. Сацыяльна-эканамічнае
і палітычнае развіццё Полацкага княства
/IХ – першая палова ХIII ст./
План.
- Грамадска-палітычнае жыццё полацкай зямлі.
- Полацкае княства – першая раннефеадальная дзяржава на тэрыторыі Беларусі.
- Асноўныя галіны гаспадаркі, іх суадносіны і асаблівасці.
1) Палітычная гісторыя Полацка
ў 9-11 ст.
Полацк (Полотеск, Полотьск,
Полтеск) упершыню названы ў
летапісе \"Аповесць мінулых гадоў\"
у сувязі з раздачай Рурыкам
гарадоў сваім дружыннікам (васалам).
У Лаўрэнцьеўскім летапісе сказана:
\"У год 862 прыняў уладу Рурык
і пачаў раздаваць мужам сваім
гарады: гэтаму Полацк, гэтаму Растоў,
іншаму Белавозера. І па тых
гарадах варагі- прышлыя, а першае
насельніцтва ў Ноўгарадзе- славене,
у Полацку- крывічы, у Растове-
меры, у Белым возеры- весь, у Мураме-
мурамы, і ўсімі тымі валодаў
Рурык\".
Паводле варыянта гэтага
апавядання ў Іпацьеўскім летапісе,
Рурык раздаваў \"волости и
городы рубити\". Тут летапісец
не аддзяляе воласцей ад гарадоў,
будаўніцтва якіх ён прыпісвае
мужам варага Рурыка. Аднак у
абодвух варыянтах гаворыцца,
што першыя жыхары ў Полацку-
гэта крывічы, а варагі (нарманы)-
прышлыя. Іншымі словамі, заснавалі
горад крывічы. Варагі добра
ведалі Полацк і неаднаразова
ў ім былі як \"госці\" (купцы).
У скандынаўскіх сагах
(эпічных сказаннях) аб Полацку
гаворыцца як аб моцным уладанні,
якое мела свайго князя Палтэса.
Князь Палтэс- асоба прыдуманая.
Але пра тое, што ў Полацку
рана былі \"велиции князи\",
гаворыцца ў \"Аповесці аб
мінулых часах\".
Горад узнік на рацэ
палаце, адсюль яго назва. З
найменнем гэтай ракі, прытока
р. Заходняя Дзвіна, звязвае летапісец
таксама паходжанне назвы \"палачане\",
якія пасяліліся ў Падзвінні,
утварыўшы самастойнае племянное
\"княжанне\". У сапраўднасці
ж палачане- заходняя галіна крывічоў
(полацкія крывічы) і назва
гэта паходзіць ад Полацка,
іх галоўнага племяннога цэнтра.
Полацкія крывічы сфармаваліся
ў 6-9 ст. у выніку рассялення
славян на тэрыторыю, занятую
лета-літоўцамі (балтамі), што ўстаноўлена
навуковымі даследаваннямі.
Пад 865 годам Ніканаўскі
летапіс змяшчае кароткае паведамленне:
\"Ваявалі Аскольд і Дзір
палачанаў і многа зла натварылі\".
Магчымым вынікам паходу
магло быць уключэнне Полацка
ў сферу ўплыву Кіева. Пераемнік
Рурыка, князь Алег у 882 г. здолеў
аб'яднаць Наўгародскую і Кіеўскую
землі ў адну дзяржаву са
сталіцай у Кіеве. Прыкладна
ў гэты час на аснове племяннога
княжання крывічоў-палачан адбывалася
фарміраванне Полацкай зямлі-княства.
Полацк залічаны ў
летапісе да гарадоў, дзе \"седяху
велиции князи, под Олгом суще\"
у апавяданні пра яго паход
у Канстанцінопаль у 907 г. Упамінанне
тут пра Полацк пацвярджае, што
полацкая знаць і мясцовыя
князі дзейнічалі, абапіраючыся
на кіеўскага князя. Полацк
у пачатку 10 ст. можна разглядаць
як саюзніка Кіева. Горад на
р. Палата ў перыяд фарміравання
Кіеўскай дзяржавы (Русі) падтрымліваў
кантакты з Кіевам. Даніна, што
ішла ў Полацк ад грэкаў, выкарыстоўвалася
на ўтрыманне полацкай дружыны,
якая прымала ўдзел у гэтым
удалым паходзе.
У апошняй трэці
10 ст. ў горадзе-дзяржаве Полацку
сядзеў незалежны ад Кіева
і Ноўгарада князь Рагвалод. У
\"Аповесці аб мінулых часах\"
пад 980 годам паведамляецца, што
Рагвалод \"имяше власть свою
в Полотьске\". У Лаўрэнцьеўскім
летапісе больш падрабязна растлумачваецца,
што Рагвалод \"держащю и владеющю
и княжащю Полотьскую землю\".
Тут падкрэслена поўная незалежнасць
Полацкай зямлі, якой \"валодаў\",
г. зн. кіраваў князь Рагвалод.
Да падзей 980 г. Полацк
фактычна быў пад уладай Кіева
і з сваёй воласцю з'яўляўся
горадам-дзяржавай. Уладзіміру Святаславічу,
які быў тады ноўгарадскім
князем і змагаўся са сваім
братам Яраполкам за кіеўскі
прастол каля 980 г. (верагодна ў
970) удалося захапіць Полацк. Рагвалод
і 2 яго сыны былі забіты, дачка
Рагнеда прымусова стала жонкай
Уладзіміра. Праз нейкі час Рагнеда
ў роспачы зрабіла няўдалы
замах на жыццё Уладзіміра
і была разам з сынам Ізяславам
выдалена з Кіева ў Полацкую
зямлю.
\"И оттоле меч взимають
Рогволожи внуки противу Ярослава
внуков\". Такімі словамі заканчваецца
аповед пра драматычныя падзеі
ў Полацку ў апошняй трэці
10 ст.
Уладзімір Святаславіч
вымушаны быў узнавіць бацькаўшчыну
Рагнеды, аддаўшы ёй яе \"отчину\"
Полацкую зямлю. Сацыяльнай сілай,
якая выражала мясцовыя палітычныя
тэндэнцыі з'яўлялася полацкая
знаць. Адсюль вынікае, што ўступка
была зроблена Уладзімірам гэтай рэальнай
сіле ў Полацку.
Ізяслаў Уладзіміравіч
з Рагнедай атрымаў спачатку
Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе), а
затым Полацк. Знаходжанне Полацка
ў складзе адносна адзінай
старажытнарускай дзяржавы было
непрацяглым і нетрывалым. У адпаведнасці
з уяўленнямі скандынаваў тэрыторыя
ўсходніх славян 11 ст. падзялялася
на 3 часткі на чале з Ноўгарадам,
Полацкам і Кіевам.
Пасля 1036 г. ўладу
ва ўсходнеславянскіх землях
захоўвалі толькі 2 княжацкія галіны:
сын Уладзіміра Яраслаў Мудры
ў Кіеве і праўнук Рагвалода
Брачыслаў Ізяславіч у Полацку.
У той час, калі ўсе іншыя
землі на тэрыторыі Кіеўскай
дзяржавы (Русі) пераходзілі паводле
старшынства да Яраслава Мудрага,
Полацк устойліва знаходзіўся
ў руках прадстаўнікоў мясцовага
княжацкага роду.
У 11 ст. часта ўскладняліся
адносіны паміж Кіевам і Полацкам.
Полацк сапернічаў з Ноўгарадам
і смаленскам за суседнія раёны.
полацкія князі настойліва намагаліся
пашырыць свае ўладанні ў першую
чаргу за кошт выгадна размешчаных
тэрыторый, здаўна заселеных крывічамі.
Перыядычныя спробы паўднёварускіх
князёў прымусіць Полацк і
Менск падпарадкоўвацца ўладзе
Кіева прыводзілі да ваенных
сутычак. Працягласць і ўпартасць
барацьбы сведчыць, што полацка-менскія
князі мелі поўную падтрымку
насельніцтва ў сваім княстве.
Полацк і Ноўгарад размяшчаліся
на скрыжаванні важных шляхоў
зносін і сапернічалі паміж
сабой за суседнія тэрыторыі,
зручныя для гандлю.
У 1003 г. полацкім
князем стаў сын Ізяслава Брачыслаў.
Для збору даніны і развіцця
гандлю полацкага князя вабіла
міжрэчча Ловаці і Заходняй
Дзвіны. Тут на шляху \"з вараг
у грэкі\" знаходзіліся волакі
і рассяляліся крывічы-палачане.
Волакі трымаў у сваіх руках
Ноўгарад. Тэрытарыяльныя дамаганні
Брачыслава прывялі ў 1021 г.
да ўзброенай сутычкі з Ноўгарадам.
У Кіеве ў гэты час княжыў
Яраслаў Мудры, апорай якога
быў Ноўгарад
Брачыслаў звярнуўся
за падтрымкай да полацкага
вечавага сходу. Полацкая знаць
пагадзілася вылучыць сродкі
для паходу. У Брачыслава была
моцная дружына. Апрача таго, у
паходзе на Ноўгарад ён выкарыстаў
наёмны атрад варагаў. Полацкаму
князю ўдалося ўзяць Ноўгарад,
захапіць там мноства палонных
і вялікую здабычу. На сёмы
дзень вяртання з паходу полацкае
войска ўбачыла перад сабой
дружыну Яраслава Мудрага і
апалчэнне кіяўлян. Брачыслаў
быў разбіты, палонныя вызвалены.
Пасля заключэння міру
Яраслаў зрабіў разважлівы крок.
Ён аддаў Брачыславу гарады
Віцебск і Усвяты- ключавыя пункты
на шляху \"з вараг у грэкі\".
Дагавор вызначыў граніцу паміж
полацкімі і наўгародскімі ўладаннямі.
Межы Полацкай зямлі былі пашыраны
на ўсход. Палачане атрымалі
волакі, якія злучалі Заходнюю
Дзвіну з Дняпром. Гэта давала
магчымасць ім браць пошліны
за правоз тавараў.
Пры Брачыславе да
Полацка былі далучаны землі
паміж Заходняй Дзвіной і Дзісной,
дзе на месцы старажытнага
паселішча крывічоў вырас горад
Браслаў.
Пасля смерці Брачыслава
ў 1044 г. трон у Полацку заняў
яго сын Усяслаў. У 1066 г. Усяслаў
нечакана напаў на Пскоў. Але
яму прыйшлося адысці ад горада,
задаволіўшыся невялікай здабычай.
Праз год Усяслаў з войскам
з'явіўся пад Ноўгарадам. Полацкі
князь захапіў горад, абрабаваў
яго, часткова спаліў. У палон
былі захоплены жанчыны і дзеці,
а з Сафійскага сабора зняты
званы і ўзяты іншыя царкоўныя
прыналежнасці. Захоп мясцовых
святынь у тыя часы лічыўся
сапраўднай катастрофай, таму
што пазбаўляў заступніцтва вышэйшых
сіл, пакідаў людзей безабароннымі
перад знешнімі варожымі сіламі.
У адказ трое князёў-
сыноў Яраслава- з'явіліся пад
Менскам з вялікім войскам
у 1067 г. Полацкі князь Усяслаў
з дружынай спяшаўся на дапамогу
абложанаму Менску, але спазніўся-
горад быў ужо ўзяты войскам
паўднёварускіх князёў, з якім
Усяслаў сустрэўся на Нямізе.
Упартасць, з якой змагаліся
войскі Яраславічаў з войскам
Усяслава, была выключнай. Усяслаў
канчаткова не быў пераможаны.
Таму Яраславічы вырашылі пазбавіцца
ад Усяслава іншым чынам. Яны
запрасілі полацкага князя да
сябе на перамовы, па здрадніцку
захапілі яго ў палон каля
Оршы і павезлі ў Кіеў.
Там Усяслава Брачыславіча
чакаў \"паруб\" (турма), адкуль
ён быў вызвалены кіяўлянамі
ў час паўстання ў 1068 г. Натоўп
кіяўлян на княжацкім двары
абвясціў Усяслава вялікім князем.
Ён быў на вялікакняжацкім
прастоле ў Кіеве 7 месяцаў.
Аднак неўзабаве пакінуў кіеўскае
войска ў час паходу і вярнуўся
ў родны Полацк.
Ізяслаў з дапамогай
польскіх войскаў заняў Кіеў.
Жорстка расправіўся ён з тымі,
хто падтрымліваў Усяслава. Затым
з дружынай рушыў на Полацк.
Зноў працягвалася знясільваючая
барацьба кіеўскага князя і
яго саюзнікаў супраць Усяслава
Полацкага. Узяўшы Полацк у
1069 г., Ізяслаў абвясціў полацкім
князем свайго сына Мсціслава. Той хутка
памёр. Яго месца заняў Святаполк- другі
сын Ізяслава. Але і яму давялося быць
у Полацку не болей года.
Усяслаў Полацкі знайшоў
прытулак сярод прыбалтыйска-фінскага
племені водзь. Жыло яно на
паўднёвым беразе Фінскага заліва.
У час паходу Усяслава на
Ноўгарад у 1067 г. водзь была
саюзнікам полацкага князя. Цяпер,
праз 2 гады, Усяслаў набраў сярод
водзі войска і зноў з'явіўся
пад сценамі Ноўгарада. У крывавай
бітве загінула шмат водзі.
Князь Усяслаў трапіў да ноўгарадцаў
у палон, але хутка быў адпушчаны.
Усяслаў зноў сабраў
войска. У 1071 г. выгнаў з Полацка
Святаполка і вярнуў сабе полацкі
прастол. Тады Ізяслаў накіраваў
супраць Усяслава свайго трэцяга
сына, Яраполка, і разбіў палачан
каля горада Галацічаска (месца
яго знаходжання невядома). Усяслаў
утрымаўся ў Полацку.
Адбываюцца зноў сутычкі
Усяслава з паўднёварускімі князямі.
Уладзімір Манамах разам са
сваім бацькам хадзіў на Полацк
вайной у 1077 г., але пацярпеў
няўдачу. Праз год паход быў
паўтораны. На гэты раз саюзнікамі
Манамаха сталі качэўнікі-полаўцы.
Усяслаў не застаўся ў даўгу.
У 1078 г. ён напаў на Смаленск
і спаліў яго. Тады Уладзімір
Манамах яшчэ раз жорстка спустошыў
Полацкую зямлю \"ад Лукамля
да Лагожска\" і разрабаваў
Друцк. А ў 1084 г. ён захапіў
і разбурыў Менск.
У апошнія гады жыцця
Усяслаў больш не нападаў на
суседнія землі. Іншыя князі
таксама не трывожылі яго. Памёр
Усяслаў у 1101 г. Пры Усяславе
Брачыславічу Полацкае княства
дасягнула свайго найвышэйшага
ўздыму. Асноўная частка Полацкага
княства размяшчалася на тэрыторыі
паўночнай Беларусі, якая ахоплівала
Падзвінне (Віцебская вобласць) і
шэраг раёнаў Верхняга Падняпроўя,
уключаючы горад Менск і яго
акругу ў вярхоўі рэк Пціч
і Свіслач (паўночная палавіна
Мінскай вобласці). Уладанні полацкіх
князёў прасціраліся па ніжняму
цячэнню Заходняй Дзвіны, дзе
былі гарады Кукенойс і Герцыке,
да Рыжскага заліву.
У 11 ст. Полацкая зямля
сфарміравалася як моцная дзяржава
ва Усходняй Еўропе. Полацк быў
стольным горадам гэтага буйнога
княства, якое мела сваю княжацкую
дынастыю, моцнае войска, даволі
развітую гаспадарку і значныя
дасягненні ў галіне культуры.
У 1050-я гады тут быў пабудаваны
грандыёзны Сафійскі сабор, які
сімвалізаваў сілу і незалежнасць
Полацка. Полацкае княства па
ўсіх дадзеных можна лічыць
сапраўднай калыскай беларускай
дзяржаўнасці.
Штыхаў Г.В.
(Цытуецца паводле: \"Памяць:
Гіст.-дакум. хроніка Полацка\".-
Мн.: 2002. с. 51-56)
3)