Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Апреля 2014 в 21:13, творческая работа
Янка Сіпакоў - яскравы прадстаўнік беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў 1936 годзе, яго дзянцінства прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу. Разам са сваімі аднагодкамі Янка Сіпакоў адносіцца да аўтараў пакалення "дзеці вайны". Вялікі аўтар пакінуў пасля сябе і вершы, і балады, і пераклады, і нарысы, і эсэ, і апавяданні. Ён шырока ўжываў розныя мастацкія сродкі, розныя памеры, уздымаў розныя тэмы. У сваіх вершах ён спалучаў абагуленае і канкрэтнае, класічнае і фальклорнае, паказвау рэчы узбуйнена і каларытна. Менавіта таму я выбрала для свайго сачынення гэтага паэта.
Янка Сіпакоў - яскравы прадстаўнік беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў 1936 годзе, яго дзянцінства прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу. Разам са сваімі аднагодкамі Янка Сіпакоў адносіцца да аўтараў пакалення "дзеці вайны". Вялікі аўтар пакінуў пасля сябе і вершы, і балады, і пераклады, і нарысы, і эсэ, і апавяданні. Ён шырока ўжываў розныя мастацкія сродкі, розныя памеры, уздымаў розныя тэмы. У сваіх вершах ён спалучаў абагуленае і канкрэтнае, класічнае і фальклорнае, паказвау рэчы узбуйнена і каларытна. Менавіта таму я выбрала для свайго сачынення гэтага паэта.
Ранняя творчасць Янкі Сіпакова характарызуецца лірычнасцю і глыбокай душэўнасцю, сканцэнтрыраванай на унутраным свеце чалавека. У зборніках паэзіі "Сонечны дождж", "Лірычны вырай, "З вясны ў лета" творы напоўнены святлом і сонцам, шчырасцю і дабрынёй. Лепшыя творы ўвайшлі ў кнігу выбранай паэзіі "Вочы ў вочы", дзе Янка Сіпакоў "вочы ў вочы" размаўляе з Радзімай і часам, з сённяшнім і ўчорашнім днём, з прыродай і зямлёй, з сябрамі і каханай. Для стварэння цыкла паэзіі "Жанчына" Янка Сіпакоў карыстаўся санетам - адной з самых лірычных форм паэзіі.
Як прыклад лірычнай паэзіі Янкі Сіпакова, мне б хацелася прывесці верш "Санет кахання".
Чаго саромецца, – ты у маім
санеце,
Як у аазісе закінутым, адна,
Надзейна ахаваная штодня
Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.
Ты мне здалёк, каханая, відна
На беразе нясходжанага лета.
Адзенне ўсё тваё – вяночак з кветак
На галаве, нібыта цішыня.
О ява маіх вечных летуценняў,
Не трэба лепшага табе адзення!
І я заўсёды буду берагчы
Тваю цнатлівасць светлую аддана.
Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,
Ў маім санеце беражна схавана.
І канешне ж,тэма
Вялікай Айчыннай вайны прысутнічае
у творчасці паэта. Тэматыка балад акцэнтавана
на падзеях гэтага часу. Беларуская балада
«Сяўба» прысвечана партызанцы. Як талісман
насіла яна праз уее нягоды «вузельчык»
з насеннем кветак. Тройчы прыйшлося ёй
развязаць яго, каб пасадзіць кветкі на
магілках мужа, дачкі і сына. Надышла доўгачаканая
перамога. Але горка і сумна мужнай жанчыне,
якая «на папялішчы, ля галавешак — былога
ганка» — сее кветкі:
— Ўзыходзьце, кветкі,
буяйце, кветкі!
He асыпайцеся вы ніколі —
Перамажыце той чорны колер,
Які зялёным, вясновым ранкам
Сустрэў няветліва партызанку.
У санетах былі ўзняты тэмы адказнасці чалавека за будучае планеты,яе чысціні і прыгажосц. Таксама знаходзяць сваё адлюстраванее ў творчасці Янкі Сіпакова прыродныя і экалагічныя катастрофы . Трагедыя землятрусу ў Арменіі раскрыта ў кнізе паэм у прозе "Ахвярны двор", чарнобыльскай катастрофе прысвечана паэма «Одзіум». Янка Сіпакоў успрымае чарнобыльскую бяду як несправядлівую д'ябальскую кару, звяртаецца да Усявышняга з просьбай заступіцца за Беларусь і за яе цярплівых пакутнікаў. Паэта не пакідае надзея на непераможнасць і бясконцасць жыцця: «I ўсё ж падай, семя, на маю зняможаную зямлю! I прарастай. I дай такую патрэбную нам зараз надзею. Бо, калі ёсць бяда, трэба, каб была і надзея».
Паэзія на гістарычную тэматыку - прыкметная частка творчасці Янкі Сіпакова. Тут не адбываецца так званай "лірызацыі" рэчаіснасці, эмоцыі і хваляванні стрымліваюцца, увага аддаецца сюжэту, падзеям, асобным дэталям, гісторыя падаецца аб'ектыўна, шматгранна, параўноваючы розныя часы і паказваючы агульныя заканамернасці. Янка Сіпакоў імкнуўся выказаць сваё меркаванне аб лёсе і жыцці. З гэтай прычыны балады складаюць значную частку гістарычнай паэзіі.
Увасабленнем найлепшага з створаннага Янкам Сіпаковым лічыцца кніга "У поўдзень, да вады". Паэт зноў вяртаецца на сваю радзіму - Беларусь і вядзе размову не толькі з сучаснікамі, але і з продкамі і нашчадкамі. Кніга складецца з вершаў, злучаных у адну суцэльную маналагічную споведзь, поўную разнастайных вобразаў, яскравых выяўленчых сродкаў, шматзначных вобразаў-сімвалаў.
Янку Сіпакова цікавіла гісторыя славянства, якая была трагічнай на працягу многіх стагоддзяў. Славяне бараніліся ад чужынцаў, даказвалі сваю перавагу над імі. Янка Сіпакоў лічыў, што ніхто і нішто не пазбавіць славянаў іх культуры, што трэба быць патрыётам, шанаваць родную мову і гісторыю. У кнізе «Веча славянскіх балад» Я. Сіпакоў асэнсоўвае гісторыю славянскіх народаў як частку агульначалавечай гісторыі. Ён пашырае жанравыя межы балады, выкарыстоўваючы балады-легенды, балады-прамовы, балады-жарты, балады-плачы. У баладзе «Развітанне» аўтар як бы вызначае тэму ўсёй кнігі і сваю задачу:
Прабачце, даўнія стагоддзі,
Што патрывожыў я ваш пыл,
Што, абмінуўшы змрок магіл,
На землі вашыя прыводзіў
Сваіх сяброў — з той далячыні,
Што часта мроілася вам,
Што вашым снілася сынам,
Як сніцца лета ў зімняй стыні.
Як прыклад пераасэнсавання гістарычных падзей, мне б таксама хацелася прывесці баладу "Кантрабанда". У ёй распавядаецца, як нехта, невядома хто, пераязджае мяжу. Вартаўнікі аглядаюць парожнюю брычку, пытаюцца пра кантрабанду:
- Дык шо ты вязешь?
- Вы ж бачыце самі - нічога?
- А можа, схаваў што?
- Навошта? Пабойцеся бога...
- А можа, ты кнігі вязешь?
Бо з Прагі тут нейкі Скарына,
Кнігі злаўчыўся вазіць на радзіму,
Якую чамусьці пакінуў.
Вартаўнікі кажуць ехаць, не мазоліць вачэй. Брычка пераязждае мяжу, чытач дазнаецца, што мяжу пераехаў Скарына. "Усё-ткі правёз кантрабанду ён з богам!"
Творчасць Янкі Сіпакова вызначаецца
стылёвай і жанравай разнастайнасцю, спалучае
рэалістыныя і рамантычныя пачаткі, мяккую
лірыку і эпічныя замалёўкі. Як ніхто,
ён пранікае ў мінулае, сучаснае, будучыню,
надае ўсяму канкрэтныя рысы, паказвае
свой глыбокі роздум, унутраны палемізм,
асэнсоўвае і пераасэнсоўвае ўсё, што
было, ёсць і будзе. Напісаныя ім вершы
западаюць у самую глыбіню душы. Так, як
пісаў Янка Сіпакоў, не пісаў аніхто.