Разновидности техник витражного искусства

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Июня 2012 в 16:43, курсовая работа

Краткое описание

Мэта: выканаць народны жаночы касцюм Піншчына пач. XX ст.
Задачы:
1. Прааналізаваць літаратуру на тэму даследавання;
2. Выявіць адметныя рысы жаночага касцюма Піншчыны пач. XX ст.;
3. Распрацаваць комплекс жаночага касцюма Піншчыны.
4. Выканаць у матэрыяле спадніцу, рубаху і фартух.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………….3

1. Адметные рысы народнага жаночага касцюму Піншчыны пач. XX ст.
1.1 Асаблівасці выгляду і крою народнага жаночага касцюма ў Заходнім Палессі ў XI – XX ст.………………………………………………………………..5
1.2. Асаблівасці жаночага аддзення Піншчыны пач. XX ст……………………………..8

2. Кампазіцыя беларускага народнага арнаменту і рытму ў ткацтве і вышыўке
2.1 Арнамент, рытм і семантыка колеру у жаночым народным аддзенні……...11

3. Тэхналогіі выканання народнага жаночага касцюма Піншчыны
пач. XX ст.
3.1. Выкананне асобных складнікоў народнага жаночага касцюма Піншчыны пач. XX ст
………………………………………………………………………………………14

Заключэнне………………………………………………….……..……………...16
Спіс літаратуры…………………………………………………………...……..17
Дадатак…………………………………………………….……………………….

Вложенные файлы: 1 файл

Diplom.doc

— 115.50 Кб (Скачать файл)

     Змест

Уводзіны…………………………………………………………………………….3 

1. Адметные рысы народнага жаночага касцюму Піншчыны пач. XX ст.

1.1 Асаблівасці выгляду і крою народнага жаночага касцюма ў Заходнім Палессі ў XI  – XX ст.………………………………………………………………..5

1.2. Асаблівасці жаночага аддзення Піншчыны пач. XX ст……………………………..8 

2. Кампазіцыя беларускага народнага арнаменту і рытму ў ткацтве і вышыўке

2.1 Арнамент, рытм і семантыка колеру у жаночым народным аддзенні……...11 

3. Тэхналогіі выканання народнага жаночага касцюма Піншчыны 

пач. XX ст.

3.1. Выкананне асобных складнікоў народнага жаночага касцюма Піншчыны пач. XX ст

………………………………………………………………………………………14 

Заключэнне………………………………………………….……..……………...16

Спіс  літаратуры…………………………………………………………...……..17

Дадатак…………………………………………………….……………………….19 
Уводзіны

     Пытанне, якое разглядаецца у дадзеным дыпломным праекце з’яўляецца адным з самых актуальных на сённяшній дзень. Гэта пытанне нясе у сабе сэнс беларускага народнага быту і культуры.

     Касцюм, як важная частка нацыянальнай культуры, зберагае калектыўную памяць і вопыт народа, візуальна і найбольш яскрава адлюстроўвае яго этнічныя, сацыяльна-саслоўныя, узроставыя, рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці. Кожнаму пакаленню застаецца у спадчыну тое, што было стварана талентам і працалюбствам бацькоў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанавать і памнажаць.

     У жаночым касцюме на ўсіх этапах развіцця знаходзіць увасабленне мастацкае  мысленне народа, яго багатая фантазія, тонкі густ і высокае майстэрства. Асабліва заўважальна гэта ў традыцыйнам народным касцюме, які не перастае уражваць сваёй прыгажосцю, пластычнай выразнасцю, маляунічасцю і дасканаласцю дэкору, высокім майстэрствам сялянак, якія стваралі сапраўдныя творы мастацтва.

     Уласцівасць касцюма захоўваць найстаражытнейшыя элементы і канструкцыйныя асаблівасці, назвы, якія праліваюць святло на паходжанне розных відаў адзення і іх першапачатковае прызначэнне, ставяць касцюм у разрад важных крыніц для вывучэння этнічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця народа, культурных сувязей з іншымі этнасамі. Народнае адзенне шчыльна звязана з гісторыяй народа, з укладам яго жыцця, а таксама з прыроднымі і сацыяльнымі ўмовамі. На працягу стагоддзяў выпрацоўваліся найбольш мэтазгодныя тыпы аддзення, акія адпавядалі характару заняткаў, быту і эстэтычным схільнасцям той ці іншай супольнасці людзей. Хаця аддзенне ў цэлям і не з’яуляецца застылай катэгорыяй і з развіццем грамадства пастаянна мяняецца, аднак яго крой, характар упрыгожанняў, тэрміналогія вельмі устойлівая.

     Значэнне  народнага адзення як крыніцы для вывучэння этнічнай гісторыі і ўзаемасувязей народаў адзначалі шмат даследчыкаў гэтай праблемы ў нашай краіне і за мяжой. Але каб падысці да такога пункту погляду на адзенне, этнаграфічная навука прайшла доўгі і супярэчлівы шлях.

     Мэта: выканаць народны жаночы касцюм Піншчына пач. XX ст.

     Задачы:

  1. Прааналізаваць літаратуру на тэму даследавання;
  2. Выявіць адметныя рысы жаночага касцюма Піншчыны пач. XX ст.;
  3. Распрацаваць комплекс жаночага касцюма Піншчыны.
  4. Выканаць у матэрыяле спадніцу, рубаху і фартух.

        Метады  даследвання:

  1. Вывучэнне літаратуры па разгляданай тэме;
  2. Навукова-даследчая праца ў музее Беларускага Палесся.
  3.  
  4. Адметные рысы народнага жаночага касцюму Піншчыны

     пач. XX ст.

     1.1 Асаблівасці выгляду і крою народнага жаночага касцюма ў Заходнім  Палессі ў XI  – XX ст 

     Традыцыйны  касцюм і побытавы тэкстыль Заходняга  Палесся надзвычай багатыя і  разнастайныя як у арнаментальна-кампазіцыйных  так і у тэхналагічных адносінах. Геаграфічная замкненнасць Палесся спрыяла захаванню своеасаблівасці сялянскага касцюма гэтага рэгіена і рэліктавых форм народнага мастацтва[4, с. 23]

     У Заходнім Палессі існаваў найбольш просты па складзе частак комплекс касцюма: доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца, фатрух ў спалучэнні з архаічным галаўным уборам – наміткай. Жаночыя кашулі выконваліся ў двух варыянтах: з палікамі, прышытымі па утку ці аснове. На большай часткі Брэстскай вобласці – ад Пінска да Баранавіч, Івацэвічаў і Пружан – традыцыйны касцюм у асноўным упрыгожваўся тканымі палоскамі. Багата арнаментаваны вышыўкай жаночы касцюм у заходне-паўдневай часткі Заходняга Палесся. [6, с. 16]

     Палатно для жаночых сарочак ткалася «ў проста», гэта значыць у два ніты. Гэта самы старажытны і найбольш просты спосаб перапляцення нітак асновы і ўтка. Палатно, вытканае ў два ніты, звычайна гладкае і без узораў.

     У жаночых кашулях аснову складае “станіна” (суцэльнае або з падтачкай). У XIX - пач. XX ст. пярэдняе і задняе палатнішчы ў кашулі на плячах злучаліся з дапамогай палікаў – прамавугольных уставак. Гэтыя ўстаўкі былі звычайна з таго ж самага палатна і прышываліся адным вузкім канцом у прызборанам выглядзе да каўняра, а другім, процілеглым – да верхняй часткі рукава. Кашулі з палікамі шыліся з хатняга палатна з дзвюх, трох, чатырох полак. Колькасць полак вызначалася шырыней палатна, якая на Беларусі вагалася ад 38 - 40 да 62 – 70 см. Часцей за ўсе кашулі шыліся з дзвюх шырокіх полак. Неабходнай часткай кашуль з’яўляецца не вельмі шырокі рукаў. Пры сшыванні яго са “станінай” для расшырэння проймы амаль заўседы устаўляліся квадратныя кавалкі тканіны (цвікля, падпашнік, падручнік, ластавіца і інш). Найбольш характэрны для Заходняга Палесся рукавы з манжэтамі – каўнерцамі, чэхлікамі – вузкімі двайнымі палоскамі з той жа тканіны або шырокай “манкеткай”, “брызуляй”, да якога часта прышываліся карункі. На гэтай тэрыторыі распаўсюджана 2 тыпа каўняроў – адкладны каўнер і стаячы каўнер. Стаячы каўнер зашпіліваўся на 2 гузікі спераду. Адкладныя каўняры былі шырокія і часцей за ўсе зашпіліваліся на запінку-шпонку або сцягваліся стужкай.[1, c. 8-15]

     Характэрнай асаблівасцю гэтага рэгіена з’яўляецца бытаванне вельмі тонкага кужэльнага, добра адбеленага палатна, з якога  шылі аддзенне і намітку. У традыцыйным аддзенні Заходняга Палесся было шырокая распаўсюджана аднабортная світа з бакавымі ўшыўнымі клінамі – “з вусам”. Аддзенне багата аздаблялася. Характэрнае аздабленне – геаметрычны арнамент у склад якога ўваходзілі шматлікія і разнастайныя ромбы простых і складаных форм, ўжыванне лаканічных колераў – насычана бардовага і чырвонага . А таксама падоўжана-паласаты і паласата-геаметрычны арнамент з цемна-чырвоных і чорных нітак. Выразнасць арнаментальных кампазіцый дасягаецца за кошт удалых прапарцыянальныхз суадносін чырвонага колеру ўзораў і белага фону палатна.

     Для жаночага аддзення былі характэрны белыя  палатняныя спадніцы – летнікі, якія запрасоўвалі ў буйныя рабрыстыя  складкі, спадніцы з тоўстага сукна  ці паўсукна – буркі, а таксама  ільняная спадніца - хвартух. Сукно для бурак і летнікаў ткалася бранай тэхнікай. Шыліся спадніцы звычайна з трох, чатырох, шасці падоўжаных полак, якія сшываліся разам і ля пояса збіраліся ў зборкі або складкі. Шырыня полак раўнялася шырыні вытканага матэрыялу. Малюнак палос паўсуконнай буркі выконвалі шарсцянымі ніткамі шэрага, белага, чырвонага, зяленага, сіняга колераў і баваўнянымі белымі. У палатныных спадніцах побач з тканнем рознакаляровымі ніткамі разнастайнага малюнке нярэдка дасягалі вар’іраваніям неадбеленых і адбеленых ільняных нітак. Дзе-нідзе сустракаліся суконныя набедраныя фартухі-запаскі, якія ў адрозненне ад палатняных шыліся звычайна з адной полкі без зборак каля пояса. Суконныя фартухі сваей назвай, яркім колерам і паласатым малюнкам нагадвалі палеска-ўкраінскія тыпы.

     Асаблівую велічнасць і стройнасць надавала жаночаму касцюму кужэльная намітка, якая не заўседы мела арнаментальнае аздабленне. Тым не меней бялюткая і моцна накрухмаленая, яна прыгожа завівалася на галаве жанчыны.

     Для заходнепалескага комплексу сялянскага жаночага аддзення безрукаўка з’яўлялася неабавязковым кампанентам. У радзе весак яе наогул не насілі. Гэтай акалічнасцю, відаць, у нейкай меры можна растлумачыць мноства ўпрыгожанняў не толькі на рукавах, але і на грудзі кашулі. Характэрна для рэгіёна было выкарыстанне паясоў, якія, як правіла, двойцы абвівалі стан і завязваліся канцамі наперад. [2, с. 85-88] 

     Вынік: у Заходнім Палессі існаваў комплекс касцюма: доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца, фатрух ў спалучэнні з архаічным галаўным уборам – наміткай. Характэрнай асаблівасцю гэтага рэгіена з’яўляецца бытаванне вельмі тонкага кужэльнага, добра адбеленага палатна, з якога шылі аддзенне і намітку. Безрукаўка з’яўлялася неабавязковым кампанентам.

 

      1.2 Адметныя рысы жаночага аддзення Піншчыны 

     Жаночае традыцыйнае аддзенне мае шмат агульных рыс на ўсей тэрыторыі рассялення беларускага народа. Аднак беларускі жаночы касцюм не быў паўсюдна абсалютна аднародным. Культура кожнага народа развіваецца не ізалявана ад культуры іншых народаў, якія прама ці ўскосна ўдзейнічае на яе.

     Піншчына, якая знаходзіцца ў найбольш забалочанай, акружанай лясамі і балотамі ізаляванай мясцовасці, мае меньш запазычанняў у касцюме. Тут больш захаваліся такія старажытныя элементы касцюма, як рушніковыя галаўныя ўборы, а таксама тканкі, спецыяльныя каркасы для завівання наміткі (“падвічка”). Святочныя наміткі па канцах аздаблялі тканым ці вышываным ромба-геаметрычным арнаментам, а часам прышывалі мохрыкі. Наміткі насілі толькі замужнія жанчыны Галаўныя ўборы рэзка змяняліся з выхадам дзяўчыны замуж. У сярэдзіне XIX ст. бытаваў складаны рагаты жаночы галаўны ўбор – “галава”, які па форме нагадваў ківер улан. Зверху “галава” абвязвалася наміткай. Ткалі намітку з самых тонкіх кужэльных нітак, стараючыся каб яна была мага танчэйшай. У Пінскім павеце яе мачылі ў вадзе, клалі на камень, а другім церлі зверху да таго часу, пакуль палатно не станавілася падобным на марлю. Затым намітку мылі, жлукцілі і крухмалілі. Такая намітка была вельмі тонкай і ў той час добра трымала форму. [2, с.95-98]

     Характэрнай асаблівасцю паліковых кашуль былі багата дэкарыраваныя рукава з падоўжанымі вышыванымі бардзюрамі, а таксама палатняныя кашулі з арнаментальнымі ўзорамі на грудзях, манжэтах, каўняры, зрэдку і на падоле. Прышыўная на грудзях манішка вышывалася, а на поўначы Піншчыны перад кашулі ўпрыгожваўся папярочнымі палоскамі рознай шырыні, затканымі прама па матэрыялу кашулі. Вышыты ўзор, які выцесніў тканы ў пачатку XX ст. размяшчаўся па традыцыі таксама папярочнымі палосамі. Характар дэкору жаночага касцюма быў традыцыйны і для асобных весак сумежных раенаў.

     Шырако  бытавалі буркі і летнікі, якія адрозніваліся  паміж сабой якасцю тканіны, а  ад андаркаў – у асноўным характарам арнаменту. Буркі шылі з больш  тоўстага сукна, а летнікі - з танейшага. Сукно для бурак і летнікаў ткалі бранай тэхнікай. Вырабы гэтага віду ткацтва вылучаюцца разнастайнасцю малюнка і асаблівым каляровым спалучэннем. Арнамент палос, якія строга чаргаваліся выконваўся, як правіла, у паліхромнай каляровай гаме рознакаляровымі ніткамі: чырвонымі, чорнымі, зяленымі і інш. Але трэба адзначыць, што буркі і летнікі на Піншчыне не былі вельмі багата арнаментаваны. Святочныя спадніцы, негледзячы на тое, что іх называлі даматканам, усе часцей шылі (зразумела, найбольш заможныя сяляне) з аднатоннай купленай, даволі тонкай шэрсці сіняга, чырвонага, карычневага колеру. Па нізе ў адзін, радзей ў некалькі радоў нашывалі залацістыя галуны (“галены”). Такім жа галуном упрыгожвалі безрукаўку – ўжо амаль абавязковую састаўную частку комплексу Піншчыны.

     Асаблівасці крою безрукавак Пінскага комплексу былі доўгія неадразныя з падрэзамі па баках на бедрах. Толькі ва ўсходняй частцы Пінскага павета насілі кароткія да пояса безрукаўкі прамога крою з упрыгожаннямі на грудзях у выглядзе зубчыкаў, хвалістых і прамых нашывак з рознакаляровых тканін. Ва ўсіх відах безрукавак быў разрэз спераду, які ішоў пасярэдзіне або трошкі збоку. У адрозненні ад сапраўднага гарсэта гэтыя бэзрукаўкі былі без цвердых пласцін. На грудзях такая безрукаўка ляжала роўна і не мела глыбокага выразу. Ззаду спінка даходзіла прама да шыі і яе верхні край хаваўся пад каўняр кашулі. Безрукаўкі шыліся часцей з купленых тканін: сукна, паркалю, танных гатункаў парчы і аксаміту. Шыліся яны звычайна на падкладцы з хатняга палатна. Безрукаўкам надавалі дадатковыя упрыгожанні. Рабіліся яны часцей за ўсе на грудзях па краях разрэзу, вакол каўняра, вакол рукаўных проймаў і радзей па ніжнему краю і спіне. Вышыўка была больш светлых таноў, чым матэрыял безрукаўкі, і адлюстроўвала звычайна раслінныя формы – кветкі, галінкі, якія размяшчаліся сіметрычна. Прамежак паміж безрукаўкай і спадніцай, каб не відаць было кашулі, закрывалі шырокім шарсцяным поясам звычайна чырвонага колеру. Пояс часцей за ўсе ззаду завязвалі бантам.[1, с. 33-41]

     Уплыў навакольных мястэчкаў (Целеханы, Лунінец, Кажан-Гарадок, Пагост-Загародск) праявіўся ў больш раннім з’яўленні кашуль з паркалю на гестках і без іх, а таксама ў выцясненні ткацтва вышыўкай і аплікацыямі. Вясковыя шляхцянкі куплялі воўну, атлас для спадніц, абшывалі карункамі, стужкамі, галунамі. Больш ранняе, чым у іншых месцах, пранікненне гарадской моды ў касцюм сялянак Піншчыны праяўляецца і ў іншых відах вопраткі. Паверх сарочкі, якая стала сподняй бялізнай, апраналі кофты, кофты – “капоты”. Іх шылі прыталенымі, са складкамі, фальбонкамі, карункамі, якія прыгожа аблягалі жаночую фігуру і былі святочным аддзеннем. Для рэгіена характэрны жаночыя жакеты – “сакі” з чорнага сукна. [2, с. 92-93] 

Информация о работе Разновидности техник витражного искусства