Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 19:56, реферат

Краткое описание

У 60 - 70-я гг. X ст. у Полацку правіў, незалежна ад Кіева і Ноўгарада, князь Рагвалод. У 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк. Рагвалод і два яго сыны былі забіты, дачка Рагнеда прымусова была выдадзена замуж за Уладзіміра, які забірае яе і ідзе на Кіеў, дзе падманам забівае свайго брата Яраполка і захоплівае горад. Так Уладзімір становіцца кіеўскім князем. Аднойчы ноччу княгіня робіць замах на жыццё Уладзіміра, але няўдалы: князь раптоўна прачнуўся і перахапіў руку з занесеным кінжалам. У гневе Уладзімір гатовы быў уласнымі рукамі забіць Рагнеду, але на яго дарозе паўстае малалетні сын Ізяслаў з мячом, гатовы бараніць маці. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір, параіўшыся з баярамі, высылае Рагнеду ў вечнае выгнанне у Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль, названы так у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе).

Содержание

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………..3
Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі…………..6
Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х - 1003гг……………………………..7
Час Брачыслава…………………………………………………………….7
Час Усяслава Чарадзея……………………………………………………8
ВЫВАДЫ…………………………………………………………..…….12
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ЗМЕСТ…………………………………….……14

Вложенные файлы: 1 файл

ref_po_ist_bel.docx

— 34.55 Кб (Скачать файл)

УА РБ “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацстваў”

 

 

 

 

 

Рэферат па гісторыі Беларусі

 

ПОЛАЦКАЕ КНЯСТВА - ПЕРШАЯ ДЗЯРЖАВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

 

 

 

Выканала:

Лернатович Марыны Сяргееуны

1курс ФЗН група № 119

Праверыў:

 

 

 

 

Мінск 2013 
ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………..3

Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі…………..6

Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х - 1003гг……………………………..7

Час Брачыслава…………………………………………………………….7

Час Усяслава Чарадзея……………………………………………………8

ВЫВАДЫ…………………………………………………………..…….12

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ЗМЕСТ…………………………………….……14

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Самым магутным і значным княствам з усіх, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў X XIII стст., з'яўлялася Полацкае княства, гістарычным ядром якога было племянное княжанне крывічоў-палачан больш ранніх часоў.

Полацк упершыню ўпамінаецца ў "Аповесці мінулых часоў" пад 862 г. Ён тады не падпарадкоўваўся Кіеву. Полацкая зямля размяшчалася ў паўночнай Беларусі, уключаючы Віцебскую вобласць і паўночную частку Мінскай. На паўночным захадзе ўладанні полацкіх князёў распасціраліся па ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, дзе знаходзіліся гарады Кукенойс і Герцыке, да Рыжскага заліва.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, прычым Полацку надавалася важнае значэнне.

У 60 - 70-я гг. X ст. у Полацку правіў, незалежна ад Кіева і Ноўгарада, князь Рагвалод. У 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк. Рагвалод і два яго сыны былі забіты, дачка Рагнеда прымусова была выдадзена замуж за Уладзіміра, які забірае яе і ідзе на Кіеў, дзе падманам забівае свайго брата Яраполка і захоплівае горад. Так Уладзімір становіцца кіеўскім князем. Аднойчы ноччу княгіня робіць замах на жыццё Уладзіміра, але няўдалы: князь раптоўна прачнуўся і перахапіў руку з занесеным кінжалам. У гневе Уладзімір гатовы быў уласнымі рукамі забіць Рагнеду, але на яго дарозе паўстае малалетні сын Ізяслаў з мячом, гатовы бараніць маці. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір, параіўшыся з баярамі, высылае Рагнеду ў вечнае выгнанне у Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль, названы так у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе). У канцы жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Памерла у 1000 г. Ізяслаў быў запрошаны палачанамі княжыць у Полацк. У 1001 г. Ізяслаў памёр, і з 1003 па 1044 г. князем Полацка быў сын Ізяслава Брачыслаў, а з 1044 па 1101 г. - Усяслаў Брачыслававіч. Вакол асобы гэтага князя складалі легенды і паданні не толькі пры жыцці, але і пасля смерці. Летапісцы апавядаюць, быццам князь нарадзіўся ад чараўніцтва і таму стаў удалым воінам. Звыш 50 гадоў узначальваў князь полацкія дружыны. Поспехі Усяслава Полацкага, яго рашучасць і спрытнасць сучаснікі лічылі чараўніцтвам. Поўнае подзвігаў і прыгод жыццё Усяслава натхняла складальнікаў былін. Таму і празвалі гэтага князя Чарадзеем.

Усяслаў імкнуўся захапіць землі і гарады, якія знаходзіліся па-за межамі Полацкага княства. Ён напаў на Пскоў, але не здолеў узяць яго. Тады полацкі князь пайшоў на Ноўгарад. Усяславу ўдалося захапіць горад і абрабаваць яго. У адказ на гэта тры сыны кіеўскага князя Яраслава Мудрага зімой 1067 г. з вялікім войскам з'явіліся пад Менскам - горадам Полацкай зямлі. Жыхары зачыніліся у дзядзінцы. На дапамогу ім спяшаўся з дружынай Усяслаў. Але ён спазніўся. Менск ужо быў разбураны. Бой пачаўся на рацэ Нямізе (цяпер вуліца ў Мінску). Аўтар "Слова аб палку Ігаравым" піша: "На Нямізе снапы сцелюць з галоў, малоцяць цапамі булатнымі, на таку жыццё кладуць, веюць душу ад цела". З рэшткамі сваёй дружыны Усяслаў адышоў да Дняпра.

Але Полацкі князь канчаткова не быў пераможаны. Кіеўскія князі запрасілі яго на перагаворы. Усяслаў паверыў іх клятве, што яму не зробяць ніякага зла. Але калі ён пераправіўся цераз Днепр каля Оршы і ўвайшоў у вялікакняжацкі шацёр, яго захапілі ў палон, павезлі ў Кіеў і пасадзілі ў турму. Зняволены князь карыстаўся павагай сярод кіяўлян. Праз год ён быў вызвалены паўстаўшымі гараджанамі з цямніцы і абвешчаны вялікім князем кіеўскім. Быў ён на троне ў Кіеве сем месяцаў, потым вярнуўся ў родны Полацк.

Феадальныя сутыкненні працягваліся. Кіеўскія князі не пакідалі намеру перамагчы Усяслава і падпарадкаваць сабе Полацк, але гэтага ім не ўдалося зрабіць. Як сімвал незалежнасці дзяржавы у Полацку была пабудавана царква -Сафійскі сабор (трэці ва усходніх славян, чацвёрты ў свеце). У перыяд княжання Усяслава Полацкае княства дасягнула свайго найвышэйшага ўздыму.

Пасля смерці Усяслава Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш. У шасці з іх княжылі сыны Усяслава, якія вялі між сабой міжусобную барацьбу. Менскі князь Глеб праводзіў палітыку ўзвышэння Менска, але полацкі прастол лічыўся галоўным і гэты горад заставаўся важнейшым палітычным і гандлёва-рамесным цэнтрам. У палітычным жыцці горада пэўнае значэнне мела веча - агульны сход гараджан, якое запрашала князёў на трон у Полацк. Князь ажыццяўляў кіраванне падуладнай тэрыторыяй праз сваю дружыну. Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап.

У пачатку XIII ст. Полацкаму княству пачалі пагражаць крыжакі. Беларускі дзяржаўны цэнтр перамясціўся ў Наваградак. У 1307 г. Полацкае княства ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) [1]. 
Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі

Гісторыю Полацкага княства трэба адлічваць ад пачатку існавання горада Полацка.

Абяднанне групіроўкі крывічоў у Беларускім Падзвінні ўжо ў канцы VIII стагоддзя завяршылася утварэннем іх асобнага княства, цэнтрам якога стаў Полацак. Пра Полацак упершыню гаворыцца ў "Аповесці мінулых гадоў" у 862 г. Пад гэтай датай запісана,што скандынаўскі князь Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць мужам сваім гарады, у тым ліку і Полацк. Летапісец адзначыў, што Полацак, як і Смаленск, былі заснаваны крывічамі.

Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзянняў Рурыка паставіла пад пагрозу эканамічныя інтарэсы Кіеўскага княства. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у 865г. здзяйсняюць ваенны паход пад Полацк, але вынікі гэтага паходу застаюцца невядомымі.

Ужо ў ІХ ст. Полацк актыўна ўключаецца ў палітычнае жыцце ўсходнеславянскіх плямён. Гэтаму перш за ўсё спрыяла яго размяшчэнне на заходнядзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху з варагаў у грэкі. З 882 г. Полацкія землі знаходзіліся ў пастаянных палітычных і эканамічных сувязях з Кіеўскім княствам. На падставе летапісу крывічы хадзілі ў паход на Смаленск разам з кіеўскім князем Алегам.

Вядомы паведамленні аб удзеле крывічоў у паходзе кіеўскага князя Ігара на Візантыю ў 944 г.

Выхад Полацкага княства з-пад улады Кіева неабходна адносіць да перыяду 907-947 г. паўднёвая накіраванасць палітыкі кіеўскага князя Святаслава , сына княгіні Вольгі ў 60-70 гады не спрыяла збліжэнню паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі [2].

 

Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х - 1003гг.

Прыкладна ў 70-я гады Хст у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Да саюзу з Полацкам імкнуліся наўгародскі князь Уладзімір і кіеўскі князь Яраполк. Уладзімір, каб заручыцца падтрымкай з боку Полацка ў барацьбе супраць Яраполка, пасватаўся да дачкі Рагвалода Рагнеды. Рагнеда, ведаючы аб нараджэнні Уладзіміра ў выніку адносін паміж ключніцай Малушай і князем Святаславам, адказала словамі: Не хочю розути робинича, но Ярополка хочю.

Таксама летапіс паведамляе пад 980 г., што Уладзімір сабраў вялікае войска і выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены прыступам. Рагвалод і абодва яго сыны забіты, а Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Уладзімір стаў Вялікім Кіеўскім князем. У найбуйныя гарады ў якасці сваіх намеснікаў Уладзімір накіраваў сваіх сыноў. Яго сын ад Рагнеды Ізяслаў атрымаў Полацак [3].

Пісьмовыя крыніцы нам нічога не паведамляюць пра дзейнасць Ізяслава на пасадзе полацкага князя, акрамя таго што ў час яго кіравання адбываўся працэс распаўсюджвання хрысціянства на тэрыторіы Полацкай зямлі. У 1001г. Ізяслаў памёр. Ён пакінуў пасля сябе дзвух сыноў - Усяслава і Брачыслава. Першы з іх пражыў да 1003г.. пасля гэтага Брачыслаў робіцца адзіным князем Полацкай зямлі.

Час Брачыслава

Мае сэнс меркаваць, што да 1015 г. - года смерці кіеўскага князя Ўладзіміра - асноўная дзейнасць Брачыслава была накіравана на вырашэнне унутрапалітычных пытанняў, якія не закраналі інтэрэсаў суседніх княстваў, да таго ж Брачыслаў быў яшчэ падлеткам і не меў вопыту ў дзяжаўных справах. Пакуль у Кіеве жыў Уладзімір, Полацкае княства не магло праяўляць венную актыўнасць, бо адразу сутрэла бы адпор з боку княстваў, дзе правілі яго сыны.

Пасля смерці Уладзіміра стабільнасць у Кіеўскай дзяржаве была парушана. Яго сыны біліся за прастол да таго моманту, пакуль ініцыятар міжусобіцы - князь Святаполк не ўцёк у Польшчу. Менавіта гэта сітуацыя стварыла спрыяльныя ўмовы для Брачыслава ў вырашэнні пытання аб поўным кантролі Полацка над заходнедзвінскім адгалінаванні шляху з варагаў у грэкі.

З дадзенай мэтай у 1021 г. Брачыслаў ажыццявіў імклівы паход на Ноўгарад. Горад быў захоплены і разрабаваны. Калі Брачыслаў вяртаўся з Ноўгарада ў Полацк,яго сустрэлі войскі кіеўскага князя Яраслава , і ў бітве войска Яраслава адалела Брачыслава, вярнула Ноўгарад, а Брачыслаў уцёк у Полацк. Пасля яны заключаць пераміре, і Яраслаў аддасць Полацкаму князю Віцебск і Усвяты, каб пазбегнуць вайны с Полацкам і ўмацаваць свае становішча. Атрымаўшы кантроль над волакамі, Полацкае княстве эканамічна замацоўвае сваю незалежнасць. Брачыслаў развівае заходні напрамак дзейнасці - падтрыманне крывіцкай каланізацыі і распаўсюджванне сваёй улады на балцкія плямёны. Уключэнне Менскай воласці ў склад Полацкага княства таксама адбылося ў час княжання Брачыслава.

У 1044г. заканчваецца перыяд княжання Брачыслава, пры якім Полацкае княства вырасла тэрытарыяльна і замацавала сваю незалежнасць эканамічна праз усталяванне кантролю над волакамі . З 1044г. пачынаецца новы этап у полацкай гісторыі, спалучаны з дзейнасцю яго сына - Усяслава Брачыслававіча [4].

Час Усяслава Чарадзея

Зяўленне Усяслава на палітычнай арэне ХІ ст. было незвычайным. У летапісе гаварыцца аб тым, што маці нарадзіла яго ад чаравання і бысть ему язвено на главе его. Застаецца невядомым, якая прыкмета была ў князя на галаве, але яна спрыяла ўтварэнню мянушцы князя - Чарадзей, якая стала вынікам міфалагізацыі сучаснікамі далейшай палітычнай дзейнасці князя. Трэба сказаць, што Чарадзей зяўляўся прадаўжальнікам палітыкі свайго бацькі.

У час княжання Усяслава Чарадзея адносіны з балцкімя плямёнамі насілі мірны, дамоўны характар. Падтрыманне міру з балтамі стала вынікам працягу Усяславам балцкай палітыкі Брачыслава, якая грунтавалася на двух прынцыпах - захаванні мірных адносін з балтамі і распаўссюджанні на балцкую тэыторыю дамоўна-данінных адносін.

У першыя два дзесяцігоддзі свайго княжання Усяслаў не ўносіў ніякіх змен і ў паўднёвы напрамак палітыкі Брачыслава, развіваючы мірныя стасункі з кіеўскім княствам, палітычная стабільнасць і моц якога да 1054г. падтрымлівалася Яраславам Мудрым, а пазней Ізяславам, які са сваімі братамі Усеваладам і Святаславам не дапускаў міжкняжацкіх усобіц і ў ваенных справах выступаў з імі заадно. Да хаўрусу з паўднёвымі князямі быў прыцянут і Чарадзей, які прыняў удзел у 1060г. у сумесным пераможным паходзе зімі супраць торкаў.

Палітычная стабільнасць Полацкага княства ў гэты час абумовіла тэрытарыяльный рост самога Полацка. Прыкладна ў гэты час пачылося будаўніцтва Сафійскага сабора - як адлюстраваннемоцы дзяржавы і незалежнасці Полацкага княства.

год стаўпаваротным у палітычнай гісторыі Полацкага княства. Гэтым годам датуецца ваенны паход Усяслава Чарадзея на Пскоў, што азначала пераход Полацкага княства ад мірнага суіснавання з суседзямі да венных адносін. Можна меркаваць, што выправы полацкага князя на Пскоў і на Ноўгарад(1066г.) мелі пад сабой эканамічны інтарэс і зявіліся найбольш простым спосабам барацьбы Полацка супраць сваіх паўночнаеўрапейскіх гандлёвых канкурэнтаў. Але аблога Пскова з боку полацкага войска не мела поспеха і палачане былі вымушаны вярнуцца назад.

Адсутнасць супрацьдзеяння з паўднёвага боку схіліла Усяслава да ваеннай выправы на Ноўгарад. Ён разграміў ноўгарадскае войска і бесперашкодна авалодаў горадам. Захоплены Ноўгарад быў разрабаваны, у палон былі ўзяты жанчычы і дзеці, а з Сафійскага сабора зняты званы і панікадзілы.

Гэтыя дзеянні не маглі заставацца незаўважанымі з боку паўднёварсукіх князёў, і яны пачалі рыхтавацца да нападу на Полацкае княства. У склад кааліцыі ўвайшлі кіеўскі князь Ізяслаў Яраслававіч, чарнігаўскі князь Святаслаў Яраслававіч, пераяслаўскі князь Усевалад Яраслававіч. У лютым 1066г. вайскі Яраслававічоў рушылі да меж Полацкага княства.

Першым пад удар трапіў Менск. Горад быў узяты прыступам,разрабаваны і знішчаны. Абцяжараныя злабычай, войскі Яраслававічоў падышлі да р. Нямігі,дзе іх перанялі войскі Усяслава Чарадзея. 3 сакавіка 1067г. на Нямізе адбылася жорсткая бітва. Паўдневарускія войскі не змаглі канчаткова акружыць і знішчыць палачан і захапіць Усяслава - ён уцёк. Летапіснае паведамленне сведчыць, што 10 ліпеня 1067г. Ізяслаў, Святаслаў і Усевалод выклікалі Чарадзея на перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прыясай на крыжы. Яраславічы парушылі прысягу, схапілі князя з яго двумя сынамі і пасадзілі іх у вязніцу-поруб у Кіеве. Гараджане Кіева паднялі паўстанне ў 15 верасня 1068г., вызвалілі Усяслава Чарадзея разам з сынамі з поруба, абвясцлі яго кіеўскім князём, а Ізяслаў збег з горада.

Вялікім кіеўскім князём Усялаў быў усяго 7 месяцаў. У 1069г. Ізяслаў з дружынай польскага караля Баляслава рушыў на Кіеў. Жыхары Кіева сабралі войска.якое ўзначаліў Усяслаў Чарадзей. Войска кіеўлян падышло пад Белгарад, адкуль уначы, не чакаючы бітвы полацкі князь збег у Полацк.

У 1069г. Усяславу не ўдалося замацавацца князем у Полацку. Княжыць там стаў сын Ізяслава - Мсціслаў,які хутка памёр. Пасля смерці Мсціслава Ізяслаў пасылае ў Полацк свайго другога сына Святаполка. У 1071г. Усяслаў Чарадзей знянацку зявіўся пад Полацкам і выгнаў Святаполка з горада.

З 1071 па 1073 г. назіраецца зацішша паміж Полацкам і Кіевам. І толькі у 1077г. Уладзімір Манамах(сын Усевалада) спрабуе захапіць Полацк, але яго спрбы не ўвянчаліся поспехам.

Увосень 1078г. Чарадзей зрабіў самы рашучы крок у ажыццяўленні савёй усходняй палітыкі: напў на Смаленск і спаліў яго. Манамах спрабаваў дагнаць Усяслава, не дагнаў і ў адпомстку спаліў ваколіцы Лукомля, Лагойска і Друцка. У 1084-1085г. Уладзімір Манамах спрабуе нанесці яшчэ адзін удар па Полацкаму княству і разам з полаўцамі захапіў Менск.

Перыяд полацкай гісторыі, спалучаны з дзейнасцю Усяслава Чарадзея скончыўся ў 1101 г. разам з яго жыццём. Па-рознаму можна ставіцца да асобы Усяслава і яго дзейнасці, але адно застаецца бясспрэчным: гэта быў адзін з выдатнейшых палітычных дзеячаў старажытнай Беларусі. Асноўным вынікам палітычнай дзейнасці Усяслава трэба лічыць захаванне цэласнасці і палітычнай незалежнасці Полацкага княства - першай дзяжавы на беларускіх землях. Невядома, якім чынам князь, які прайграў шэраг ваенных сутыкненняў, пакінуў такі глыбокі след у народнай памяці [5]. 
ВЫВАДЫ

Информация о работе Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі