Белорусский язык в двадцатые годы ХХ века

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Декабря 2011 в 15:25, реферат

Краткое описание

Начало 20 века ознаменовался заметным оживлением книгаведавецкай
деятельности. В это время организуются белорусские издательства "Заглянет солнце в
наше оконце "," Наша нива "," Минчанин "," Полочанин "и другие. Издаются первые
пособия для школ тетка "Первое чтение для детей-белорусов" (1906), К.
Светильника "Белорусский букварь, или первая наука чтения" (1906), Я. Коласа
"Второе чтение деятелей белорусов" (1909)

Вложенные файлы: 1 файл

Беларуская мова у двадцатыя гады ХХ стагоддзя.docx

— 31.80 Кб (Скачать файл)

Беларуская  мова у двадцатыя  гады ХХ стагоддзя 

Пачатак 20 стагоддзя азнаменаваўся прыкметным ажыўленнем кнігаведавецкай

дзейнасці. У гэты час арганізуюцца беларускія выдавецтвы “Загляне сонца у

наша аконца”, “Наша ніва”, “Мінчук”, “Палачанін” і іншыя. Выдаюцца першыя

дапаможнікі для школ Цеткі “Першае чытанне для дзетак-беларусаў” (1906), К.

Каганца “Беларускі лемантар, або першая навука чытання” (1906), Я. Коласа

“Другое чытанне дзячей беларусаў” (1909).

 Маючы  пэўныя здабыткі ў галіне вывучэння  беларускай мовы ў 19- пачатку  20

стагоддзя, беларускае мовазнаўства значных поспехаў дасягнула пасля 1917 г.

Ужо ў 1918г. Былі надрукаваны першыя падручнікі па беларускай мове, сярод

іх найбольшае значэнне мела “Беларуская граматыка  для школ” Браніслава

Тарашкевіча. Аўтар яе давалі паслядоўна вызначыў граматычныя рысы

беларускай  мовы, дакладна сфармуляваў асноўныя прынцыпы і правілы

беларускай  арфаграфіі. “Граматыка” з’явілася  асновай для складання іншых

падручнікаў па беларускай мове, найперш Я. Лёсіка, паклала пачатак

навуковай распрацоўцы правапісных і граматычных  норм беларускай мовы.

                

Пачатак беларусізацыі пасля утварэння  БССР 

Пасля утварэння  БССР (1919) пачалася беларусізацыя ўсіх сфер жыцця, з 1924

г. беларуская мова стала дзяржаўнай. У 20-я гады ХХ стагоддзя інтэнсіўна

папўняецца  новымі словамі слоўнік беларускай мовы, распрацоўваюцца пытанні

арфаграфіі  і граматыкі, фарміруюцца формы літаратуронага вымаўлення і

словаўжывання. На беларускай мове працуюць афіцыйныя  дзяржаўныя установы, у

тым ліку урад рэспублікі. Мноства газет, часопісаў  друкавалася на

беларускай  мове, выдаваліся навуковыя працы, стваралася беларуская

навувковая  тэрміналогія па ўсіх галінах навукі.

        У 1920-я гады бурна развівалася лексікалогія і лексікаграфія.

Лексікалогія  – гэта раздзел мовазнаўства, які  вывучае лексіку. Неабходнасць

пашырыць  і унармаваць лексічныя сродкі беларускай мовы, даць усім патрэбныя

даведнікі абумовілі інтэнсіўную распрацоўку  і выданне розных слоўнікаў, як

правіла, перакладных. Адной з першачарговых  задач гэтага часу стала

стварэнне беларускай нацыянальнай тэрміналогіі, здольнай абслугоўваць усе

важнейшыя сферы сацыяльна-грамадскага жыцця  рэспублікі. У пачатку 1921г. Да

ажыццяўлення  гэтай задачы прыступіла  Навукова-тэрміналагічная  камісія, а ў

1922г. Заснаваны  на яе базе Інстытут беларускай  культуры. На працягу 1922-

1930-х гадоў  было апрацавана і выдадзена  24 тэрміналагічныя галіновыя

слоўнікі (выпускі): па граматыцы, логіцы, батаніцы, геаграфіі і іншыя.

Выйшлі  з друку:

  . “Руска-беларускі  слоўнік” М. і Г. Гарэцкіх (1918)

  . “Невялічкі  беларуска-маскоўскі слоўнік” М. Гарэцкага (1919)

  . “Практычны  расійска-беларускі солоўнік” М.  Байкова і М. Гарэцкага

    (1924)

  . “Беларуска-польска-расейска-лацінскі  батанічны слоўнік” М. Байкова і А.

    Бараноўскага (1927)

  . “Беларуская  праўная тэрміналогія” М. Гуткоўскага  (1927)

  . “Беларуска-расійскі  слоўнік” М. Байкова і С. Некрашэвіча (1925)

  . “Расійска-беларускі  слоўнік” гэтых жа аўтараў (1928) і іншыя.

  З’явіліся  буйныя лексікаграфічныя працы  дыялектнага характару – “Віцебскі

  краёвы  слоўнік: Матэрыялы” М.І. Каспяровіча (1927), “Падручны беларуска-

  польскі слоўнік” Б. Друцкага-Падбярэскага (Вільня, 1929), “Краевы слоўнік

  Чэрвеньшчыны”  М. В. Шатэрніка (1929).

       Актыўна вывучаецца лексічны  матэрыял народных гаворак. М. Я. Бойкоў,

  П.  А. Бузук, І. В. Воўк-Левановіч,  Я. Ф. Карскі, М. І. Каспяровіч, С.М.

  Некрашэвіч, П. А. Растаргуеў і іншыя  выступаюць у друку з артыкуламі  і

  рэцэнзіямі, заахвочваюць грамадскасць вывучаць  мясцовыя гаворкі, рыхтуюць

  і  публікуюць інструкцыі і практычныя  парады па зборы і апісанні

  дыялектнага  матэрыялу. У гэты ж час распачынаецца  абмеркаванне спрэчных

  пытанняў  беларускага правапісу, граматыкі  і графікі, якое стала асноўнай

  тэмай  Акадэмічнай канферэнцыі ў 1926 г. і завяршылася ў 1933г. выданнем

  Інстытута  мовазнаўства АН БССР “Праекта  спрашчэння беларускага правапісу”.

  Пасля  яго абмеркавання ўрад БССР  прыняў пастанову “Аб зменах  і спрашчэнні

  беларускага  правапісу”, якая ўпершыню ў гісторыі  беларускай мовы стала

  афіцыйным  законам. Пастанова абвясціла  агульнадзярдаўнымі, гэта значыць

  абавязковымі  пры вядзенні справаводства, у  кнігадрукаванні, школьным

  выкладанні  і іншыя пэўныя нормы беларускага  правапісу. На аснове пастановы

  ў  1934 годзе быў выдадзены “Правапіс  беларускай мовы”, які дзейнічаў да 1

  студзеня 1958 года.

  На  рубяжы 1920-30х гг. Распрацоўкай пытанняў  беларускай мовы займаецца П.

  А.  Бузук. Яго цікавілі пераважна  пераходныя беларускія гаворкі,  што

  мяжуюць  з украінскімі. У 1928 г. ён публікуе абагульняльную працу па

  беларускай  дыялекталогіі – “Спроба лінгвістычнай  геаграфіі Беларусі.

  Частка 1. Фанетыка і марфалогія. Гаворкі  Цэнтральнай і Усходняй Беларусі  і

  суседніх  мясцовачцей Украіны і Вялікарасіі  ў першай чвэрці ХХ в.”.

  Вывучэннем  беларускіх гаворак у той час  займаліся і некаторыя рускія,

  польскія і ўкраінскія моваведы. Паасобныя заўвагі і спецыяльныя артыкулы

  па  беларускай дыялекталогіі апублікавалі  Г.А. Ільінскі, М.В. Коген, Л.

  Асоўскі,  М. Дурнаво, В. Ганцоў, І. Р.  Галанаў і інш.

                Беларуская літаратурная мова  і сістэма стыляў 

Новыя гістарычныя  умовы, у якіх апынулася беларуская літаратурная мова,

істотна закранулі яе слоўнік і фразеалогію. Далейшае развіцце навукі,

тэхнікі і культуры, міжнародныя абмены і  кантакты выклікалі паяўленне

шматлікіх новых слоў і зваротаў самай разнастайнай семантыкі і стылістычнай

афарбоўкі. Слоўнік беларускай мовы папўняўся рознымі шляхамі: у выніку

стварэння новых слоў і словазлучэнняў на уласнай  моўнай базе, шляхам

запазычвання, за кошт багацццяў народнай гаворкі.

     Сярод слоў, што ўзніклі ў гэты  час для абазначэння розных паняццяў

новых грамадскіх адносін, навукі, тэхнікі, культуры і побыту нашых

сучаснікаў, вялікае месца займаюць спецыяльныя  тэрміны – той пласт лексікі,

які быў  вельмі слаба распрацаваны ў дакастрычнецкі перыяд. Беларуская

грамадска-палітычная, юрыдычная, навукова-тэхнічная і  іншая спецыяльная

тэрміналогія  выпрацоўвалася і замацоўвалася  даволі складаным шляхам і на

працягу доўгача часу.

     Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі  адбыліся істотныя змены ў  сістэме стыляў

беларускай  літаратурнай мовы. Калі да рэвалюцыі  беларуская мова выконвала

абмежаваныя культурна-грамадскія функцыі –  выкарыстоўвалася пераважна ў

мастацкай літаратуры, то пасля атрымання ею права грамадзянства паўстала

вострая неабходнасць ў пашырэнні яе  функцый на ўсе сферы дзяржаўнага і

адміністратыўнага справаводства, асветы, навукі, культуры і г. д. А значыць

трэба было развіваць новыя стылі – афіцыйна-дзелавы, навуковы, грамадска-

публіцыстычны.

 Асаблівага  росквіту дасчягнуў стыль мастацкай  літаратуры. Яго моўна-

выяўленчыя  сродкі папаўняліся найперш за кошт далейшага асваення багаццяў

жывой прыроднай  гаворкі, фальклору. Літаратурныя творы 20-х гадоў запоўнілі

словы і  выразы, ў якіх адлюстроўвала рамантычнае  светаадчуванне і

светаразуменне  маладога пакалення: новая раніца – прозалаць зарніц,

сонцатканыя словы, срэбрашумныя завеі і г.д.

     Адсутнасць цвердай стылістычнай  нормы ў літаратурнай мове у 20-х – 30х

гг. стварала для пісменнікаў і паэтаў шырокія магчымасці у атборы і

выкарыстанні  моўна-выяўленчых сродкаў. 

        Граматыка для школ Браніслава Тарашкевіча

  «Беларуская  граматыка для школ» Б.А. Тарашкевiча - праца, у якой упершыню

  былi вызначаны правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы.

  Надрукавана  ў 1918 г. паралельна кiрылаўскiмi i лацiнскiмi   лiтарамi ў

  знакамiтай друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi.  Выхад яе найлепш адпавядаў

  задачам  нацыянальнага адраджэння беларускага  народа, сярод якiх асаблiва

  важнымi былi - упарадкаваць выдавецкую справу i школьнае навучанне на

  роднай  мове.  Спробы стварыць граматыку  беларускай мовы, распрацаваць

  правiлы перадачы яе на пiсьме рабiлiся яшчэ ў мiнулым стагоддзi ў сувязi

  з  друкаваннем запiсаў фальклору i твораў тагачасных беларускiх

  пiсьменнiкаў. Быў назапашаны вялiкi фактычны матэрыял пра асаблiвасцi

  жывой  гаворкi беларусаў. Гэты матэрыял абагульнiў i папоўнiў Я.Ф. Карскi.

  Апiсанню структуры жывой беларускай гаворкi (яе фанэтыкi, марфалогii,

  сiнтаксысу) ен прысвяцiў тры кнiгi 2-га тома манаграфii «Беларусы». Але

  правапiсныя i граматычныя нормы беларускай мовы да выхаду граматыкi

  Тарашкевiча заставалiся па сутнасцi нераспрацаванымi. Грамадска-

  палiтычныя абставiны не спрыялi спробам лiтаратурнай апрацоўкi беларускай

  мовы, паколькi афiцыйна не прызнавалася самастойнай мовай i друкаванне на

  ёй  усяляк абмяжоўвалася. Ды i практыка  беларускага кнiгадрукавання не

  магла  адразу даць адказ, якiя рысы  з’яўляюцца найбольш тыповымi  для

Информация о работе Белорусский язык в двадцатые годы ХХ века