Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Сентября 2014 в 12:15, курсовая работа
Шчасце ўжо ў тым, што мы жывём на гэтым свеце. Нам здорава пашанцавала, таму што мы нарадзіліся, прыйшлі ў жыццё з небыцця , можна сказаць, на імгненне, і потым зноў знікнем у гэтым бясконцым небыцці. А маглі б не нарадзіцца, не прыйсці, так і застацца ў бясконцай цемры і невядомасці. Калі пра гэта падумаеш, то адразу становіцца зразумела, што на зямлі жывуць сапраўдныя шчасліўчыкі.
Уводзіны
На тэму “Што такое шчасце?” можна разважаць бясконца, і ўсё роўна, пытанне застанецца не вырашаным. Ну як можна вызначыць, што такое шчасце, калі ў кожнага чалавека сваё паняцце і ўяўленне пра яго? Колькі людзей на свеце, столькі і паняццяў пра шчасце.
Шчасце ўжо ў тым, што мы жывём на гэтым свеце. Нам здорава пашанцавала, таму што мы нарадзіліся, прыйшлі ў жыццё з небыцця , можна сказаць, на імгненне, і потым зноў знікнем у гэтым бясконцым небыцці. А маглі б не нарадзіцца, не прыйсці, так і застацца ў бясконцай цемры і невядомасці. Калі пра гэта падумаеш, то адразу становіцца зразумела, што на зямлі жывуць сапраўдныя шчасліўчыкі.
Паэт М. Танк уяўляў шчасце ў актыўным жыцці:
...шчасце
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу [1, с.62].
З дружбы ...І з ім таксама нельга не згадзіцца, бо без працы, без сяброў чалавек не можа быць шчаслівым. Як не можа быць шчаслівым без творчасці, без падарожжаў, без кахання.
Каханне - гэта, мабыць, асобная
ўмова для таго, каб чалавек
спазнаў шчасце. Каханне ўзнімае
чалавек не толькі над зямлёй,
але і над самім сабой, яно
напаўняе лёгкасцю і
Розным бывае чалавечае шчасце. Для маладых бацькоў вялікае шчасце – нараджэнне дзіцяці, а для сталых людзей шчасцем будзе назіраць, як дзіця расце, мужнее, праходзіць усе этапы чалавечага жыцця. Тады бацькі адчуваюцьрадасць, што жыццё пражылі не дарэмна. І гэта робіць іх шчаслівымі.
Чалавечае шчасце вельмі
шматграннае, нельга прадугледзець
усе ўмовы, калі чалавек адчувае
сябе шчаслівым або няшчасным.
Бог надзяліў нас розумам,
Мэтай нашай навукова-даследчай работы з’яўляецца асэнсаванне канцэпту шчасця.
Метамарфозы жыцця ў пошуках шчасця
Кожны з нас імкнецца да таго, каб знайсці сваё шчасце, быць шчаслівым. Але цікава, што шчасце не з’яўляецца тоесным для кожнага з нас. Пагэтаму, менавіта, на прыкладзе вершаў беларускіх паэтаў мы прасочым агульнае і адрознае ў паняцці “шчасце”.
Шчасце, згодна з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы ў 5-ці тамах, мае 3 асноўныя значэнні:
I. Стан поўнай задаволенасці жыццём, пачуцце найвялікшай радасці і задавальнення.
II. Удача, поспех у чым-небудзь. Шчаслівы выпадак, шчаслівае спалучэнне акалічнасцей.
III. Лёс, доля. [2, с.121].
У Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў маем наступны сінанімічны рад: шчасце, доля, дабро, добрае, памыснасць, фартуна.
Але трэба адзначыць, что пры знаёмстве з вершамі беларускіх паэтаў, слова шчасце набывае шмат іншых значэнняў. Так, Г. Бураўкін у вершы “Якое шчасце жыць на белым свеце” атаясамлівае шчасце з паўсёдзенным жыццём, якое даецца кожнаму. Шчасце – жыць сярод вяселак, птушак і бяроз. Паэт не толькі вялікую ўвагу надае такім момантам як чытанне кнігі, але і гаворыць на колькі гэта важна. Мы жывём і не заўважаем, что шчасце – гэта і ёсць жыццёвыя дробязі.
А вось Ніл Гілевіч зусім іншае значэнне надае слову шчасце. Так, у вершы “Ісціна адвечная, як свет…” паэт шчасце ставіць на адзін рад са словам гора, надаючы гэтым самым адценне сінанімічнасці. Шчасце ёсць гора.Менавіта без цяжкасцей, якія сутракаюцца на нашым шляху, і пераадоленне іх, не будзе адчування радасці, душэўнай узнёсласці. З гэтым варта пагадзіцца, бо на сам рэч, як гаворыцца ў народзе “не было бы шчасця, ды няшчасце дапамагло”. Падмацуем гэта вершаванымі радкамі Н. Гілевіча:
Iсцiна, адвечная, як свет:
Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам.
За надзеяй — боль зняверу ўслед.
За пашанай — прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi — горыч страты,
За агнём любвi — разлукi снег.
За абдымкамi — падножка здрады... [4, с. 109].
У жанчын-паэтак важнай рэччу з’яўляецца сям’я, дзеці, таму ў іх паэзіі сустракаюцца наступныя параўнанні, звязаныя са шчасцем : “Гордае шчасцейка – мая сямейка” [5, с. 34]. Так гаворыць Я. Янішчыц у адным са сваіх вершаў. Жанчына, у першую чаргу – маці, а таксама дарадчыца, ратавальніца. Жанчына — заложніца (у добрым значэнні гэтага слова) наканаванага ёй абавязку — любіць, кахаць. Паводле кахання нараджаюцца яе дзеці. I працягваюць яе добрыя справы, стараюцца быць на яе падобнымі. Вось гэта і ёсць сэнс таго самага шчасця, шчасце быць жанчынай.
Крыху іншай інтэрпрэтацыі верш паэткі “Ах, на шчасце, яшчэ не ўсохла балота”. Тут Я. Янішчыц гаворыць пра шчасце, якое трэба выстрадаць, проста так яго не магчыма атрымать, варта падмацаваць вышэй сказанае словамі паэткі “…жураўліным болем прабілася шчасце” [5, с. 56]. Слова боль з’яўляецца ключавым у вершы. Паэтка ўпэўнена гаворыць аб тых момантах з жыцця, якія хвалюць кожнага чалавека. Гэтыя моманты вельмі важныя, мы можам пазнаць значнасць іх толькі праз боль, несціханы боль, які, абавязкова, хоць раз адчуваў на сабе кожны чалавек.
Словы Я. Янішчыць “…жанчыне вялікае шчасце – адзінага ў свеце любіць” [5, с. 60] яшчэ раз даказваць, што сям’я для яе –важны момант у жыцці, любы і дзеці – вось што сапраўнае шчасце, дзеля гэтага і патрэбна жыць.
Еўдакія Лось пад шчасцем разумее таксама сям’ю і дзяцей, для яе няма шчаслівейшага моманту, чым бачыць радасных і вясёлых дзяцей, выхоўваць і дапамагаць ім. Ды што тут гаварыць, калі мара кожнай жанчыны – нарадзіць і выхаваць дастойных людзей.
Шматлікія прыклады сцвярджаюць: шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце – сістэма ўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека. Так, шчасце можа разглядацца як рэалізацыя чалавекам сваіх талентаў і магчымасцей, паразуменне з боку іншых людзей. Р Барадулін акцэнтуе на гэтым увагу: “Ён да сваёй дабраўся вышыні і вышынёю гэтаю шчаслівы” [3, с. 43]. Хутчэй за ўсё паэт мае на ўвазе асобу, якая імкнулася да пэўных высот, дасягнуўшы якіх, адчувае сябе найшчаслівейшай на зямлі. І праўда, калі чалавек мае жаданне, да якога імкнецца кожны міг, то атрымоўвае вялікую асалоду, дасягнуўшы яго.
Выразным суб’ектна-арыентаваным разуменнем шчасця з’яўляецца мадэль няведання, згодна з якой шчаслівым можна быць толькі з прычыны адсутнасці інфармацыі сувязі са светам. Так, М. Багдановіч сцвяржае:
“Калісьці бег ручай бурлівы, на ўсіх каменчыках бурліў сваёй бяздумнасцю шчаслівы” [6, с. 77].
Сэнс жыцця існуе, яго знаходзіць сам чалавек, гэта значыць чалавек у стане сам спасцігнуць і здабыць сабе шчасце : “Высокае шчасце здабыта зямлі, чалавеку і промням” [7, с. 16]. Зноў-такі Е. Лось гаворыць аб шчасці, якое дадзена чалавеку пры жыцці, шчасце жыць, адчуваць прыгажосць прыроды, яе хараство. Шчасце для паэткі – чуць салаўіны спеў, бачыць прыгожае неба, адчуваць зямлі роднай пах. Паэтка бачыць немагчымасць шчасця без роднай зямлі і любай сям’і. Для яе гэта тоесныя паняцці.
Частотныя прыклады даюць падставу сцвярджаць існаванне погляду на шчасце як на нешта несапраўднае, ілюзорнае, якое вельмі рэдка сустракаецца на жыццёвым шляху: “Свет сярдзіты рэдка песціць шчасцем, а знябыты ў ім не бачыць злосці” [3, с. 10]. Р. Барадулін атаясамлівае шчасце як з’яву вельмі рэдкую, якая можа прыйсці толькі разам з горам. Нечым нагадвае верш Н. Гілевіча “Ісціна адвечная, як свет…” , у якім паэт таксама акцэнтуе ўвагу на сувязь такіх паняццяў як шчасце і гора, гаворыць пра немагчымасць існавання адзін без аднаго.
Нельга не ўзгадаць верш Я. Купалы “Не шукай”.
Не шукай ты шчасця, долі
На чужым, далёкім полі,
Гэт, за шумным лесам-борам,
Не шукай ты шчасця, долі!
Ты ўсё знойдзеш гэта блізка,
Там, дзе маці над калыскай
Толькі ўмей шукаці блізка! [8, с. 35].
Здаецца, звычайныя словы... А колькі ў іх глыбокага сэнсу. Паэту ўласціва адчуванне “еднасці” з радзімай. Шчасце - гэта родная зямля.
Зямля... Напэўна, непарыўнай сувяззю злучаны мы з ёй ад нараджэння, бо, як і тых журавоў у творы, не вабіць «вырай» настолькі, каб затрымацца там назаўсёды. Таму нельга не пагадзіцца са словамі У. Саламахі, што “змрочна будзе кожнаму пры чужым сонцы без сваёй зямлі і неба” [9, с. 32].
Мы ведаем, што асаблівую тугу па Радзіме адчуваеш на чужыне. Ты сумуеш па родных людзях, па роднай гаворцы. І менавіта тут пачынаеш разумець, як моцна твае карані ўраслі ў тую зямлю, дзе ты нарадзіўся, дзе першы раз пачуў родную мову з вуснаў маці. І таму ў сэрцы кожнага чалавека да самай старасці жывуць гэтыя тры рэчы: зямля, мова і журавы. Менавіта гэтыя тры словы для Купалы шчасце, гэта яскрава прасочваецца на прыкладзе шматлікіх яго вершаў.
Узгадаем таксама верш П. Броўкі “Пахне чабор”, у якім паэт спявае песню каханню. Менавіта яно з’яўляецца ў вершы сінонімам слову шчасце. Аб гэтым сведчаць наступныя радкі : “…выйсці б на сустрач, стаць і прызнацца. Вось яно – блізкае, яснае шчасце…”[10, с. 27].
Верш «Пахне чабор» — песня-споведзь, у якой выяўлена разнастайная гама пачуццяў: і ўспаміны аб даўнім, беззваротным юнацтве, і першае каханне, што апаліла душу героя, і прыгажосць чыстай душы, яе рамантычная ўзнёсласць, і юнацкая нерашучасць, і боль страты, і дакор сабе...
Год адзінаццаць, а можа дванаццаць
Сэрца баліць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязмснна хвалюе дакор.
Пахне чабор. Пахне чабор... [10, с. 27].
I ўсё ж такі, нягледзячы на боль, на сум, жыццё ідзе, яно прыгожае, цудоўнае, і трэба радавацца яму:
...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці снявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, Пахне чабор... [10, с. 27].
Паэт звяртае ўвагу, што чалавечае жыццё шматграннае, а свет вялікі і неабдымны, усё ў ім пакідае свой след: і пясчынка, і расіна, і песня жаўрука, тым болын чалавек, сляды якога ва ўсім і скрозь: у жыцці грамадства, у чалавечай памяці, ва ўсім, што створана творчым розумам і рукамі людзей.
М. Багдановіч – адзін зсамых выдатных беларускіх паэтаў, стваральнік паэзіі “чыстай красы” меў сваё ўласнае прадстаўленне пра шчасце. Хутчэй за ўсё гэта звязана з жыццёвым лёсам паэта. Шчасце ён усведамляе як нешта далёкае, неверагоднае.
Краю мой родны!
Ў гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе
Сэрца навін не пачуе
Сціснула гора дыханне ў народзе
Гэты верш вельмі ўдала паказвае адносіны М. Багдановіча да беларускага народа, яго далейшага лёсу. У пачатку 20-га стагоддзя становішча народа было жахлівае, цяжкае. Паэт не мог спакойна рэагаваць на тыя падзеі часу, ен пісаў вершы. Вершы, якія адлюстроўвалі яскрава рэчаіснасць.У блізкае шчасце ён не верыў. Ды ці магло яно быць?
М. Багдановіч належаў свайму часу, свайму народу, але як мастак ён жыў не вузка асабістымі клопатамі і інтарэсамі, з вялікімі ідэямі эпохі, а клопатамі і інтарэсамі працоўнага чалавека. З яго гарачага маладогга сэрца, поўнага любові да жыцця і людзей, поўнага прагі да свабоды, дабра і справядлівасці, вырываліся радкі, якія прымушалі прыслухацца, якія гаварылі кожнаму, што трэба змагацца, трэба ісці наперад, каб быць шчаслівым чалавекам.
Тэма паэта і паэзія – адна са скразных тэм у творчасці паэта. М. Багдановіч не толькі гаворыць пра цяжкі лёс паэта, але і сам адчувае яго. Верш “Вы кажаце мне…” яскрава сведчыць аб цяжкіх момантах з жыцця паэта, яго перажываннях.
Вы кажаце мне, што душа ў паэта,
Калі спараджае ён дзіўныя вершы,
Нябесным агнём абагрэта,
У час той між люду ён – першы…
Душа мая, пэўна, шчаслівай была бы,
Калі б я не ведаў, панове,
Што пекна спяваюць і жабы [6, с. 64].
Паэт не верыць у свой талент, яму здаецца, што такіх творцаў як ён – шмат. Шчасце зараз заключаецца для яго у вершах, якія ён піша. Але, што гэта сапраўдная паэзія, ён не верыць, бо проста не хоча верыць.
Варта звярнуцца да творчага лёсу А. Грачанікава, які таксама, як і многія іншыя паэты, меў уласнае ўяўленне пра шчасце.