Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2013 в 20:24, реферат
Нарадзіўся на Віленшчыне ў Троцкім павеце (паводле іншых зьвестак — на Галіччыне). Скончыў Астроскую школу на Валыні. З 1586 выкладаў царкоўнаславянскую і грэцкую мовы ў Львоўскайбрацкай школе (з 1592 — яе рэктар). У 1593 з-за складаных асабістых узаемаадносінаў зь япіскапам Гедэонам Балабанам, пераехаў у Вільню, дзе па 1599 год выкладаў у Віленскай брацкай школе. Дасканала ведаў рыторыку, лёгіку, гамілетыку.
Рэферат па
тэме:
Падрыхтавала: Вікторыя Мельнік
Біяграфія
Нарадзіўся на Віленшчыне ў Троцкім павеце (паводле іншых зьвестак — на Галіччыне). Скончыў Астроскую школу на Валыні. З 1586 выкладаў царкоўнаславянскую і грэцкую мовы ў Львоўскайбрацкай школе (з 1592 — яе рэктар). У 1593 з-за складаных асабістых узаемаадносінаў зь япіскапам Гедэонам Балабанам, пераехаў у Вільню, дзе па 1599 год выкладаў у Віленскай брацкай школе. Дасканала ведаў рыторыку, лёгіку, гамілетыку.
У 1595 выдаў «Катэхізіс» на польскай і старабеларускай мовах (зьнішчаны езуітамі тэкст не дайшоў да нашага часу). Супраць кнігі выступіў Шчасны Жаброўскі з творам «Кукаль, які расьсявае С. Зізані ў праваслаўных цэрквах Вільні» (Вільня, 1595), а таксама ананімны аўтар, прыхільнік уніі, схаваны пад псэўданімам Якуба Пшаніцы, з творам «Пустазельле ерэтыка Стафана Зізанія» (Вільня, 1595). Ідэйныя апанэнты знайшлі ў С. Зізанія 10 «памылак» дагматычнага парадку, якія, на іх думку, рабілі «Катэхізіс» цалкам ерэтычнай кнігай.
С. Зізані ў сваіх казаньнях рашуча выказваўся супраць ідэі царкоўнага аб'яднаньня і публічна выступаў супраць прыхільнікаў уніі. Прапаведаваў у мескай ратушы, на вуліцах і пляцах. 16 чэрвеня1595 мітрапаліт Міхаіл Рагоза забараніў яму прамаўляць пропаведзі перад вернікамі, а 30 верасьня 1595 даслаў С. Зізанію другое папярэджаньне. Наваградзкі праваслаўны сабор 25—27 студзеня 1596 вынес агульнацаркоўны вэрдыкт-асуджэньне С. Зізанію, а таксама яго аднадумцам - віленскім сьвятарам Васілю і Герасіму. Прапаведнік асуджаўся за тое, што ён «аргументирует не писмом слова щыраго божего... а только силогизмою».
У адказ на цяжкія абвінавачаньні С. Зізані 1 лютага 1596 зьвярнуўся з «Пратэстацыяй» у Наваградзкі мескі суд, а затым падрыхтаваў і выдаў «Казаньне сьвятога Кірыла, патрыярха Ерусалімскага, «Пра антыхрыста і знакі яго», з пашырэньнем навукі супраць ерасяў розных» (Вільня, 1596), у якім выкрываў папу рымскага як антыхрыста і вышэйшае духавенства, прыняўшае унію дзеля матэрыяльных дабротаў, выступаў у абарону брацкага руху. У кнізе было зьмешчана прысьвячэньне князю К. Астроскаму, напісанае 20 траўня 1596, і польскія сылябічныя вершы на яго герб. Твор меў вялікі посьпех сярод праваслаўных сьвятароў і вернікаў, якія ня прынялі уніі. Пазьней кніга перавыдавалася стараверамі (карысталася ў іx вялікім аўтарытэтам), у Маскве ў 1644, уГорадні ў 1786 і 1791. Маскоўскае выданьне называлася «Книга Кириллова», гарадзенскае — «Кириллова книга». С. Зізанію належаць таксама два іншыя творы: «Выклад праваслаўнай веры» і «Навука чытаньня і разуменьня пісьма славянскага».
У жыцьці С. Зізанія адмоўную ролю адыграў мітрапаліт М. Рагоза, які напісаў данос на прапаведніка каралю Жыгімонту III. У выніку, 28 траўня 1596 граматай адзначыў «блюзнерства великое не только с казанья, але и с писанья и выданья книг до друку своволне» і загадаў вывесіць гэтую грамату ўва ўсіх людных месцах, злавіць і асудзіць адступніка. Віленскае брацтва апратэставала рашэньне Наваградзкага сабора. На Берасьцейскім саборы С. Зізанія апраўдалі і было заяўлена, што яго выданьні зроблены паводле канонаў праваслаўя[3]. Пасьля перамогі ўніяцкай партыі і прыходу да ўлады мітрапаліта І. Пацея для прапаведніка склаліся неспрыяльныя ўмовы. Увосень 1599 ён паехаў у Сьвята-Троіцкі манастыр і пастрыгся ў манахі пад імем Сільвестра. Тут зьбіраўся адкрыць школу, але ўніяцкае духавенства забараніла гэта. Кароль падтрымаў уніятаў і граматаю ад 29 верасьня 1599 выступіў супраць віленскіх мяшчан, якіх аштрафаваў на 3 тыс. коп літоўскіх грошай за тое, што яны дазволілі С. Зізанію прапаведаваць у Троіцкай царкве, хоць архімандрыт даў згоду на яго выступленьне. Прыхільнікі уніі прыйшлі ў Сьвята-Троіцкі манастыр, каб расправіцца з прапаведнікам, але яму ўдалося ўцячы. Пра далейшае жыцьцё С. Зізанія дакумэнтаў няма, ёсьць толькі паведамленьне, што ён быў забіты ў час паломніцтва ў 1600.
Ляўрэнці (Ляўрын) Іванавіч Зізані (сапр. Тустано
Яго «Азбуку» можна ўмоўна
падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які
вучыць чытаць і пісаць; дапаможны
лексычны матэрыял; царкоўныя палемічныя
тэксты і малітвы. Таму кніга магла
выкарыстоўвацца і ў царкоўным,
і ў сьвецкім навучаньні. Складальнікам
першых дзьвюх частак быў Ляўрэнці
Зізані, апошняй — Сьцяпан Зізані. Пры выданьні «Азбукі» выкарыстаны
клішэ з выданьняў Ф.Скарыны. У «Лексыс» — беларускі слоўнік (1061 слова) — уключаны
словы з народнай гутарковай мовы, што
спрыяла разьвіцьцю мовы, якая потым стала
часткай літаратурнай, сьвецкай, прыведзеныя
самыя разнастайныя зьвесткі па ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных
сацыяльных групаў насельніцтва ў дзяржаве,
па філязофіі, геаграфіі, этнаг
12 лютага 1596 у друкарні Віленскага Святадухаў
Выданьне «Грамматіки...» замацавала агульнаграмадзкую думку пра неабходнасьць вывучэньня «сямі вольных мастацтваў», падкрэсьлівала іх вялікую ролю ў разьвіцці адукацыі. Гэтым Зізані зьвярнуў на сябе ўвагу многіх князёў, якія імкнуліся даць добрую адукацыю сваім дзецям. У 1597—1600 Зізані быў хатнім настаўнікам ў крычаўскага старосты Б. Саламярэцкага ў маёнтку Баркулабава, потым 2 гады працаваў у князя А. К. Астрожскага. Пасьля яго сьмерці Зізані нейкі час працаваў сьвятаром у Яраслаўскай царкве на Валыні. У 1612 ён запрошаны хатнім настаўнікам да дзяцей князя Я.Карэцкага ў маёнтак Карэц на Валыні. Каб забясьпечыць настаўніка матэрыяльна, князь запісаў на Зізанія вёску з фальваркам, млынам, царквой і некалькімі дзялянкамі зямлі. 18 траўня 1618 З. выступіў на пахаваньні княгіні Соф’і Чартарыйскай з казаньнем, якое мела характар павучаньня пра нормы паводзінаў. Выкарыстаўшы досьвед лацінскай гамілетыкі і антычнай філязофіі, ён выступіў і супраць этычных поглядаў Эпікура. У 1619 архімандрыт Елісей Пляцінецкізапрасіў Зізанія ў Кіева-Пячэрскую лаўру, дзе ён адразу заняў адпаведнае мейсца ў вучоным гуртку, працаваў настаўнікам у школе і рэдагаваў кнігі, якія рыхтаваліся да выданьня ў друкарні, займаўся перакладамі з грэцкай мовы. Там ён пераклаў і адрэдагаваў «Беседы св. Иоанна Златоуста на Посланіе св. апостола Павла» (Кіеў, 1623), «Толкованія на Апокаліпсісъ св. Андрея Кесарійскаго» (Кіеў, 1625). У прадмове да апошняй сучасьнікі і калегі далі высокую ацэнку дзейнасьці і ведам Зізанія, адзначалі яго аўтарытэт як моваведа і прапаведніка.
Канец жыцьця
Апошняе ўпамінаньне пра Зізанія адносіцца да 8 лютага 1634 у Луцкай гарадзкой кнізе, дзе пазначанае, што ён праз свайго сябра М. Федаровіча зьвярнуўся да намесніка Луцкага староства М. Крынскага з нагоды юрыдычнага абгрунтаваньня ягонага права на маёмасьць, адпісаную яму князем Я. Карэцкім. Сам Зізані на той час быў хворы і слабы. Гэты дакумэнт сьведчыць, што асьветнік быў небагаты чалавек, усе жыцьцё працаваў і жыў за кошт сваіх мэцэнатаў.
Заслуга Зізанія у стварэньні
навукова-пэдагагічнай літаратуры, што
адкрывала шлях да сьвецкай адукацыі.
Асаблівае значэньне мела яго
творчасьць, у якой пашыраліся гуманістычныя погля