Функцыі метафары ў загалоўках публіцыстычных тэкстаў (на прыкладзе матэрыялаў газет “Раніца” і “Звязда”)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2012 в 09:11, курсовая работа

Краткое описание

Я стаўлю перад сабой наступныя мэты:
1). Вызначыць, што такое метафарызацыя, а таксама акрэсліць яе месца ў розных стылях мовы.
2). Даведацца, якія віды метафар існуюць і як яны выкарыстоўваюцца ў газетных загалоўках.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………..………..3-4
I. Метафара як стылістычны сродак…..…………………..………………………...…...5
1.1. Паняцце аб метафарызацыі………………….…………………………….….5-9
1.2. Віды метафар……………………………………………………………………..9
II. Выкарыстанне метафары ў загалоўках газеты “Раніца”……….……………….….13
1.4. Загаловак як выражэнне асноўнай думкі матэрыяла ……………………………..13
1.5. Асаблівасці ўжывання метафары ў газетным загалоўку…………………...…13-14
1.6. Метафара ў загалоўках газеты “Раніца” …………………………………….....15-18
III. Параўнальны аналіз ужывання метафар ў
загалоўках газет “Раніца” і “Звязда”………………………………………..….19-20
Заключэнне…………………………………………………………………………...21-22
Спіс літаратуры………………………………………………………………………23-24

Вложенные файлы: 1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 78.02 Кб (Скачать файл)

Такая ж двухбаковасць метафарызацыі назіраецца і ў наступным загалоўку: “Расліна-звер! Не падыходзь, укусіць”. Звернемся да Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Слова “звер” мае  згодна з ім 2 значэнні:

1). Звер – гэта дзікая, звычайна драпежная жывёла.

2). Звер – вельмі злы,  жорсткі чалавек. [8, с. 439, т. 2]

То бок звычайна ў пераносным сэнсе “зверам” называюць чалавека за яго нечалавечнасць. І гэта першы  перанос сэнсу “якасць жывёлы – якасць чалавека”. Але аўтар  матэрыялу падкапаўся глыбей і перанёс  “звера” на расліну, якая можа прынесці шкоду чалавеку. Гэткая “ступенчатая”  метафарызацыя.

Што датычыцца агульнамоўных метафар, яны сустракаюцца ў палове газетных загалоўкаў. Прыводжу прыклады некаторых з іх:

“Галоўная сцэна не змаўкала”;

“Лялечны” горад спіць пасля 19.00” (пра горад Цешын);

“Штучная дзяўчына – згустак хлапечых фантазій, або як ажывіць мару?”

 “Абсалютныя здольнасці ці Характар, які паблісквае золатам”;

“Дзе на летніх канікулах тоіцца небяспека”;

“Оксфарду і Кембрыджу прыйдзецца пацясніцца”.

Такія метафары таксама называюцца паэтычнымі. У параўнанні з аўтарскімі яны, канешне, менш арыгінальныя і занатаваны слоўнікамі. Напрыклад, возьмем загаловак “За што можна “вылецець” са школы”. Звернемся да Тлумачальнага слоўніка беларскай мовы. У ім слова “вылецець” мае  наступныя значэнні:

1). Узняўшыся адкуль-небудзь,  паляцець.

2). З сілай вырвацца, выйсці на паверхню, прастор.

3). перан. Імкліва выехаць,  выбегчы адкуль-небудзь.

4).  перан. Выбыць адкуль-небудзь  не па-свайму жаданню. [8, с. 549, т. 1]

 Метафара ў загалоўку выкарыстана ў 4-ым значэнні (пераносным).

Возьмем яшчэ адзін агульнамоўны загаловак - “Як прачнуцца шчаслівай пасля шалёнага шопінгу”. У тлумачальным слоўніку цэлых 8 значэнняў прыметніка “шалёны”. Палова з іх – пераносныя:

Шалёны, перан. – вельмі інтэнсіўны, хуткі, моцны па сіле праяўлення.

Шалёны, перан. – поўны  небяспекі, нечаканасцей, рызыкі.

Шалёны, перан. – выпадковы, нечаканы, бязладны (пра кулю, снарад).

Шалёны. перан. – празмерна  вялікі, завышаны (пра заработак, цану). [8, с. 344, т. 1]

Метафара ў загалоўку  выкарыстана ў першым значэнні.

Параўнальна няшмат ў загалоўках газеты “Раніца” сустракаецца сцёртых  метафар (“Хочаш быць пераможцай – уключы логіку”). Невялікая іх колькасць тлумачыцца тым, што яны не робяць загалоўкі вобразнымі, інтрыгуючымі, але часам без іх немагчыма – так моцна яны ўкараніліся ў мове. 

Сустрэліся мне ў газеце і не вельмі ўдалыя загалоўкі. Аўтар  наступнага - “Удачарыць” ці “усынавіць”  любімца. Дабрачыннае мерапрыемства  ў дапамогу жывёлам” – немэтазгодна выкарыстаў дзясловы. Вобразнасць, якую аўтар хацеў імі перадаць, не ўспрымаецца, бо літаральна адказ на тое, каго можна “удачарыць” ці “усынавіць” крыецца ў каранях гэтых слоў.

 Яшчэ адзін прыклад няўдалага выкарыстання метафары ў загалоўку - “Сабакі   на службе Айчыны”. Зразумела, што аўтар хацеў перанесці якасці чалавека (ваеннага) на жывёлу. І ўсё б добра, каб не двухсэнсавасць, якая назіраецца ў загалоўку. Калі чытаеш “на слубе Айчыне” – адразу ўяўляеш чалавека, і падсвядома будуецца асацыяцыя “чалавек (як) сабака”.

 

 

 

  1. Параўнальны аналіз ужывання метафар у загалоўках газет “Раніца” і “Звязда”

Для параўнання з газетай “Раніца” я выбрала грамадска-палітычнае выданне “Звязда”. На першы погляд, газеты вельмі розныя як па тэматыцы, так і па скіраванасці на аўдыторыю: “Раніца” выданне падлеткавае, “Звязда” – больш сур’ёзнае, для адносна дарослага чытача. Адпаведнай будзе і стылістыка загалоўкаў.

Для пачатку возьмем адзін з лістападаўскіх нумароў газеты – № 208 - і падлічым колькасць метафарызаваных загалоўках. Атрымліваецца 2 з 20. Сярэдняя колькасць у іншых нумарах такая ж.

 

 

 

Як бачыце, у газеце “Раніца” метафарызаваных загалоўкаў напалову больш, чым у “Звяздзе”. (У “Раніцы” – 20%, у “Звяздзе” – 10%).

Што датычыцца відавога аспекту, шмат знайшлося метафар аўтарскіх. Напрыклад,

1). “Аліўкі з сапсаванай рэпутацыяй”. (Пра пэўную марку алівак, якія не раіцца купляць беларусам).

2). “На нервах іграе неўроз”. У дадзеным выпадку аўтар паспяхова сумясціў 2 стылістычныя сродкі ў адным загалоўку – метафару і фразеалагізм. “Іграць на нервах” – надакучваць. Звычайна гэты выраз мае дачыненне да чалавека. Тут аўтар пераносіць чалавечую здольнасць надакучваць на хваробу – неўроз.

3). “Траян” вымагае грошы”. (“Траян” – вірусная праграма).

4). “Жывое кіно ў вулеі “3D”. (Жывое кіно – так вобразна аўтар называе кіно ў 3D-фармаце).

5). “Рукапісы не гараць. Гараць па іх сэрцы”.

6). “І ў лістапада ёсць вочы”. (Перанос мае месца, бо кінафестываль у гэтым годзе праходзіў пад дэвізам “З шырока расплюшчанымі вачыма”).

7). “Агуркі з краіны сланоў”. (Пра сорт індыйскіх агуркоў, якія вырошчваюць у нас). Загаловак неадназначны – і тым цікавы. Першае яго значэнне звычайнае – “агуркі з Індыі – краіны сланоў”. У другім жа значэнні прысутнічае перанос “агурок, нібы слон (па памерах)”.

Сустрэліся і агульнамоўныя  метафары ў загалоўках:

1). “Запрашае “мясны” кірмаш”;

2). “Яйкі і фасоля здольныя абараніць ад акісляльнага стрэсу”;

3). “Асноўныя валюты зноў “паплылі” ўгору”;

4). “Заложнікі часу”;

5). “Справа майстра баіцца, калі ў таго добры інструмент.

Як бачыце, аўтарскіх метафар  мне сустрэлася больш, чым агульнамоўных.

Што датычыцца сцёртых  метафар, іх зусім няшмат (“Сетка паштовай сувязі актыўна развіваецца”).

 

 

Заключэнне

 

У сваёй навуковай працы я паспрабавала вырашыць асноўныя задачы, якія ставіла перад сабой: прааналізавала, якое месца займае метафара ў загаловачным комплексе газеты “Раніца” і параўнала метафарызацыю загалоўкаў у газеце “Звязда” і “Раніца.

 Галоўнае моманты, на якіх я спынілася, можна выразіць некалькімі тэзісамі:

1). Метафара – гэта  ужыванне слова ці выраза ў пераносным значэнні на аснове якога-небудзь падабенства, параўнання адной з’явы ці прадмета з другой з’явай ці прадметам.

2). Метафары бываюць агульнамоўныя,  аўтарскія і сцёртыя. Найбольш  характэрныя для гутарковага  стылю – сцёртыя, для мастацкага  і публіцыстычнага – аўтарскія  і агульнамоўныя. 

3). Ужытая ў загалоўку  метафара мае свае асаблівасці.  Яна павінна быць:

  • семантычна празрыстай, яснай;
  • не адцягваць увагу чытача ад фактаў сваёй падкрэсленай арыгінальнасцю.

4). Прааналізаваўшы загалоўкі  ў газеце “Раніца”, я зрабіла  выснову, што метафара ўжываецца  ў пятай частцы (20%) іх агульнай  колькасці.

5). Што датычыцца загалоўкаў газеты “Звязда”, метафарызаваныя загалоўкі сустракаюцца ў ёй радзей. Аўтарскіх загалоўкаў, у параўнанні з “Раніцай”, у “Звяздзе” больш.

Каб дасканала разабрацца ў семантычнай структуры метафарызаваных  выразаў, я звярталася да Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Звычайна там можна знайсці словы з агульнамоўных і сцёртых метафар, аўтарскія ж слоўнікам не занатаваны.

Нельга гаварыць, што хтосьці  з журналістаў менш таленавіты толькі таму, што не карыстаецца вобразнымі сродкамі. Тут шмат чаго залежыць ад майстэрства аўтара карыстацца тропамі. Працэнтныя суадносіны, прыведзеныя мною, падлікі, не складаюць асноўнай праблемы стылістыкі – гэта робіцца для агульнага нагляднага ўяўлення. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

 

1). Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – Мн., 2002.

2). Гарбуноў, А. П.. У пошуках патрэбнага слова: Публіцыст за рабочым сталом / А. П. Гарбуноў. -  Іркуцк, 1993.

3). Грыгор’ева, Л. М. Сучасная беларуская мова / Л. М. Грыгор’ева. – Мн., 2007.

4). Карповіч, М.  Рытарычны ідэал у журналістыцы / М. Карповіч. – Мн., 2004.

5). Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы: Дапаможнік для настаўніка /  А. А. Каўрус. – Мн., 1987.

6). Лазарава, Э. А. Заголовок в газете / Э. А. Лазарава. – Екацерынбург, 2004.

7). Міхневіч, А. Я. Энцыклапедыя “Беларуская мова” / А. Я. Міхневіч. – Мн., 1994.

8). Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. – Мн., 1978.

9). Ушаков, Д. Н. Большой  толковый словарь современного  русского языка / Д. Н. Ушаков. – М., 1935.

10). Цікоцкі, А. М. Стылістыка газетных жанраў / А. М. Цікоцкі. – Мн., 2002.

11). Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы /  М. Я. Цікоцкі. – Мн., 1995.

12). Энцыклапецыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мн., 1986.

13). Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы / А. К. Юрэвіч. – Мн., 1983.

 

Газета “Раніца”, № 11 – 14 (2011), № 18 (2011), № 22 (2011), № 24 – 31 (2011), № 33 – 37 (2011).

Газета“Звязда”, № 200 (2011), № 202 (2011), № 205 – 209 (2011), № 212 (2011), № 214 (2011).

 


Информация о работе Функцыі метафары ў загалоўках публіцыстычных тэкстаў (на прыкладзе матэрыялаў газет “Раніца” і “Звязда”)