Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Декабря 2013 в 18:10, курсовая работа
Нягледзячы на тое, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе няма ні мора, ні гор, у яе ёсць значны патэнцыял для развіцця гэтага віду турызму – 20 тысяч рэк, 10 тысяч азёр, 36% тэрыторыі – лясы, 7% – нацыянальныя паркі. Цяжка ўявіць, каму ў беларускім грамадстве можа не спадабацца ідэя сельскага турызму. Для жыхароў вёсак – гэта дадатковы заробак і магчымасць палепшыць сваё жыллё. Для мясцовых уладаў і рэгіёну ў цэлым– прыток дадатковых сродкаў, развіццё інфраструктуры, стварэнне новых працоўных месцаў. Для краіны ў цэлым – магчымасць развіцця турызму за межамі гарадоў, дзе цалкам адсутнічаюць гасцініцы. Ну а для турыстаў – магчымасць недарагога адпачынку ў экалагічна чыстым асяроддзі. У лістападзе 2002 г. было створана Грамадскае аб'яднанне "Агра-і экатурызм". 2 чэрвеня 2006 г. быў падпісаны прэзыдэнцкі Указ № 372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь".[21]
Уводзіны…………………………………………………………………………...3
Раздзел 1: Агульная характарыстыка аграсядзіб………………………………..6
Раздзел 2: Аграсядзіба “Чарэшля”………………………………………….........9
Раздзел 3: Аграсядзіба “Ранча-Радэа”………………………………………….17
Заключэнне……………………………………………………………………….24
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры……………………..……………..27
Міністэрства адукацыі Рэспублікі
Беларусь
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Гістарычны факультэт
Кафедра этналогіі, музеялогіі і
гісторыі мастацтваў
Кулікова Анастасія Андрэеўна
Аграсядзібы Навагрудскага раёна
Курсавая праца студэнткі
2 курса дзённага аддзялення
Спецыяльнасць:
Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай
спадчыны
Навуковы кіраўнік:
дацэнт, кандыдат гістарычных навук
______________________________
(подпіс)
«___»_____________2013 г.
Мінск, 2013
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
Раздзел 1: Агульная характарыстыка аграсядзіб………………………………..6
Раздзел 2: Аграсядзіба “Чарэшля”………………………
Раздзел 3: Аграсядзіба “Ранча-Радэа”……………
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстаных крыніц
і літаратуры……………………..…………….. |
Уводзіны
Агратурызм – гэта від дзейнасці, які арганізуецца ў сельскай мясцовасці, пры якім фарміруюцца і прадастаўляюцца для гасцей комплексныя паслугі па пражыванні, адпачынку, харчаванні, экскурсійным абслугоўванні, арганізацыі вольнага часу і спартыўных мерапрыемстваў, заняткамі актыўнымі відамі турызму, арганізацыі рыбалкі, палявання, набыццю ведаў і навыкаў. Агратурызм арыентаваны на выкарыстанне сельскагаспадарчых, прыродных, культурна-гістарычных і іншых рэсурсаў сельскай мясцовасці і яе спецыфікі для стварэння комплекснага турыстычнага прадукту.[8, c. 35]
Нягледзячы на тое, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе няма ні мора, ні гор, у яе ёсць значны патэнцыял для развіцця гэтага віду турызму – 20 тысяч рэк, 10 тысяч азёр, 36% тэрыторыі – лясы, 7% – нацыянальныя паркі. Цяжка ўявіць, каму ў беларускім грамадстве можа не спадабацца ідэя сельскага турызму. Для жыхароў вёсак – гэта дадатковы заробак і магчымасць палепшыць сваё жыллё. Для мясцовых уладаў і рэгіёну ў цэлым– прыток дадатковых сродкаў, развіццё інфраструктуры, стварэнне новых працоўных месцаў. Для краіны ў цэлым – магчымасць развіцця турызму за межамі гарадоў, дзе цалкам адсутнічаюць гасцініцы. Ну а для турыстаў – магчымасць недарагога адпачынку ў экалагічна чыстым асяроддзі. У лістападзе 2002 г. было створана Грамадскае аб'яднанне "Агра-і экатурызм". 2 чэрвеня 2006 г. быў падпісаны прэзыдэнцкі Указ № 372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь".[21]
У Нацыянальнай праграме развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2006 – 2010 гады аграэкатурызм вылучаны ў якасці аднаго з найважнейшых кірункаў развіцця. Перад спецыялістамі, уладальнікамі аграсядзіб, органамі ўлады пастаўлены шэраг задач: стварэнне турысцкіх вёсак з традыцыйнай народнай архітэктурай на аснове існуючых сельскіх паселішчаў, размешчаных у маляўнічай мясцовасці; актывізацыя выкарыстання рэзерваў сельскага насельніцтва з дапамогай арганізацыі сельскіх тураў з пражываннем і харчаваннем у вясковых хатах, сядзібах; стварэнне агратурыстычных комплексаў на базе сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і г.д. [21]
Агратурызм узнік як вынік хуткага развіцця гасцінічнай індустрыі ў буйных курортных зонах. Гэтая форма турызму стала прывабнай для турыстаў, якія аддаюць перавагу супакою, прыроднай натуральнасці, непасрэдным кантактам з мясцовымі традыцыямі. У апошні час сельскія турыстычныя напрамкі становяцца ўсё папулярней, а сельскі турыстычны бізнэс рэгіструе з году ў год усё большы аб'ём продажаў, прыцягваючы ўсё большую колькасць бізнесменаў у гэтую сферу дзейнасці. [8, c. 35]
Навагрудак мае значны турыстычны патэнцыял у сферы агратурызму. З мэтай развіцця ў Навагрудскім раёне сучаснага турыстычнага сэрвісу, які забяспечвае задавальненне патрэбнасцей грамадзян у турыстачных паслугах, укладу турызму ў развіццё эканомікі.Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь распрацавана комплексная праграма развіцця турызму на 2011 – 2015 гг. ад 24 сакавіка 2011 г. № 373. [21]
Тэма, разгледжаная ў дадзенай курсавой працы, актуальна па шэрагу фактараў, боў Рэспубліцы Беларусь сельскі турызм – дастаткова новая з'ява. У нашай краіне ёсць вялікі патэнцыял для развіцця менавіта гэтага віду турызму, дзякуючы экарэсурсам.
Важную ролю адыгрывае праблема вызначэння напрамкаў развіцця агратурызму ў Навагрудскім раёне. Асноўная праблема ў тым, як прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у Навагрудак і Навагрудскі раён. Таму актуальнай становіцца распрацоўка практычных рэкамендацый па развіці турызму на аснове крытычнага аналізу сітуацыі.
Работа складаецца з уводзін, трох глаў: “Агульная характарыстыка аграсядзіб”, “Аграсядзіба Чарэшля” і “Аграсядзіба Ранча-Радэа”заключэння.
Мэта курсавой працы – прааналізаваць сучасны стан аграсядзіб Навагрудскагараёна.
Для дасягнення пастаўленнай мэты вырашыліся наступныя задачы:
Для найбольшага азнаямлення
з тэмай мною была выкарыстана
такая літаратура, як Вусько Т., Метелица
В. “Роль сельского туризма в возрождении
и устойчивом развитии сельских территорий”.
Кніга ўтрымлівае неабходную інфармацыю
па развіццю аграэкатурызму.Таксама книга
Клицуновай В.А. “Классификация сельских
усадеб: стандартная организация” дае
поўнае прадстаўленне аб тым, што сабой
ўяўляюць аграсядзібы ў Рэспубліцы Беларусь.
“Агроэкотуризм в Республики Беларусь:
каталог усабед” уяўляе сабой вельмі
каштоўны матэрыял, там знаходзіцца інфармація
пра ўсе аграсядзібы на тэрыторыі Беларусі.
Асаблівую ўвагу ўяляюць сайтыhttp://www.chereshlya.
Такім чынам, існуе шырокая фактычная і тэарытычная база для вывучэння і сістэматызацыі турыстычнага патэнцыялу аграсядзіб у Беларусі і таксама ў Навагрудскім раёне.
Раздзел 1: Агульная характарыстыка аграсядзіб
Навагрудак – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, які валодае значным гісторыка-культурным патэнцыялам. Горад размяшчаецца на Беларускай градзе і тэрыторыі, занятай Нёманскай нізінай, Навагрудскім узвышшам, Ашмянскім узвышшам. Важным фактарам развіцця Навагрудка і Навагрудскага раёна як турыстычнага цэнтра з’ўляецца выгаднае турыстычна-геаграфічнае становішча горада ў зоне гадзіннай транспартнай даступнасці ад транс’еўрапейскага камунікацыйнага калідора Парыж – Берлін – Варшава – Брэст – Мінск – Масква, у непасрэднай блізасці ад важных турыстычных цэнтраў (Мір, Ліда, Слонім).[23, c. 398]
Прывабнае размяшчэнне Навагрудскага раёна на пагорках ўзвышша надае яму ўнікальны маляўнічы ланшафтна-архітэктурны сілуэт і робіць больш выразным аблічча асноўных аб’ектаў паказу. У наваколлях горада створаны рэспубліканскі ланшафтны заказнік “Навагрудскі”, у зоне паўгадзіннай даступнасці знаходзяцца рэспубліканскія ланшафтныя заказнікі “ Свіцязянскі”, “Налібоцкі”, а таксама найбуйнейшая ў рэгіёне рака Нёман.
Свіцязянскі заказнік уключае акваторыю возера Свіцязь і прылеглыя да яго лясныя масівы, якія прывабліваюць людзей да адпачынку ў гэтым асяроддзі. У выніку гэтага тут узнікла шмат аграсядзіб.[19, c. 323]
Так вакол возера Свіцязь знаходзіцца шмат аграсядзіб, якія размешчаны каля самога возера, якое з’яўляецца самым чыстымна тэрыторыі Беларусі.На возеры ёсць месца, дзе была напісана знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Свіцязянка” і шмат іншых твораў. Мясцовыя жыхары могуць расказаць мноства легенд і паданняў аб гэтым загадкавым возеры. Амаль з усіх бакоў да сядзібы падступае лес, багаты грыбамі і ягадамі. Недалёка ёсць крыніца, якая не замярзае нават зімой. [19, c. 323]
Вось, напрыклад, у вёсцы Валеўка, якая размяшчаецца ў 25 км ад Навагрудка, размяшчаецца 2 аграсядзібы: “Вольны хутар” і “Здаровы дом”.Турыстам прадастаўляецца добраўпарадкаваны дом з усімі выгодамі ці месца для палатачнага мястэчка.На тэрыторыі сядзібы ёсць альтанка, лазня, невялікая спартыўная пляцоўка, мангал, месца для паркоўкі аўтамабіляў. Турыстам прапануюцца экскурсіі ў Навагрудак з наведваннем Дома-музея Адама Міцкевіча, аглядам Навагрудскага замка, а таксама экскурсіі ў Ліду, Мір, Бярозаўку на шклозавод "Нёман". [21]
Таксама ў вёсцы Навасады знаходзіцца 3 аграсядзібы: “Новы сад”, “Вікторыя” і “Залатая падкова”.
На прысядзібным участку аграсядзібы “Новы сад”месціцца вялікі дом з усімі выгодамі, у якім размяшчаюцца госці сядзібы. У добраўпарадкаваным доме знаходзіцца вялікі хол з кухняй, прасторная тэраса, двухмесныя пакоі і туалет з ваннай. Аматары папарыцца змогуць наведаць рускую лазню. Побач з сядзібай “Новы сад” і “Вікторыя” знаходзіцца маляўнічы бярозавы гай, возера Свіцязь, вакол якога раскінуўся стары лес, пераходзячы ў сонечныя лугі, зараснікі маліны, дзікай парэчкі і хмеля. Усю гэтуюпрыгажосць усхвалеўваў яшчэ два стагоддзі таму вядомы паэт Адам Міцкевіч. [21]
У 2006 г. пачала сваю дзейнасць аграсядзіба “Залатая падкова”, якая размешчана на хутары, на водшыбе з некалькімі хаткамі.Хазяйкай сядзібы з’яўляецца Піразева Елена Міхайлаўна.
Пры ўваходзе ва двор гасцей запрашае ўвайсці кованая брама сядзібы, дзе стаяць два дамы.У адным доме летам жывуць гаспадары, другі – для гасцей. У двухпавярховым доме – тры спальні, кухня, ванны пакой. Прыбіральня знаходзіцца ў двары.
У двары сядзібы
Асноўнай адметнасцю сядзібы з’яўляецца музей мастацкай вышыўкі роўняддзю, карцін, абразоў, благаслаўленных бацюшкай і асветленых габеленаў. У музеі знаходзяцца карціны з бяросты, батык, кавальскія вырабы: зброя, падсвечнікі і многае іншае. Усё гэта зроблена самімі гаспадарамі, працы якіх пабывалі на многіх выставах Беларусі. [5]
Галоўнай славутасцю сядзібы з’яўляецца кузня. Тут і кавадла, і горан, і розны кузнічны інструмент. Гаспадар паказвае турыстам, як куецца падкова, падсвечнік, розачка, навучыць і выкует падкову на шчасце. [21]
Турыстам прапаноўваецца прагулка ля возера, адпачынак на беразе Свіцязя, збор ягад і грыбоў, рыбная лоўля, пазнавальныя экскурсіі.
У асноўным аграсядзібу наведваюць турысты з Беларусі, а таксама з Расіі, Польшчы, Францыі, Германіі, Бельгіі.
Такім чынам турысты прыязджаюць адпачыць ад гарадской мітусні. І яны выбіраюць аграсядзібы, якія не адрозніваюцца нічым ад сельскіх дамоў. Жаданне быць бліжэй да прыроды, магчымасць дыхаць свежым паветрам, знаёмства з іншай культурай і традыцыямі, адсутнасць сродкаў для адпачынку ў іншых месцах – прычыны па якім турысты выбіраюць адпачынак у аграсядзібах.
Аналіз аграсядзіб Навагрудчыны паказаў, што спектр паслуг у іх не вельмі шырокі, яны вельмі падобны паміж сабой, але сядзібы прывабліваюць турыстаў прыгажосцю навакольнага асяроддзя і спакоем. На мой погляд,існуе дзве аграсядзібы, якія прапаноўваюць шырокі выбар паслуг, якія я разгляжу ў наступных раздзелах.
Раздзел 2: Аграсядзіба “Чарэшля”
Сярод шматлікіх унікальных куткоў Беларусі сваёй прыгажосцю здаўна славіцца Навагрудчына. А ў турыстычны маршрут № 1 Навагрудскага раёна ўключана вёска Чарэшля, размешчаная ў асяроддзі лясоў, лугоў і хваёвага бора, на беразе багатага рыбай аднайменнага возера, плошча якога складае 44,4 га. Возера злучана з ракой Нёман. Для адпачынку ў наваколлі вёскі маюцца яшчэ тры возера, шматлікія затокі, побач працякае р. Пліса з вадаспадам. Прыродны ландшафт і водная сістэма вакол Чарэшлі – гэта рай для рыбакоў і аматараў актыўнага адпачынку.[7]
Сядзіба размешчана на вуліцы,з натуральнага камня векавой даўнасці. Мясцовасць непаўторна прыгожая, выдатная прырода радуе вока, супакойвае сэрца і душу.
У красавіку 2008 г. Зуевіч Міхаіл Анатольевіч заснаваў аграсядзібу “Чарэшля”.
Сядзіба прапаноўвае мноства паслуг:
1. Пражыванне ў сельскім доме, у гасцявым доміку, на сенавале.
2. Пракат: лодкі драўляныя, лодкі гумовыя, байдаркі, веласіпеды.
3. Лазня, адпачынак у альтанцы каля каміна.
4. Пракат спортінвентару: мячы валейбольныя, футбольныя, бадмінтон, настольны тэніс, шахматы, шашкі, дартс.
5. Экскурсіі па “зялёных маршрутах”: пешыя, веласіпедныя, байдарачныя.
6. Дастаўка турыстаў аўтамабілем.
7.Арэнда альтанкі для правядзення сямейных, карпаратыўных урачыстасцяў.
8. Грыбныя, ягадныя туры з суправаджэннем.
9. Правядзенне майстар-класаў па пляценню лапцей, вырабу кошыкаў з лазы, вязанню рыбалоўных сетак.
10. Прагляд фільмаў, знятых у ваколіцах вёсцы Чарэшля. [7]
Знакаміта Чарэшля сваёй старажытнай гісторыяй. У двух кіламетрах на паўночным ўсходзе на пясчанай дзюне знаходзіцца стаянка чалавека, якая адносіцца да позняга палеаліту і пачатку мезаліту. Каля возера Чарэшля знойдзены крэмневыя прылады і фрагменты керамікі IIIст. да н.э. На ўскраіне вёскі выяўлена паселішча ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. [24, c. 399]