Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:38, сочинение
Кандрат Крапіва – гэта выдатны беларускі пісьменнік-сатырык, які меў вялікі талент тонка падмячаць адмоўнае чалавечай асобы. Аўтар заўсёды прытрымліваўся думкі, што “адмоўнае павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сатырыка, як ў цэнтры ўвагі хірурга знаходзіцца нарыў на здаровым целе чалавека” . Таму ў сваёй вядомай камедый “Хто смяецца апошні” пісьменнік адлюстраваў сацыяльна-палітычную атмасферу на прыкладзе дзейнасці адной з навукова-даследчых устаноў.
У п’есе”Хто смяецца апошнім” прысутнічаюць адмоўныя і станоўчыя вобразы. Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі. Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі.
Кандрат Крапіва
(1896 - 1991)
“Хто смяецца апошнім”
Сачыненне
Майстэрства К.Крапівы ў стварэнні вобразаў у п’есе “Хто смяецца апошнім”.
Кандрат Крапіва – гэта выдатны беларускі пісьменнік-сатырык, які меў вялікі талент тонка падмячаць адмоўнае чалавечай асобы. Аўтар заўсёды прытрымліваўся думкі, што “адмоўнае павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сатырыка, як ў цэнтры ўвагі хірурга знаходзіцца нарыў на здаровым целе чалавека” . Таму ў сваёй вядомай камедый “Хто смяецца апошні” пісьменнік адлюстраваў сацыяльна-палітычную атмасферу на прыкладзе дзейнасці адной з навукова-даследчых устаноў.
У п’есе”Хто смяецца апошнім”
прысутнічаюць адмоўныя і станоўчыя вобразы. Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы
Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага,
Зёлкіна і яго жонкі. Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі.
Пасаду дырэктара інстытута ён займае
не за свае навуковыя дасягненні, а па
пратэкцыі таварышаў. На самай справе
ў прафесіі палеантолага ён нічога не
разумее. Гарлахвацкі - вельмі небяспечны
чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім
з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі
хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі
паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага
- прыпужае, а з даверлівымі - прыкідваецца
шчырым сябрам. Але "колькі вяровачцы
ні віцца - заўсёды ёсць канец". У рэшце
рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі,
які ён невук.
Зёлкін
- малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны
падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды
выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця
навуковы супрацоўнік з яго не вельмі
ўдалы, затое Зёлкін - вельмі здольны паклёпнік.
Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая
яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія
разуменні, як дружба, давер паміж людзьмі,
Зёлкіну не даступны. Ён умее бачыць у
людзях толькі адмоўнае.
А станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чарнавус, Вера і Левановіч.
Чарнавус - прафесар інстытута геалогіі.
Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага.
Шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці,
якія наваліліся на беднага прафесара.
Вось гэта справядлівасць і сумленнасць
часам перашкаджаюць вучонаму бачыць
з'явы ў сапраўд ным святле. Чарнавус непатрабавальны
і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён
увесь час адчувае іх маральную падтрымку.
Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца,
каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег.
Інтарэсы навукі для Аляксандра Пятровіча
даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе
свайго жыцця.
Вера
- правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы
супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы,
мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх
учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца
падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму.
Менавіта яна садзейнічае шчаслівай развязцы
ў камедыі. Сваёй энергічнасцю, адкрытасцю
натуры Вера выклікае нашы сімпатыі.
Левановіч
- сакратар парткома. Ён - сумленны і прынцыповы
камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека,
паверыць яму і дапамагчы пры неабходнасці.
Раней за іншых ён зразумеў сапраўдную
абстаноўку ў інстытуце, і не без яго дапамогі
выкрылі Гарлахвацкага.
Туляга
- навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляецца
галоўнай перашкодай да мэты на працягу
ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога
сябе і расказаць аб усім Левановічу. Такія
людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя,
бо яны жывуць пад уплывам каго-небудзь.
Калі такі чалавек будзе браць прыклад
з дрэннага чалавека, то і сам стане дрэнным.
Туляга пакутуе ад сваёй палахлівасці,
горка прызнаецца, што праз гэту рысу характару
не паважае самога сябе.
Але больш за ўсіх мяне ўразіў вобраз Гарлахвацкага Аляксандра Пятровіча . Пра такіх у народзе кажуць, што гэта чалавек, які імкнецца сваёй хітрасцю узяць чалавека ”за горла” . Абапіраючыся на паслугі пляткара і падхаліма Зелкіна, карыстаючыся баязлівасцю Тулягі, дабратой і даверлівасцю Чарнавуса, Гарлахвацкі спрабуе “пралезці” ў вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у інстытуце атмасферу падазронасці і недаверу. Гарлахвацкі выкарыстоўвае разнастайныя сродкі і прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж і паклеп, начальніцкі вокрык. На яго думку, гэтым можна прымусіць Тулягу і нават самаго Чарнавуса працаваць на яго - "Хрыбецікі у іх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць". Гарлахвацкі шырока карыстаецца «паслугамі» Зёлкіна, і пры гэтым зусім не паважае яго, не хаваючы ад яго сваіх адносін:
Зёлкін .– «Аляксандр Пятровіч, навіна!»
Гарлахвацкі .– «Плётка
ці праўда — прызнавайцеся.»
Зёлкін. - « За каго
вы мяне лічыце ?»
Гарлахвацкі.- « За
Зёлкіна.»
Зёлкін. – « Мне гэта
нават крыўдна.»
П'еса заканчваецца не арыштам Гарлахвацкага, а яго маральным крахам. Усе разыходзяцца. Гарлахвацкі застаецца ў кабінеце, «стаіць... утаропіўшыся ў злашчасную костку». Нічыпар кідае костку праз фортку сабаку са словамі:
«На табе тваё дабро назад!..Праз цябе толькі непрыемнасці чалавеку! (Хітра падміргвае цёці Каці, і абодва выходзяць.)»
Такім чынам аўтар вызначыў, што духоўнае непрыняцце “гарлахватчыны” як агідна-наступальнай з’явы сумленнымі супрацоўнікамі інстытута спрыяла выкрыццю дэмагогіі і двурушніцтва Гарлахвацкага.
Добра смяецца той, хто смяецца апошнім. Галоўнае пытанне жыцця і адпаведна адна з асноўных праблем мастацтва - хто смяецца апошнім? Хто здольны перамагчы зло? Што неабходна, каб перамагчы «сілы гэтыя, у шэрую бронь адзетыя», каб зло ляцела пад адхон, а дабро святкавала перамогу? Трагедыя і ў жыцці, і ў мастацтве вызначаецца болем сатаны, як трыумф жыцця - перамогай дабра.
Информация о работе Майстэрства К.Крапівы ў стварэнні вобразаў у п’есе “Хто смяецца апошнім”