Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2014 в 00:38, сочинение
Сучасная беларуская паэзія – з’ява поліфанічная і шматгранная. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Творчасць сучасных паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пытанні быцця, раскрывае хвлюючыя думкі, складаныя перажыванні чалавека ў сённяшнім свеце болю, трывог і надзей. Праблемна-тэматычны дыяпазон сучаснай паэзіі надзвычай шырокі, бо яна – крыніца няспыннага мастацкага самапазнання. “Я” паэта заключае ў сабе шматстайнасць зместу жыцця: духоўна-душэўнага, сацыяльнага, маральна-фласофскага.
Сучасная беларуская паэзія
Сучасная беларуская паэзія – з’ява поліфанічная і шматгранная. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Творчасць сучасных паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пытанні быцця, раскрывае хвлюючыя думкі, складаныя перажыванні чалавека ў сённяшнім свеце болю, трывог і надзей. Праблемна-тэматычны дыяпазон сучаснай паэзіі надзвычай шырокі, бо яна – крыніца няспыннага мастацкага самапазнання. “Я” паэта заключае ў сабе шматстайнасць зместу жыцця: духоўна-душэўнага, сацыяльнага, маральна-фласофскага.
Жывы свет мараў-памкненняў, радасць быцця і пакуты, боль сумлення ўмяшчае ў сабе сучасная паэзія. Яна ўмее размаўляць з сонцам і небам, чалавекам і цэлым народам, мінулым і будучыняй.
Сучасныя беларускія паэты — гэта людзі як сталага, так і маладога ўзросту. Яны прыйшлі ў беларускую літаратуру са сваімі тэмамі, праблемамі, вобразамі. У іх вершах уздымаюцца праблемы сучаснага і мінулага жыцця, праблемы жыцця простых людзей і цэлай краіны, праблемы бездухоўнасці грамадства.
Паэзія заўсёды адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця, таму складана гаварыць пра шматгранную квяцістасць паэтычнага слова. Прасцей спыніцца на асноўных тэмах сучаснай паэзіі. Якія праблемы ставяцца і вырашаюцца на старонках паэтычных кніг? Яны наступныя: Хто мы? У чым нашы карані? Якой бачыцца будучыня? Сусветная мастацкая культура пакінула асабліва значны след на творчых пошуках і знаходках паэтаў розных пакаленняў. Гэта знак часу.
Але ёсць тэма, якая ў пэўным сэнсе адлюстроўвала нашу нацыянальную трагедыю — гэта тэма Чарнобыля, фізічнага і духоўнага вынішчэння нацыі. Гэта праблема планетарнага маштабу.
Ці не стане чарнобыльская бяда ракавой, апошняй для беларусаў? Гэта пытанне робіцца эпіцэнтрам у паэзіі Рыгора Баралуліна, у яго зборніках «Самота паломніцтва» (1990), «Міласэрнасць плахі» (1992).
Так, у вершы «Дазвол» паэт з горкай іроніяй гаворыць пра набалелае: «На час галоснасці Мы атрымалі дазвол Галасіць бабрамі па роднай мове». У вершы «Жалоба» ён абвінавачвае людзей, што стварылі атамныя станцыі і паставілі пад пагрозу жыцці мільёнаў людзей. «Жывём мы на гэтым свеце Заложнікамі бяды», — тлумачыць становішча беларусаў у свеце паэт у вершы «Перасцярога». У вершы «Малітва наступнасці» Р. Барадулін ставіць побач такія словы, як радыяцыя і радаўніца, радыеактыўныя хмары і хусціна Бога, чыстая Беларусь і Беларусь у стронцыі і цэзіі. Чытач павінен убачыць малюнак атручанай, засыпанай радыеактыўным попелам беларускай зямлі.
Трагічная безвыходнасць чуецца ў наступных радках: «Ад радыяцыі Беларусь гарыць. Ці будзе наогул каму гаварыць?».
Сёння трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Перад тварам космасу Васіль Зуёнак успрыняў здарэнне на ЧАЭС. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму ў вершы «Касмічная вестка» паэт узіраецца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль». Але гэтае адчуванне нарадзілася тады, калі душу ахапіла праўда пра трагедыю.
Слова «Чарнобыль» ужо стала для нас сінонімам слоў «бяда», «трагедыя», «смерць». Вобраз Чарнобыля ў сучаснай паэзіі зрабіўся той галоўнай дамінантай, праз якую надзвычай шматгранна высвечваецца наша цяперашняя рэчаіснасць. Праблему захавання беларускай мовы Мікола Арочка напрамую звязвае з чарнобыльскай бядой. Ён доказна і з вялікім эмацыянальным напалам пераконвае ў цеснай залежнасці экалогіі і роднай мовы.
У сучаснай
паэзіі мы сустрэнем багата
твораў, напоўненых сардэчнымі
Калі ж і зараз ты не загукаеш,
А будзеш жыць пад страхам і прынукай,
Чарнобыль не такі яшчэ чакае
Тваю зямлю, тпваіх дзяцей і ўнукаў.
Традыцыйнымі ў беларускай
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не зачарствець
I не страцiць святое штосцi.
Герой многіх твораў — чалавек працы. Сялянскую працу паэтызуюць А. Вярцінскі («Маці пячэ хлеб»), Е. Лось («Жніво»). Іх творы сцвярджаюць, што працай чалавек і выпрабоўваецц д, і рэалізуе сябе, і сцвярджае сябе на гэтай зямлі.
Поруч з “вясковымі ідыліямі”, паэтызацыяй душэўнага хараства і мудрасці вяскоўцаў, паболела змрочных малюнкаў, драматычных матываў і інтанацый, звязаных з выміраннем беларускай вёскі. Настальгічныя матывы вызнычылі гучанне вершаў В. Зуёнка, М. Арочкі, Ю. Свіркі.
Даследчыкі сучаснай лірыкі адзначаюць такую яе адметнасць, як філасафізм мыслення. Філасафізмам адзначаны зборнікі паэзіі Максіма Танка «За маім сталом», «Збор калосся», «Мой каўчэг», М. Стральцова «Цень ад вясла», «Мой свеце ясны», А. Разеневе «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Регвалод», «Паляванне ў райскай даліне» і інш. Паэты звяртаюцца да спрадвечных праблем: жыццё і смерць, дабро і зло, прызначэнне чалавека на зямлі, чалавек і прырода і інш. Паэтам-філосафам у беларускай літаратуры па праву лічыцца і Анатоль Вярцінскі, толькі філасафічнасць сваіх твораў ён выяўляе ў характэрнай для яго стылю манеры. Пра што б ні пісаў паэт, ён праз асацыятыўныя сувязі падымаецца да філасофскага абагульнення. Так, апісваючы ўзаеміны лірычнага героя з дачкой, якая на нейкую бяскрыўдную, здавалася б, заўвагу заплакала наўзрыд і праз слёзы ўвесь час паўтарала «гавары са мной ласкава! гавары са мной ласкава!» — паэт разам са сваім героем прыходзіць да высновы:
Пачуццё справядлівасці, годнасці ўласнай,
Мабыць, разам з жыццём нам прырода дае.
Важнае месце ў беларускай паэзіі не сучасным этапе належыць грамадска-палітычнай і патрыятычнай лірыцы. Яркім прыкладам з'яўляюцца шматлікія творы П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, С. Гаўрусёва, Д. Бічэль-Загнетавай і інш.
Беларускія паэты ў апошні час актыўна звярнуліся да гістарычнай тэматыкі. Прыгадаем паэмы М. Арочкі «Судны дзень Скарыны», Р. Барадуліна «Самота паломніцтва», творы Р. Баравіковай «Барбара Радзівіл», У. Дзюбы «Доктар Русель» і іншыя. Рэквіемам па загінуўшых, абеліскам героям і напамінам быць пільнымі і берагчы мір з'яўляюцца «Рэквіем па кожным чацвёртым» А. Вярцінскага, «Абеліск» Я. Янішчыц.
Менавіта адметнасцю апошніх дзесяцігоддзяў стала «лагерная» паэзія. Творы С. Грахоўскага, А. Звонака, С. Новіка-Пеюна, П. Пруднікава і іншых вяртаюць нас у горкае і сумнае мінулае, у час сталінскіх рэпрэсій. Вострая тэма - праблема вяртання былога палітвязня са зняволення назад у грамадства. Таму вельмі гаворкай ў гэты час ставновіцца тэма Смерці ў творах беларускіх паэтаў.
Нельга абмінуць беларускую сатырычную паэзію. У сучаснай паэзіі далейшае развіццё атрымалі сатырычныя і гумарыстычныя жанры. Быў апублікаваны шэраг ананімных паэм. Акрамя вядомай ананімнай паэмы «Сказ пра Лысую гару» неабходна адзначыць творчасць паэтаў сатырыкаў Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, М. Чарняўскага і г.д. У жанры сатырычнай мініацюры напісаны “дурноты” Р. Барадуліна. Смех паэта бойкі, з'едлівы, часам простанародна грубы. Сатырычную накіраванасць маюць многія вершы Н. Гілевіча, В. Зуёнка, М. Чарняўскага, В. Жуковіча.
Назіраецца заняпад некалі вельмі папулярнага жанра байкі, які сасупае месца іншым разнавіднасцям сатырычнай паэзіі. Найбольш плённа ў 90-я гады развівалася пародыя і эпіграма. Па-майстэрску напісаны паэтычныя пародыі Г. Юрчанкі, А. Зэкава, М. Скоблы, П. Саковіча, Я. Мальца, У. Марука, У. Ералаева. Гэтыя аўтары дасціпна высмейваюць мастацкія хібы і пралікі сучасных вершатворцаў.
Сучасная лірыка кахання - хвалюючая песня паэзіі, яна надзвычай багатая на матывы, глыбокія эмоцыі. Паэты выяўляюць самыя патаемныя перажыванні, стан душы. Вершы пра каханне склалі кнігі Р. Баравіковай (“Каханне”), Г. Бураўкіна (“Чытаю тайнапіс вачэй” 2001). Лірыка кахання ў значнай ступені прадвызначае духоўна-эмацыянальнае аблічча паэтычнай творчасці, але асабліва хочацца падкрэсліць як глыбока выяўляюцца патаемныя ўнутраныя перажыванні ў творах У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Я. Сіпакова, Г. Бураўкіна, У. Някляева, Л. Галубовіча, Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, М.Танка, А. Вярцінскага і іншых. Вершам «Ты пакліч мяне. Пазаві» Яўгенія Янішчыц зноў нагадвае ўсім вечную ісціну, што «пачынаецца ўсё з любві».
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў беларуская паэзія прайшла складаную духоўную і эстэтычную эвалюцыю. Сучасныя паэтычныя далягляды насычаны вабнымі фарбамі і колерамі слова. Беларуская паэзія абжыла многія эстэтычныя межы на шляху лірычнага і эпічнага асэнсавання жыцця, у распрацоўцы жанраў і формаў верша, вобразна-выяўленчага ладу выказвання.