5-я гвардзейская гаўбічная  артылерыйская брыгада (палкоўнік  Русецкі Аляксандр Пятровіч).

Конна-механізаваная група:

3-і гвардзейскі кавалерыйскі  корпус (генерал-оейтэнант Аслікоўскі  Мікалай Сяргеевіч);

6-я гвардзейская кавалерыйская  дывізія (палкоўнік Брыкель Павел  Парфір’евіч);

198 асобны танкавы полк (падпалкоўнік Карпаў канстанцін  Мікалаевіч);

3 гвардзейскі механізаваны  корпус (генерал-лейтэнант танкавых  войск Абухаў Віктар Цімафеевіч);

Частка сіл 8-й гвардзейскай механізаванай брыгады (палкоўнік  Крэмер Сямён Давідавіч).

5-я гвардзейская танкавая армія:

29 танкавы корпус (генерал-маёр  танкавых войск Фаміных Яўген  Іванавіч);

25 танкавая брыгада (падпалкоўнік  Мішчанка Іван Пятровіч)

1-я паветраная армія:

частка сіл 265-й знішчальнай  авіяцыйнай дывізіі (падпалкоўнік Карагін  Аляксандр Аляксандравіч); 
        частка сіл 278 знішчальнай авіяцыйнай дывізіі (падпалкоўнік Арлоў Канстанцін Дзмітрыевіч)

Авіяцыя дальняга дзеяння:

8 авіяцыйны корпус дальняга  дзеяння (генерал-маёр авіяцыі  Буянскі Мікалай Мікалаевіч);

частка сіл 36-й авіяцыйнай дывізіі дальняга дзеяння (генерал-маёр авіяцыі Дранін Віталь Філіпавіч);

частка сіл 48 авіяцыйнай дывізіі дальняга дзеяння (падпалкоўнік Набокаў Сямён Канстанцінавіч)

Партызаны:

Партызанская брыгада  “Народныя мсціўцы” (Пакроўскі  Георгій Фёдаравіч).

Загадам ВГК найменне маладзечанских прысвоена наступным  злучэнням и часцям:

  • 8 гвардзейская механізаваная брыгада;
  • 9 гвардзейская механізаваная брыгада (падпалкоўнік Сакалоў Аляксей Фролавіч);
  • 1 асобны гвардзейскі матацыклетны батальён (маёр Кірычэнка Павел Міхайлавіч);
  • 1510 самаходна-артылерыйскі полк (падпалкоўнік Шукакідзэ Рыгор Гедэванавіч);
  • 1823 самаходна-артылерыйскі полк (падпалкоўнік Яблыкаў Васіль васільевіч);
  • 409 асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён (маёр Калупаеў Мікалай Аляксеевіч);
  • 689 армейскі знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк (падпалкоўнік Гужва Іван Сяргеевіч);
  • 326 гвардзейскі мінамётны полк (падпалкоўнік Калошын Іван Васільевіч);
      • -129 мінамётны полк (маёр Барвінскі Сцяпан Сцяпанавіч);
  • 366 зянітны артылерыйскі полк (падпалкоўнік Кузняцоў Пётр Кузьміч);
  • 311 штурмавая авіяцыйная дывізія (падпалкоўнік Васільеў Васіль Васільевіч);
  • 624 штурмавы авіяцыйны полк (маёр Кухараў Іван Міронавіч);
  • 126 гвардзейскі бамбардзіровачны авіяцыйны полк (падпалкоўнік Жывалуп Міхаіл Андрэевіч).

 

 

 

Літаратура:

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
  2. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.
  3. www.peramoga.belta

 

Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

 

 

 

 

 

ФАКУЛЬТЭТ ЭКАНОМІКІ І КІРАВАННЯ

КАФЕДРА ФІНАНСАЎ І КРЭДЫТУ

 

 

 

РЭФЕРАТ

 

ВЫЗВАЛЕННЕ ГОРАДА МАЛАДЗЕЧНА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ

 

 

 

 

 

          

Грэсь Кацярыны Уладзіміраўны

               студэнткі 1 курса 4 групы

               факультэта эканомікі і кіравання

 

               Навуковы кіраўнік  Калюта В.В.

 

 

 

 

 

 

 

 

ГРОДНА, 2013


Информация о работе Освобождение города Молодечно от немецко фашистских захватчиков