Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Октября 2013 в 18:08, контрольная работа
Тураўскае княства было прамым пераемнікам Дрыгавіцкага князяваньня, цэнтар якога не вядомы. Увогуле невядома, які горад быў цэнтрам дрыгавічоў. Тураў быў заснаваны блізу 950 году (найверагодней, 946, па іншых зьвестках 980 - гл. артыкул Тураў) князевічам Турам, братам Рагвалода. Тур быў першым князем, які пераўтварыў князяваньне ў княства. Паводле народнага паданьня, Тур і Рагвалод з войскам прайшлі ўздоўж Дняпра, і спыніліся ля ўпадзеньня Прыпяці ў гэтую раку.
По́лацкае кня́ства — усходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэньне (фэўдальная дзяржава) са сталіцай у горадзе Полацку. Узьнікла на базе племяннога княжаньня полацкіх крывічоў з прыкметным уплывам групаў іншаземнага насельніцтва, перш за ўсё балтаў[1]. Існавала ў 9—14 стагодзьдзях і ахоплівала (за часамі найвышэйшага ўздыму) поўнач сучаснай Беларусі, а таксама Ніжняе Падзьвіньне (прыдзьвінскія тэрыторыі сучаснай Латвіі).
2. Тураўскае княства было прамым пераемнікам Дрыгавіцкага князяваньня, цэнтар якога не вядомы. Увогуле невядома, які горад быў цэнтрам дрыгавічоў. Тураў быў заснаваны блізу 950 году (найверагодней, 946, па іншых зьвестках 980 - гл. артыкул Тураў) князевічам Турам, братам Рагвалода. Тур быў першым князем, які пераўтварыў князяваньне ў княства. Паводле народнага паданьня, Тур і Рагвалод з войскам прайшлі ўздоўж Дняпра, і спыніліся ля ўпадзеньня Прыпяці ў гэтую раку. Далей Рагвалод, прыкрываючы Тура, застаўся тут, а Тур пайшоў уздоўж Прыпяці, знайшоў выгоднае месца і заснаваў горад. Ён дзейнічаў выключна ў хаўрусе з братам Рагвалодам Полацкім, але чамусь не прыйшоў яму на дапамогу ў 976 годзе, відаць, з-за раптоўнасьці нападу Ўладзімера. Пракнязяваў ен да 988 году, калі ў Пінску над Дрыгавіччынай быў пасаджаны Сьвятаполк І Тураўскі. Народнае паданьне пасьля Тура называе Ўладыку, але гэта — тытул япіскапа. Відаць, пры малалетнім Сьвятаполку ад яго імя ўладарыў япіскап, хоць гэта пярэчыць зьвесткам аб заснаваньні япіскапіі.
Сьвятаполк І быў актыўным уладаром. Відаць, яго сталіцаю спачатку быў Пінск, бо аб гэтым кажа «Жыцьцяпіс Барыса і Глеба». Відаць, пазьней ён зрабіў абодва гарады сваей сталіцай. Ён імкнуўся забясьпечыць незалежнасьць ад Кіева, дзеля чаго ўступіў у шлюб з дачкой Баляслава І. У 1005 годзе ён заклаў у Тураве япіскапію, і па названых у ёй гарадох можна меркаваць аб тэрыторыі княства. Яно займала большую частку сучаснай Беларусі. У 1015 годзе Сьвятаполк заняў і кіеўскі пасад, але князяваньне ў Тураве пакінуў за сабою. Княства прымала актыўны ўдзел у барацьбе братоў: так, у Тураве Сьвятаполк набіраў сабе вояў, а пазьней Яраслаў заняў нейкі горад Сьвятаполка, якім, відаць, быў Тураў ці Пінск.
Далей падзеі разьвіваліся наступным чынам. Яраслаў даў Тураў Ізяславу блізу 1045 году, і Ізяслаў І князяваў тут і пасьля заняцьця Кіева. Гэта паказвае на значнасьць Турава ў той час, але ён паступова заняпаў. Пазьней ім валадарыў Сьвятаполк ІІ Тураўскі, сын Ізяслава. Але пазьней князі імкліва зьмянялі адзін аднаго. У рэшце рэшт, княства згубіла амаль палову земляў: Берасьце, Мазыр, Панямоньне.
У 1156 годзе ў Тураве замацаваўся прадстаўнік дынастыі Сьвятаполчычаў Юры. Ён узяў курс на здабыцьцё незалежнасьці. У адказ кіеўскія князі зрабілі паход на Тураў і Пінск у 1158 годзе, але гэтыя гарады выстаялі. У 1162 годзе незалежнасьць Турава была прызнаная. Пасьля гэтага з Турава выдзяляюцца Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае і, магчыма, Гарадзенскае і Давыд-Гарадоцкае княствы.
На жаль, аб дзяржаўным ладзе Тураўскага княства нам вядома мала. З жыцьцяпісу Кірылы Тураўскага нам ведама, што ў горадзе мела вялікую ўладу Веча, якое мела ўплыў на выбар япіскапа. Апроч таго, ў горадзе быў пасаднік, што ўказвае на асаблівасьці разьвіцьця ў Тураве грамадзка-палітычнага ладу.
Аб разьвіцьці культуры можна меркаваць па дзейнасьці Кірылы Тураўскага. Апроч таго, існуе меркаваньне, што ў Тураве таксама быў катэдральны Сафійскі сабор.
Тур І (пасьля 945—988) Сьвятаполк І (988—1019) Ізяслаў І Зьмітры (1042—1073) Уладзімер І Васіль Манамах (1073—1077) Яраполк І Пятро (1078—1085) Давыд І (1085—1087) Сьвятаполк ІІ Міхал (1087—1113) Вячаслаў І (1113—1132) Ізяслаў ІІ (1132—1133) Вячаслаў І (1133—1142) Сьвятаслаў І (1142) Вячаслаў І (1142—1146) Яраслаў І (1146—1150) Андрэй І Багалюбскі (1150—1154) Сьвятаслаў І (1154—1155) Барыс І (1155—1157) Юры І Вызваленца (1157—1162) Ян І (1162—1170) Сьвятаполк ІІІ (1170—1189)
Глеб І (1189—1196)
Полацкае княства
По́лацкае кня́ства — усходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэньне (фэўдальная дзяржава) са сталіцай у горадзе Полацку. Узьнікла на базе племяннога княжаньня полацкіх крывічоў з прыкметным уплывам групаў іншаземнага насельніцтва, перш за ўсё балтаў[1]. Існавала ў 9—14 стагодзьдзях і ахоплівала (за часамі найвышэйшага ўздыму) поўнач сучаснай Беларусі, а таксама Ніжняе Падзьвіньне (прыдзьвінскія тэрыторыі сучаснай Латвіі). У склад княства, акрамя Полацку, уваходзілі такія гарады, як Віцебск, Друцак, Менск, Ізяслаў (цяпер Заслаўе), Лагойск, Барысаў, Брачыслаў (цяпер Браслаў), Кукенойс (цяпер Кокнэсэ) ды іншыя.
У наш час, паводле наяўных гістарычных зьвестак, Полацкае княства разглядаецца ў якасьці вытоку беларускай дзяржаўнасьці, увасабленьня ідэі незалежнасьці беларускага народу[2][3][4].
Дакладную дату ўзьнікненьня княства вызначыць цяжка. Першы пісьмовы ўспамін пра Полацак датуецца 862 годам у зьвязку з раздачай Рурыкам гарадоў сваім дружыньнікам. У скандынаўскіх сагах пра Полацак паведамляецца як пра моцнае ўладаньне, якое мела свайго князя Палтэса. Князь Палтэс — мітычная асоба, але пра тое, што ў Полацку рана былі вялікія князі, гаворыцца ў Аповесьці мінулых часоў[7].
Уладзімер і Рагнеда, 1770
Першы вядомы полацкі князь — Рагвалод, незалежны ад Кіева. Гісторыкі спрачаюцца пра ягонае паходжаньне: адныя называюць яго славянінам (Валадар Рогу), іншыя — варагам (Рунгвальд). Аднак, у кожным разе, гэта дазваляе зрабіць выснову пра княжаньне ў Полацку мясцовай дынастыі, а ня кіеўскага намесьніка.
У Аповесьці мінулых часоў пад 980 годам паведамляецца, што Рагвалод «имяше власть свою в Полотьске». У Лаўрэнцеўскім летапісы больш падрабязна тлумачыцца, што Рагвалод «держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю». Тут падкрэсьліваецца поўная незалежнасьць Полацкай зямлі, якой «валодаў», г. зн. кіраваў князь Рагвалод.
З князем Рагвалодам зьвязаныя драматычныя падзеі міжусобнай барацьбы на Русі. У 972 годзе, пасьля сьмерці князя Сьвятаслава Ігаравіча, пачалася барацьба за ўладу між ягонымі сынамі: Ноўгародзкім князем Уладзімерам ды Кіеўскім князем Яраполкам. Абодва бакі намагаліся атрымаць падтрымку ад Полацкага княства. З гэтай мэтай Уладзімер прапанаваў Рагвалоду аддаць за яго сваю дачку Рагнеду. Яму адмовілі, што азначала пераход на бок Кіева, тады Уладзімер захапіў ды спаліў Полацак, забіў Рагвалода ды гвалтам узяў Рагнеду сабе ў жонкі. Мясцовая полацкая дынастыя была, такім чынам, зьнішчаная.
Неўзабаве пасьля хрышчэньня Русі сын Рагнеды ад Уладзімера Ізяслаў атрымаў ад бацькі Полацкую зямлю, дзе для яго збудавалі горад Ізяслаў. Пазьней Ізяслаў пераехаў у Полацак і аднавіў Полацкае княства, але цяпер у ім ужо кіравала дынастыя Ізяславічаў — нашчадкаў Рурыка.
Найвышэйшы ўздым[рэдагаваць]
Усяслаў Полацкі, манэта НБ Беларусі
У 1003 годзе пачынаецца княжаньне Брачыслава Ізяславіча. За яго кіраўніцтвам Полацак несупынна намагаўся пазбавіцца залежнасьці ад Кіева. У 1020 годзе Брачыслаў учыніў напад на Ноўгарад, абрабаваўшы горад, але на зваротным шляху быў разьбіты кіеўскім князем Яраславам. Той прымусіў Брачыслава падпарадкавацца Кіеву, атрымаўшы за гэта ў валоданьне Віцебск ды Усьвят.
1044—1101 гады былі часам найвышэйшага ўздыму Полацкага княства, калі ім кіраваў Усяслаў Брачыславіч. Першыя гады свайго кіраваньня ён не сварыўся зь Яраславічамі, але зь сярэдзіны 1065 году ізноў распачаў барацьбу з Кіевам за першынства на ўсходне-славянскіх землях. Усяслаў учыніў напады на Пскоў ды Ноўгарад. У 1067 годзе на рацэ Няміга пад Менскам адбылася бітва з войскам Ізяслава Яраславіча, у якой палачане пацярпелі паразу. Пазьней, у часе мірных перамоваў, Усяслава па-здрадніцку захапілі ў палон і кінулі ў вязьніцу ў Кіеве. Але прабыўшы там некалькі месяцаў, ён быў вызвалены народам і абраны кіеўскім князям. Аднак Ізяслаў, з дапамогай Польшчы, вярнуў сабе ўладу спачатку ў Кіеве, а потым, у 1069 годзе, авалодаў і Полацкам, выгнаўшы Ўсяслава ды паставіўшы замест яго на княжаньне свайго сына Мсьціслава. Ужо ў 1071 годзе Ўсяслаў вярнуўся ў Полацак і, нягледзячы на шэраг паразаў ад Ізяслава, здолеў там утрымацца.
У 11 стагодзьдзі Полацкая зямля сфармавалася як моцная дзяржава ва Усходняй Эўропе. Полацак быў стольным горадам гэтага буйнога княства, якое мела сваю княскую дынастыю, моцнае войска, даволі разьвітую гаспадарку і значныя дасягненьні ў галіне культуры. У 1050-я гады тут быў збудаваны грандыёзны Сафійскі сабор, які сымбалізаваў сілу і незалежнасьць Полацку
Пасьля сьмерці Ўсяслава Чарадзея Полацкае княства ўваходзіць у пэрыяд фэўдальнай раздробленасьці. Зь яго вылучаюцца Віцебскае, Друцкае, Менскае ды іншыя. Уласна Полацак атрымаў Давыд Усяславіч. Амаль адразу ж між князямі пачынаецца барацьба. У 1127 годзе кіеўскі князь Мсьціслаў Уладзімеравіч учыніў выправу на Полацак, захапіў яго ды выслаў усіх полацкіх князёў у Бізантыю. Але ўжо празь пяць гадоў у Полацак ізноў прыйшоў князь з Ізяславічаў: Васілька Сьвятаславіч. Пасьля яго сьмерці пачалася чарговая барацьба за горад між прадстаўнікамі віцебскай, менскай ды друцкай лініяў нашчадкаў Усяслава Чарадзея. Паступова ў Полацку зацьвердзілася Віцебская лінія, але час ад часу Полацак трапляў у залежнасьць ад Смаленску, які ставіў сваіх намесьнікаў.
Дзяржаўны лад Полацкага княства прайшоў на працягу стагодзьдзяў паступовую трансфармацыю. Калі пры Ізяславе й Рагвалодзе Веча, імаверна, ня мела палітычнай ролі. Ужо пры Брачыславе яно атрымала вылучнае значэньне. Пра гэта сьведчыць Эймундава сага: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, бо яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу». Такім чынам, ужо ў 11 стагодзьдзі Веча палачанаў атрымала надзвычай важнае значэньне.
Існавала таксама і Рада князя. Рада ня мела яўна акрэсьленых паўнамоцтваў. Князь вырашаў з Радай усе пытаньні, што меў вырашаць сам. Апроч таго, Рада ня мела акрэсьленага складу. Князь запрашаў на раду да сябе ўсіх, каго пажадае. Але ўсе ж найбуйнейшых герархаў царквы і палацавых службоўцаў.
Асобамі цэнтральнага кіраваньня былі ключнік, падвойскі, тысяцкі, пасаднік (пра яго паведамляе толькі Тацішчаў), цівун ды інш. Тысяцкі кіраваў войскамі — земскім апалчэньнем. Ключнік адказваў за гаспадарскую дзейнасьць і зьбіраў падаткі. Падвойскі сачыў за выкананьнем пастановаў князя і Веча. Цівуны былі прадстаўнікамі князя на вызначаных тэрыторыях і кіравалі імі ад яго імя.
У 12 стагодзьдзі узрастае роля Веча. Да ягоных прэрагатываў пачалі адносіць абраньне і выгнаньне князя, заключэньне міра і абвяшчэньне вайны.
За князем застаецца судовая і вайсковая ўлада. Войска князя складалася з дружыны і земскага апалчэньня. Дружына падзялялася на дзьве часткі: «старэйшую» (баляры) і «малодшую» (отракі, дзецкія). Старэйшая Дружына мела вылучны ўплыў на князя, баляры ўваходзілі ў склад Рады, часта выступалі супроць князя. Малодшая дружына была важным апірышчам князя ў барацьбе з балярамі і Вечам.
У канцы 12 — пачатку 13 стст. у Полацку фармуецца рэспубліка. Яе можна называць Вечава-тэакратычнай. Улада канцэтруецца вакол япіскапа, зь якіх у крыніцах згадваецца Якаў (1300 г). Князі ў Полацку маглі і быць, але ў крыніцах ня згадваюцца. Зноў яны зьяўляюцца ў сталіцы Крыўі толькі ў часе княжаньня Гедзіміна.
Эканоміка[рэдагаваць]Полацкае княства ўзьнікла і разьвівалася на шляху з варагаў у грэкі, гандлявала прадукцыяй сельскай гаспадаркі. Да Балтыйскага мора хадзілі гандлёвыя караблі. У Полацку, Віцебску, Менску ды іншых гарадох канцэнтраваліся рамесьніцкія майстэрні.Культура ды рэлігія[рэдагавац Полацак быў адным з найважнейшых культурных ды рэлігійных цэнтраў у рэгіёне. У 992 годзе тут заснавалі Полацкую япархію, збудавалі некалькі цэркваў. З імём Эўфрасіньні Полацкай зьвязаныя збор і перапіс кніг, будова манастыра, названага потым Эўфрасінеўскім. Для Эўфрасіньні Полацкай ювелір Лазар Богша зрабіў знакаміты крыж, які быў нацыянальнай сьвятыняй. У сярэдзіне 11 стагодзьдзя збудаваны Сафійскі сабор. У Полацку, імаверна, вялося летапісаньне, але Полацкі летапіс не захаваўся. З разьвіцьцём Вільні ў 14 стагодзьдзі Полацак згубіў значэньне цэнтру. У сярэдзіне 16 стагодзьдзя ў Полацку збудаваны езуіцкі калегіюм, які меў істотнае адукацыйнае значэньне. У другой палове 18 стагодзьдзя Полацак нават зрабіўся сталіцай езуітаў.
3. З канца 13 ст нямецкія крыжакі пачалі планамерны захоп Прыбалтыйскіх зямель. Частка якіх знаходзілася у залежнасті ад полацкага княства. Крыжакі урываліся на беларускія землі, сеячы смерць і спусташэнне. У 1203і 1206гг. Полацкі князь Уладзімір рабіў паходы на крыжакоў, але яны былі няўдалыя. У выніку полацк быў вымушаны ў 1210 г падпісаць першы мірны дагавор з рыгай. Праз 6 гадоў Уладзімір здолеў стварыць моцную кааліцыю супраць рыцараў-мечнікаў. Але падчас падрыхтоўкі да паходу князь памер. Магчыма ён быў атручаны крыжакамі.