Казько Віктар Апанасавіч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Апреля 2013 в 02:30, реферат

Краткое описание

Ленінскага камсэмола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі 'імя Я.Коласа (1982, за аповесць «Суд у слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах.
3 сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Выхоўваўся В.Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 васьмі класаў вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. 3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной гаэеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё.

Вложенные файлы: 1 файл

Кароткія біяграфічныя звесткі Казько.docx

— 46.49 Кб (Скачать файл)

 I, наадварот, жывым істотам — звярам, птушкам, рыбам — надаюцца ўласцівасці чалавечага розуму. Літаратурны кантэкст, у якім тварылася «Хроніка дзетдомаўскага сада», ведае шмат прыкладаў падобнага адухаўлення і антрапамарфізму: Гаспадар вострава ў «Развітанні з Мацёрай» В. Распуціна, Вавёрка ў аднайменным рамане А. Кіма, Стары бабёр у «Паляванні на Апошняга Жураўля» А. Жука, ваўчыца Ахбара ў «Пласе» Ч. Айтматава. Характэрна, што ўсіх аўтараў, у тым ліку і В. Казько, цікавіць не столькі «псіхалогія» жывой істоты, колькі магчымасць праз падключэнне «звярынай» мудрасці, з элементамі інтуіцыі, інстынкту, даследаваць цьмяныя праявы светабудовы, дайсці да патаемных вытокаў існавання чалавека ў прасторы-часе,

 Так, у рамане «Хроніка  дзетдомаўскага сада» з'яўляецца  зубр Сноўдала, надзелены не толькі  розумам філосафа, але і містычнай  здольнасцю вандраваць праз час.  Падуладны свайму інстынкту, адной яму вядомай мэце, Сноўдала прабягае лес, балоты, горад, чорны тунэль, апраметную. Праходзіць нязнанымі калідорамі часу, апынаецца ў розных эпохах.

 Бег зубра, які як бы «сшывае» раз'яднаныя прасторава-часавыя пласты, стварае асаблівы тып мыслення, уласцівы прозе другой паловы XX ст., — архетыповы. Архетып пазначае паўторы, вяртанне да адвечных праблем і канфліктаў. Поруч з зубрам паў-стае вобраз паляўнічага — Барталамеўса Шпаковіча, вядомага тым, што на пачатку стагоддзя забіў апошняга зубра ў Белавежы. Зубры зноў з'явіліся ў пушчы, але неўміручым стаўся і Шпаковіч, чыя прывідная постаць пераследуе Сноўдалу на яго шляху. Шпаковіч гатовы страляць яшчэ і яшчэ — і напрыканцы твора гэты стрэл прагучаў. Так мадэлюецца архетып адвечнага палявання, паводле якога свет выглядае палярызаваным: у адвечным процістаянні знаходзяцца ў ім забойцы і ахвяры, разбуральнікі і стваральнікі. Паўстае дылема, вядомая з «Эклезіяста»: будаваць або руйнаваць, раскідваць або збіраць камяні.

 Пытанне ўскладняецца  тым, што ў грамадскім жыцці  дагэтуль не ўсталяваліся дастаткова  трывалыя крытэрыі стваральнай  дзейнасці: яны трактуюцца адвольна  не толькі ў розных гра-мадскіх  сістэмах, але і на ўзроўні  індывідуальнай чалавечай экзістэнцыі.  Невераемная ўскладнёнасць, заблытанасць  этычнага пытання праглядаецца  ў галоўнай сюжэтнай лініі  рамана: узаемадачыненнях і лёсах  двух персанажаў, Мар'яна Знаўца  і Сідара Місцюка. 

 На першы погляд, гэта  героі-антаганісты: першы — летуценнік, ідэаліст, гатовы без роздуму  пакласці ўласнае жыццё на  алтар ідэі, хай сабе і не  выпрабаванай часам, але зманлівай  і прыгожай. Другі — паслядоўны  прагматык, эгацэнтрыст, першая  думка якога — пра ўласнае  жыццё, магчымасць выжыць любым  коштам у трагічным збегу абставін.

 Першы звязаў свой  лёс з ідэаламі савецкай улады,  ваяваў, старшыньстваваў у калгасе,  нарэшце, выхоўваў беспрытульных  «шкетаў» у дзіцячым доме. Другі  ўсяляк прыстасоўваўся, прыгандлёўваў,  падымаў гаспадарку, карміў сям'ю.  Але лёс з дзіўнай настойлівасцю  ды іроніяй будзе не толькі  сутыкаць, але і знітоўваць разам  шляхі гэтых непадобных людзей. Бацька Місцюка тра-піць у лік  раскулачаных, бацька Знаўца будзе  рэпрэсаваны, а героі сустрэнуцца  ў адным лагеры. Пасля вайны  абодва будуць працаваць у  дзетдоме: Мар'ян — дырэктарам, Сідар  — намеснікам па гаспадарчай  частцы. Вельмі часта сімпатыя  аўтара будзе схіляцца на бок  Мар'яна як носьбіта духоўнасці, «бяссрэбніка» і працаўніка. Гэта  дало падставу некаторым крытыкам  безагаворачна залічыць Знаўца  ў шэраг «станоўчых» герояў, Місцюка  — у «адмоўныя». Ідэалізм першага  і віталізм другога персанажаў  не антаганістычныя паводле сваёй  прыроды; гэта ненатуральныя абставіны  ставяць іх у адносіны канфліктнасці.  Зноў высвечваецца пытанне пра  парушэнне маральнай забароны, адказнасць  за якое кладзецца на ўсіх  людзей. Тэма страчанага Эдэму  цяпер разгортваецца праз метафарычны  вобраз Саду. Метафара матэ-рыялізавана  ў вобразе яблыневага саду, які  колісь належаў па-мешчыкам, шматкроць  высякаўся, нішчыўся — і зноў  адраджаўся дзякуючы высілкам  пагранічнікаў, дзетдомаўцаў, самога  Мар'яна Знаўца. Чыннасць дзеля  іншых, ахвярнасць, падзвіжніцтва  — гэтыя маральныя якасці праяўляюцца  ім у клопаце пра сад. Іх  як быццам бракуе Місцюку, які  марыць паставіць у дзетдомаўскім  садзе сваю хату.

 Паміж тым, паняцце  «сад» мае недалёкую асацыяцыю  з выказваннем вальтэраўскага  Кандыда «Кожны вырошчвае свой  сад» і таму можа атаясамлівацца  з індывідуальным выбарам, воляй  распараджацца ўласным лёсам.  Місцюк абірае свой шлях, ён  «урабляе ўласны сад» працуе  на зямлі і заахвочвае да  працы іншых, узгадоўвае цягавітых,  рахманых сыноў. А Знавец так  і не здолеў стварыць уласнай  сям'і. 

 Ніводзін з варыянтаў  выбару, ніводзін з двух шляхоў  не выглядае цалкам дасканалым; чым больш разыходзяцца шляхі  Місцюка і Знаўца, тым больш  паглыбляецца канфлікт твора.  Яго кульмінацыйны пункт —  заняпад дзетдомаўскага будынка,  саду, няшчасці, якія ідуць следам. Ссыхаюць стогадовыя дубы, мялее  рэчка, знікаюць бабры, пачынаецца  нашэсце на вёску мышэй і  пацукоў, гінуць пчолы, на лес  накідваюцца пажары. Згушчэнне, канцэнтрацыя  змрочных фарбаў надаюць фіналу  рысы Апакаліпсіса. Не здымае  змрочнага ўражання кволая спроба  катарсісу: з пажарам, які вось-вось  перакінецца на вёску, ідуць  змагацца людзі, наперадзе ўсіх  — дзеці. У цэлым твор прасякнуты  выразным прадчуваннем катастрофы. Калі раман з'явіўся ў друку,  катастрофа ўжо выбухнула —  яе эпіцэнтрам сталася якраз  Гомельскае Палессе. 

 Варта было чакаць, што такі эмацыйны, чуйны да  грамадскай бяды і болот мастак  як Віктар Казько, адразу адгукнецца  на гэтую трагедыю новым раманам,  яшчэ больш трагічнага гучання  і апакаліптычнага зместу. Шэраг  беларускіх літаратараў неўзабаве  адрэагавалі на чарнобыльскую  бяду публіцыстычнымі, паэтычнымі, драматургічнымі творамі. Разам  з тым у абноўленай, складанай  грамадскай атмасферы канца 80 — пачатку 90-х гадоў выспявала  перакананне, што час адкрытых  сацыяльных заказаў і аўтаматычнага  выканання іх літаратарамі мінаецца. Выспявае неабходнасць няспешнага  заглыблення ў адвечныя праблемы. Чарнобыльская катастрофа — такая  звышз'ява, адэкватнае спасціжэнне  якой адбудзецца, магчыма, на працягу  некалькіх дзесяцігоддзяў.

 У той жа час літаратурны  досвед апошніх год пэўным  чынам спраецыраваўся і на  творчасці В. Казько — празаік  актыўней выступаў у жанры  публіцыстыкі, спрычыніўся да перагляду  і карэкцыі ранейшых уяўленняў  пра гісторыю, месца чалавека  ў грамадстве..Так, у нарысе  «Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны»  пісьменнік ва ўласцівай яму  сімволіка-метафарычнай манеры пераасэнсоўвае  канфліктную сітуацыю, звязаную  са святкаваннем і разгонам  удзельнікаў свята Дзядоў на  Маскоўскіх могілках і каля  Курапатаў у кастрычніку 1988 г.  Актыўна выступаючы ў камерных  жанрах — навеле, эсэ, нарысе, — В. Казько ў постчарнобыльскі  час не забываўся і на творы  буйных жанравых форм, у якіх  праглядаюцца ўвесь яго папярэдні  творчы досвед, асноўныя праблемы, але ў новым, часам нечаканым  ракурсе. 

Аповесць «Выратуй і памілуй  нас, чорны бусел» тэматычна прымыкае да шэрага твораў празаіка, угрунтаваных на палескім матэрыяле. Хаця час дзеяння  твора — пасля Чарнобыля, апо-весць  не выглядае спробай маштабнага мастакоўскага  спасціжэння агульнабеларускай  трагедыі. Аўтар проста не ставіў такой  звышзадачы, хаця «знакі бяды», згубны подых нябачнай радыяцыйнай смерці абумоўліваюць асаблівую атмасферу  аповесці, надзвычай гнятлівую, на мяжы з безнадзейнасцю.

 Мікракатастрофа, якую  апісвае В. Казько, — высячэнне  ляснога масіву ў «зоне», —  лакадьная па маштабе, не ідзе  ні ў якое параўнанне ні  з чарнобыльскай бядой, ні з  сацыяльнымі катаклізмамі, якімі  перапоўнена гістарычнае быццё  нашага народа на працягу стагоддзя.  Але аўтар надае гэтай падзеі  трагічныя харакгарыстыкі Апакаліпсіса. Знішчэнне лесу сталася апошняй  кропляй, якая ўзбурыла бясконца  цярплівых і цягавітых палешукоў.  Але ні іх бунт, ні спроба  самога аўтара падсумаваць горкі  плён гістарычных памылак і  расчараванняў у гэтым творы  няздатныя вывесці да нейкай  канцэптуальнай яснасці са стану  бязладдзя, сумбуру і хаосу.  Пякучая плазма постчарнобыльскіх  рэалій разам з рэшткамі, аскдепкамі  ранейшых раскіданых сацыяльных  міфалагем ствараюць гэты сумбур, які сам аўтар падкрэслівае  ў публіцыстычных адступленнях.

 Аповесць эмацыйна  «перагрэтая», перагружаная метафорыкай,  публіцыстычнай і фантасмагарычнай  фактурай. Але яе бясспрэчную  каштоўнасць выяўляюць некалькі  паляшуцкіх тыпажоў, якія нясуць у сваіх характарыстыках не толькі рэгіянальныя, але і многія сучасныя, глабальныя постчарнобыльскія рысы. Пісьменнік назірае ломку светагіоглядаў, на жаль, не пазначаную адметамі пакаяння і катарсісу. Яго палешукі з «партыйнымі» мянушкамі — «Стадш», «Кагановіч», «Берыя» — маральна спустошаныя, скалечаныя і спітыя асобы. Гэтыя характары тыпалагічна блізкія тым «бамжам», якіх вывеў у сваім «Зломе» А. Дудараў, і «цэзарам» з чарнобыльскай зоны, апісаных Віктарам Карамаза-вым у аповесці «Краем белага шляху».                   

 Біблейскія інтанацыі твора стасуюцца з яго апакаліптычнымі матывамі. Паўтараецца скразны матыў шэрага твораў В. Казько — зруйнаванне Эдэму. На гэты раз тэма агульналюдскага граху раскрываецца ў прыпавесці пра чорнага бусла, якую распавядае сваёй унучцы стогадовая бабуля. Лёс бусла, які ў часы раю зямнога навучыўся лятаць, адарваўся ад матухны-зямлі і не сягнуў да неба, атаясамліваецца з трагічным і, магчыма, памылковым выбарам, які зрабіла чалавецтва, стварыўшы тэхнакратычную цывілізацыю.


Информация о работе Казько Віктар Апанасавіч