Мова-грамадзянская з.ява

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Февраля 2013 в 16:14, реферат

Краткое описание

Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. З мовай у значнай ступені звязана інтэлектуальнае развіццё асобы. Чалавечая мова ператварае біялагічную істоту чалавека ў сацыяльную.Нацыянальная мова складваецца ў перыяд ператварэння народнасці ў нацыю, паколькі нацыя характарызуецца найперш агульнасцю мовы. Нацыянальная мова кансалідуе людзей у нацыю, з’яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі. Акрамя стасункаў унутры нацыі, існуе патрэба і ў мове міжнацыянальных зносін і замежных мовах, паколькі мовы народаў свету з’яўляюцца скарбніцай ведаў і вопыту чалавецтва.

Вложенные файлы: 1 файл

мова-грамадзянская зява.docx

— 31.79 Кб (Скачать файл)

Мова – грамадская з’ява.

Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. З мовай у значнай ступені звязана інтэлектуальнае развіццё асобы. Чалавечая мова ператварае біялагічную істоту чалавека ў сацыяльную.Нацыянальная мова складваецца ў перыяд ператварэння народнасці ў нацыю, паколькі нацыя характарызуецца найперш агульнасцю мовы. Нацыянальная мова кансалідуе людзей у нацыю, з’яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі. Акрамя стасункаў унутры нацыі, існуе патрэба і ў мове міжнацыянальных зносін і замежных мовах, паколькі мовы народаў свету з’яўляюцца скарбніцай ведаў і вопыту чалавецтва.

Генеалагічная класіфікацыя моў свету

• усходнеславянская (беларуская, руская і ўкраінская мовы).

• заходнеславянская (польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая, “мёртвая” палабская мовы);

• паўднёваславянская (балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая, “мёртвая” стараславянская мовы).

1. У чым выяўляецца сацыяльная  прырода мовы?

Галоўнай дыфэрэнцыяльнай  прыкметай чалавека сярод іншых  відаў жывых істот – валоданне  членапаздельнай мовай. Без паняцця  мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця  чалавек так ці інакш звязана  з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы.

Мова – ўнікальнейшая  з’ява. Яна адначасова з’ява ідэяльная  і матэрыальная, індывідуальная і  сацыяльная, самая старажытная і  самая свежая; яна адначасова і  адрознівае чалавека ад усяго свету  жывых істот, і аб’ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.

З дапамогай мовы чалавек  мае доступ да ўсіх незапашаных чалавецтвам  ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Люді здавальняюць свае патрэбы, словамі  прымушаючы іншых рабіць што-небудзь  за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў  аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя  пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай  форме).

У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя  разглядалі мову як біялягічную з’яву (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.), другія –  як псіхічную. Але зафіксаваны выпадкі, калі навароджаныя траплялі ў асяроддзе  звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з’яўляецца патрэба ў ей. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных  часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна  розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін  з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасяглі, бо чалавек павінен навучыцца  мове ад іншых людзей, сама па сабе не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў  бацькоў, пачынае размаўляць на той  мове, якую чуе з першых дзен жыцця.

2. Якія існуюць тэорыі  паходжання мовы? У чым іх сутнасць?

Пытанне аб паходжання мовы з’яўляецца адным з самых складаных  і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства існуе ўсяго каля 5000 гадоў, а дзесяткі тысяч гадоў мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма.

У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падходы:

1) мова з’явілася натуральным  шляхам;

2) мова створана штучна  нейкай актыўнай стваральнай  сілай.

На ранніх этапах цывілізацыі  ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх  разнавіднясцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай – і пабудована на міфолага-рэлігійных уяўленнях з  гэтай гіпотэзай, у аснове свету  ляжыць духоўны пачатак, які ўдзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў  хаатычным стане, уладкоўвае яе формы  і стварае свет і чалавецтва. Такім  чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў  людзям дзольнасць да мовы, якую яны  выкарысталі для наймення рэчаў.

У канцы ХХ ст. лагасічная гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне  ў сувязі з адкрыццем структурнага ізамарфізму слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, аб’ектаў мікра- і макрасвету.

З часоў Старажытнай Грэцыі бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХVІІІ  – ХVХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў і г.д. Напрыклад: кі-гік – кігікаць, туп-туп-туп – тупаць, га-га-га –  гагатаць і інш. Пры гэтым у  розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Але такіх  слоў няшмат.

Таксама з антычнай філасофіі  дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах  існуе ў навуцы і зараз. Паводле  яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыцце самога чалавека. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.

У ХVІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамацкай дамоўленасці. Некаторыя  яе ідэі былі сфармуляваны ў ХVІІІ  ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым  першабытным продкам “прыйшло ў  галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць  у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Руссо, у  прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць  эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізованнага жыцця  людзі шукаюць больш зручныя  знакі для адносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала  калектыўнай згоды і слоў, каб  увесці ў карыстанне новыя словы  і дамовіцца аб іх значэнні.

У ХІХ ст. французкім філосафам  Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра  тое, што мова ўзнікла ў час  калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі  ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая  гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных  выкрыкаў.

У апошняй трэці ХІХ  ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) теорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ей, мова ўзнікае  ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці  першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць  свае дзеянні ў час працы стымулявала  ўзнікненне і развіцце пэўных гукавых  комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццем грамацтва, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.

3. Чаму каммунікатыўная  функцыя мовы з’яўляецца асноўнай?

Галоўная функцыя мовы –каммунікатыўная, таму што мова –  гэта сродак зносін паміж людзьмі.

Мова – грамадская з’ява, якая фунуцыянуе не самастойна і незалежна, а ў сувязі з неабходнасцю зносін. Таму каммунікатыўная функцыя мовы непасрэдна ажыццяўляецца ў працэсе  яе практычнага выкарыстання.

4. Якія яшчэ функцыі,  акрамя камунікатыўнай, выконвае  мова? У чым іх сутнасць?

Асноўнымі яшчэ лічуцца функцыі:

1. Адлюстравання (здольнасць  мовы адлюстроўваць ў свядомасці  чалавека знешнюю рэчаіснасць)

2. Пазнавальная (мова выступае  як сродак атрымання ведаў)

3. Эстэтычная (мастачкае слова  задавальняе эстэтычныя патрэбы  чалавека)

4. Экспрэсіўная (мова з’яўляецца  сродкам выкарыстання думак і  пачуццяў)

5. Датычная (кантактная)

Усе функцыі мовы цесна  звязаны паміж сабой і скіраваныя на тое, каб зрабіць мову найбольш эфектыўным сродкам зносін.

5. Чым адрозніваецца вуснае  маўленне ад пісьмовага?

Вусные маўленне – гэта гукавая форма маўлення, што успрымаецца  на слых.

Пісьмовае маўленне – графічная  форма, што успрымаецца з дапамогай  органоў зроку.

У адпаведнасціз гэтым, вылучаюцца наступныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо.

Слуханне (аудыраванне) –  асэнсованае ўспрыманне чалавекам  вуснага маўлення. Адзін з найпрасцейшых  ўляхоў атрымання інфармацыі.

Гаварэнне – праяўляецца  ва ўменні выражаць думкі ў гукавай  форме.

Пры чытанні інфармацыя ўспрымаецца  зрокава ў адпаведнасці з тымі каммунікатыўнымі задачамі, якія ставіць  перад сабой той, хто чытае.

Пісьмо прадугледжвае  перадачу пэўнай інфармацыі ў пісьмовай  форме.

6. Што такое тэкст? 3 якіх  кампанентаў ён складаецца? Якімі  ўласцівасцямі характарызуецца?

Тэкст – вусна аформленая думка, пэуная інфармацыя, раздзел твора, якія характэрызуюцца сэнсавай і  структурнай завершанасцю і могуць быць запісаныя з мэтай іх узнаўлення, паўтарэння, захавання. Як каммунікатыўная  адзінка тэкст уяўляе сабой зыходную велічыню маўлення. Для яго характэрны абмежаванасць ў пачатку і  канцы працяглымі паўзамі і наяўнасць  пэўнага інтанацыйнага малюнка.

7. Як класіфікуюцца мовы  свету ў залежнасці ад генетычных  сувязей, ступені роднасці? Якое  месца на лінгвістычнай карце  свету займае беларуская мова?

У мове існуэ шэраг класіфікацы. Асноуныя з іх:

Арэальная (Геаграфічная)

Тыпалагічная (выяўляе асноўныя тыпы граматычнага ладу моў)

Функцыянальная (улічвае  сувязь мовы з народам, якому належыць)

Моўная сям’я – сукупнасць роднасных моў,незалежна ад іх тэрытарыяльнага  размяшчэння, якія паходяць з агульнай крыніцы, што атрымала назву мовы-асновы (прамовы).

Ступень роднасці моў можа быць  далёкай і блізкай.

Бел мова ўваходзіць ў адну з самых вялікіх сем’яў – індаеўрапейскай.

Па словах спецыялістаў, беларуская мова сёння – адна з найбольш пашыраных пісьмовых літаратурных моў свету. Усяго на зямным шары налічваецца  больш за 3,5 тысячы моў. Але пісьмовымі літаратурнымі з’яўляюцца толькі 400 з іх. Па падліках замежных спецыялістаў, беларуская мова ўваходзіць у першую сотню. А гэта значыць, што яна  займае належнае месца на лінгвістычнай  карце свету.

8. Што абазначаюць тэрміны:  індаеўрапейская мова-аснова, усходнеславянская  мова, беларуская нацыянальная мова, беларуская літаратурная мова?

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца  на роднасныя і народнасныя. Сярод  роднасных моў адрозніваюцца  моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай  сям’і.

Па ступені роднасці індаеўрапейская  сям’я падзяляецца на асобныя  групы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая, англійская, дацкая, шведская, ісландская і інш.), раманская група (іспанская, французская, партугальская, італьянская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская і  пруская мёртвая мовы). Славянская група моў індаеўрапейскай сям’і  распадаецца на тры падгрупы –  усходнеславянскую, якую складаюць  беларуская, руская і ўкраінская мовы; заходнеславянскую, у якую ўключаюцца польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая і мёртвая палабская  мовы; паўднёваславянскую, да якой адносяцца  балгарская, македонская, сербская, харвацкая  і мёртвая стараславянская мовы.

11. У якіх формах існуе  беларуская нацыянальная мова?

Нац. Мова беларускага народа складаецца з літаратурнай і народна-дыялектнай мовы.Наяўнасць дзвюх норм нац. Мовы не парушае яе адзінства.

Літаратурная мова – унармаваная, апрацаваная майстрамі слова  і дзеячамі культуры, аднастайная  для ўсіх, хто карыстаецца ёй.

Дыялектная мова –мова, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.

Гаворка – мова пэўнай мясцовасці, аднаго ці некалькіх населеных пунктаў  з аднатыпнымі моўнымі рысамі.

12. Якія дыялекты і гаворкі  існуюць на тэрыторыі Беларусі?

На тэрыторыі Беларусі існуе два дыялекты: паўночна-усходні  і паўднёва-заходні. Дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэдне-беларускіх гаворак.

Таксама выдзяляецца абасобленная группа захаднапалесскіх (брэсцка-пінскіх) гаворак, якія адрозніваюцца ад астатніх.

13. Якія дыялекты ляглі  ў аснову беларускай нацыянальнай  мовы?

Неад’емлімай часткай  нац. Мовы з’яўляюцца сацыяльныя дыялекты, прастамоўе.

Ва ўмовах руска-беларускага  двухмоўя склалася спецыфічная ворма  ненарматыўнага змешанага руска-беларускага  прастамоўя, характэрнага ў большасці  для маўленчай практыкічасткі грамадскага  насельніцтва. Гэта маўленне атрымала назву “трасянка”.

14. Якія асноўныя адзнакі  літаратурнай мовы?

Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая  для ўсіх членаў грамацтва. Існуе  ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.

Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай  часткі  Беларусі, але ў працэсе  развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае  цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.

Сення беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма  нацыянальнай мовы, якая выступае ў  вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.

15. Як суадносяцца гук  і літара? Якая розніца паміж  імі?

Гук –найдрабнейшы акустыка-артыкуляцыйны  элемент вуснай мовы, які вымаўляецца  і ўспрымаецца на слых.

Літара – графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме абазначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў. Таксама адна літара можа аюазначаць і розныя гукі.

У беларускай мове існуе 45 гукай, якія перадаюцца на пісьме 32 літарамі ( 10 галосныя, 21 зычныя).

16. Што такое фанетычная  транскрыпцыя? Чым яна адрозніваецца  ад арфаграфічнага пісьма? Якімі  знакамі ажыццяўляецца фанетычная  транскрыпцыя?

Фанетычная транскрыпцыя – гэта спосаб перадачы на пісьме вуснага  маулення  з усімі яго гукавымі асаблівасцямі без уліку правапісу. Для фанетычнай транскрыпцыі выкарыстоуваюцца усе літары алфавіта, за выключэннем  ь (мяккага знака)і ётаваных галосных е, ё, ю, я. Гукі бяруцца у квадратныя дужкі.

17. Якія фанетычныя законы  дзейнічаюць у сістэме зычных  і ў сістэме галосных гукаў?

Галосныя гукі вымауляюцца  пры дапамозе голасу і утвараюць  склады, зычныя – пры дапамозе голасу і шуму або толькі шуму. Галосных гукаў  6 (а, о, і, у, ы, э). Класіфікацыя  галосных заснавана на іх артыкуляцыі:

Паводле спосабу утварэння.

Информация о работе Мова-грамадзянская з.ява