Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Октября 2013 в 17:10, реферат
У 2012 годзе Беларусь адзначае 130-годдзе з дня нараджэння знакамітых песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Іх імёны сталі сімвалам беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння, а тытанічная падзвіжніцка-пабуджальная дзейнасць паспрыяла станаўленню беларускай незалежнасці, фарміраванню беларускай літаратурнай мовы і стварэнню беларускага класічнага стылю.
У 2012 годзе Беларусь адзначае 130-годдзе з дня нараджэння знакамітых песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Янка Купала і Якуб Колас
– гэта сапраўдны пачатак усіх
пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры
і мастацтве. Іх імёны сталі сімвалам
беларускага нацыянальна-
Паэзія беларускага песняра-
Якуб Колас па праву носіць імя “беларускага Гамера”, ён творца беларускага паэтычнага эпасу “Новая зямля” і паэмы “Сымон-музыка”, якія сталі носьбітам класічных вобразаў беларускага нацыянальнага характару.
Творчасць кожнага з пісьменнікаў непаўторна і самабытна, але ёсць тое, што яднае іх і ставіць на вершыню беларускай культуры – гэта глыбокае асэнсаванне нацыянальнай самабытнасці беларускай нацыі і, адначасова, драмы беларускай гісторыі. І Купала і Колас адносіліся да сваёй літаратурнай дзейнасці як да служэння і свята верылі ў ператваральную моц мастацкага слова.
У дні, калі ўсё культурнае жыццё нашай краіны праходзіць пад знакам ушанавання імёнаў Купалы і Коласа выходзіць вялікая колькасць новых выданняў, манаграфій і даследванняў, прысвечаных жыццю і творчасці гэтых волатаў беларускай літаратуры.
На працягу года у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага было праведзена шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілеям класікаў. Вынікам усіх гэтых мерапрыемстваў стане міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыянальны гонар Беларусі”, якая пройдзе 11-12 снежня у зале пасяджэнняў абласной навуковай бібліятэкі. Удзел у канферэнцыі прымуць навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Латвіі; гісторыкі, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, прадстаўнікі СМІ, студэнты. Акрамя таго ганаровымі гасцямі канферэнцыі будуць унучка Якуба Коласа – Вера Данілаўна Міцкевіч і супрацоўнікі літаратурных музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У рамках канферэнцыі будзе арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Летапісцы свайго народа”, а таксама адбудзецца узнагароджванне пераможцаў літаратурнага конкурсу “Песнярам роднай зямлі…”, праведзенага па ініцыятыве Упраўлення культуры і абласной бібліятэкі сярод чытачоў публічных бібліятэк.
У год юбілею дзяржаўнымі выдавецтвамі “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, “Беларуская навука”, “Вышэйшая школа” падрыхтаваны да выпуску шэраг выданняў, прысвечанных жыццю і творчасці народных пісьменнікаў Беларусі.
Сёння мне б хацелася расказаць вам аб кніжных навінках аддзела абанемента, прысвечаных Янке Купале і Якубу Коласу.
Так у 2012 годзе пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь убачыў свет фотаальбом Анатоля Кляшчука “Беларусь. Зямля песняроў”.
Альбом падзяляецца на дзве часткі: Зямля Купалы і Зямля Коласа. Кожная з частак змяшчае фотаздымкі знакавых для пьсьменнікаў месцаў.
Працуючы над альбомам фотакарэспандэнт на працягу апошніх пяці гадоў наведваў мясціны, у якіх жылі і тварылі беларускія песняры. Ён рабіў здымкі ў розныя поры году і станы надвор’я, шмат дзён правёў сярод узвышшаў Маладзечанскага, Мінскага і Лагойскага раёнаў, вандраваў па Нёманскіх і Свіслацкіх берагах. Цікава, што мясціны фатаграфаваліся менавіта ў тую пару, у якую іх наведвалі паэты.
Зямля Купалы – гэта рака Вязынка, на беразе якой ён нарадзіўся і дзе зараз знаходзіцца Купалаўскі мемарыяльны заказнік, Радашковічы, дзе быў хрышчаны будучы народны паэт, Калізберг, дзе напісаны верш “Мая навука”. Аўгустова, Слабодка, Бяларучы і Тукалаўка – месцы першапачатковай вучобы паэта. У Яхімоўшчыне былі напісаны многія з вершаў першага зборніку “Жалейка” і у тым ліку славуты верш “А хто там ідзе?”. Акопы знакаміты як месца найбольшага уздыму творчасці паэта. Тут было напісана каля 50 вершаў, завершаны п’есы “Паўлінка” і “Прымакі”, паэмы “Магіла льва”, “Бандароўна”, “Яна і я”, пераклад “Слова аб палку Ігаравым” і п’еса “Тутэйшыя”. Завяршае раздзел пра зямлю Купалы фотаздымак прасялковай дарогі каля вёскі Быстрая ў Горацкім раёне, па якой у першыя дні ліпеня 1941 г. Купала назаўсёды ад’яджаў з Беларусі.
Зямля Коласа – гэта ўрочышча Акінчыцы, дзе паэт нарадзіўся і якому прысвечаны яго верш “На раздарожжы”, Мікалаеўшчына, дзе нарадзіліся бацькі Коласа, а таксама жыў і вучыўся сам паэт. Колас часта прысвячаў творы мясцінам, якія яму палюбіліся. Так весцы Балачанка прысвечаны верш “Зіма ў Балачанцы”, адпачынку ў Падбярэжжы верш “Дуб”, Беразянка адлюстравана у паэмах “Рыбакова хата” і “Адплата”, узгадваецца у апавяданні “Між дзвюх рэчак”, вёсцы “Патрэба” прысвечаны апавяданні “З боку жыцця” і “Агатка”. На апошнія фотаздымках гэтага раздзелу – віды Каралішчавічаў, дзе з 1949 г. быў Дом творчасці Саюза пісьменнікаў Беларусі у якім Якуб Колас штогод адпачываў з 1950 г., працаваў над трылогіяй “На росстанях”, рыхтаваў раздзелы паэмы “На шляхах волі”. Тут жа ён адзначыў свой 70-гадовы юбілей.
У альбоме выкарастаны архіўныя фотаздымкі з літаратурных музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Тэкст і подпісы да фотаздымкаў у альбоме напісаны на беларускай і англійскай мовах.
Адно з самых цікавых выданняў 2012 года – кніга “Янка Купала. “Мне сняцца сны аб Беларусі”, надрукаванае у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у прэстыжна-папулярнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” .
Аснову выдання склалі ўспаміны сучаснікаў паэта, яго родных і блізкіх, пісьменнікаў і навукоўцаў, дзеячаў мастацтва і культуры, кіраўнікоў і простых людзей, якія сустракаліся з Купалам.
Неацэнную каштоўнасць гэтых успамінаў першай добра зразумела жонка паэта Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, якая стала першым дырэктарам музея Янкі Купалы і з самага пачатку стварэння музея рупілася пра тое, каб сабраць і захаваць такі ўнікальны фонд.
У выданне таксама ўключаны некаторыя афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці складанай гістарычнай эпохі, у якой выпала жыць паэту.
У канцэпцыі выдання ляжыць
храналагічная лінія жыцця
Кніга складаецца з сямі раздзелаў, якія метафарычна названы радкамі з вершаў Янкі Купалы: “Як на свет нарадзіўся Янка”, “Для Бацькаўшчыны-маці буду йграць”, “Стаім мы перад будучыняй нашай…” і інш.
У першым раздзеле змесцяцца артыкулы аб месцах, звязаных з першымі крокамі Янкі Купалы, яго родных, звесткі пра радавод класіка беларускай літаратуры, у другім – успаміны пра віленскі, пецярбургскі і “нашаніўскі” перыяды жыцця паэта, першую пастаноўку “Паўлінкі”.
Асаблівую цікавасць прадстаўляе трэці раздзел выдання – у ім упершыню друкуюцца тры часткі з манаграфіі першага біёграфа Янкі Купалы Льва Клейнбарта «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай» .
У чацвёртым-шостым раздзелах змешчаны ўспаміны сучаснікаў паэта, якія дазваляюць убачыць нехрэстаматыйную постаць паэта: мы можам уявіць сабе якім Купала быў бацькам, сваяком, сябрам, як паводзіў сябе дома і у афіцыйных абставінах, са сталым пакаленнем і з літаратурнай моладдзю.
Сёмы раздзел змяшчае артыкулы аб родных і блізкіх Купалу людзях, іх адносінах з паэтам.
Напрыканцы кнігі прыведзены кароткія звесткі аб аўтарах, чые успаміны, эсэ і артыкулы увайшлі у выданне: пісьменніках Міхасе Лынькове, Якубе Коласе, Кандрате Крапіве, Пятрусе Броўке, Васіле Вітке, крытыках Пятро Глебке, Льве Клейнбарте, Вячаславе Рагойшы і іншых.
Таксама у 2012 годзе выдавецтва “Мастацкая літаратура” завяршыла выданне зборніка дакументаў і матэрыялаў “Купала і Колас, вы нас гадавалі”, распачатае ў 2010 г. і прысвечанае класікам беларускай літаратуры.
У выданні публікуюцца невядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў, матэрыялы біяграфічнага характару, сведчанні пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці.
У апошнюю частку зборніка
ўключаны матэрыялы, якія ахопліваюць
перыяд з сярэдзіны 1940-х гг. да пачатку
XXI стагоддзя. Друкуюцца дакументы
пра святкаванне юбілеяў
У падрыхтоўцы выдання ўдзельнічалі сын Якуба Коласа М.К. Міцкевіч і ўнучка В.Д. Міцкевіч, літаратуразнаўцы, архівісты, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк.
Выданне разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў, будзе цікавае таксама шырокаму колу чытачоў.
Хацелася б звярнуць увагу на яшчэ адну працу, якая прызначаецца гуманітарыям, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца беларускай класікай. Гэта грунтоўная манаграфія Міхаіла Аляксандравіча Тычыны “Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння”, якая выйшла у выдавецкім доме “Беларуская навука”
У манаграфіі прапануецца новы погляд на творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, асэнсоўваецца месца і роля беларускіх класікаў ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры.
Выданне цікава тым, што творчасць паэтаў разглядаецца не паасобку, а у сугучнасці. Тычына уводзіць паняцці “літаратурнай пары” і “двайной зоркі” у дачыненні да імёнаў Купалы и Коласа. У сусветнай гісторыі сімвалам нацыянальнай літаратуры часта станавіліся падвоенныя зорныя імёны: Гётэ і Шылер у нямецкай літаратуры, Бальзак і Стэндаль у французскай, Пушкін і Гогаль у рускай, Шаўчэнка і Франко ва ўкраінскай. Такой літаратурнай парай на думку аўтара у беларускай літаратуры сталі Янка Купала і Якуб Колас, творчасць якіх забяспечыла духоўнае адзінства ўсіх пакаленняў беларусаў і законнае месца беларускай літаратуры у свеце нацыянальных літаратур.