Сымон Будны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2013 в 14:58, реферат

Краткое описание

Сымон Будны ( каля 1530г., в. Буды у Мазов ii , Польшча – 13.1.1593), беларускi гуманiст, асветнiк, рэлiгiйны рэфарматар, фiлосаф, сацыёлаг, гiсторык. З сям`i дробнага шляхцiца. Скончыу факультэт вольных мастацтвау Кракаускага унiверсiтэта. З 1558 года выкладау на беларускай мове катэхiзiс у пратэстанцкай школе у Вiльне.

Вложенные файлы: 1 файл

Документ Microsoft Word (2).doc

— 97.00 Кб (Скачать файл)

 

Адзін зь першых ідэёлягаў разьвіцьця беларускае культуры на роднай мове, праз што залічваецца да беларускіх пэрсаналіяў[2].

Дакладнае месца і час нараджэньня  Сымона Буднага дагэтуль ня высьветленыя. Напачатку XX стагодзьдзя польскі  дасьледнік Гэнрык Мэрчынг выказаў здагадку, што Будны нарадзіўся недзе на тэрыторыі Мазовіі[3]. Пазьней гэтую тэорыю разьвівалі Станіслаў Кот[4], Мсьціслаў Аляхновіч[5] і іншыя польскія аўтары. Гіпотэзу пра мазурскае паходжаньне Буднага пераняў і беларускі дасьледнік Сямён Падокшын, які ў 1966 годзе ў біяграфічным нарысе пра Буднага напісаў: «Нарадзіўся ён у вёсцы Буды (Мазовія)»[6].

 

Зрэшты, ніякіх дакумэнтальных зьвестак пра мазурскае паходжаньне Буднага  не існуе[7] і лінгвістычны аналіз ягоных польскамоўных твораў не выяўляе мазурскага лексычнага закрасу, а, як адзначае Вітаўт Тумаш, наадварот, мае ў сабе некаторыя слоўныя элемэнты беларускае мовы, як «swar», «szczyry», «pomirzyli», «uczyciel», «miesca», «szyroko», «inszy», «Christianski», «po kraioch» і многія іншыя[7] (гл. далей: Моўныя адметы С. Буднага). У 1934 годзе гісторык польскай мовы і культуры Аляксандар Брукнэр у адной з сваіх рэцэнзіяў таксама ставіў пад сумнёў наяўнасьць мазурскга пласта ў дзейнасьці Сымона Буднага: Будны мае быць мазуром – ды скуль здабыў ён гэтулькі дазнаньня, а навет гэтак пераняўся рушчынай, што па-руску і свае творы друкаваў, і ў сваёй польскай мове падточваў рушчынай?.. Не знайсьці ў яго аніводнага мазурскага слоўца[8] 

 

 

 

Адзінаю крыніцаю, якою кіраваліся раньнія  дасьледнікі паходжаньня Сымона Буднага зьяўляецца кароткі запіс ў мэтрыцы Кракаўскага ўнівэрсытэту за 19 кастрычніка 1544 г., дзе напісана: «Simon Alberti de Budny dioc Plocensis 1 gr. s.». Адгэтуль Станіслаў Кот зрабіў вывад, што прозьвішча «de Budny» зьяўляецца паказьнікам паходжаньня ягонага носьбіта з «Буды»[4], аднак, як адзначае Вітаўт Тумаш, толькі ў межах пасьляваеннай БССР налічвалася каля 140 селішчаў з назовамі Буда, Буды[9], а, улічваючы этнічную тэрыторыю расьсяленьня беларусаў па-за межамі рэспублікі, колькасьць населеных пунктаў з назваю «Буды» павялічваецца да некалькіх сотняў[7].

 

Уважаючы дакумэнтальную адсутнасьць  па даным пытаньні, скарыназнаўца  Вітаўт Тумаш адзначае, што з факту  абазнанасьці Буднага ў некаторых  нутраных справах і падзеях 1530-х  гадоў блізкага ад Беластоку Супрасьлеўскага манастыра, падзеях з часоў ягонага маленства і зьвязаныя з учынкамі архімандрыта Сяргея Кімбара, можна дапусьціць, што Будны паходзіў зь недалёкае ад манастыра мясцовасьці, недзе зь земляў беларускага Падляшша[7].

Адукацыя[рэдагаваць]

 

Каля 1544 Будны паступіў на факультэт  свабодных мастацтваў Кракаўскага  ўнівэрсытэту, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. Магчыма, пасьля Кракава ён працягваў  вучобу ў Базэльскім пратэстанцкім  унівэрсытэце.

 

У 1558 Будны прыехаў у Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэньня дзецям і дарослым. У выніку гэтае дзейнасьці, якая працягвалася два гады, у 1562 годзе выходзіць яго «Катэхізіс».

Катэхізіс[рэдагаваць]

 

 Тытульная старонка Катэхізісу  Буднага. Нясьвіж, 1562.

 

 Тытульная старонка Бібліі  Сымона Буднага, 1572.

Асноўны артыкул: Катэхізіс Сымона Буднага

 

Ідэяй адукацыі «простых людзей» Сымон  Будны захапіўся ў 1560 годзе ў  часе працы на пасадзе прапаведніка ў Клецку[10]. Сумесна зь нясьвіскім прапаведнікам Мацеем Кавячынскім, яго братамі, кальвінісцкім прапаведнікам Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясьвіжы друкарню. Грашовую дапамогу на яе ўтрыманьне аказалі Мікалай Радзівіл «Чорны» і будучы канцлер вялікі літоўскі Астафі Валовіч. На загад апошняга зь Вільні былі перавезеныя шрыфты Францыска Скарыны, што паскорыла зьяўленьне «Катэхізіса» ўжо ў чэрвені 1562 году.

 

Аўтарамі гэтай кнігі фармальны  былі С. Будны, М. Кавячынскі і Л. Крышкоўскі, аднак галоўная роля ў яе напісаньні належала Буднаму. Катэхізіс уяўляе сабой кароткія пытаньні на рэлігійную тэму і разгорнутыя адказы. Спэцыфіка мовы заключалася ў тым, што побач з рускаю моваю прыводзяцца вялікія цытаты на царкоўна-славянскай мове, якія нічым не абазначаюцца. Такім парадкам Будны пайшоў далей за Францыска Скарыну на шляху збліжэньня пісьмовае мовы рэлігійных твораў і жывое беларускае мовы.

 

У кастрычніку 1562 году ў Нясьвіскай друкарні выйшаў другі беларускі  твор таго ж аўтарскага калектыву «Пра апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». Ён, аднак, да нашага часу не захаваўся.

Эвалюцыя поглядаў[рэдагаваць]

 

Сымон Будны зьяўляўся прыхільнікам дыялектыкі: Няхай паважаныя калегі ведаюць і памятаюць пра тое, што навука прыгожага маўленьня, па-грэцку дыялектыка, — ня вымысел паганскіх філёзафаў, як думаюць малаадукаваныя людзі, а дар Божы, рэч, дадзеная чалавеку прыродай.

Будны належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай  плыні, блізкай да кальвінізму, якая на Беларусі і ў Літве называлася эвангелічнай. Але ў пач. 1560-х гадоў у яго ўзьніклі сумненьні наконт трактоўкі асноўных палажэньняў хрысьціянскай дагматыкі — дагмата Тройцы і прыроды Хрыста. Спробай пераацэнкі хрысьціянскага веравучэньня тлумачыцца зварот Будны да вывучэньня патрыстычнай літаратуры, г.зн. рэлігійнай філязофіі таго пэрыяду, калі хрысьціянства яшчэ не было дагматызавана. У 1564 сумесна з Крышкоўскім Будны пераклаў на польскую мову і выдаў у Нясьвіжы «Гутаркі сьвятога Юсьціна, філёзафа і пакутніка з Трыфанам-іудзеем».

 

У сярэдзіне 1560-х гадоў Будны  — адзін з ідэолягаў антытрынітарызму, радыкальнай плыні беларуска-літоўскай  Рэфармацыі. Ён удзельнічаў у рабоце сынодаў — зьездаў беларускіх, літоўскіх і польскіх арыян (антытрынітарыяў), або літоўскіх і польскіх братоў, дзе ў вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійна-філязофскае і сацыяльна-палітычнае вучэньне. У 1565, пасьля сьмерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Будны пакінуў Клецак і пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ганна Кішка — удава віцебскага ваяводы.

 

У 1572 пісьменьнік з Холхла пераехаў у Заслаўе (пад Менскам). У гэтым жа годзе ў поўным аб’ёме пабачыла сьвет Біблія Сымона Буднага. У гэты пэрыяд у лёсе асьветніка адбыўся пералом. Ён знайшоў новага мэцэната ў асобе беларускага магната-арыяніна Яна Кішкі. Восеньню 1573 апошні прапанаваў яму пасаду міністра (прапаведніка) у Лоску, заснаваў там друкарню і аддаў яе ў поўнае ягонае распараджэньне. У 1574 у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай і камэнтарамі Буднага, што былі апушчаны ў нясьвіска-ўзьдзенска-заслаўскай Бібліі.

 

Вялікае значэньне Будны надаваў  прапагандзе сваіх рэлігійна-філязофскіх  ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай  мове некалькі твораў: «Аб дзьвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргумэнтаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не зьяўляецца такім жа богам, як бацька» і інш.

У 1576 у Лоску выйшаў у сьвет  галоўны рэлігійна-філязофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Трактат Буднага  «Пра найбольш важнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе ня толькі з трынітарыямі, але і з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза і Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае ўнітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную вэрсыю паходжаньня Хрыста. Паводле Буднага, богам зьяўляецца толькі Бог Айцец, Сьвяты Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул ня мае ніякіх адносінаў да боскай супольнасьці паколькі па сваім паходжаньні ён натуральны чалавек, узьведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасьцям і заслугам у прапагандзе хрысьціянства. Гэта была не тэалягічная, а тыповая філязофска-рацыяналістычная інтэрпрэтацыя, якая разбурала традыцыйны асноватворны хрысьціянскі дагмат.

 

Апошнія гады Будны жыў пры дварах выпадковых мэцэнатаў. Да 1956 дакладная дата сьмерці Буднага не была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. У каралеўскай бібліятэцы Капэнгагену ён знайшоў выдадзены ў 1603 у Вільні Міхалам Алясьніцкім твор, накіраваны супраць антытрынітарыяў. Аўтар піша: «Сьмерць Сымона Буднага, правадыра і кіраўніка перахрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593 у Вішневе, была жудаснай і агіднай. Ужо за два гады да сьмерці ён зусім звар’яцеў, не хацеў нічога чуць і ведаць пра Бога і Хрыста. Нават за тры дні да сьмерці раздаваўся яго страшэнны крык, які напаўняў двор пана Льва Маклока і яго суседзяў. А калі цівун пан Віткоўскі пераконваў яго, каб у апошнія свае дні ён зьвярнуўся да Бога, ён злавіў яго руку і сказаў: „Клянуся, я ня ведаю ніякага Бога і ніякага Хрыста“». Прыблізна тое ж самае пра сьмерць Буднага паведамляе Марцін Лашч (Жаброўскі). Паведамленьні гэтыя, аднак, выключна тэндэнцыйныя, паколькі належаць яго ідэйным праціўнікам.

Цікавыя факты[рэдагаваць]

 

 Перавыданьне Катэхізісу, 2005, Менск

Катэхізіс Сымона Буднага перавыдаваўся 2 разы. Першы раз у Стакгольме ў 1628 годзе, а другі — у Менску ў 2005. Да 2005 году бібліятэкі Беларусі ня мелі ніводнага асобніку гэтай кнігі, а з кнігай маглі пазнаёміцца толькі дасьледчыкі, у аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі і толькі з ксеракопіяй. У Беларусі дагэтуль няма арыгіналу гэтай кнігі.

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Сымон Будны