Францыск Скарына

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Октября 2013 в 12:29, реферат

Краткое описание

Вывучэнне спадчыны Скарыны пачынаецца ў 1666г., калі С.Мядзведзеў зрабіў бібліяграфічнае апісанне выданняў першадрукара.
У другой палове XIX ст. пачынаюць пісаць пра яго жыццё і дзейнасць. На пачатку XXст. былі адзначаны некаторыя юбілеі. Але толькі пасля вайны грамадскасць Беларусі навуковая і творчая пачала асэнсоўваць дзейнасць Скарыны як першадрукара. У час падрыхтоўкі да 500-годдзя Ф.Скарыны Скарыніяна значна папоўнілася.
Адным з першых беларускіх пісьменнікаў узняў у паэзіі, прозе, навуковай публіцыстыцы Скарынаўскую тэму М.Багдановіч у сваіх творах “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга”, “Безнадзейнасць”. Шырока папулярызаваў Ф. Скарыну Максім Гарэцкі: прысвяціў яму біяграфічны нарыс, апавяданне-фантазію, дзе раскрыў традыцыі народнасці і дэмакратызму баларускай літаратуры.

Содержание

Вобраз Ф. Скарыны ў сучаснай беларускай літаратуры
Францішак скарына – публіцыст
А) Прадмовы Ф. Скарыны
Б) Пасляслоўі Ф. Скарыны
3. Асаблівасці друкарскай дзейнасці, наватарскі характар.
4. Перакладчыская дзейнасць Ф.Скарыны. Пераклад Бібліі.
5. Наватарства ў распрацоўцы друкаванага кірыліцкага шрыфту.
6. Асветніцкія і патрыятычныя ідэі Скарыны.

Вложенные файлы: 1 файл

Ф. скарына.docx

— 20.78 Кб (Скачать файл)

ФРАНЦІШАК СКАРЫНА

каля 1490- каля 1551

План

  1. Вобраз Ф. Скарыны ў сучаснай беларускай літаратуры
  2. Францішак скарына – публіцыст

А) Прадмовы Ф. Скарыны

Б) Пасляслоўі Ф. Скарыны

   3. Асаблівасці друкарскай дзейнасці,  наватарскі характар.

   4. Перакладчыская дзейнасць Ф.Скарыны.  Пераклад Бібліі.

   5. Наватарства ў распрацоўцы друкаванага  кірыліцкага шрыфту.

  6.  Асветніцкія і патрыятычныя  ідэі Скарыны. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Вобраз Ф. Скарыны ў сучаснай беларускай літаратуры

Вывучэнне спадчыны Скарыны пачынаецца ў 1666г., калі С.Мядзведзеў зрабіў бібліяграфічнае  апісанне выданняў першадрукара.

У другой палове XIX ст. пачынаюць пісаць пра яго жыццё і дзейнасць. На пачатку XXст. былі адзначаны некаторыя юбілеі. Але толькі пасля вайны грамадскасць Беларусі навуковая і творчая пачала асэнсоўваць дзейнасць Скарыны як першадрукара. У час падрыхтоўкі да 500-годдзя Ф.Скарыны  Скарыніяна значна папоўнілася.

Адным з  першых беларускіх пісьменнікаў узняў  у паэзіі, прозе, навуковай публіцыстыцы Скарынаўскую тэму М.Багдановіч у сваіх  творах “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга”, “Безнадзейнасць”. Шырока папулярызаваў  Ф. Скарыну Максім Гарэцкі: прысвяціў  яму біяграфічны нарыс, апавяданне-фантазію, дзе раскрыў традыцыі народнасці і дэмакратызму баларускай літаратуры.

У “Лісце да палачан” высока ацаніў дзейнасць  Скарыны Янка Купала. У сваіх творах “Роднае слова”, “Наша песня”, “Родныя песні” і інш. паэт  падкрэсліваў скарынаўскія традыцыі служэння Радзіме, абуджаў у чытача гістарычную памяць, нацыянальную годнасць.

Да вобраза  Ф.Скарыны звяртаўся і Змітрок  Бядуля.

  1. Францішак скарына – публіцыст.

Францішак Скарынаўвайшоў у беларускую літаратуру як пісьменнік-публіыст, аўтар шматлікіх прадмоў, якія ён увёў у шырокі ўжытак, зрабіў іх абавязковым і неабходным элементам кнігі.

А) Прадмовы Ф. Скарыны

Прадмовы Ф.Скарыны – арыгінальныя творы беларускай дзелавой прозы  і публіцыстыкі XVI ст. іх характэрныя асаблівасці:

  • Лаканічнасць
  • Прастата і даходлівасць выкладу
  • Змястоўнасць
  • Насычанасць багатай інфармацыі разнастайнымі звесткамі па гісторыі, геаграфіі, культуры, грамадскай думцы, літаратуры многіх краін і народаў.

Прадмовы маюць вучэбна-пазнаваўчую  і асветніцка-выхаваўчую накіраванасць.

Прадмовы розныя паводле кампазіцыі і выкладу. Часцей за ўсё кампазіцыя простая: сціслы ўступ, разгорнутая асноўная частка, заключэнне.

Прадмовы спалучаюць у сабе рысы навуковага папулярнага артыкула, гісторыка-філалагічнага  каментарыя і пашыранай анатацыі да твора.

Найчасцей Ф.Скарына пачынаў прадмовы з тлумачальнага перакладу назвы  кнігі і далей сцісла выкладаў яе змест. Нярэдка спачатку знаёміць з аўтарам твора, з гісторыяй  яго ўзнікнення, затым падае характарыстыку зместу, складу, асветніцка-выхаваўчага значэння кнігі і г.д.  У некаторых прадмовах спачатку выкладае прагісторыю тых падзей, коратка знаёміць з палітычнай гісторыяй той краіны, дзе яны адбываліся.

Асобныя прадмовы насычаны ўласнымі разважаннямі аўтара, навеяныя зместам  твора.

У прадмовах змешчаны выслоўі і  афарызмы, глыбокадумныя выказванні першадрукара, якія сталі крылатымі. Слова пра “Вялікую ласку”, г.зн. любоў чалавека да роднага краю ў прадмове да кнігі “Юдзіф”. Гэта і ўзнёслая пахвала кнізе і чалавечай мудрасці ў прадмове да прытчаў Саламона.

Асобныя прадмовы цікавыя сваімі вершаванымі  ўстаўкамі, якія прызнаюцца першымі  вопытамі кніжнага вершаскладання на ўсходнеславянскіх землях.

Сярод скарынаўскіх прадмоў вылучаюцца дзве:

  • Прадмова да ўсёй Бібліі
  • Прадмова да Псалтыра.

Першая велічынёю і зместам  вылучаецца, другая – большай узнёсласцю, эмацыянальнай напоўненасцю, мастацкай  вобразнасцю і гучыць як паэзія ў  прозе.

Такім чынам прадмовы Скарыны не трафарэтныя, а вельмі разнастайныя, розныя і непадобныя. Гэтыя творы характаразуюцца выразным ідэйнамастацкім і моўным, стылявым адзінствам. Яны паслужылі ўзорам для многіх пісьменнікаў і выдаўцоў XVI – XVIIстст.

Б) Пасляслоўі Ф. Скарыны

Пасляслоўі не могуць прэтэндаваць на ролю асобных і значных літаратурных твораў. Хоць самыя вялікія з іх і ўяўляюць пэўную пазнавальную цікавасць (пасляслоўе да кнігі “Юдзіф”). У  пасляслоўях выявіліся характэрныя  рысы літаратурнай і грамадскай думкі на Беларусі пераходнага перыяду ад Сярэднявечча да Новага часу.

Пасляслоўі напісаны па сярэдневяковай традыцыі, дзе кожная сур’ёзная  справа пачынаецца з падзячнай малітвы  Богу ў трох іпастасях: Бог бацька, Бог Дух Святы, Бог сын. Побач  з традыцыйным сустракаецца і  новае, а менавіта рэнесансавае самасцвярджэнне  асобы пісьменніка ў пастаянных дэкларацыях свайго аўтарства: “Я, Францішак Скарына …” – гучыць гордым лейтматывам у прадмовах  і  пасляслоўях.

 

  1. Асаблівасці друкарскай дзейнасці, наватарскі характар.

У кнігах Ф. Скарыны упершыню ў сусветным  друкарстве досыць поўна прадстаўлены амаль усе кампаненты  кніжнай графікі:

  • Тытульны ліст
  • Ілюстрацыя (тэкставая і пастаронкавая)
  • Партрэт
  • Застаўкі
  • Канцоўкі
  • Ініцыялы
  • Наборны арнамент.

Яны дадзены ў Бібліі як цэльнае  і непарушнае адзінства, прыгожы  ансамбль, сінтэз, які пракладаў  шлях да тыпаграфіі і кніжнага дызайну.

Высокі мастацкі ўзровень кніг Скарыны  агульна прызнаны. Наватарскі падыход  Ф. Скарыны ў тым, што ён у славянскім свеце першы загаварыў пра  асветніцкае грамадскае кнігадрукаванне (“Псалтыр”).

Асветніцкая накіраванасць кнігавыдавецкай  дзейнасці Ф.Скарыны прыкметна  адбілася на мастацтве яго выданняў. Усе пражскія выданні выпушчаны  малым фарматам. Віленскія выданні  ў многіх адносінах з’явіліся  новым друкарска-мастацкім дасягненнем. Рашучым крокам наперад ад сярэдневяковай рукапіснай традыцыі да сучаснага мастацтва  кнігі. У Вільні выкарыстаны буквіцы, застаўкі.

Асветнік вялікае значэнне надаваў  тытульным лістам. На тытулах пражскіх выданняў звычайна давалася ілюстрацыя надпісаў.

4. Перакладчыская  дзейнасць Ф.Скарыны. Пераклад  Бібліі.

Выдатная з’ява ў гісторыі Беларусі і ўсей славянскай культуры – пераклады Скарыны. Ён быў заснавальнікам ва Ўсходняй Еўропе новага гуманістычнага перакладу: ілюстраванага, узбагачанага папулярнай змястоўнай прадмовай свецкага характару, дасканала выдадзенага друкарскім спосабам з выхаваўча-асветніцкімі мэтамі і адрасаванага “людзям паспалітым”.

Пераклаўшы на тагачасную беларускую   літаратурную  мову Біблію, Скарына  тым самым упершыню пазнаёміў  беларускага чытача з выдатным помнікам сусветнай культуры.

Біблейскі тэкст Скарына перакладаў не літаральна, а даволі свабодна, шырока і творча выкарыстоўваючы багатыя магчымасці царкоўнаславянскай і роднай моў. Найбольш клапаціўся пра дакладную перадачу зместу, пра яснасць, даходлівасць сваіх перакладаў.

Першыя пераклады асобных кніг Бібліі на старабеларускую мову паходзяць  з XVст. Сакрына праклаў са старачэшскай на старабеларускую мову і выдаў 23 кнігі Старога Запавету. Гэта быў другі пераклад Бібліі (пасля чэшскай) на жывую славянскую мову таго часу.

 

   5. Наватарства ў распрацоўцы друкаванага  кірыліцкага шрыфту.

Ф.Скарына  чотка адрозніў форму загалоўных літар ад радковых. Майстры звялі  да мінімума надрадковыя знакі. Скарына  пакінуў першыя ў кірыліцкім друкарстве выакзванні аб прызначэнні ілюстрацый у сваіх кнігах.

Адным з  асноўных дасягненняў скарыны было рашучае пераадоленне рукапіснай традыцыі. Сцвярджэнне ў кнізе новай друкарскай эстэтыкі. Беларускі асветнік-гуманіст стаў першым кнігавыдаўцом, які ўзняў кірыліцкае друкарства на ўзровень найвышэйшых дасягненняў. Скарына першы славянскі дзеяч кнігі, які свядома аднёсся да яе як да зброі асветы ідэйнага ўзбагачэння чалавека, а не для дапамогі багаслужэння.

6.  Асветніцкія  і патрыятычныя ідэі Скарыны.

Калі  апусціць рэлігійны бок творчасці  Скарыны, то вызначаюцца тры мэты яго, як настаўніка народа пры выданні  твораў:

  1. Удасканаліць маральнае жыццё свайго народа
  2. Абудзіць павагу да “мудрасці”
  3. Даць народу пэўны аб’ём практычных ведаў.

Патрыятызм Скарыны праявіўся  не толькі як любоў да Радзімы, але  і як любоў да народа – носьбіта “русского языка”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

 

 

 

Беларуская Дзяржауная

Сельскагаспадарчая Акадэмія

 

 

 

Кафедра русскай і беларускай моў

 

 

 

 

               Рэферат на тэму: “Францыск Скарына”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат падрыхтаваў

студэнт 2-га курса:

 

 

 

 

ГОРКІ 2010


Информация о работе Францыск Скарына