Культура Беларусі у XVI ст.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2014 в 20:21, реферат

Краткое описание

Асвета і кнігадрукаванне XVI ст. прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццём прагрэсіўных традыцый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэстанцкай абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвініцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску і г.д. Яскравым прыкладам кальвініцкай школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г.

Вложенные файлы: 1 файл

Культура Беларусі у XVI ст.docx

— 33.40 Кб (Скачать файл)

ДУА “ Цемналеская ВПК яслі-сад-базавая школа”

Тэма Культура Беларусі у XVI ст.

 

Асвета і кнігадрукаванне XVI ст. прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццём прагрэсіўных традыцый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэстанцкай абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвініцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску і г.д. Яскравым прыкладам кальвініцкай школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меў свой статут, праграму, метадычныя распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў і настаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным чынам гуманітарныя навукі - лацінская, грэчаская, старажытнаяўрэйская, польская, нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка, гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнай установай, дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказах вучняў найболып каштоўным лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць вучняў ліцэя станавіліся прапаведнікамі кальвінізму, а найболыш здольныя накіроўваліся ва універсітэты Германіі, Англіі, Італіі.

Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншых гарадах і мястэчках. Арыянскія школы былі двух тыпаў - пачатковыя і гімназіі. У гімназіях, у тым ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай, Лоскай, вывучаліся разам з мовамі і літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай), філасофія, рыторыка, права, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка. Вядомым педагогам арыянскіх школ быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.

У канцы XVI ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584), а затым і ў іншых гарадах (Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх школах звычайна вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская, польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія, астраномія і іншыя дысцыпліныНавучальны год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня. Былі вельмі вялікія патрабаванні да вучняў (за два дні пропуску без уважлівых прычын маглі выключыць са школы) і высокія патрабаванні да настаўнікаў. Адметную ролю ў павышэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні "Азбукі".

Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі не толькі асветы, але і кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каля Вільні), Куцейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу. Гэта выклікалася неабходнасцю ўпарадкаваць сістэму богаслужэння, процістаяць каталіцызму і уніяцкаму ўплыву. Побач з літургічнымі выданнямі прыкметнае месца займалі кнігі для хатняга чытання (творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага), вучэбная і іншая літаратура.

Беларуская рэфармацыя і контр-рэфармацыя вылучылі плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага, П.Скаргу, І.Пацея, М.Сматрыцкага, Х.Філалета, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш.

Сымон Будны (1530 - 1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкальную рацыяналістычную крытыку кніг Новага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў "Аб найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры".

Будны лічыў, што без дапамогі царквы чалавек можа дасягнуць маральнай дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды Буднага былі памяркоўна-гуманістычныя. Ён прызнаваў прыватную ўласнасць, саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залежнасць сялян, але крытыкаваў феадальнае самавольства, беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды. Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, а яго эстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.

Адным з самых лепшых пісьменнніккаў быў Францыск Скарына. Нарадзіўся ў другой палове 1480-х гадоў у Полацку ў сям’і купца Лукі Скарыны. З 1504 года вучыўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.  5 лістапада 1512 года Савет дактароў мэдыцынскай калегіі Падуанскага ўнівэрсытэту дапусціў Скарыну без аплаты на ступень доктара мэдыцыны..Каля 1517 года Скарына засноўвае ў Празе друкарню, у якой 6 жніўня 1517 года выдаў першую друкаваную беларускую кнігу —“ Псалтыр”. Усяго на працягу 1517—1519 гадоў Скарына пераклаў і выдаў 20 кніг Бібліі. Каля 1522 года Скарына выдаў “ Малую падарожную кніжыцу”, а ў сакавіку 1525 гаду —“ Апостал”.Каля 1535 года Францішак Скарына пераехаў у Прагу, дзе служыў лекарам і вучоным-садоўнікам пры каралеўскім двары і каля 1551года памёр.

Непрымірымым змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620) - беларускі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго "Казанні"  напісаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны аказвалі вялікае ўздзеянне на слухача і чытача.

Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (Максім Герасімавіч Сматрыцкі, 1572 -1630). М.Сматрыцкі вучыўся на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскім універсітэтах. Нам ён вядомы болыш, як аўтар славутай "Граматыкі", якую М.Ламаносаў назваў "вратамі" сваёй вучонасці. Сучаснікам Сматрыцкі быў больш знаёмы як пісьменнік-палеміст. Асобае месца сярод іх займае "Фрынас" (1610), у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.. Ён быў таксама адным з перакладчыкаў заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і народаў - Гея, Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.

Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек - батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпавярховым доміку з вежачкай-мезанінам. На самым верхнім "узроўні" разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім пра злачынства цара Ірада, а ў самым нізе - з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкі суправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы і канты, на-родныя песні і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.

Высокі ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных музычных твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.

 Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два налрамкі. Першы - мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі - жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Але і ў першым і ў другім напрамках адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцовай школай, захаванне мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і мастацкіх прынцыпаў.

У XVI ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стылі барока. Як і раней, беларускі феадальны горад меў тыповую забудову: умацаваны замак - рэзідэнцыя феадала, князя альбо велікакняжацкага намесніка і размешчаны вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен.

Галоўнай архітэктурна-будаўнічай дамінантам Нясвіжа з'яўляўся замак, заснаваны ў 1583 г. на месцы створанага раней драўлянага замка. Мікалай Радзівіл Чорны ў 1547 г. перабудаваў драўляны замак. Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы Сіротка, пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет распачаў у Нясвіжы вялікае будаўніцтва. Ён запрасіў выдатнага архітэктара Яна Марыю Бернардоні, па праектах якога былі створаны цудоўныя збудаванні ў Кракаве, Калішы і Любліне. Але менавіта ў Нясвіжы таленавіты італьянец пакінуў свае лепшыя творы - замак, касцёл і калегіум езуітаў.

У 1587 - 1593 гг. быў пабудаваны Нясвіжскі фарны касцёл. Даследчыкі адносяць Нясвіжскі фарны касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітайю

Ствараліся таксама выдатныя палацавыя ансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя плыні - барока, ракако, класіцызм. Для палацавых пабудоў характэрна спецыфічная кампазіцыя з парадным дваром, , багатай дэкаратыўнай апрацоўкай фасада і інтэр'ера. Іх веліч і прыгажосць дапаўнялі паркавыя ансамблі. Магнацкія рэзідэнцыі сапернічалі паміж сабой, а часам і з каралеўскімі палацамі ў пышнасці архітэктуры, аксесуарах іх унутранага ўбрання. Галерэю палацаў гэтага перыяду складаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі р-н), Радзівілаў у Нясвіжы і Дзятлаве, Тызенгаўза ў Гродне і інш.

Мануфактура ў Слуцку па вытворчасці паясоў была заснавана па загаду князя Міхала Казіміра Радзівіла ў канцы XVI ст. Слуцкія паясы, вытканыя з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак, упрыгожваліся ўзорным шляком і беларускім раслінным арнаментам з кветак слуцкага краю - незабудак, валошкаў і інш. Арнамент амаль ніколі не паўтараўся. Лепшыя майстры ўмелі рабіць двух- і чатырох-баковыя паясы. На кожным баку быў свой малюнак. Адзін і той жа пояс выкарыстоўвалі як будзённы, святочны, вясельны і жалобны. Паводле падлікаў даследчыкаў, усяго было выраблена каля 10 тыс. унікальных, непаўторных слуцкіх пая.

Такія асноўныя накірункі развіцця культуры на беларускіх землях XVI ст.    

 

                                                                                                                       Рэферат

                                                                                                        вучаніцы 9 класа

                                                                                            Аўсяннікавай Крысціны        

 

В. Цёмны Лес-2013

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Культура Беларусі у XVI ст.