Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Декабря 2012 в 21:01, реферат

Краткое описание

Эпоха Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (далей ВКЛ) – надзвычай цікавы і важны перыяд беларускай мінуўшчыны. Не зважаючы на досыць значную запалітызаванасць некаторых падыходаў беларускай гістарыяграфіі, актыўнасць пошуку ўласных гістарычных карэнняў, выхад гісторыкаў-прафесіяналаў да масавай чытацкай аўдыторыі, які абудзіў цікавасць да беларускай мінуўшчыны, прывяла да краху многіх

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………………...3
1. Пачатак актыўнай палітычнай дзейнасці Вітаўта…………………………4
2. Палітычная дзейнасць Вітаўта на усходзе…………………………………6
3. Барацьба з Тэўтонскім Ордэнам і умацаванне дзяржавы…………………7
Заключэнне…………………………………………………………………….10

Вложенные файлы: 1 файл

вітаўт.docx

— 35.36 Кб (Скачать файл)

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

«УО» БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ  ЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСТИТЕТ

 

Кафедра экономической истории

 

 

 

 

 

РЕФЕРАТ

 

по дисциплине:  История Беларуси

на тему:  «Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта»

 

 

 

 

 

Студент                                                                                  

ФМЭО, 1-й курс, ДАБ-1                                         М.О. Кублицкий

 

Проверил Ф.В. Горбачёв

 

 

 

                                         Минск 2010

     

 

 

 

 

 

 

СОДЕРЖАНИЕ

 

Уводзіны………………………………………………………………………...3

1. Пачатак актыўнай палітычнай дзейнасці Вітаўта…………………………4

2. Палітычная дзейнасць Вітаўта на усходзе…………………………………6

3. Барацьба з Тэўтонскім  Ордэнам і умацаванне дзяржавы…………………7

Заключэнне…………………………………………………………………….10

 

 

 

                                                         Уводзіны

 

 

Эпоха Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (далей ВКЛ) – надзвычай цікавы і важны  перыяд  беларускай мінуўшчыны.  Не зважаючы на досыць значную запалітызаванасць  некаторых падыходаў беларускай гістарыяграфіі, актыўнасць пошуку ўласных  гістарычных карэнняў, выхад гісторыкаў-прафесіяналаў  да масавай чытацкай аўдыторыі, які  абудзіў цікавасць да беларускай мінуўшчыны, прывяла да краху многіх гістарычных міфаў, урэшце – зліквідавала манаполію на гістарычную праўду. У гэтым ракурсе гістарыяграфічнае  адчытанне сучаснымі беларускімі  даследчыкамі ды папулярызатарамі навукі як эпохі, так і самой гістарычнай  постаці князя Вітаўта (1350-1430) надзвычай  дакладна адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі  ды асаблівасці развіцця гістарычнай  навукі Беларусі.

Вялікі князь літоўскі Вітаўт (Вітаўтас) Кейстутавіч ды час яго кіравання (1392 – 1430) займае адно з галоўных месцаў у гістарычных працах беларускіх гісторыкаў. Якраз пад кіраваннем Вітаўта Вялікага, як яго гучна  называе летувіская традыцыя, ВКЛ  амаль на сорак гадоў пераўтварылася з даволі аморфнага федэратыўнага  аб’яднання ў моцную цэнтралізаваную  дзяржаву.

Да самай смерці (у 1430 г.) сваёй  дзяржаўнаю воляй Вітаўт прыдушваў  любыя сепаратысцкія дзеянні  ўдзельных князёў і такім чынам  трымаў дзяржаўную стабільнасць. Пакідаючы  па-за ўвагай старую беларускую гістарыяграфію 19 ст., запынюся на навейшай беларускай гістарычнай навуцы, у працах якой знайшлі месца высвятленне, аналіз і ацэнка таго важнага перыяду.

Гісторык і публіцыст Вацлаў Ластоўскі (Власт) (1882 – 1938) быў адным  з ініцыятараў нацыянальнага  і культурнага адраджэння, дзеячам  Беларускай Народнай Рэспублікі.

Цікава, што ў перыядызацыі беларускай гісторыі В.Ластоўскі выдзеліў як адну з рубежных датаў смерць Вітаўта 27 лістапада 1430 г. Характарызуючы перыяд гаспадарання Вітаўта, аўтар высока ацаніў ягоны палітычны талент і аўтарытэт. Дынастычныя шлюбы, спыненне княскіх міжусобіцаў, рэформы, прывілеі местам ды месцічам, ліквідацыя пагрозы з боку суседніх дзяржаў прывялі да стабілізацыі дзяржавы, калі “Беларусь лягчэй уздыхнула” .

Постаць Вітаўта таксама атрымала шырокае адлюстраванне ў навуковых  працах прафесара  Анатоля Грыцкевіча, Міколы Ермаловіча, у шматлікіх навукова-папулярных i , нават, мастацкіх творах. Гэта падкрэслівае яго гістарычны аўтарытэт і веліч, і характэрызуе як аднаго з самых  выдатных палітычных дзеячаў у беларускай, славянскай і, нават, еўрапейскай гісторыі.

 

                                                                 

1. Пачатак актыўнай палітычнай дзейнасці Вітаўта

 

 

Вітаўт (1350—27.10.1430), князь гарадзенскі, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага (1392—1430), сын Кейстута. Належыць да ліку самых выдатных дзяржаўных дзеячаў  Вялікага Княства Літоўскага. Рэзкія павароты ў палітыцы Вітаўта былі вынікам тых складаных знешніх  і ўнутраных абставін, у якіх апынулася  Вялікае Княства Літоўскае ў  гэты час. Нямецкая агрэсія, дыпламатычны націск Польшчы на аб'яднанне з  ёю і пагроза з боку Маскоўскага  княства, што, усё больш пашыраючыся  і дужэючы, стала прад'яўляць прэтэнзіі  на беларускія і ўкраінскія землі, якія яно лічыла сваімі, але незаконна  адабранымі ад яго. Вядома, Вітаўту  прыходзілася ўмела і асцярожна  лавіраваць паміж гэтымі небяспекамі, рабіць сваіх 

учарашніх ворагаў саюзнікамі. Вітаўт вызначаўся выдатным палітычным тактам, што дазваляла яму ў пераважнай большасці выпадкаў выбіраць патрэбны момант для задавальнення як дзяржаўных інтарэсаў, так і асабістых амбіцыйных намераў. Пра ўсё гэта добра сведчыць дзяржаўны вопыт Вітаўта.

Цікавыя радкі знайшліся ў “Летапісу  Вялікіх князёў Літоўскіх” : «…Князь  вялікі Кейстут, ведаючы, што князь  вялікі Вітаўт добра жыве з князем вялікім Ягайлам, пачаў скардзіцца сыну свайму, вялікаму князю Вітаўту: «Ты з ім добра жывеш, а ён ужо  змовіўся на нас з немцамі». Князь  жа вялікі Вітаўт гаварыў бацьку свайму: «Не вер гэтаму, гэта няпраўда, бо ён жа са мною добра жыве і, напэўна, паведаміў бы мне…».

Актыўная палітычная дзейнасць  Вітаўта пачалася ў 1382 годзе пасля  забойства яго бацькі Кейстута па загадзе Ягайлы. Каб помсціць апошняму, уцякае да крыжакоў, заключае з імі  саюз, паводле якога ён прыняў каталіцтва, абавязаўся быць васалам Ордэна і  нават аддаваў яму Жамойцію. Аднак  пачаўшы барацьбу з Ягайлам, ён упэўніўся  ў яе бесперспектыўнасці і павінен  быў згадзіцца на мір. Атрымаўшы  ад Ягайлы Бярэсце і Гародню, праваслаўнае насельніцтва ў якіх складала галоўную масу, Вітаўт пераходзіць з каталіцтва ў праваслаўе. Але ў час заключэння Крэўскай уніі ў 1385 годзе Вітаўт з  Ягайлам і іншымі князямі зноў прымае каталіцтва. Аднак у 1388 годзе, убачыўшы варожасць шырокіх колаў  грамадства да Крэўскай уніі, якая фактычна закрэслівала самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага, а таксама  асабіста незадаволены тым, што Ягайла, будучы польскім каралём, паставіў сваім  намеснікам у Вялікім Княстве  Літоўскім не яго, а Скіргайлу, зноў пачаў барацьбу з Ягайлам. Для  гэтага ён уступіў у саюз з маскоўскім князем Васіліем І, за якога аддае  сваю дачку Соф'ю, а таксама з  Ордэнам, якому зноў паабяцаў Жамойцію. Упартая і жорсткая барацьба Вітаўта, што цягнулася два гады, закончылася  для яго паспяхова: Ягайла вымушаны быў у выніку Востраўскай згоды 1392 года прызнаць яго за вялікага князя, а разам з гэтым і Вялікае  Княства Літоўскае атрымлівала  самастойнасць, якую яно траціла  пасля Крэўскай уніі. Але ў хуткім часе супраць улады Вітаўта паўсталі князі Дзмітрый Северскі, Фёдар Карыятавіч Падольскі і Свідрыгайла Альгердавіч  Віцебскі. У рэшце рэшт  яны  былі пераадолены Вітаўтам з польскай дапамогай, узяты ў палон і  пазбаўлены сваіх княстваў, што з'яўлялася моцным ударам па ўдзельнай сістэме  і садзейнічала ўнутранаму ўмацаванню дзяржавы. «…Князь жа вялікі Вітаўт разам з нямецкімі сіламі пайшоў к Вільні. І сустрэў яго князь Скіргайла з братам сваім Вігантам і з літоўскім войскам на рацэ Віліі каля гарадка Вейкшышкі. І дапамог Бог вялікаму князю Вітаўту, і пераможаны былі літоўскія воі, і кінуліся наўцёкі. І шмат іх пабілі, а іншых князёў і баяраў у палон пабралі: князя Сямёна Яўнутавіча, князя Глеба Святаславіча Смаленскага, князя Васіля Канстанцінавіча, князя Івана Цету, Льва Плаксіча і шмат іншых князёў паланілі. І пайшоў князь вялікі Вітаўт к Крывы горад. Тады ж немцы забілі князя Карыгайлу Альгердавіча, бо ляшская застава ў Верхнім горадзе не пусціла ў горад князя Карыгайлу. Князь жа вялікі Вітаўт, узяўшы Крывы горад і зямлю паваяваўшы, вярнуўся ў Прусію…»

 

2. Палітычная дзейнасць Вітаўта на ўсходзе

 

Як і Альгерд, Вітаўт таксама  працягваў далей ранейшую полацкую палітыку ў адносінах Смаленска, Пскова і Ноўгарада. Асабліва паспяховай была яна ў адносінах першага. Выкарыстаўшы міжусобіцу смаленскіх князёў, Вітаўт у 1395 годзе завалодвае гэтым  горадам і падначальвае яго сваёй  уладзе, пакінуўшы ў ім сваіх намеснікаў. У 1398 годзе Вітаўт дамагаецца прызнання  сваёй улады шляхам застрашвання заваёвай Ноўгарада, які ў гэты час  быў у цяжкім становішчы. Усё гэта з'яўлялася не чым іншым, як паспяховым завяршэннем шматвяковай барацьбы Полацка за валоданне названымі  гарадамі і іх землямі. Аднак гэтая  ўлада патрабавала далейшага  ўмацавання, што і паказалі наступныя  падзеі.

У 1399 годзе Вітаўт вырашыў дапамагчы бегламу татарскаму хану Тахтамышу ў яго барацьбе за ханскі пасад . Прыняўшы Тахтамыша і пасяліўшы яго ў Лідскім замку, Вітаўт спадзяваўся выкарыстаць былога хана ў сваіх палітычных інтарэсах. Вялікі князь выношваў планы падпарадкаваць Арду праз узвядзенне на ханства свайго стаўленік, якім ш павінен быў стаць Тахтамыш. Узамен удзячны хан быў абавязаны выдаць Вітаўту ярлык на ўсе рускія землі, у тым ліку на тыя, якія вялікі князь толькі планаваў далучыць да сваіх уладанняў – Ноўгарад, Пскоў і Маскву. Такім чынам, Вітаўт павёў сваё войска на р.Ворсклу (ва Украіне), дзе і пацярпеў цяжкае паражэнне. Аслабленне адразу ж сталі выкарыстоўваць Смаленск і Ноўгарад і ўзбунтаваліся супраць улады Вітаўта. Але калі апошняму з дапамогай палякаў удалося ўціхамірыць і падначаліць сабе Смаленск у 1404 годзе, то Ноўгарад, падтрыманы Масквой, застаўся па-за ўладаю Вітаўта. Праўда, гэта не адхіліла яго ад далейшай барацьбы. Яшчэ незадоўга да сваёй смерці ў 1428 годзе Вітаўт хадзіў на Ноўгарад. І што ў гэтым найперш быў зацікаўлены Полацак, сведчыць тое, што ў тым паходзе ўдзельнічаў і загінуў полацкі ваявода. Змаганне за Ноўгарад прывяло Вітаўта да вайны з Масквою, якая сама імкнулася падначаліць сабе гэты горад.

Тры разы хадзіў Вітаўт супраць Масквы, апошні раз у 1408 годзе, калі ён сустрэўся  з маскоўскім войскам на р.Угры (прыток Акі). Не ўступаючы ў бой, Вітаўт і  маскоўскі князь Васілій (яго  зяць) рашылі заключыць мір і правесці мяжу паміж сваімі ўладаннямі па Угры, якая такім чынам стала крайнім  усходнім рубяжом Вялікага Княства  Літоўскага ў час яго найбольшых памераў. Аднак гэта была не толькі палітычная, але і этнічная мяжа, паколькі яна супадае з мяжой  пашырэння гаворак беларускай мовы. Яшчэ і зараз дыялектолагі адзначаюць, што насельніцтва на заходнім беразе Угры ў сваім маўленні ўжывае кароткае ў (характэрная прыкмета беларускае мовы), чаго не назіраецца ў людзей, якія жывуць на ўсход ад р.Угры.

 

3. Барацьба з Тэўтонскім Ордэнам і ўмацаванне дзяржавы

 

Хоць Вітаўт неаднаразова ў змаганні са сваімі знешнімі і ўнутранымі ворагамі ўступаў у саюз з Ордэнам, аднак  апошні па-ранейшаму быў для яго  небяспечным ворагам, які часта  нападаў на яго землі, у тым  ліку ў 1394 годзе на Гародню, у 1394 годзе  — на Ліду і Новагародак, а ў  канцы 1395 года на Вільню. Гэткім жа небяспечным  ворагам быў Ордэн і для  Польшчы. І таму падрыхтоўка да паходу супраць рыцараў вялася ў шчыльнай сувязі з Ягайлам. Для Вітаўта  галоўнымі мэтамі ў гэтым наступленні  былі: вярнуць пад сваю ўладу Жамойцію і канчаткова разграміць Ордэн. І  вось аб'яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы сышліся з крыжацкімі войскамі каля прускай вёскі Грунвальд 15 ліпеня 1410 года. Галоўныя сілы крыжакоў былі накіраваны супраць Вітаўта, што прымусіла яго падацца назад. Становішча было выратавана беларускімі войскамі, якія дружным націскам спынілі напор крыжакоў і прымусілі іх адступіць, што і стала найбольш істотным момантам у ходзе бітвы. Паражэнне рыцараў было поўнае. У выніку гэтай перамогі Жамойція была вернута ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Польскія вярхі, убачыўшы непрыняцце шырокімі коламі насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага Крэўскай уніі, зразумелі, што падначаленне гэтай  дзяржавы іх уладзе не можа быць аднаразовым  актам, і таму прыступілі да тактыкі  паступовага яе падпарадкавання. І  гэта выявілася ў перыядычным  перазаключэнні уніі. Польшча заўсёды  выкарыстоўвала цяжкія моманты ў  гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Так, напрыклад, было пасля паражэння  Вітаўта на Ворскле, калі на з'ездзе  ў Вільні ў 1401 годзе Вітаўт павінен  быў падпісаць вельмі цяжкія ўмовы  уніі, якая фактычна пазбаўляла яго  дзяржаву самастойнасці ў карысць  Польшчы. Хоць умовы Гарадзельскай  уніі, заключанай у 1413 годзе пасля  Грунвальдскай бітвы, былі лягчэйшыя, аднак і яны былі нацэлены для  падначалення Вялікага Княства Літоўскага Польшчы. Па-ранейшаму абмяжоўвалася  ў сваіх правах праваслаўнае насельніцтва ўсіх станаў. Толькі феадалы-католікі Вялікага Княства Літоўскага мелі права  ўдзельнічаць у выбарах караля, маглі  быць выбранымі ў сейм, маглі займаць  дзяржаўныя пасады і атрымліваць  польскія гербы. Ігнараванне Вітаўтам інтарэсаў праваслаўных, якое навязвалася  яму Польшчай, значна шкодзіла Вялікаму Княству Літоўскаму, паколькі адштурхоўвала  ад яго ўлады большую частку насельніцтва. Менавіта ў гэты час і пачаўся  ад'езд з Вялікага Княства Літоўскага праваслаўных князёў і феадалаў у  маскоўскую дзяржаву як адзінаверную ім. З другога боку, іншыя феадалы, бачачы, што пераход у каталіцтва прынясе ім вялікія матэрыяльныя і маральныя перавагі і зраўняе  іх у правах з польскай шляхтай, пачалі пераходзіць у каталіцтва, што  ў далейшым прывяло іх да апалячвання  і поўнага адыходу ад свайго народа. І ўсё ж Вітаўт разумеў усю  важнасць становішча праваслаўнага  насельніцтва для лёсу дзяржавы і  рабіў самыя энергічныя захады ў гэтых адносінах.

Найперш ён бачыў неабходнасць зрабіць  праваслаўную царкву сваёй дзяржавы самастойнай, дзеля чаго аддзяліў яе ад Маскоўскай метраполіі і ў 1416 годзе  ўтварыў самастойную метраполію з цэнтрам у Новагародку. На чале яе быў пастаўлены мітрапаліт Грыгорый Цымблак. Больш за тое, менавіта Вітаўт першы падаў думку аб уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у дзяржаве. Ён дзеля гэтага нават паслаў Цымблака на Канстанцкі сабор, дзе меркавалася  ўзняць пытанне аб уз'яднанні праваслаўя і каталіцтва ў глабальным маштабе. Аднак Цымблак спазніўся на гэты сабор. У хуткім часе ён памёр, а Вітаўт, які ў гэты час ішоў на збліжэнне  з Масквой, не захацеў абвастраць з ёй адносіны і таму не назначыў пераемніка Цымблака. Так была пагублена  вельмі важная ініцыятыва, здзяйсненне  якой у той час магло б выратаваць наш народ ад няшчасця разладу  ў ім.

Хоць Вітаўт у цэлым у сваёй  знешняй і ўнутранай палітыцы арыентаваўся на саюз з Польшчай, аднак  ён, адчуваючы незадаволенасць шырокіх  колаў грамадства з прычыны ўсё  большай падначаленасці інтарэсам  Польшчы, не мог не імкнуцца да самастойнасці. А гэта перш за ўсё магло падкрэсліць  атрыманне ім каралеўскага тытула і  каралеўскай кароны, захады аб атрыманні  якіх Вітаўт рабіў двойчы — у 1429 і 1430 гадах. Польскія вярхі былі вельмі ўстрывожаныя. Яны зрабілі ўсё, каб карона не дайшла да Вітаўта.

Як і ў ранейшыя часы, так і  пры Вітаўту Вялікае Княства  Літоўскае найперш вызначалася  як беларуская дзяржава. На гэта ўказвае  тое, што ўсе вышэйшыя пасады ў  ёй займалі выхадцы з Беларусі. З іх жа складалася і акружэнне  Вітаўта. Так, на Солінскай сустрэчы з крыжацкім пасольствам Вітаўта  суправаджалі князі Юрый Пінскі, Міхаіл Заслаўскі, Аляксандр Старадубскі, Іван Гальшанскі і Іван Друцкі. Нават  у Жамойціі кіравалі беларускія баяры: напрыклад, на чале Коўны стаяў якісьці  Іван Фёдаравіч, а камандаваў войскамі тут жа князь Юрый. Як сам Вітаўт, так і ўвесь яго двор, паводле  сведчання крыжацкага пасла Кібурта, гаварылі толькі па-беларуску. На гэтай  жа мове вялося і дзяржаўнае справаводства. Усё гэта яшчэ раз сведчыць, што, як казаў Максім Багдановіч, "дзяржаўнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага праходзіла ў беларускіх нацыянальных формах".

 

                                        Заключэнне

 

«…Як не дзівіцца славе вялікага гаспадара Няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару. Калі нават ёсць цар над усёю зямлёю, і той, прыйшоўшы, кланяўся слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Аляксандру, яшчэ званаму Вітаўтам. Яшчэ і турэцкі цар пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў слаўнаму гаспадару. У вялікай любові жыў з ім і прававерны і хрысталюбны цар царградскі. Таксама і Чэскае каралеўства з вялікаю пашанаю ставілася да слаўнага гаспадара. А яшчэ дацкі кароль пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Вітаўту. Таксама вялікі князь маскоўскі ў вялікай любові жыў з ім. Служылі яму яшчэ і іншыя: вялікія князі нямецкія з усімі сваімі гарадамі і землямі, па-нямецку называныя магістрамі; гаспадар зямлі Малдаўскай і Бесарабскай, па-валашску называны ваяводаю; таксама і гаспадар зямлі вялікаму князю Вітаўту: вялікі князь цверскі, вялікі князь разанскі, вялікі князь адоеўскі, і Вялікі Ноўгарад, і Вялікі Пскоў. Проста кажучы, не знойдзецца ва ўсім Памор'і ні горад, ні край, якія б не слухаліся гэтага слаўнага гаспадара Вітаўта.

Информация о работе Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта