Іван Мележ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Марта 2014 в 21:05, реферат

Краткое описание

Іван Мележ належыць да ліку мастакоў слова, пачатак творчай дзейнасці якіх прыпадае на суровыя ваенныя гады. Яго апавяданні, раманы і п’есы карыстаюцца шырокай папулярнасцю як у нашай рэспубліцы, так і далёка па-за яе межамі. Яны з’яўляюцца творчым дасягненнем не толькі самога аўтара, але і ўсёй савецкай літаратуры.

Вложенные файлы: 1 файл

Іван Мележ.doc

— 78.50 Кб (Скачать файл)

Радасць сустрэч у Мінску была азмрочана вялікай трагедыяй. Жонку Лагуновіча фашысцкія захопнікі закатавалі за некалькі дзён да прыходу чырвонай Арміі. Асабістыя пакуты ўзмацнялі пачуцці грамадзянскага абавязку, выклікалі яшчэ большую нянавісць да захопнікаў. І калі да роднага горада капітан Лагуновіч вёў грозныя танкі як вызваліцель, то далей, на Захад, ён павёў іх яшчэ і як мсціцель і суддзя. У бывалага воіна ўзнікла думка ад неабхлднасці сурова пакараць фашысцкіх акупантаў за ўсе із злачынствы.

Салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі паказаны пісьменнікам як адзіная дружная сям’я. Танкіста Лагуновіча ў бітве на Курскай дузе выратаваў пехацінец Праворны. За вызваленне Беларусі змагаюцца рускі Ціхаміраў і ўзбек Гаджыеў, украінец Якавенка і грузін Гогаберыдзе. Кожны з іх вызначаецца асаблівасцямі свайго характару, але ва ўсіх адно імкненне, адна мэта – хутчэй разграміць ворага.

Даволі цікавым атрымаўся вобраз генерала Чарняхоўскага, камандуючага Трэцім Беларускім фронтам. Іван Мележ паказаў, як ва ўмовах савецкай рэчаіснасці просты сялянскі хлопец стаў праслаўленым палкаводцам.

Вайна з гітлераўскімі захопнікамі ў паказе Мележа паўстае як агульнанародная па савёй мэце і характару. Пісьменнік стварыў вобраз гераічнага нескаронага беларускага народа, які ў цяжкіх умовах мужна змагаўся з ворагамі. Так, Ніна Лагуновіч у імя перамогі ахвяравала сваім жыццём. Застаўшыся ў акупіраваным Мінску з маленькай дачкой і старой маці, яна не сядзела склаўшы рукі. Жыць – азначала для яе – жыць свабодна. Па закліку ўласнага сумлення яна пайшла ў рады народных мсціўцаў. Не аднойчы выконвала самыя адказныя заданні камандвання, хадзіла ў разведку ў варожыя гарнізоны. Апошняе яе заданне было самым цяжкім. Да таго ж здарылася непрадбачнае: яе выдаў здраднік.

Родную Беларусь аўтар рамана паказвае як краіну-партызанку. На барацьбу з ворагам узняліся ўсе. У партызанскай брыгадзе Ермакова змагаліся мужчыны розных прафесій і ўзростаў, а таксама юнакі і жанчыны.

Падобна да Ніны Лагуновіч калгасніца Аўдоцця Шабухіна. У яе немцы забілі мужа. Жанчына з малымі дзецьмі ідзе ў партызанскі атрад, пераносіць незвычайныя нягоды і цяжкасці. З такой жа ўпартасцю і настойлівасцю яна прымаецца за аднаўленне свайго калгаса пасля выгнання акупантаў.

Нацыянальны характар народа фарміруецца на працягу доўгага часу, але з асабістай сілай і яскравасцю праяўляецца ў пераломныя часы гісторыі. Іван Мележ паказаў, што беларускі народ мужны і ніхто не можа яго адолець і перамагчы: ён непахісны ў барацьбе.

Сярод шматлікіх твораў нашых пісьменнікаў на ваенна-гістарычную тэму “Мінскі напрамак” займае адно з найбольш прыкметных месц.

 

Мастацкі талент Мележа развіваўся даволі хутка і ў кожным новым творы праяўляўся іншымі якасцямі і адценнямі. Пры гэтым ствараецца ўражанне, што пісьменнік быццам быў незадаволены ўласнымі поспехамі і ўсё больш настойліва, упарта працавў над удасканаленнем свайго мастэрства.

У другой палавіне пяцідзесятых годоў Іван Паўлавіч задумаў цыкл раманаў пад агульнай назвай “Палеская хроніка”. Падобна да таго, як Колас у трылогіі “На ростанях” адлюставаў жыццё дакастрычніцкай вёскі, Мележ паставіў перад сабой мэту – паказаць вёску і яе людзей на новых гістарычных шляхах, у бурны перыяд вялікіх сацыяльных і палітычных зрухаў. З задуманага цыкла першымі былі напісаны і апублікаваны два раманы: “Людзі на балоце” (1961) і “Подых навальніцы” (1966).

Чытачы і крытыка радасна і адзінадушна віталі з’яўленне гэтых раманў у друку. Усе ў адзін голас называлі іх выдатнай падзеяй у тагачаснай літаратуры, запаветнымі творвмі пісьменніка. Раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”, маючы кожны паасобку самастойнае мастацкае значэнне, цесна звязаны паміж сабой сюжэтна і тэматычна, аджзінствам месца. У іх дзейнічаюць адны героі.

У “Палескай хроніцы” адлюстравана жыццё сялянства другой палавіны дваццатых гадоў. Вёска Курані знаходзіцца быццам на выспе. Яна адгароджана ад усяго свету балотамі. Адсюль можна выбрацц толькі зімой ці летам. Вясной і восенню балоты робяцца непраходнымі, і тады нават пісьмы і газеты куранёўцам месяцамі ляжаць у сельсавеце, пакуль пры зручным выпадку іх перададуць адрасатам.

Але чым больш падкрэслівае аўтар адасобленасцьКуранёў ад астатняга свету, тым знітаваней здаецца нам жыццё жыхароў гэтай глухой вёскі з жыццём усяго народа.Людзі ў Куранях жывуць вялікімі надзеямі на шчасце, змагаюцца за яго кожны па-свойму, любяць і ненавідзяць, працуюць і адпачываюць, радуюцца рэдкаму асабістаму шчасцю і пакутуюць вялікімі чалавечымі пакутамі.

“Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” Мележа нагадваюць мнагаводную раку з безліччу вялікіх і малых прытокаў, па-свойму прыгожых і своеасаблівых. Кожны герой раманаў – гэта цікавы і нпаўторны свет. Апавяданне пра аднаго з іх або пра ўзаемаадносіны яго з іншымі мае пэўную цікавасць. Усіх жа герояў разам яднае тая агульнасць, якая вынікае з іх адносін да тых перамен і зрухаў, што былі выкліканы перамогай рэвалюцыі. Такім чынам, адлюстраванне гістарычнага лёсу сялянства ва ўмовах сацыялістычнага будаўніцтва, паказ вялікіх перамен і сацыяльных перўтварэнняў у жыцці вёскі з’яўляецца тэмай твора. Тэма аб’ядноўвае і цэментуе ўсе сюжэтныя лініі, стварае тое маналітнае адзінства, якое вызначае адну з характэрных адзнак высокай мастацкай “Палескай хронікі”

Вельмі важна, пра што піша пісьменнік. Падзеі гістарычнага значэння заслугоўваюць таго, каб з’явіцца асновай выдатнага мастацкага твора.

У “Палескай хроніцы” Івана Мележа адлюстраваны адзін з важнейшых перыядаў жыцця нашага народа. Толькі што перамагла Кастрычніцкая рэвалюцыя. Людзі працы былі вызвалены з-пад уціску і эксплуатацыі паноў і буржуазіі, але ў вёсцы захаваліся ранейшыя формы ўласнасці, засталіся бедныя і багатыя, няывырашанымі засталіся многія супярэчнасці.  У такіх умовах пачалі складвацца новыя сацыяльныя ўзаемаадносіны ў краіне.

Перамога пачаткаў новага жыцця ўжо ў канцы дваццатых гадоў прывяла да сацыялістычнай рэканструкцыі вёскі, што абумовіла ўзнікненне адносін паміж асобай і грамадствам. Сацыялістычны лад адкрываў шырокія магчымасці для эканамічнай і духоўнай дзейнасці як грамадства ў цэлым, так і кожнага чалавека ў паасобку.

Гэты працэс адбываўся ў вострай і напружанай класавай барацьбе. Часам дапускаліся памылкі і пралікі, сутнасць якіх заключаецца ў тым, што не заўсёды ўлічваліся, а ў асобных выпадках некаторымі работнікамі нізавога апарату і проста ігнараваліся інтарэсы і запатрабаванні асобы.

“Палеская хроніка” прасякнута глыбокім пачуццём сацыялістычнага гуманізму, жывой увагай да асобы працаўніка, будаўніка сацыялістычнага грамадства. Такім чынам, ідэя твора заключаецца ў сцвярджэнні ленінскіх адносін да чалавека, гэта значыць, неабходнасці праяўлення ўвагі да яго штодзённых клопатаў і патрэб, да яго грамадзянскіх правоў.

Ідэю свайго твора пісьменнік заўсёды раскрывае праз мастацкія вобразы, у якіх тыпізуюцца найбольш істотныя і характэрныя рысы пэўных пластоў грамадства на тым ці іншым гістарычным этапе. Праз узаемаадносіны герояў ён паказвае грамадскія ўзаемаадносіны і супярэчнасці.

У раманах “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” аўтар стварыў яркія і самабытныя характары-тыпы, паказаў нам рэчаіснасць дваццатых гадоў так, як ніхто з беларускіх пісьменнікаў не паказваў раней, раскрыў не прыкмечаныя іншымі мастакамі слова асаблівасці жыцця, грані чалавечага характару, духоўна абагаціў нас.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура:

Беларуская савецкая літаратура

Н. С. Перкін,

Ю. С. Пшыркоў

Выданне трэцяе

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

“Біяграфія Івана Мележа”

 

 

 

  1. Назавіце гады жыцця пісьменніка. Якія гістарычныя падзеі ўплывалі на фарміраванне яго ідэалаў?
  2. Раскажыце пра сям’ю Івана Паўлавіча. Які ўплыў зрабілі бацькі і аднавяскоўцы на выхаванне вызначальных рыс яго асобы?
  3. Дзе вучыўся Іван Мележ? Як ён сам вызначае ролю настаўнікаў і школы ў сваім жыцці?
  4. Як Іван Мележ стаў студэнтам Маскоўскага інстытута гісторыі, літаратуры, філасофіі і чаму яго не закончыў?
  5. Які ўдзел у Вялікай Айчыннай прымаў аўтар “Палескай хронікі”?
  6. Як мележ апынуўся ў Бугуруслане і якія важнейшыя падзеі ў яго жыцці адбыліся ў гэтым горадзе?
  7. Сходня і яе роля ў жыцці пісьменніка.
  8. Чаму Мележ не напісаў навуковую працу?
  9. Якія найбольш значныя творы напісаў пісьменнік? Якія з іх і чаму ён адносіць да сваіх творчых удач?

   10. Як уганараваны літаратурныя здабыткі І. П. Мележа і яго  

         памяць?

 

 

 


Информация о работе Іван Мележ