Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Марта 2014 в 14:04, контрольная работа

Краткое описание

У 50-я гады 19 стагоддзя пасля Крымскай вайны, у якой Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне, стала вiдавочным, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна праиграе капіталістычнай з яе таварна-грашовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выканаўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства. Таму лагiчным ходам гiсторыi Беларусi стала адмена прыгоннага права, а таксама правядзенне буржуазных рэформ.
Мэта нашай працы — выявiць асаблiвасцi адмены прыгоннага права на Беларусi, а таксама разгледзець умовы i вынiкi правядзення буржуазных рэформ на Беларусi ў 60-90-я гады 19 стагоддзя.

Содержание

Уводзiны
1.Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi
2. Паўстанне 1863-1864 гг. Яго прычыны, ход i вынiкi
3. Буржуазна-дэмакратычныя рэформы (земская, судовая и школьная, гарадская, ваенная, цэнзурная) i асаблiвасцi iх правядзення ў Беларусi
4. Прычыны, ход i вынiкi правядзення контррэформ 80-90 гг
Заключэнне
5.Дайце вызначэнне наступных паняццяў: маемасны цэнз, часоваабавязанае становiшча, паншчына, дзяржаўныя сяляне
Лiтаратура

Вложенные файлы: 1 файл

Контрольная работа по истории РБ 1.docx

— 47.17 Кб (Скачать файл)

План

 

Уводзiны

1.Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi

2. Паўстанне 1863-1864 гг. Яго прычыны, ход i вынiкi

3. Буржуазна-дэмакратычныя рэформы (земская, судовая и школьная, гарадская, ваенная, цэнзурная) i асаблiвасцi iх правядзення  ў  Беларусi

4. Прычыны, ход i вынiкi правядзення контррэформ 80-90 гг

Заключэнне

5.Дайце вызначэнне наступных паняццяў: маемасны цэнз, часоваабавязанае становiшча, паншчына, дзяржаўныя сяляне

Лiтаратура

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

Уводзiны

У 50-я гады 19 стагоддзя пасля Крымскай вайны, у якой Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне, стала вiдавочным, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна праиграе капіталістычнай з яе таварна-грашовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выканаўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства. Таму лагiчным ходам гiсторыi Беларусi стала адмена прыгоннага права, а таксама правядзенне буржуазных рэформ.

Мэта нашай працы  — выявiць асаблiвасцi адмены прыгоннага права на Беларусi, а таксама разгледзець умовы i вынiкi  правядзення буржуазных рэформ на Беларусi ў 60-90-я гады 19 стагоддзя.

 

 

 

1. Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе

правядзення ў Беларусi

Найбольш яскравым сведчаннем крызiсу прыгонная сiстэмы у Беларусi, якi наступiў ў 50-я гады 19 ст, стала стала Крымская вайна. Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна праиграе капіталістычнай з яе таварна-грашовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выканаўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.

На працягу ўсёй першай паловы XIX ст. пытанне аб адмене прыгоннага права займала цэнтральнае месца ў ідэалагічных спрэчках. У канцы 50-х гадоў яно набыло найвышэйшую вастрыню. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян" [3, с. 306]. Сярод членаў камітэта разгарнуліся спрэчкі наконт умоў адмены прыгоннага права. Адны прапаноўвалі "остзейскі" варыянт, г.зн. вызваленне сялян без зямлі, іншыя жадалі, каб цар узяў ініцыятыву на сябе і дараваў вольнасць сялянам ад свайго імя, некаторыя лічылі, што ўмовы вызвалення сялян павінны выпрацаваць памешчыкі. Да канца ліпеня 1857 г. быў складзены кампрамісны варыянт — вызваліць сялян з сядзібай, які і атрымаў перавагу. Зямля павінна выкупляцца на працягу 10 - 15 гадоў па цане, якая ўключала б у сябе і кампенсацыю страты памешчыкам яго ўлады над асобай селяніна; польны надзел мог быць зменшаны і аддадзены селяніну ў карыстанне за асобную плату грашыма ці працай; у аддаленай будучыні мог адбыцца выкуп гэтай зямлі на добраахвотнай дамоўленасці памешчыка з селянінам. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў.

20 лістапада 1857 г. Аляксандр П падпісаў і  накіраваў рэскрыпт (прадпісанне) генерал-губернатару  Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай  губерняў У.І.Назімаву аб заснаванні  з прадстаўнікоў мясцовых памешчыкаў  трох губернскіх камітэтаў і адной агульнай камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян. Крыху пазней падобныя камітэты былі створаны і ў іншых губернях Расіі.

Праграма ўрада, якую трэба было абмеркаваць у створаных камітэтах, давала прыгонным сялянам некаторыя грамадзянскія правы, але за памешчыкам заставалася права ўласнасці на ўсю зямлю. Сялянам пакідалі сядзібныя надзелы, якія яны на працягу вызначанага часу павінны былі выкупіць. Звыш гэтага прадутледжвалася даць сялянам у карыстанне пэўную колькасць зямлі "для забеспячэння іх быту і для выканання іх абавязкаў перад урадам і памешчыкам", за якую сялян абавязвалі плаціць аброк альбо працаваць на памешчыка. Памешчык атрымліваў таксама права паліцэйскага нагляду за сялянамі. Пры гэтым будучыя адносіны сялян і памешчыкаў з'яўляліся б гарантыяй своечасовай платы першымі дзяржаўных і земскіх падаткаў. У рэскрыпце нічога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але 21 лістапада 1857 г. у "Дадатковай адносіне" ўжо недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным у "паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян" з'яўляецца адмена прыгоннага права [3, с. 308].

Менавіта дзеянне гэтых двух дакументаў, з якіх другі канкрэтызаваў агульныя і не зусім ясныя палажэнні першага, зрабіла незваротным працэс падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права па ўсёй імперыі, а іх апублікаванне легалізавала абмеркаванне праблемы. Неабходнасць рэформы была публічна пацверджана. Стала зразумелым, што прыгоннае права дажывае апошнія гады. Чаканне хуткіх перамен падштурхнула да дзеянняў як памешчыкаў, так і сялян.

Ужо ў пачатку XIX ст. у беларускіх губернях назіралася тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Памешчыкі перасялялі сваіх сялян на горшыя землі, адразалі ў іх частку зямлі, увогуле пазбаўлялі надзелаў. Калі ў пачатку стагоддзя ў заходніх беларускіх губернях памешчыцкая зямля складала 1/3 усёй плошчы маёнтка, а ў карыстанні сялян было 2/3, то перад рэформай у Віленскай губерні сялянам засталося толькі 52,5 % ворыва і сенажацей, у Гродзенскай — 55,8 % [7, с. 447]. Значна павялічылася сярод сялян колькасць агароднікаў (мелі толькі сядзібы) і кутнікаў (не мелі ні зямлі, ні жылля).

Дзеянні памешчыкаў выклікалі пратэст сялян. Ен прымаў розныя формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне перасяленню і памяншэнне надзелаў, калектыўныя скаргі, самавольныя лясныя парубкі, падпальванне памешчыцкіх сядзіб, напады на памешчыкаў і аканомаў, непадпарадкаванне памешчыцкай і ўрадавай адміністрацыі.

Своеасаблівым пратэстам супраць прыгонніцкай сістэмы з'явіўся т. зв. "цвярозы рух", які разгарнуўся ў 1858 - 1859 гг [9, с. 312]. Ен быў накіраваны супраць вінных водкупаў, высокіх падаткаў на віно і спайвання насельніцтва. На сялянскіх сходах прымаліся рашэнні байкатаваць пітныя дамы, ствараліся "брацтвы цвярозасці". У гэтым руху прымалі ўдзел амаль усе катэгорыі прыгнечанага насельніцтва. Напрыклад, у "брацтвах цвярозасці" Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскан губерні было каля 5 тыс. чалавек.

Сяляне выступалі за сапраўднае і поўнае вызваленне ад памешчыцкай улады і перадачу ім усёй зямлі, памешчыкі — за адмену прыгоннага права пры захаванні сваёй уласнасці на зямлю. Безумоўна, урад падтрымаў памешчыкаў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з маніфестам. Але апублікаваны ўсе гэтыя дакументы былі 5 сакавіка 1861 г.

Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. Юрыдычных актаў, пад нормы якіх падпадала ўся імперыя, было некалькі. Гэта — Агульнае палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб упарадкаванні дваровых лю-дзей, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб выкупе сялянанамi, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, іх сядзібнай аседласці і аб садзейнічанні ўрада набыццю гэтымі сялянамі ва ўласнасць палявых надзелаў, Палажэнне аб губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама "Правілы аб парадку ўвядзення ў дзеянне Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці" [3, с. 311].

3 мясцовых  палажэнняў, якiя тычылiся адмены  прыгоннага права непасрэдна  тэрыторыі Беларусі, тычылася два: Мясцовае палажэнне аб пазямельным  уладкаванні сялян, якія паселены  на памешчыцкіх землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і  Беларускіх (пад гэта палажэнне  падпадалі Магілёўская губерня  і большая частка Віцебскай) і  Мясцовае палажэнне аб пазямельным  уладкаванні сялян, якія паселены  на памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай  і частцы Віцебскай (ахоплівала  астатнюю тэрыторыю Беларусі).

У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 [2, с. 56].

Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, у тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста свабодныя сяляне на працягу не менш за 9 гадоў (да правядзення выкупной аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк, гэта значыць выконваць фактычна тыя ж самыя павіннасці, што і ў часы прыгоннага права. Адмяняліся толькі так званыя дадатковыя зборы (яйкі, масла, лён, палатно і т.п.), крыху скарачалася падводная павіннасць, забараняўся перавод сялян з аброку на паншчыну і ў дваровыя. Такое становішча сялян закон прызнаваў часовым. Пагэтаму асабіста свабодныя сяляне, якія працягвалі выконваць павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.

Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёў (6 р. - 6 %, 100 р. - 100 %). Ад 20 да 25 % гэтай сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было вярнуць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку. За гэты час сялянам даводзілася вьплаціць да 300 % пазычанай ім сумы.

Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі — у 3-4 разы). Атрымлівалася, што сяляне не толькі выкуплялі зямлю, але і кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці ў асобе селяніна. Праводзячы выкупную аперацыю, казна вырашыла і праблему спагнання дарэформенных даўгоў з памешчыкаў. На Беларусі, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных сялян (увогуле па Расіі — 65 %) былі закладзены іх уладальнікамі ў розных крэдытных установах. Гэты доўг утрымліваўся з выкупной пазыкі памешчыкам, што вызваліла іх ад даўгоў і выратавала ад фінансавага банкруцтва.

Зразумела, што такiя ўмовы адмены прыгоннага права не маглі задаволіць сялян. Аб'яўленне маніфеста і палажэнняў выклікала масавы ўздым сялянскіх выступленняў ва ўсёй Расіі. У 1861 г. на Беларусі зарэгістраваны 379 сялянскіх хваляванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з іх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сілай (152 выступленні). Сяляне супраціўляліся высяленню іх на пустэчы і забалочаныя ўчасткі, патрабавалі зменшыць павіннасці, вярнуць выпасы, сенажаці [7, с. 442]. Самым моцных выступленнем стала паўстанне 1863-1864 гг.

 

2. Паўстанне 1863-1864 гг. Яго прычыны, ход i вынiкi

Напярэдадні паўстання тут аформілася два крылы, за якімі замацаваліся назвы «белыя» і «чырвоныя». "Белыя" (партью землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі) хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., гэта значыць з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны, выкарыстоўваючы націск захаднееўрапейскіх дзяржаў на Пецярбург. "Чырвоныя" ўяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем адмены прыгоннага права i аграрнага пытання. Аднак па метадзе іх вырашэння "чырвоныя" дзяліліся на "правых" - памяркоўных і "левых"— прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. "Правыя" ў рашэнні сваёй палітычнай праграмы адводзілі вядучую ролю шляхце. Асцерагаючыся сялянскага паўстання, яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памешчыкау з адпаведнай грашовай кампенеацыяй .

"Левыя", прызнаючы права на нацыянальнае  самавызначэнне літоўцаў, беларусаў  і ўкраінцаў, залог поспеху нацыянальна-вызваленчай  барацьбы бачылі ў саюзе з  рэ-валюцыйнымі сіламі Расіі. Для  кіраўніцтва паўстаннем "чырвонымі" вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны  Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

Падобныя палітычныя плыні існавалі ў Беларусі і Літве. Так, у Вільні летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фар-мальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як "чырвоных", так і "белых". Сярод іх былі Л.Звяждоўскі, Я.Козел, Б.Длускі, З.Чаховіч, Э.Вярыга і К.Калі-ноўскі. Па ініцыятыве ЛПК збіраліся сродкі на паўстанне і былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: гродзенская (кіраўнік К.Каліноўскі), мінская (А.Трусаў), на-вагрудская (У.Борзабагаты) і інш.

"Левую" частку паўстанцау у Беларусі  ўзначальваў Кастусь Каліноўскі (1838 —1864). Ён быў выхадцам з  сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай  губерні, скончыў Пецяр-бургскі універсітэт, з'яўляўся актыўным членам тайнага  гуртка выдатнага польскага рэвалюцыянера  С.Серакоўскага. Разам з В.Урублеўскім  і Ф.Ражанскім К.Каліноўскі ў 1862 - 1863 гг. выдаваў на беларускай  мове газету "Мужыцкая праўда" (усяго выйшла 7 нумароў), пранікнутую  рэвалю-цыйна-дэмакратычнымі ідэямі. Газета растлумачвала сяля-нам  прыгонніцкі характар рэформы, заклікала  іх не верыць цару і разам "з мужыкамі з-пад Варшавы ... і ўсёй Расіі" са зброяй у  руках ісці здабываць "сапраўдную  волю і зямлю". Разам з тым  газета заклікала сялян вярнуцца  ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкім  царкоўным саборы ў лютым 1839 г.

Информация о работе Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi