Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Октября 2014 в 11:34, реферат
Анатоль Грачанікаў належыць да ліку тых пісьменнікаў , творчы росквіт якіх прыпадае на першую палову 60-х гадоў. Каля трыццаці гадоў непаўторна гучаў гэтага пранікненага лірыка ў хоры самабытных галасоў старэйшых сяброў па пяру, пакуль яго не абарвала заўчасная смерць .
Анатоль Гарчанікаў пакінуў пасля сябе 16 паэтычных кніг, якія добра пацвярджаюць вядомую ісціну аб тыматычнай бязмежнасці лірыкі . Чуйная да шматлікіх павеваў неспакойнага , зменлівага часу, уважлівая да вечных праблем, яго паэзія стварае ўражлівую карціну душэўнага стану грамадства,праўдзіва перадае дух і атмасферу сучаснага паэту няпростага дня.
Анатоль Грачанікаў
(1938-1991)
Анатоль Грачанікаў належыць да ліку тых пісьменнікаў , творчы росквіт якіх прыпадае на першую палову 60-х гадоў. Каля трыццаці гадоў непаўторна гучаў гэтага пранікненага лірыка ў хоры самабытных галасоў старэйшых сяброў па пяру, пакуль яго не абарвала заўчасная смерць .
Анатоль Гарчанікаў пакінуў пасля сябе 16 паэтычных кніг, якія добра пацвярджаюць вядомую ісціну аб тыматычнай бязмежнасці лірыкі . Чуйная да шматлікіх павеваў неспакойнага , зменлівага часу, уважлівая да вечных праблем, яго паэзія стварае ўражлівую карціну душэўнага стану грамадства,праўдзіва перадае дух і атмасферу сучаснага паэту няпростага дня.
Нарадзіўся Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў 8 верасня 1938 года ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна ў сям’і служачага. Скончыўшы ў 1955 г. Шарпілаўскую СШ , вучыўся на механічным факультэце Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Пасля працаваў два гады на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе. У 1962 г. перайшоў на працу ў Гомельскі прамысловы абком камсамола, дзе быў інструктарам, а пасля намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. У 1965-1967 гг.працаваў першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола. У 1969 г. закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве і два гады быў загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце “Літаратупа і мастацтва” . У 33 гады ён стаў намеснікам старшыні праўлення СП БССР . У 1976 г.працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка” , пасля чатыры гады (1978-1982) рэдагаваў часопіс “Бярозка”. Дзевяць апошніх гадоў свайго жыцця (1982-1991) Грачанікаў быў галоўным рэдактарам часопіса “ Маладосць” . 7 сакавіка 1991 г. паэт трагічна загінуў.
Творчая дарога А. Грачанікава пачалася ў 1957 г. : 23 кастрычніка ў газеце “ Чырвоная змена” быў надрукаваны першы верш паэта “Мара”. У 1964 г. выходзіць яго збонік “ Магістраль” . Сем гадоў працоўнага стажу ў літаратуры заслужылі аўтару добрую службу: невялічкая кніжка была складзена ў асноўным з якасных , таленавітых твораў. Назвыа першага зборніка сімвалічная. А. Грачанікаў сапраўды выйшаў ужо на сваю творчую магістраль і зрабіў па ёй нямала цвёрдых, упэўненых крокаў. Разам з тым назва “Магістраль” непасрэдна звязана і з прафесіяй Грачанікава –інжынера-чыгуначніка. Гэта другая прафеся паэта добра паспрыяла таму, што ён прынёс з сабой ў беларускую паэзію свежую вобразнасць, цікавыя сваёй навізной дэталі, параўнанні , метафары, звязанныя з чыгункай і чыгуначнікамі , іх працай, штодзённымі клопатамі. Сімвалічны вобраз дарогі, магістралі будзе прысутнічаць і ў іншых зборніках А.Грачанікава , з’яўляючыся скразным ў яго творчасці. У зборніку “Магістраль” аўтар паэтызую працу машыніста, імклівы рук цягніка , “трудны перагон”. Яго ўвагу прыцягвае дзяжурны пакой машыністаў , дзе яны збіраюцца перад рэйсам,дзеляцца навінамі. Часам тлунны , людны, шматгалосы, ён бывае і адзінокім, пустым, бо спяшаюцца цягнікі і людзі да новых станцый:
Дзяжурка ж –ураз аняме ,
У зборніку нямала вершаў пра вайну, у якіх аўтар абапіраецца на ўласны вопыт, на ўласную біяграфію, пераплаўляючы ўспаміны дзяцінства ў рэалістычнае мастацтва. А . Грачанікаў стараецца абмінаць пратаптаныя сцежкі , пазбягае паўтораў, залежнасць ў матывах, вобразах ад папярэднікаў , імкнецца да творчай самастойнасці. Гэта асабліва тычыцца яго ваеннай паэзіі, ў тым ліку і маленькай паэмы “Сонечны звон”- твора аб адгалосках вайны ў лёсах і душах людзей, напісанай белым вершам. Буйным планам паказаны ў ей жыццёвы шлях аднаго з прадстаўнікоў пакалення, народжаннага вайной , якое пасля яе гінула нярэдка ў выбухах распаленых кастроў. Галоўнага героя “Сонечнага звону” пакалечыла, ён стаў нямым, у той час як усе яго сябры былі сцёрты з твару зямлі страшэнным выбухам з кастра. Грачанікаў апісвае “блуканні па пакутах” свайго героя: уцёкі з роднага дома, халодныя ночы ў пыстым вагоне, жыццё сярод чужых людзей.Далей будзе радаснае выздараўленне ў бальніцы , вяртанне ў родны кут , праца на заводзе ў механічным цэху, падрыхтоўка да службы ў арміі.
Праз сем гадоў пасля выхаду ў свет першага збоніка пабачыў нарэшце свет і другі, які называўся “Круглая плошча”(1971). Сямідзесятыя гады- вельмі плённы час ў паэтычнай працы А. Грачанікава. Пасля “ Круглай плошчы” праз кожныя два гады паэт выпускае новыя кніжкі-“Грыбная пара” (1973), “Начная змена” (1975), “Дрэва на выспе” (1977). У 1979 г. выходзіць кніг авыбранай лірыкі Грачанікава –“Калі далёка ты…”
У 70-я гады адбываецца пасталенне таленту паэта :паглыбляецца філасафічнасць верша , узрастае яго псіхалагізм і маляўнічасць , лірызм і эмацыянальная сіла. Аб гэтым ўжо сведчыць другая кніжка паэзіі- “Круглая плошча” .
Трэцяя кніжка Грачанікава , калі расшыфраваць сімволіку яе назвы, гаворыць пра наступленне пары смеласці і плённасці ў яго творчасці. Паэт прыпадабняе настрой шчаслівага грыбніка уласнаму радаснаму настрою знаходак у сферы паэзіі:
У творах А . Грачанікава паэтызуецца сялянская праца , быт, самі вяскоўцы, хараство душы якіх не мог не адчуць паэт. Як не мог не заўважыць і праяўлення нечага вельмі сацыяльна значнага ў дробным, звычайным. Запамінаецца і ўражвае навізной бачання верш аб роднай вёсцы Шарпілаўцы, намаляванай ў акружэнні вялікага космасу, таемнага і нязведаннага:
І ў першароднай цішыні наўкол
Пейзажныя вершы паэта адкрываюць багата адораную душу лірычнага героя ,улюбёнага ў родныя краявіды. Паэта захапляюць някідкія пейзажы і карціны, у сціпласці якіх ён бачыць своеасаблівае хараство і прывабнасць. Дакладнасць, выразнасць бачання, тонкасць адчуванняў і перадыванняў , выяўленых у падабраных з густам фарбах і колерах, -якасці, уласцівыя многім пейзажным вершам паэта.
Грачанікаў бывае ў сваіх вершах надзвычай метафарычным:
………………………………………………………..
Грачанікаў пры пастаяннай наяўнасці ў яго паэзіі эпічных элементаў усё ж
-пранікнёны лірык. Лірызм-німб , што асвятляе і ўпрыгожвае, надае веліч яго вершам і паэмам. Паэт імкнецца да гармоніі з прыродай, адчувае цесную знітаванасць з ёй. Яму даспадобы сакоўная спеласць свету ў верасні, прсвечаныя святлом ацяжэлыя гронкі каліны, пладаносныя сады. Пладаносны час восеніі асацыіруецца ў яго з уласнай творчай спеласцю: “У верасні і сам я , нібы сад, дзялюся з вамі думкамі- пладамі” . Грачанікаў малюе нейкае асаблівае свячэнне гэтай дзівоснай пары:
Шукае позняя пчала.
Лагодна- мяккі свет, нібы вашчына.
І дабратой прасвечана Айчына
У барвах баравіннага святла.
Вялікая ўвага ў творчасці Грачанікава ўдзяляецца праблеме ўзаемаадносін чалавека і прыроды. Усё жывое хоча жыць, змагаецца за жыццё. Чалавек адказны за раслінны і жывёльны свет. Ён жа і выкарыстоўвае яго ў сваіх мэтах, пазбаўляючы ( калі лічыць патрэбным) жыцця птушак і жывёл. У вершы “Пачатак паляўнічага сезона” як бы абвешчаецца несправядлівасць такога прысуду, бо чалавечае паляванне –трагедыя для тых, на каго палююць.
Клопат пра чалавечнасць – асноўны клопат паэта . Ён не пакідае Грачанікава і ў вершы “Дабранскі кірмаш”, напісаным ў форме фантастычнага снудоў пра жахлівы кірмаш, дзе гандлююць смерцю- “ракетамі-агурочкамі”, “рэнтгенаўскімі косамі!, гранатамі і вінтоўкамі, “кратамі з эліктронікай”.
Клопатам пра чалавечнасць аб’яднаны і вершы , прысвечаныя праблеме ўзаемаадносін асобы і народных мас, асобы і калектыву. Тэма рамак , у якія калектыў хоча ўставіць усіх сваіх прадстаўнікоў (“не вытыркайся, глыбей хавайся…”), і ломкі гэтых рамак першапраходца , лёс якіх заўсёды драматычны (“ Самых высокіх і дужых пільнуе спрадвеку маланка”), распрацоўваецца Грачанікавым у алегарычнай, іншасказальнай форме, у форме прытчы. Камеце “ ў гарманічнасці нябеснай галактыка здалася цеснай”, і яна пачала шукаць іншай долі. Галактыка ж не дарвалася ёй такого свавольства: падпаліла крылы і тады дазволіла ляцець (“Блукаючая камета”).
Вялікае месца ў паэтычных зборніках 70-80-х г. А. Грачнікава займае тэма вайны. Яго ваенная паэзія пазбаўлена голай рыторыкі, дэкларацыі, яна крынічыць свежымі непрыдуманымі сюжэтамі.
Значнае месца сярод твораў на ваеннную тэматыку займаюць балады. Жанр балады, эпічны жанр, добра падыходзяць для паказу гераічных, трагічных ваенных падзей. Шырокую вядомасць атрымалі такія балады Грачанікава , як “Крывавая балада”, “Неба і камень”, “Снежная блакада”. “Міннае поле”.
У 80- я гады у паэта адзін за другім выходзяць зборнікі для дзяцей і дарослых “Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара”(1980), “Валерка і лятаючая талерка”, “Палессе”( абодва -1983), “Верасень” (1984), “Жывая вада” (1985),”Я вас люблю…”( 1986), “ Зорны палёт”, “Школа танцаў : Сатыра і гумар “, а таксама кніга “Выбранае” (усе -1988) У гэты час паэзія Грачанікава ўзбагачаецца новымі тэмамі і матывамі, становіцца больш разнастайнай у жанравым плане. Узмацняецца яе філасафічнасць , інтэлектуалізм, адбываецца пашырэнне і ўскладненне асацыятыўнасці, выразней становіцца арыентацыя на народныя маральна-псіхалагічныя асновы, на фальклорнае светаадчуванне. Фальклорны струмень арганічна ўліваўся ў глыбокую плынь самастойнай арыгінальнай думкі паэта, рабіў цікавай новаўтварэнне . Яго творы 80-х гадоў у яшчэ большай меры пацвярджаюць ідэю духоўна-эстэтычнай вартасці фальклору для сучаснасці. Паэту ўласціва вострае адчуванне сувязі і адзінства ўсяго жывога, часоў і пакаленняў, мёртвых і жывых.
Вельмі значнай ў творчасці Грачанікава з’яўляецца тэма Радзімы, яе мінулага, гісторыі. Своеасаблівымі захавальнікамі памяці народнай, незвычайнымі і загадкавымі помнікамі мінулых дзён паўстаюць ў яго творчасці курганы, якія часам пачынаюць гаварыць, расказваць. Успамінаючы бацькоў , непакоіцца ён і пра курганы:
Як там бацькі і родзічы,
Дубровы і курганы?
Творчасць 80-х г. прасякнута светлымі, радаснымі матывамі , аптымістычнаю вераю ў лепшыя якасці чалавека, ва ўсемагутнасць кахання, у здаровыя сілы народа, у яго незамутнёна –глыбокі розум і маральную чысціню, у перамогу дабра над злом. Паэт верыць у “бясконцы сусвет дабрыні “, які “не мае памеру”. І гэта вера асвятляе ўсю яго паэзію.
Вершы для дзяцей А. Грачанікава вучаць заўважаць прыгажосць прыроды і тонка адчуваць яе. Цыкл вершаў “Прыроды вечны каляндар”, які складаецца з дванаццаці частак, прадстаўляе яркі малюнак , прысвечаны аднаму з месяцаў года. Рытм, інтанацыя, гукапіс- усё тут падначалена выяўленню найбольш характэрных асаблівасцей кожнага месяца. Паэт чуйна ловіць пахі, колеры таго ці іншага месяца, даносіць яго непаўторнасць, індывідуальнасць, дае сваеасаблівы партрэт . Так, прадстаўляючы студзень, аўтар паўторам гука “с” як бы стварае адчувальнасць свісту халодных студзеньскіх вятроў , рыпу іскрыстага мяккага снегу, перадае святочнасць белага дня. Гукапісам ствараецца і музыкальнасць многіх вершаў Грачанікава.
Анатоль Грачанікаў выступаў у друку і як літаратурны крытык , а таксама плённа працаваў у галіне мастацкага перакладу. Разам з Э. Агняцвет пераклаў з узбекскай мовы на беларускую кнігу вершаў і паэм Зульфіі –народнай паэтэсы Узбекістана “Такое сэрца ў мяне” (1985). Яму належаць пераклады з афганскай мовы вершаў сучасных афганскіх паэтаў” Ватан-значыць Радзіма”(1987).
Творы Анатоля Грачанікава перакладаліся на дваццаць адну мову свету, у тым ліку на англійскую, французскую, польскую, балгарскую, венгерскую, в’етнамскую, і на мовы былога Саюза, што сведчыць пра вялікую папулярнасць паэта і далёка за межамі рэспублікі. На яго вершы напісана нямала выдатных песень.
Нарадзіўся Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў 8 верасня 1938 года ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна ў сям’і служачага. Скончыўшы ў 1955 г. Шарпілаўскую СШ , вучыўся на механічным факультэце Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Пасля працаваў два гады на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе. У 1962 г. перайшоў на працу ў Гомельскі прамысловы абком камсамола, дзе быў інструктарам, а пасля намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. У 1965-1967 гг.працаваў першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола. У 1969 г. закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве і два гады быў загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце “Літаратупа і мастацтва” . У 33 гады ён стаў намеснікам старшыні праўлення СП БССР . У 1976 г.працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка” , пасля чатыры гады (1978-1982) рэдагаваў часопіс “Бярозка”. Дзевяць апошніх гадоў свайго жыцця (1982-1991) Грачанікаў быў галоўным рэдактарам часопіса “ Маладосць” . 7 сакавіка 1991 г. паэт трагічна загінуў.