Культура беларускіх зямель у ІХ – пачатку ХІІІ стст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2013 в 17:55, творческая работа

Краткое описание

Работа содержит презентацию по дисциплине "Культурология"

Вложенные файлы: 1 файл

Культура беларускіх зямель у ІХ – пачатку ХІІІ стст..ppt

— 1.06 Мб (Скачать файл)

 

 

 

 

Культура беларускіх зямель  у ІХ – пачатку ХІІІ стст

 

 

 

 

  • Прыняцце хрысціянства стала адной з самых важкіх падзей культурнага жыцця беларускіх зямель у ІХ– пач. ХІІІ стст. Першыя звесткі аб пранікненні на ўсходнеславянскія землі хрысціянства па візантыйскім узоры адносяцца да ІХ ст. У канцы Х ст. кіеўскі князь Уладзімір прыняў хрысціянскую веру па візантыйскім (праваслаўным) узоры. Першай датай, што тычыцца прыняцця хрысціянства на землях Беларусі, лічыцца заснаванне Полацкай епархіі (каля 992 г.).

 

 

 

 

  • Па меркаванні шэрагу даследчыкаў, працэс распаўсюджання новай веры у нашай краіне быў досыць мірны, але і больш працяглы (да ХІІІ–ХІV стст.).Першыя хрысціянскія святары (у асноўным выхадцы са славянскай Балгарыі) выкарыстоўвалі паганскія святы і абрады для хутчэйшага распаўсюджання новай веры (Вялікдзень – Пасха, Радуніца, Купалле – свята Іаана Хрысціцеля, Дзяды, Каляды – Нараджэнне Хрыстова). Суіснаванне на пэўнай тэрыторыі элементаў паганства і хрысціянства называецца двухвер’ем. На беларускіх землях хрысціянства пераважала сярод гарадскога насельніцтва, і значна больш марудна гэты працэс праходзіў на вёсцы.

 

 

 

 

  • Прыняцце хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях спрыяла ўмацаванню дзяржавы і ўлады, стала вялікім крокам наперад у эканамічным і культурным развіцці. Менавіта з пачаткам хрысціянізацыі на беларускіх землях пачынае распаўсюджвацца кірылічная сістэма пісьма. Аб распаўсюджванні пісьменнасці сярод розных катэгорый насельніцтва сведчаць знаходкі спецыяльных прыстасаванняў для пісьма – пісал (у Наваградку, Мінску, Друцку), подпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец Х ст.), на цагліне Сафійскага сабора ў Полацку (ХІ ст.), на каменных прасліцах з Пінска, Друцка і Віцебска, "Рагвалодавых" і "Барысавых" камянях (ХІІ ст.), берасцяных граматах і г. д. Увогуле, пісьмовыя помнікі першай паловы ХІІІ ст. даюць падставу сцвярджаць, што ўжо ў гэты перыяд пачынае фарміравацца пісьмовая беларуская мова.

 

 

 

 

Кірылічная сістэма пісьма

 

 

 

 

  • У першай палове ХІ ст. на ўсходнеславянскіх землях пачалося летапісанне. Некаторыя падзеі, што адбыліся на Беларусі, згадваюцца ў "Аповесці мінулых гадоў" (пачатак ХІІ ст.). В. Тацішчаў у сваіх працах згадвае Полацкі летапіс, страчаны ў ХVІІІ ст. – помнік не толькі літаратуры, але і мастацтва ХІІ ст. Звесткі аб полацкіх князях змешчаны ў "Слове пра паход Ігаравы" (ХII ст.).

 

 

 

 

  • Значная роля ў пашырэнні асветы і культуры на беларускіх землях належыць праваслаўным царкоўным дзеячам – Ефрасінні Полацкай (1101(?)–1167), Кірыле Тураўскаму (каля 1130 – каля 1182), Кліменту Смаляцічу ((?) – пасля 1164) і Аўраамію Смаленскаму.Даволі поўная інфармацыя аб іх дзейнасці ўтрымліваецца ў агіяграфічнай (жыційнай) літаратуры, росквіт якой прыпадае на канец ХІІ – ХІІІ стст.

 

 

 

 

 

 

 

  • Адным з вынікаў прыняцця хрысціянства стала з’яўленне на беларускіх землях манументальнага дойлідства. Грэчаскія майстры прынеслі ва Усходнюю Еўропу сістэму крыжова-купальнага храма, у аснову якой быў закладзены квадрат, падзелены чатырма слупамі так, што ў плане ён уяўляў сабой крыж. Найбольш слынным з мураваных збудаванняў на нашых землях стаў Сафійскі сабор у Полацку, пабудаваны пры Усяславе Чарадзеі (1044–1066). Храм быў узведзены з чырвонай цэглы, унутры аздоблены рознакаляровымі фрэскамі. Першапачаткова гэта быў пяцінефны сямікупальны будынак, які выконваў не толькі культавыя, але і грамадскія (скарбніца, бібліятэка, зала для прыёму паслоў) функцыі і з’яўляўся своеасаблівым сімвалам незалежнасці і сілы Полацкай зямлі.  

 

 

 

 

 

 

 

  • З наступленнем феадальнай раздробленасці (ХІІ ст.) памеры храмаў значна змяншаюцца. З’яўляюцца манастыры – цэлыя комплексы культавых збудаванняў. Паступова вырастаюць мясцовыя школы дойлідства. Найбольш знакамітая з якіх – полацкая. Для будынкаў, выкананых яе майстрамі, характэрны падоўжаны план, выступаючая толькі адна апсіда (дзве другія хаваюцца ў тоўшчы сцяны), аздабленне верхняй вонкавай часткі храма какошнікамі кілепадобнай формы. Яркім узорам такога храма з’яўляецца царква Святога Спаса ў Полацку, пабудаваная, па паданні, за 30 тыдняў дойлідам-манахам Іаанам па заказе св. Ефрасінні Полацкай. Полацкія майстры захавалі ў сваіх будынках муроўку са "схаваным радам", дзе рады плінфы перамешваюцца з радамі камянёў. Прыкладна ў гэты ж час на заходніх землях фарміруецца гродзенская школа, для помнікаў якой характэрны цагляная аднародная муроўка, вонкавое ўпрыгожванне сцен паліраванымі пліткамі і шліфаванымі камянямі, наяўнасць у канструкцыі сцен гаршкоў-галаснікоў, адсутнасць фрэскавых роспісаў, аздабленне падлогі рознакаляровай керамічнай пліткай. Усе гэтыя рэчы ўвасоблены ў Барысаглебскай (Каложскай) царкве (Гародня, канец ХІІ ст.).

 

 

 

 

  • У ХІІ ст. у Полацку налічвалася каля дзесяці храмаў, сем – у Смаленску, тры ў Гародні, па аднаму – у Мінску, Віцебску, Наваградку, Ваўкавыску, Тураве, Пінску. Мураванае дойлідства пашыралася і ў грамадскім будаўніцтве – знойдзены рэшткі будынкаў у Слуцку, Мінску, Мсціславе, княжацкага палаца ў Гародні.  
     
    У другой палове ХІІІ ст. на межах беларускіх зямель будуюцца абарончыя вежы, з якіх да нашых дзён дайшоў толькі "Камянецкі слуп", пабудаваны на беразе рэчкі Лясная дойлідам Алексай "со тоземцы". Для вежы характэрны гатычныя элементы (спічастыя праёмы, тынкаваныя нішы, пояс з пакладзеных "на вугал" цаглін). Гэты мастацкі стыль быў распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе ў ХІІ – ХVI стст.

 

 

 

 

  • З ХІ ст. пад візантыйскім і заходнееўрапейскім уплывам на Беларусі пачынае развівацца манументальны жывапіс (фрэскі), іканапіс, кніжная мініяцюра. Як і ў архітэктуры, у жывапісе назіраўся працэс фарміравання мясцовых лакальных школ. Мясцовыя майстры працавалі таксама з бурштынам, шклом, каляровымі металамі, апрацоўвалі камень і дрэва. Своеасаблівым сімвалам беларускіх зямель можна назваць створаны ў 1161 г. па заказе ігуменні Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам шасціканцовы крыж. 

 

 

 

 

шасціканцовы крыж

 

 

 

 

  • Беларуская культура ІХ–ХІІІ стст. развівалася ў межах сусветных культурна-гістарычных тэндэнцый. Значны ўплыў на яе аказала прыняцце хрысціянства, якое стала штуршком у развіцці культурных працэсаў. У той жа час на гэтым этапе быў закладзены падмурак фарміравання беларускага этнасу і адметнай культуры нашага народа 

Информация о работе Культура беларускіх зямель у ІХ – пачатку ХІІІ стст