Рэвалюцыйная праватворчасць паўстанцаў 1794 года

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Июня 2013 в 17:32, контрольная работа

Краткое описание

На працягу двух стагоддзяў пасля таго, як Расія разам з Прусіяй і Аўстрыяй пачала дзяліць Рэч Паспалітую, каб урэшце сцерці яе з палітычнай карты, царскія, а затым савецкія афіцыйныя гісторыкі нязменна называлі захоп беларускіх земляў «уз'яднаннем». Беларускі ж народ «галасаваў» за гэтае ўз'яднанне нагамі: за два дзесяцігоддзі пасля трагічнага 1772-га з акупаванага Расіяй абшару Полацкага, Віцебскага і Амсціслаўскага ваяводстваў мяжу Вялікага Княства Літоўскага перайшло больш за трыццаць тысяч сялян. У сваіх нотах кацярынінскі ўрад называў гэтыя ўцёкі «неразумнай эміграцыяй», ацэньваючы агульную колькасць перасяленцаў з імперыі ў 300 тысяч «голов».

Содержание

Уводзіны 3
1 Спробы ажыццяўлення рэформаў у галіне дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII стагоддзя 4
2 Гісторыка-прававая характарыстыка Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года 7
3 Рэвалюцыйная праватворчасць паўстанцаў 1794 года 9
Заключэнне 13
Спіс літаратуры 14

Вложенные файлы: 1 файл

2155+.docx

— 55.71 Кб (Скачать файл)

У стане паўстанцаў пачаліся рознагалоссі.

Касцюшка баяўся абаперціся на просты народ. Яго палохала рэвалюцыйная праграма Якуба Ясінскага і намер  таго аднавіць дзяржаўную незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага. Адначасова царызм вёў хітрую прапаганду сярод  беларускага сялянства, абяцаючы яму  забраную ў «паноў-бунтаўнікоў» зямлю. Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачаная ў сепаратызме і дзеяннях супраць «вуніі братніх народаў» і распушчаная, а Ясінскі зняты з пасады галоўнакамандуючага. Гэта яшчэ больш аслабіла паўстанне, і ў жніўні расейскія войскі занялі Вільню.

Жалезнай хваткай душыла паўстанне рэгулярная, загартаваная ў захопніцкіх паходах армія  Аляксандра Суворава. На працягу ўсёй сваёй кар'еры ён аддана служыў жандарскай палітыцы царызму і, дарэчы, не ўдзельнічаў  ні ў адной абарончай вайне. Для  Расеі ён сапраўды выдатны палкаводзец, для Беларусі - найперш камандзір  акупантаў. За здзейсненыя ягонымі  салдатамі ў 1794 годзе крывавыя подзвігі Сувораў атрымаў ад імператрыцы  Кобрынскую воласць ды іншыя беларускія землі з 13 279 душамі прыгонных сялян. На душы тады лічылася дарослае мужчынскае насельніцтва, значыцца, агулам генерал-фельдмаршал  атрымаў у падарунак не меней  за 60 тысяч беларусаў.

У лістападзе паўстанне было канчаткова патопленае ў крыві. Да ліквідацыі Рэчы Паспалітай як дзяржавы заставалася  ўсяго некалькі месяцаў. 

 

Спіс літаратуры

1 Вішнеўская, І.У. Палітычная  і прававая думка Беларусі  на мяжы еўрапейскіх цывілізацый  (ІХ – пачатак ХХІ стст.): манаграыія / І.У.Вішнеўская.  – Мінск: Тэсей, 2008. – 296 с.

2 Довнар-Запольский, М.В. История Белоруссии / М.В. Довнар-Запольский.  – Минск: Беларусь. 2003. – 680 с.

3 Конституция Речи Посполитой (Извлечение) 3 мая 1791 года // История  Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец – Минск: Амалфея, 2000. – 672 с.

4 Канстытуцыя 3 мая 1791 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.4.Кадэты – Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. – Мінск: БелЭн, 1997. – 432 с.: іл.

5 Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1. М.П.Касцюк, У.Ф. Ісаенка,  Г.В.Ўтыхаў і інш. – Мн.: Беларусь, 1994. – 527с.: іл.

6 Юхо Я.А. Кароткі нарыс  гісторыі дзяржавы і права  Беларусі: Вучэб. Дапам. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.


Информация о работе Рэвалюцыйная праватворчасць паўстанцаў 1794 года