Бiяграфiя Рыгора Барадулiна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Сентября 2013 в 19:53, биография

Краткое описание

Ён тэмпераментна дарыць жыццё слову, таму, што падуладна толькі таленту. Ад “сонца” у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага. Лёс Барадуліна , як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.

Вложенные файлы: 1 файл

Бiяграфiя Рыгора Барадулiна.docx

— 30.19 Кб (Скачать файл)

 

Што яшчэ дадаць да ўсяго гэтага? Творчасць паэта  шматжанравая: лірыка, эпас, сатыра, мастацкі пераклад. Сатырычныя і гумарыстычныя  творы сабраны ў кнігах “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Прынамсі…” (1977), дзіцячыя – у  зборніках “Мех шэрых, мех белых” (1963), “Красавік” (1965), “Экзамен” (1969), “Ай, не буду, не хачу” (1971) і іншыя. Пераклаў “Ветрык, вей!” Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса. Таксама  ёсць у Барадуліна вершы, напісаныя на аснове біблейскіх запаветаў іматываў. Яны даюць магчымасць далучыцца да таямніц і скарбаў мудрасці, падштурхоўваюць да роздуму над зменлівасцю і бясконцасцю Сусвету.

 

Рыгор Барадулін, з’яўляючыся прадаўжальнікам сваіх вядомых папярэднікаў, светачаў нашаг Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку, у пошуку новых адкрыццяў. Ён ідзе ў нагу са сваім часам, чуйна рэагуючы на ўсе праявы грамадскага жыцця. Творы яго, захоўвачы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.

 


Информация о работе Бiяграфiя Рыгора Барадулiна