Сельскагаспадарчыя заняткі беларусаў – земляробства і жывёлагадоўля – і звязаная з імі абраднасць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Июня 2013 в 16:13, реферат

Краткое описание

Земляробства ў Беларусі вядома з часоў неаліту (3 тыс. гадоў да н.э.), аб чым сведчаць знаходкі архаічных каменных і рогавых матыг, крэмневых сярпоў, каменных зерняцерак. Да гэтага часу адносіцца і першае старажытнае рала, выяўленае ў тарфяніках каля вескі Капланавічы Клецкага раена. Яно фіксуе важны этап эвалюцыі – пераход ад матыжнага земляробства да ворыўнага і сведчыць аб выкарыстанні цяглавых жывел – быкоў і коней.
Асноўныя пасяўныя плошчы займалі збожжавыя культуры – пшаніца, жыта, авес, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах вырошчвалі капусту, моркву, рэпу, буракі, агуркі, цыбулю, часнок, мак, кмін; важнае значэнне мелі і старажытныя тэхнічныя культуры – лен і каноплі.

Вложенные файлы: 1 файл

Реферат по этнокультуралогии.docx

— 26.20 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНІВЕРСІТЭТ

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат па этнакультуралогіі

 на тэму:

 

 

 

 

“сельскагаспадарчыя заняткі беларусаў  – 

земляробства і жывёлагадоўля  – 

і звязаная з імі абраднасць”

 

 

 

 

 

 

Выканала

студэнтка 5 курса

спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

завочнай  формы навучання

Леановіч  Вольга Віктараўна

 

 

 

 

 

 

Мінск, 2013

Земляробства

 

Земляробства ў  Беларусі вядома з часоў неаліту (3 тыс. гадоў да н.э.), аб чым сведчаць знаходкі архаічных каменных і рогавых  матыг, крэмневых сярпоў, каменных зерняцерак. Да гэтага часу адносіцца і першае старажытнае рала, выяўленае ў  тарфяніках каля вескі Капланавічы  Клецкага раена. Яно фіксуе важны  этап эвалюцыі – пераход ад матыжнага  земляробства да ворыўнага і сведчыць аб выкарыстанні цяглавых жывел –  быкоў і коней.

Асноўныя  пасяўныя плошчы займалі збожжавыя  культуры – пшаніца, жыта, авес, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах вырошчвалі капусту, моркву, рэпу, буракі, агуркі, цыбулю, часнок, мак, кмін; важнае значэнне мелі і старажытныя тэхнічныя  культуры – лен і каноплі.

Пшаніца – старажытнейшая культура, шырока распаўсюджаная на ўсіх кантынентах. У  старажытнасці (да ХІ ст.) пшаніца займала  першае месца сярод збожжавых  культур, уступіўшы яго пасля  азімаму жыту.

Жыта  да VІІІ – ІХ стст. наогул у нас  не высявалася. Стаўшы асноўная збожжавай  культурай, яно на працягу ХІІ  – ХІХ стст. займала каля палавіны ўсіх пасяўных плошчаў. З жытняй мукі гатавалі каларыйны багаты вітамінамі хлеб, бліны, саладуху і разнастайныя мучныя стравы.

Авес  на працягу шэрага стагоддзяў устойліва  займаў другое месца (услед за жытам), складаючы ў ХІХ ст. каля 25 – 29 % усіх пасяўных плошчаў. Як і жыта, ен быў калісьці пустазеллем, аднак  людзі рана ацанілі яго кармавыя якасці.

Ячмень, як і пшаніца, адносіцца да самых  старажытных культурных раслін. Ен шырока выкарыстоўваўся не толькі для  прыгатавання розных страў (кашы, хлебныя  вырабы, пітво), але і на корм птушцы і свойскай жевеле (што “ня грэбавала” ячнай саломай і мякінай).

Проса (радзімай з’яўляецца Кітай) непатрабавальна  да клімату і легка пераносіць засуху, таму яго часта высявалі на лясных лядах, кідаючы насенне  ў попел. Даволі распаўсюджанай да нядаўняга  часу ў нас была і такая культура, як грэчка, багатая бялкамі і вітамінамі, добры меданос, што даваў магчымасць атрымаць пчалярам шчодрую ўзятку душыстага  меду.

З ХVІІІ  ст. у Беларусі пачала распаўсюджвацца  культура бульбы. На працягу цэлага стагоддзя яна вельмі марудна  ўваходзіла ў сельскагаспадарчую практыку. Аднак ужо ў канцы ХІХ ст. бульба заняла трывалыя пазіцыі ў  сельскай гаспадарцы, стаўшы “другім  хлебам” для беларускага селяніна.

Амаль у  той жа час (ХVІІІ – ХІХ стст.) распаўсюдзіліся і такія паўдневаамерыканскія культуры, як фасоля, сланечнік, кукуруза. Апошняя доўгі час вырошчвалася як агародная культура і толькі ў  апошнія дзесяцігоддзі стала  адыгрываць прыкметную ролю ў палявых  севазваротах.

Беларусам здаўна былі вядомы і фруктовыя дрэвы  – яблыні, грушы, слівы, а таксама  пладова-ягадныя – парэчкі, маліна, ажына, агрэст, шыпшына і інш. Звычайна іх разводзілі каля дому, на краю сядзібы. Дагледжаныя сады ў дзесяткі і  сотні пладовых дрэў былі часцей за ўсе ў шляхецкіх маентках, фальварках, засценках.

Ураджайнасць  тых ці іншых культур залежала не толькі ад глебава-кліматычных умоў, але і ад аграрных ведаў, способаў апрацоўкі зямлі, догляду пасеваў, сістэмы земляробства. У Беларусі была шырока вядомы некалькі асноўных сістэм земляробства: падсечна-агнявая (падсечная, лядная), абложная (лясная аблога, ялавіна), трохполле, шматполле. Кожная з іх у сваю чаргу, мела прыватныя  варыянты і мясцовыя асаблівасці, што  было звязана з размеркааннем  пасяўных плошчаў, паслядоўным чаргаваннем  пасеваў розных культур, тэхналогій апрацоўкі глебы, цыкламі эксплуатацыі зямлі, угнойваннем палеў.

Земляробчая тэхніка беларусаў, увасобіўшы ў  сабе шматвяковы вытворчы вопыт і  характарызуючыся значнай разнастайнасцю, была максімальна прыстасавана да асаблівасцей мясцовых грунтоў і гістарычна вызначаных умоў гаспадарання. Большасць вядомых  земляробчых прылад было вынайдзена яшчэ ў старажытнасці; на працягу  сярэднявечча яны не зазналі істотных змен захаваўшы сваю традыцыйную  аснову да ХХ ст. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях вылучаюцца сохі: палеская (або літоўская), віцебская (руская, перакладка) і падняпроўская (магілеўскай, беларуская), якія, у сваю чаргу, мелі ці мноства прыватных ці пераходных тыпалагічных варыянтаў.

У паўднева-заходняй частцы Беларусі была распаўсюджана  палеская саха, якая складалася з корпуса (рагач), адзін канец якога служыў дышлам, другі (з развілкай) – утвараў  ручкі, і рабочай часткі (расоха, плаха. Адметнай рысай палескай сахі была яе асіметрычнасць – розная форма і пастаноўка сашнікоў і адвальных дошак (паліцы). У рабочым стане левы перавідны сашнік падразаў пласт зямлі збоку, а правы – звычайны ральнік – падымаў яго знізу, адвальваючы пры дапамозе паліц на правы бок. Такая канструкцыя сахі давала магчымасць акуратна пераварочваць ворыўны пласт і роўна араць па ўсім полі.

У Панямонні  часта ўжывалася саха больш легкая за палескую, з дзвюма паліцамі і  аднолькавымі сашнікамі. Замест дышла  яна мела кароткі градыль, да якога  прыстасоўваліся аглоблі для  аднаконнай ці аднаваловай запрэжкі.

У Падзвінні  ў сельскагаспадарчай практыцы шырока ўжывалася саха віцебскага тыпу з  перакладной паліцай для аднаконнай запрэжкі.

На тэрыторыі  Падняпроўя выкарыстоўвалася саха з  больш доўгай нерухома замацаванай  паліцай. Такая канструкцыя рабочай  часткі давала магчымасць больш грунтоўнай апрацоўкі поля.

Традыцыйныя прылады рыхлення – бароны вызначаліся  простай канструкцыяй і значным  падабенствам у многіх народаў.

З падсечнай  сістэмай земляробства было звязана  ўжыванне найбольш архаічнай бараны – вершаліны, або астрогі. Вершаліна  ўяўляла сабой ствол елкі (часцей за ўсе верхавіну), сукі якой адсякаліся на адлегласці 40-60 см ад ствала, утвараючы  завостраныя зубы. За больш тонкі  канец мацавалі пастронкі, у якія запрагалі каня ці вала.

Больш сучасная барана-сукаватка, ці смык, рабілася з  некалькіх расколатых яловых ствалоў, на якіх такім жа чынам, як і ў  вершаліне, абсякалі сукі.

Аднак найбольш распаўсюджанай у ХІХ ст. была так  званая плеценая, або вязаная, барана, якую рабілі з дубовых прутоў з  заціснутымі паміж імі (з дапамогай  плеценых вітак-кольцаў) дубовымі зубамі. Яна выкарыстоўвалася на стараворыўных  землях і шырока бытавала амаль паўсюдна ў Беларусі.

Брусковыя, або рамныя, бароны з’яўляюцца больш  позняй канструкцыяй, яны вядомы паўсюдна ў Беларусі, аднак найбольш шырока выкарыстоўваліся ў Падзвінні, дзе  ў працэсе эвалюцыі земляробчых  прылад замянілі смык.

Асноўныя  традыцыйныя прылады ўборкі ўраджаю  – сярпы, косы, вілы, граблі, цапы, нягледзячы на агульнаеўрапейскія рысы, мелі мноства  лакальна-варыятыўных асаблівасцей. Просты серп крыху адрозніваўся вуглом загібу, звостраным лязом, якое ў шэрагу выпадкаў мела зубчастую насечку. Зжаты  сярпом хлеб сушылі ў снапах, расстаўляючы іх на полі ў бабкі, або ў азяродах. На ўсходзе Беларусі для гэтай  мэты служылі асеці і еўні. Высушаны хлеб захоўвалі неабмалочаным у  стажках-адонках (Усходняе Палессе) ці малацілі адразу на таку пры гумнах. Абмалочанае і правеянае збожжа сартавалі, засыпалі ў засекі (аруды) свірнаў і клецей. Караняплоды  і бульбу ссыпалі ў скляпы, варыўні, частку захоўвалі ў ямах і капцах.

Абрады зямельныя узніклі ў першабытным грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасаванасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя – звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя – гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія – звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія – са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім своеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.

Многія элементы ў земляробчых  абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся  ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

 

Жывелагадоўля

Жывелагадоўля – галіна сельскай гаспадаркі па развядзенню свойскай жывёлы; адзін з найважнейшых традыцыйных заняткаў беларусаў. Уключае гадоўлю буйной рагатай жывёлы, свіна-, авечка-, труса-, звера-, коне-, птушка-гадоўлю, рыбаводства. Жывелагадоўля забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання (малако, мяса, масла, яйкі і інш.), лёгкую прамысловасць сыравінай (воўна, скура і інш.), служыць цяглавай сілай (коні, валы), дае асноўныя арганічныя ўгнаенні (гной); з адходаў жывёлагадоўлі атрымліваюць некаторыя кармы (касцяная мука, абястлушчанае малако), лекавыя прэпараты (сывараткі, гармоны) і інш.

Узнікла ў глыбокай старажытнасці, калі чалавек пачаў прыручаць дзікіх жывёл, выкарыстоўваць іх для гаспадарчых патрэб. Арганічна спалучалася з земляробствам. На Беларусі здаўна разводзяць буйную рагатую жывёлу, свіней, коней, авечак, хатнюю птушку. Асноўнае месца займае буйная рагатая жывёла. 3 сярэднявечча мясцовая парода, так званая  літоўская, ці літоўска-беларуская (яе продак еўрапейскі тур), была прыстасавана да суровых умоў утрымання і непераборлівая ў кармах, пры добрым доглядзе хутка прыбаўляла ў вазе і давала тлустае малако. На 3ахадзе Беларусі яна была некалькі буйнейшай («зубровая парода»), часта выкарыстоўвалася і ў якасці рабочай жывёлы. Асабліва многа буйной рагатай жывёлы разводзілі на Поўдні, дзе ў 2-й палове XIXст.    кожны   сялянскі   двор    (10—20 членаў сям'і) меў у сярэднім 6—10 галоў   (без   уліку   маладняка).   Конегадоўля   была   больш   развіта   на   паўночным усходзе,   дзе  здаўна  конь  быў  асноўнай   цяглавай   сілай.   У   паўднева-заходняй і   цэнтральнай   частках   Беларусі   асноўнай цяглавай сілай былі  валы;  коней  выкарыстоўвалі   толькі   пры   баранаванні палеткаў і часткова пры транспартных перавозках.  У  XVIII ст.  сярэдняя  норма рабочай    жывёлы    на    сялянскі    двор складала   1,6—1,7   запрэжкі    (запрэжка — 2 валы ці 1 конь). Дробную свойскую жывёлу (свіней, авечак) разводзілі   ў   сялянскай   гаспадарцы   па   ўсёй Беларусі.   Гадавалі   пераважна   свіней мясцовай   пароды.   Найбольшая   колькасць    авечак    была    ў    Гродзенскай губ.   Звычайна   тут   пакідалі   на   зіму 4—6   авечак.   Разводзілі   ў   асноўным грубашэрсных, з канца XVIII ст. і танкарунных. Авечкі давалі сыравіну для сялянскіх   промыслаў   (воўна   для   світ, сярмяг, андаракоў, аўчына для кажухоў і шапак)  і былі важнай крыніцай харчавання. Авечкагадоўля была базай для развіцця суконна-шарсцяной прамысловасці. Развядзенне коз не адыгрывала  прыкметнай   ролі   ў   гаспадарцы.

Структура жывелагадоўлі і яе экстэнсіўны характар мала мяняліся на працягу ўсяго сярэднявечча. Прыкметныя змены адбыліся толькі пасля адмены прыгоннага права (1861). Побач з ростам прадукцыйнай жывёлы павялічылася і колькасць коней, якія ўсё часцей замянялі валоў. Аднак асноўнае месца ў структуры жывелагадоўлі па-ранейшаму займалі буйная рагатая жывёла і свінні. Буйной рагатай жывёлы на Беларусі ў разліку на душу насельніцтва было ў 1,5 раза болей, чым у сярэдняй паласе Расіі. 3 развіццём капіталізму жывелагадоўлі ў памешчыцкіх гаспадарках набыла таварны характар: паляпшаліся пародныя якасці жывёлы, кармавая база, усё больш прадукцыі прадавалася на мясцовых і расійскіх рынках, пастаўлялася на экспарт. У сялянскіх гаспадарках жывелагадоўля была паўнатуральнай: у 1912 29,1 % сялянскіх двароў не мелі коней, 15 % — кароў.

У наш час жывелагадоўля набыла малочна-мясны кірунак і стала прамыслова-аграрнай галіной вытворчасці. Сучасныя напрамкі ў яе развіцці звязаны з удасканаленнем форм уласнасці і сельскагаспадарчага разліку, развіццём арэнднага падраду, умацаваннем кармавой базы, селекцыяй і па-вышэннем пароднасці статку. У жывелагадоўлі прыкметна скарацілася колькасць коней і авечак. У асабістых гаспадарках сельскіх жыхароў пэўную ролю адыгрывае вырошчванне свіней, буйной рагатай жывёлы, а таксама птушкагадоўля.

 

 

Літаратура

  1. Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 1. Мн., 1997.
  2. Гринблат М. Белорусы. Мн., 1984.
  3. Коробушкина Т. Н. Земледелие на территории Белоруссии в X – XIII вв. Мн.,1979.
  4. Молчанова Л. А. Материальная культура белорусов. Мн., 1968.
  5. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1-2. Мн., 1994-1995.
  6. Піліпена М. Ф. Этнаграфія Беларусі. Мн., 1984.
  7. Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына. Мн., 1997.
  8. Энцыклапедыя “Этнаграфія Беларусі”. Мн., 1989.

 




Информация о работе Сельскагаспадарчыя заняткі беларусаў – земляробства і жывёлагадоўля – і звязаная з імі абраднасць