Рамантызм

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Марта 2013 в 12:37, реферат

Краткое описание

Адметныя рысы рамантызму:
Абвастрэнне цікавасці да роднай гісторыі, узнікненне гістарычнай самасвядомасці.
У канцы ХVІІІ – пач.ХІХст. абвастраецца цікавасць да роднай гісторыіі. Менавіта ў эпоху рамантызму фарміруецца гістарычная самасвядомасць народа, з’яўляецца разуменне, што свет цесна звязаны з мінулым і рухаецца ў будучыню. Імкнучыся адысці ад шэрай паўсядзённасці, рамантыкі звярталіся да гістарычнага мінулага свайго народа.

Вложенные файлы: 1 файл

РАМАНТЫЗМ.doc

— 29.00 Кб (Скачать файл)

РАМАНТЫЗМ

(1796г. Енская школа рамантызму  – 30-я гг. ХІХст)

 

Тэрмін РАМАНТЫЗМ ад французскага “раман” – нешта дзіўнае, вымышленае.

 

Адметныя рысы рамантызму:

  1. Абвастрэнне цікавасці да роднай гісторыі, узнікненне гістарычнай самасвядомасці.

У канцы ХVІІІ – пач.ХІХст. абвастраецца цікавасць да роднай гісторыіі. Менавіта ў эпоху рамантызму фарміруецца гістарычная самасвядомасць народа, з’яўляецца разуменне, што свет цесна звязаны з мінулым і рухаецца ў будучыню. Імкнучыся адысці ад шэрай паўсядзённасці, рамантыкі звярталіся да гістарычнага мінулага свайго народа.

  1. Асаблівая ўвага да нацыянальнага (фальклору, традыцый, абрадаў, міфалогіі)

Рамантыкі пачалі збіраць і запісваць  фальклор.(Ян Чачот і Ян Баршчэўскі запісваюць і выдаюць песні, легенды, паданні.) У цэнтры ўвага рамантыкаў праблема “мясцовага каларыту”. Пісьменнікі дакладна апісваюць свой край, побыт, вераванні, абрады.

Светлыя ідэі Французскай рэвалюцыі разбіліся  ўшчэнт. Ідэі сапраўды светдыя –  роўнасць і братэрства. Але мэты дасягненне гэтых ідэй аказаліся жудаснымі – праз кроў і забойства да ідэалу. Гэта парадокс. Таму рамантыкі расчараваліся ў гармоніі гэтага свету і пачалі шукаць паратунку па-за межамі рэчаіснасці - ў гісторыі і фальклоры.

Рамантыкі ўбачылі глебу і мадэль мастацкай  творчасці ў народнай міфалогіі. “Міфалогія ёсць неабходная ўмова і першасны матэрыял для ўсякага мастацтва” (Шэлінг). У гэтых супярэчлівых аспектах ( маштабнасць увагі да канкрэтнага, індывідуальнага, непаўторнага) – асаблівасць рамантызму як эстэтычнай сістэмы.

  1. Увага да ўнутраннага свету чалавека, да індывідуальнага, інтымнага

Абвастраецца цікавасць да канкрэтнага, індывідуальнага, непаўторнага ў быцці  чалавека, імкненне да адлюстравання  духоўна-эмацыянальнага, раскрыцця  характару знутры. Разам з тым  тыпалагічнай асаблівасцю рамантызму з’яўляецца разгляд чалавека ў шырокіх маштабах, у сістэме адносін з вялікімі рэальнасцямі быцця: Прыродай і Гісторыяй, Богам і Лёсам

У цэнтры рамантычных твораў – праблема асобы, але гэта не звычайны чалавек, а моцная асоба, якая прагне свабоды, звышчалавек. Літаратура імкнецца да абсалютызацыі асобы, узнікаюць багаборчыя матывы. Рамантыкі здолелі выключна раскрыць багацце духоўнага свету чалавека, які глядзіць на жыццё праз прызму сэрца. “Маленькія людзі” становяцца галоўнымі героямі твораў, але яны заўсёды надзелены моцным духам і прагай свабоды.

  1. Глыбокія філасофскія шуканні

Рамантыкі звяртаюцца да вечных тэм  і вобразаў, імкнуцца да ўсеагульнага ахопу з’яў і падзей, да універсалізму.

  1. Адзінства чалавека і прыроды

Прырода стала, таксама, як гісторыя і фальклор, паратункам ад рэчаіснасці. Прырода ў разуменні рамантыкаў увасабляе не толькі знешнюю прыгажосць і гармонію, але і духоўную. Для рамантыкаў свет бачыўся жывым, дынамічным адзінствам.

  1. Ніякіх нормаў і канонаў (разрыў с эстэтыкай класіцызму)

Мастак абсалютна свабодны ў сваёй творчасці, не абмежаваны ніякімі схемамі і нормамі.

Сімвал, антытэза, аксюмаран  – любімыя прыёмы рамантыкаў

 

Сентыменталізм – ідылія, слязлівасць

Рамантызм – страсць, прага свабоды, рэўнасць, каханне, нянавісць.

 

Рамантыкі: Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, К.Каліноўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Купала, М.Багдановіч., Шылер, Байран, Пушкін, Лермантаў, Цютчаў.

 

 

 

Рамантызм у беларускай літаратуры (ХІХст)

 

У беларускай літаратуры зліліся  рысы Асветніцтва і рамантызму

 

Беларускі рамантызм нарадзіўся як супрацьдзеянне царскім рэпрэсіям над усім беларускім:

  • 1831 закрыццё Віленскага універсітэта
  • 1834 перавод выкладання ва ўсіх школах Беларусі на рускую мову
  • 1839 адмена уніі і гвалтоўны перавод паўтара мільёна беларусаў у праваслаўе
  • 1840 забарона ўжываць у афіцыйных дакументах слова “Беларусь”, “беларускі”. Беларусь становіцца Северо-Западным краем.

Таму менавіта ў бел.міфалогіі, фальклоры і гісторыі пісьменнікі  ўбачылі тую адзіную ратавальную  крыніцу для сваёй творчасці  і магчымасць праз народныя вытокі вярнуць народу нацыянальную свядомасць.

Вельмі дзіўна, што беларуская літаратура яшчэ развівалася ў гэтых умовах, калі дыханне поўнасцю перакрыта. Гэта унікум.

Беларускі рамантызм прадстаўляюць  пісьменнікі, якія ішлі непратаптанымі сцежкамі новай беларускай літаратуры: Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля,  К.Каліноўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, В.Каратынскі, Ф.Багушэвіч.


Информация о работе Рамантызм