Партрэт-як адлюстраванне характару героя у рамане І.Мележа “Людзі на балоце”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Октября 2012 в 21:59, сочинение

Краткое описание

Першая характарыстыка, па якой мы судзім пра героя, з’яўляецца знешні партрэт, а потым і партрэт унутранага свету. У рамане “Людзі на балоце” па партрэтах галоўных герояў можна судзіць пра іх характар.

Вложенные файлы: 1 файл

люді на балоце.docx

— 19.88 Кб (Скачать файл)

Партрэт-як адлюстраванне характару героя  у рамане І.Мележа “Людзі на балоце”

      Першая характарыстыка, па якой мы судзім пра героя, з’яўляецца знешні партрэт, а потым і партрэт унутранага свету. У рамане “Людзі на балоце” па партрэтах галоўных герояў можна судзіць пра іх характар.

      Галоўнай гераіняй рамана з’яўляецца Ганна Чарнушка. Аўтар малюе яе вобраз яркімі фарбамі: густыя косы, цёмныя, як спелыя вішні вочы, гнуткі стан. Але знешняя прыгажосць толькі адцяняе, падкрэслівае багацце ўнутранага свету. Харатар дзяўчыны вызначаецца цэльнасцю і паслядоўнасцю: ў яе свае маральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб сэнсе жыцця,яна вельмі непасрэдная ў выяўленнісваіх пачуццёў, знаходлівая ў жартах. Вельмі добра раскрываецца характар Ганны ў стаўленні да працы. Працуючы ў Глушакоў, яна ў першую чаргу думае, як хутчэй і лепш працаваць. На сваю стомленасць яна імкнецца не зважаць. Менавіта гэта сведчыць пра яе цвёрды характар.

     Адным з галоўных  мужчынскіх вобразаў у рамане з’яўляецца вобраз Васіля Дзятліка. Знешні выгляд яго сведчыць панурасці, засцярожнасці, супярэчлівасці характару. Нават вочы ў яго былі рознымі: адно, як вада, светлае, а другое-як жалудак. Асабліва захоплівае Васіля праца. Ён правіць гаспадарку ,можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормленаі дагледжана, у гумне-парадак. Ён з дзяцінства прывык, што ніхто за цябе нічога рабіць не будзя, усяго трэба дамагацца самому. У сваёй сям’і Васіль замест мужчыны. Таму што ні стомленая маці, ні стары, у якога ўжо няма сілы працаваць, ні малодшы брат, які яшчэ не набраўся гэтай сілы, не здольныя рабіць усю хатнюю працу.

      Таксама да галоўных  герояў можна аднесці і Яўхіма Глушака. Менавіта з яго з’яўлення пачынае завязвацца канфлікт паміж Ганнай і Васілём. Сама Ганна думала: відны быў хлопец, з норавам, паважалі і пабойваліся яго – мала хто з дзяўчат адважэўся пярэчыць.Гледзячы на яго, адразу зразумела, што гэты, няхай яшчэ малады чалавек, абвык дамагацца ўсяго, што пажадае. Пра характар Яўхіма можна шматлікае сказаць, калі звярнуць увагу на паводзіны ў сям’і яго бацькі. Як кажуць: яблык ад яблынькі недалёка валіцца.Стары Глушак прывык каб заўсёды і ўсюды быў парадак. Калі памерла Верачка, Глушакі асоба не гаравалі. “Бог даў-бог узяў”- вось іх рэакцыя на смерць дзіцяці.

      Мне здаецца, каб  у жыцці Васіля і Ганны не  было перашкод, яны ўсё адно не былі б шчаслівымі. Нягледзячы на тое, што яны кахалі адзін аднаго, яны не спрабавалі ісці супраць абставін. Ганна вырашэла, калі выйшла замуж, “сцерпіцца-злюбіцца”. Васіль жа прысвяціў сябе зямлі. На мой погляд, каб Яўхім бачыў ў Васілі сапраўднага суперніка, то ён бы не сватаўся да Ганны. Можа быць у выпадку Ганны і Васіля быць асобна адзін ад аднаго лепшы варыянт.

      У кожным героі рамана “людзі на балоце” ёсць нейкія рысы, каторыя прысутнічаюць у кожным чалавеку.  І.Мележ поўнасцю раскрыў і паказаў вобразы галоўных герояў:як знешняе аблічча, так і ўнутранае.


Информация о работе Партрэт-як адлюстраванне характару героя у рамане І.Мележа “Людзі на балоце”