Антанімія як спосаб арганізацыі беларускіх прыказак

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Февраля 2014 в 16:44, курсовая работа

Краткое описание

Прыказкі карэнным чынам адрозніваюцца ад усіх іншых фальклорных жанраў. Ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці як гатовы слоўны комплекс, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Прыказкі, у адрозненне ад іншых жанраў фальклору, ніколі не выконваюцца, не спяваюцца, як, напрыклад, народныя песні ці прыпеўкі, не расказваюцца, як казкі, анекдоты ці гумарэскі, не прапануюцца для разгадвання, як загадкі, - словам, самастойна не бытуюць, а, выкліканыя канкрэтнай жыццёвай з’явай, у патрэбны момант устаўляюцца ў маўленне як афарыстычнае выказванне, праверанае вопытам многіх пакаленняў.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………………..
3
Глава 1. Паняцце антаніміі………………………………...………………….
5
Глава 2. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках…………………………..
10
Глава 3. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у беларускіх прыказках………………………………………………………….

15
Заключэнне…………………………………………………………………….
20
Спіс літаратуры……………………………………………………………

Вложенные файлы: 1 файл

Курсовая .docx

— 56.59 Кб (Скачать файл)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Курсавая праца

 

Антанімія як спосаб арганізацыі беларускіх прыказак

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск, 2012

 

ЗМЕСТ

 

Уводзіны………………………………………………………………………..

3

Глава 1. Паняцце антаніміі………………………………...………………….

5

Глава 2. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках…………………………..

10

Глава 3. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у беларускіх прыказках………………………………………………………….

 

15

Заключэнне…………………………………………………………………….

20

Спіс літаратуры………………………………………………………………..

22

Дадатак…………………………………………………………………………

24

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Прыказкі карэнным чынам адрозніваюцца ад усіх іншых фальклорных жанраў. Ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці як гатовы слоўны комплекс, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Прыказкі, у адрозненне ад іншых жанраў фальклору, ніколі не выконваюцца, не спяваюцца, як, напрыклад, народныя песні ці прыпеўкі, не расказваюцца, як казкі, анекдоты ці гумарэскі, не прапануюцца для разгадвання, як загадкі, - словам, самастойна не бытуюць, а, выкліканыя канкрэтнай жыццёвай з’явай, у патрэбны момант устаўляюцца ў маўленне як афарыстычнае выказванне, праверанае вопытам многіх пакаленняў.

Прыказка як разнавіднасць тэксту ўяўляе сабой сэнсава аб’яднаную паслядоўнасць знакавых адзінак, асноўнымі прыкметамі якой з’яўляюцца звязнасць і цэласнасць [14, 11]. Паняцце звязнасці арыентуецца на структурную арганізацыю тэксту, а паняцце цэласнасці – на яго зместавую арганізацыю. Такім чынам, прыказка мае пэўнае моўнае выражэнне, што знаходзіць лагічнае адлюстраванне ў формуле “план зместу і план выражэння”.

Прыказкі вызначаюцца багатым асацыятыўным зместам, таму адны і тыя ж творы выкарыстоўваюцца ў розных жыццёвых сітуацыях. Гэтаму спрыяе іх мастацкая дасканаласць, якая праяўляецца і ў кампазіцыі, і ў вобразнасці, і ў рытміцы, і ў рыфмоўцы. У стварэнні надзвычай ёмістых і яркіх мастацкіх вобразаў народ трапна ўжывае сінтаксічны паралелізм, антытэзу.

Даволі шырокае функцыянаванне антонімаў з’яўляецца прыкметнай адзнакай беларускіх прыказак, што абумоўлена багаццем і разнастайнасцю лексічнага складу мовы, яе каларытам і вобразнасцю. Вельмі часта ў прыказках выкарыстоўваецца цікавы мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі, што робіць выказванні асабліва выразнымі, экспрэсіўнымі.

На сённяшні дзень у айчынным мовазнаўстве не існуе поўнага ўяўлення аб выкарыстанні і функцыянаванні антонімаў у прыказках, якія пакуль што не былі аб’ектам спецыяльнага вывучэння. Таму дадзеная  праца прысвечана аналізу антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках.

Мэты і задачы даследавання:

- вывучыць мову літаратуры па выбранай тэме;

- прааналізаваць  спецыфіку прыказак;

- вывесці ролю і функцыі лексічнай антаніміі ў беларускіх прыказках.

Дадатак змяшчае спіс выкарыстаных у працы прыказак з антанімічнымі парамі ў алфавітным парадку.

Крыніцамі для аналізу беларускіх прыказак з’яўляюцца парэміялагічныя слоўнікі - працы А. Аксамітава, У. Лазоўскага, І. і Р. Шкрабы, Ф. Янкоўскага, І. Лепешава і М. Якалцэвіч [2, 5, 8, 15, 16].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 1. Паняцце антаніміі

 

Антонімы (ад грэч. anti - супраць, onyma – імя) – гэта словы з супрацьлеглымі значэннямі. Яны ўяўляюць сабою прасцейшыя слоўныя аб’яднанні, кожнае з якіх складаецца толькі з дзвюх адзінак. Супрацьпастаўленыя ў значэннях, такія адзінкі ўтвараюць антанімічную пару. З’ява парнага супрацьпастаўлення значэнняў слоў называецца лексічнай антаніміяй [5, 3]. Праблема антаніміі – шматаблічная: яна даследуецца не толькі ў лінгвістыцы, але і ў філасофіі і логіцы. Яе асновай ў лінгвістыцы з’яўляецца супрацьлегласць значэнняў слоў, якія выражаюць супрацьлеглыя паняцці. Толькі тады словы лічацца антонімамі, гэта значыць супрацьлеглымі па значэнню, калі яны называюць паняцці, звязаныя паміж сабою. Так, легкі і цяжкі з’яўляюцца антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя паміж сабою паняцці малога, нязначнага цяжару і вялікага, значнага цяжару. Словы блізкі і далёкі з’яўляюцца таксама антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя паміж сабою паняцці нязначнай адлегласці і значнай адлегласці. Аналагічна лічацца антонімамі назвы супрацьлеглых, але звязаных паміж сабою паняццяў гарачы і халодны (з высокай тэмпературай і з нізкай тэмпературай); дзейнасць і бяздзейнасць (актыўнасць і пасіўнасць); маладосць і старасць (стан, уласцівы маладому чалавечаму арганізму, і стан, уласцівы старому чалавечаму арганізму) і пад.

Лексічная антанімія – з’ява шматпланавая. У яе саставе вычляняюцца наступныя класы антонімаў, для кожнага з якіх характэрны спецыфічныя асаблівасці супрацьпастаўлення значэнняў слоў:

  1. антонімы, якія з’яўляюцца крайнімі супрацьлеглымі пунктамі ў сістэме аднародных паняццяў (якасці, стану, каардынацыйнага і часавага супалажэння) і тым самым дапускаюць магчымасць узнаўлення між імі новых антанімічных пар з меншай ступенню супрацьлеглаці значэнняў, а таксама сярэдняга члена, адносна якога супрацьпастаўленыя ў значэннях словы размяшчаюцца сіметрычна: малады – маладаваты – сталы – стараваты – стары, лёгкі – легкаваты – звычайны – цяжкаваты – цяжкі, перад – сярэдзіна – зад, верх – сярэдзіна – ніз, будучы – цяперашні – мінулы, учора – сёння – заўтра. Сярэдні член можа замыкаць антанімічную пару ці адкрываць новую, і ў такіх выпадках, асабліва ў антонімах з часавым супалажэннем, магчыма дваякае, а то і траякае супрацьпастаўленне. Так, на базе пары з сярэднім членам учора – сёння – заўтра дапускаюцца яшчэ супрацьпастаўленні ўчора – сёння і сёння – заўтра;
  2. антонімы, значэнне аднаго з якіх цалкам узаемаадмаўляе значэнне другога: відушчы – сляпы, вільготны – сухі, жанаты – халасты, жывы – мёртвы, жыццё – смерць, праўда – хлусня, праўдзівы – хлуслівы, цалкам – ураздроб. Адмаўленне любога члена кожнай такой пары дае значэнне супрацьлеглага яму члена: калі не відушчы, то сляпы, калі не сляпы, то відушчы; калі не жанаты, то халасты, калі халасты, то не жанаты. Магчымасць узнаўлення ў рамках гэтых пар новых антанімічных пар са змешанай ступенню супрацьлегласці, як і сярэдняга члена,- выключана;
  3. антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, а таксама некаторых супрацьлеглых па значэнню ўласцівасцей і прыкмет: загрузіць – выгрузіць, зашрубаваць – адшрубаваць, жаніцца – разводзіцца, лажыцца – уставаць; мабілізацыя – дэмабілізацыя, павышэнне – паніжэнне, падыход – адыход, хітрасць – контрхітрасць; дзяржаўны – антыдзяржаўны, наступальны – контрнаступальны.

Разнавіднасцю гэтага класа з’яўляюцца антонімы-канверсівы (ад лац. conversiō - ператварэнне): выйграць – прайграць, даць – узяць, здабыць – страціць. Для існавання такіх антонімаў абавязковы два суб’екты-ўтваральнікі дзеяння, кожны з якіх выконвае супрацьлеглую функцыю. Сапраўды, нельга каму-небудзь выйграць што-небудзь, пакуль хто-небудзь іншы не прайграе адпаведнае. Аналагічна немагчыма каму-небудзь уручыць што-небудзь іншаму, пакуль такі іншы не возьме ўручаемага. Такім чынам, гаворка фактычна ідзе пра розныя грані аднаго і таго ж дзеяння, працэсу, у дадзеным выпадку: выйгрышу – пройгрышу чаго-небудзь, дачы – узяцця чаго-небудзь.

Паводле структуры антонімы падзяляюцца на рознакаранёвыя і аднакаранёвыя.

У рознакаранёвых антонімах значэнне супрацьлегласці выражаецца іх семантыкай. Па гэтай прычыне іх называюць яшчэ семантычнымі: дабро – зло, левы – правы, сухі – мокры, рана – позна, смех – плач, сыты – галодны, ціша – бура, яўны – тайны. Некаторыя рознакаранёвыя антонімы могуць утрымліваць у сваім складзе розныя прэфіксы, дзякуючы якім іх антанімічнасць узрастае: засушыць – вымачыць, надзімацца – западаць, намакаць – прасыхаць, павялічыць – зменшыць, павысіць – панізіць, падкурчыць – выпрастаць.

У аднакаранёвых антонімах супрацьлегласць выражаецца толькі прэфіксамі, таму іх называюць граматычнымі або прэфіксальнымі. Пры гэтым прэфіксы незалежна ад суадносін з часцінамі мовы супрацьпастаўляемых у значэннях слоў могуць далучацца як да кожнага з іх (дажынкі – зажынкі, даход – расход, закаціць – выкаціць, замкнуць – адамкнуць, стыкоўка – расстыкоўка, узысці – зайсці, уключаць – выключаць, ускочыць – саскочыць, усходні – заходні), так і толькі да аднаго з двух (літасцівы – бязлітасны, быццё – небыццё, гукаць – адгуквацца, давер’е – недавер’е, дзейнасць – бяздзейнасць, легальны – нелегальны, магчымы – немагчымы, пагода – непагадзь). Неабходна памятаць, што антонімам з прэфіксам не- з’яўляецца толькі такое слова, якое выступае носьбітам новага значэння, новага паняцця: воля – няволя, кемлівы – някемлівы, кепска – някепска, ласка – няласка, шчасце – няшчасце. Калі ж гэтая ўмова парушаецца, то тады ў наяўнасці толькі адмаўленне пэўнай якасці, стану, дзеяння і пад.: мелкі – не мелкі, хворы – не хворы, ныраць – не ныраць, працаваць – не працаваць.

Лексічныя антонімы характэрны для прыметнікаў, назоўнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў.

 

Найчасцей супрацьпастаўляюцца ў значэннях якасныя прыметнікі, таму што любая якасць можа быць супрацьпастаўлена паводле яе меншай ці большай ступені: высокі – нізкі, гарачы – халодны, добры – кепскі, мелкі – глыбокі, радасны – сумны, разумны – дурны, рэдкі – густы, тонкі – тоўсты, шчуплы – мажны. Адносныя і прыналежныя прыметнікі супрацьпастаўляюцца ў значэннях, як правіла, пры наяўнасці канкрэтнага назоўніка: мірны – ваенны час, разведвальнае – контрразведвальнае падраздзяленне, фізічная – душэўная прыгажосць, халасты – жанаты чалавек.

Сярод антонімаў-назоўнікаў выдзяляюцца дзве асноўныя разнавіднасці. Першая з іх – гэта тыя, якія супрацьпастаўлены ў значэннях паводле апрадмечанай якасці, другая – гэта супрацьпастаўленні ў значэннях паводле апрадмечанага дзеяння. Пары з апрадмечанай якасцю, будучы ўтворанымі ад адпаведных прыметнікаў, адлюстроўваюць антанімію апошніх: багацце – беднасць, блізарукасць – дальназоркасць, гарачыня – холад, глыбіня – мель, маленства – старасць, мацак – слабак, мяккасць – мулкасць, смеласць – баязлівасць, сіла – слабасць. Пары з апрадмечаным дзеяннем, будучы ўтворанымі ад адпаведных дзеясловаў, таксама адлюстроўваюць антанімію апошніх: загадка – адгадка, набытак – страта, наступленне – адступленне, падыход – адыход, прыбыццё – адпраўленне, прыліў – адліў, спуск – пад’ём, стварэнне – разбурэнне, удых – выдых, усход – захад.

Сярод антонімаў-дзеясловаў таксама выдзяляюцца дзве асноўныя разнавіднасці. Першая з іх – гэта аднакаранёвыя антонімы, якія, з аднаго боку, уяўляюць сабою супрацьпастаўленні ў значэннях аднакаранёвых прэфіксальных дзеясловаў (аб’яднаць – раз’яднаць, выйграць – прайграць, закрыць – адкрыць, наступаць – адступаць, падключыць – адключыць, прывесці – адвесці, прыехаць – ад’ехаць, прыйсці – адысці); з другога ж – супрацьпастаўленні ў значэннях аднакаранёвых беспрэфіксальных і прэфіксальных дзеясловаў (вітацца – развітвацца, ныраць – вынырваць). Другая разнавіднасць – гэта рознакаранёвыя антонімы: любіць – ненавідзець, назначаць – звальняць, нараджацца – паміраць, павысіцца – панізіцца, пачаць – канчаць, смяяцца – плакаць, сустрэцца – расстацца, хваліць – ганіць.

Антонімы-прыслоўі адлюстроўваюць антанімічнасць сваіх   першаасноў – прыметнікаў (багата – бедна, высока – нізка, налева – направа, смела – боязна, тонка – тоўста), назоўнікаў (зверху – знізу, зімой – летам, ноччу – днём, раніцай – вечарам), дзеясловаў (паказваючыся – хаваючыся, расплюшчваючы – заплюшчваючы, расхвальваючы – ганячы, пачынаючы – канчаючы). Прыслоўі супрацьпастаўляюцца ў значэннях, як правіла, пры наяўнасці канкрэтнага дзеяслова: багата – бедна жыць, зверху – знізу размяшчацца, паказваючыся – хаваючыся перамяшчацца.

Антонімы выкарыстоўваюцца як яркі выразны сродак у мастацкім маўленні, яны дапамагаюць кантрасна адлюстраваць жыццё, больш рэльефна выявіць асацыяцыі, стварыць на аснове супярэчнасцей цэльны вобраз.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 2. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках

 

Прыказкі і іншыя народныя афарыстычныя выразы ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, і іх найбагацейшы фонд зноў і зноў папаўняецца. Гэтыя фальклорныя жанры актыўна жывуць і зараз і працягваюць выконваць сваю асноўную камунікатыўную функцыю. У іх народ увасобіў свае думкі ў высокамастацкай форме. У беларусаў прыказкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Яны яскрава адлюстравалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна-эстэтычныя ідэалы.

Пры аналізе прыказак з іх семантычнага боку відаць, што гэта далёка не аднатыпныя моўныя адзінкі. Тут выразна вылучаюцца 3 групы [7, 21].

У першую групу ўваходзяць прыказкі алегарычнага характару, г.зн. у іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Так, у прыказцы Груган гругану вока не выдзеўбе зусім не пра гругана і невыдзёўбванне вока ідзе размова; сэнс прыказкі – людзі, звязаныя якімі-небудзь агульнымі, звычайна карыслівымі, інтарэсамі, дзейнічаюць заадно і не здрадзяць, не зробяць кепскага адзін аднаму. Сэнс прыказкі Яблык ад яблыні недалёка падае – свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў. Яшчэ некалькі прыказак гэтай групы: Кашы маслам не сапсуеш, Адальюцца воўку авечыя слёзкі, Баба з воза – каню лягчэй, Бяздоннай бочкі не напоўніш, Дыму без агню не бывае, Клін клінам выбіваюць, Пад ляжачы камень вада не цячэ.

Информация о работе Антанімія як спосаб арганізацыі беларускіх прыказак