Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Июня 2012 в 22:06, курсовая работа
Мэта даследвання – пазнаёміцца з дзейнасцю Адукацыйнай камісіі і сістэмай адукацыі ў часы яе існавання. Для рэалізацыі гэтай мэты было пастаўлена некалькі задач: прааналізаваць асноўныя працы вучоных, што датычацца адукацыі канца XVIII ст.; выявіць прычыны цяжкасцей, якія паўставалі перад кіраўнікамі Адукацыйнай камісіі; паказаць вынікі спробы стварэння першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы.
Уводзіны ................................................................................................................3
Глава I. Стварэнне і мэты дзейнасці Адукацыйнай камісіі...........................4-10
Глава II. Рэформы навучальных устаноў і іх дзейнасць
Параграф 1. Вышэйшая адукацыя.................................................11-14
Параграф 2. Сярэдняя адукацыя....................................................14-17
Параграф 3. Ніжэйшая ступень адукацыі.....................................17-19
Параграф 4. Іншыя навучальныя ўстановы..................................19-21
Заключэнне .........................................................................................................22
Спіс літаратуры...........................
Праца
ў Адукацыйнай камісіі
У змест адукацыі, згодна “Статута”, уключалася навучанне чытанню, пісьму, лічэнню, пачаткам практычнай геаметрыі, знаёмства з сістэмай мер, вагі і грошай, садавадствам, агародніцтвам і наогул сельскай гаспадаркай. Прапаноўвалася выпрацаваць навыкі догляду і лячэння жывел, выкарыстанне старых рэчаў, якія можна абнавіць, прыродны матэрыял (кару, саломку і інш.).
Статут прадугледжваў выбар часу для заняткаў, асабліва для сялянскіх дзяцей. Трэба ўлічваць, што яны часта дапамагаюць бацькам па гаспадарцы. Аднак прывіццё дзецям навыкаў да працы не павінна адрываць ад навучання. Акрамя таго, рэкамендавалася навучыць дзяцей пераадольваць цяжкасці, загартоўваць іх фізічна. Для гэтага трэба было правозіць гульні на адкрытых пляцоўках, рабіць практыкаванні па ўмацаванню здароў'я, выконваць карысную працу: апрацоўваць глебу, разбіваць сады і агароды, пілаваць дрэвы, інакш кажучы, займацца ўсімі сезоннымі работамі.
Вывучэнне адукацыйных прадметаў павінна, згодна Статута весціся самым простым метадам. Напрыклад, каб навучыць дзяцей чытанню і пісьму, неабходна навучыць пісаць кожную літару і вымаўляць яе, арыфметычныя дзеянні замацоўваць на канкрэтных прадметах (рэчах), размеры плошчы вывучаць у працэсе разбіўкі садоў, агародаў, маральныя ісціны выводзіць з канкрэтных акалічнасцей і г.д. Такім чынам, у Статуце выразна выказаны ідэі асветніцкага гуманізму. Прыдтрымліванне Статута было абавязковым для навучальных устаноў усіх ступеняў.
У 1783 г. усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай Адукацыйная камісія падзяліла на правінцыі: Каронную (Польскую) і Літоўскую, якія ў сваю чаргу падзяляліся на вучэбныя акругі. Заходняя і цэнтральная часткі Беларусі ўвайшлі ў склад Літоўскай правінцыі і на яе тэрыторыі былі створаны Палеская (Брэст-Літоўскі), Літоўская (Гродна) і Руская (Наваградак) вучэбныя акругі, а таксама Піярская вучэбная акруга, якой падпараткоўваліся ўсе школы піярскага каталіцкага ордэна. У складзе першай з названых акруг знаходзілася 3 школы (Берасце, Пінск, Жыровічы), другой – 5 (Гродна, Ваўкавыск, Вішнева, Паставы, Баруны), трэцяй – 8 (Наваградак, Пінск, Халопенічы, Нясвіж, Слуцк, Бабруйск, Беразвечча, Мазыр), Піярскай – (Ліда, Лужкі, Шчучын, Драгічын)5. У акругах існавалі 6-класныя акруговыя і 3−4-класныя падакруговыя школы. Нагляд за іх дзейнасцю даручаўся акадэміям. Уся праца ў правінцыях і акругах кантралявалася Адукацыйнай камісіяй.
Дзейнасць
Адукацыйнай камісіі можна
Адукацыйную
камісію справядліва прынята
лічыць правобразам міністэрства народнай
адукацыі (асветы). Да гэтага часу падобнага
органа па кіраўніцтве народнай адукацыяй
не існавала ў ніводнай краіне Еўропы.
Рэч Паспалітая, а значыць, і Беларусь,
былі піянерамі ў гэтай важнай справе.
Глава II. Рэформы навучальных устаноў і іх дзейнасць
Параграф 1. Вышэйшая адукацыя.
Галоўная
ўвага Адукацыйнай камісіі была
скіравана на рэфармаванне шляхецкай
сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Нагляд
і кіраўніцтва школамі ў
Як рэктар, М. Пачобут-Адляніцкі прымаў удзел у дзейнасці Адукацыйнай камісіі на Беларусі і Літве, у ажыццяўленні мер па ўдасканаленні навучальнага працэсу і выхаванні навучэнцаў, дамогся перамогі над прыхільнікамі рэарганізацыі Віленскага ўніверсітэта ў народны ліцей (з прычыны доўгай адсутнасці медыцынскага факультэта і невялікіх кафедр), адкрыў 4-гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1773 г. М. Пачобут-Адляніцкі распрацаваў праект заснавання ў Вільні спецыяльнага таварыства (накшталт акадэміі навук), які прадуглежваў развіцце як фундаментальных тэарытычных канцэпцый, так і канкрэтных ведаў у галіне геаметрыіі, механікі і іншых навук. У мэтах пашырэння навуковых ведаў сярод насельніцтва і больш эфектыўнага кантролю за выдавецкай дзейнасцю ён узначальваў універсітэцкую друкарню, якая ў 1775 г. была набыта падскарбіем надворным літоўскім, кнігавыдаўцам А. Тызенгаўзам. Падчас свайго 19-гадовага рэктарства ён шмат зрабіў для таго, каб у Галоўнай школе сфарміраваўся моцны прафесарскі корпус. Ён абнаўляўся за кошт прадстаўнікоў новага пакалення мясцовых вучоных, многія з якіх мелі магчымасць удасканальваць свае веды ва універсітэтах і навуковых цэнтрах Еўропы, папаўняўся запрошанымі з-за мяжы навукоўцамі, сярод якіх былі і еўропейскія славутасці. Па запрашэню М. Пачобута-Адляніцкага ў Галоўнай школе працавалі Ж. Жылібер і знакаміты аўстрыйскі натураліст Г. Форстар. Кафедру хіміі ўзначальваў у 1785-1793 гг. італьянец Дж. Сарторыус, медыцыну выкладаў яго зямляк С. Бізіо, абраны ў 1782 г. прэзідэнтам фізічнай калегіі.
Галоўная школа была і навуковым, і педагагічным цэнтрам у правінцыі, а таксама адміністрацыйна-вучэбнай установай. Яна кіравала ўсёй сістэмай адукацыі на беларускай тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Прычым функцыі Галоўнай школы ў дачыненні да ніжэйстаячых навучальных устаноў былі даволі шырокія, але дэмакратычныя.
Усе справы, што ўваходзілі ў кампетэнцыю Галоўнай школы, вырашаў яе савет. У яго склад уваходзілі рэктар, прафесары, прадстаўнікі студэнцтва ўсіх факультэтаў і нават вучні школы, якая знаходзілася пры гэтай вышэйшай навучальнай установе.
З усіх членаў савета Галоўнай школы найбольш шырокімі паўнамоцтвамі быў надзелены рэктар. Яму належыла чыніць суд не толькі над прафесарамі самой школы, але і над настаўнікамі падведамных ёй вучэбных акруг. Рэктар меў права адхіліць ад працы таго ці іншага прафесара, выкладчыка, забараніць ім увогуле займацца педагагічнай дзейнасцю на тэрыторыі вучэбнай правінцыі. Рэктар выбіраўся тэрмінам на 4 гады.
Асноўным абавязкам савета Галоўнай школы была рэгулярная праверка дзейнасці школ правінцый. Гэтымі пытаннямі займаліся спецыяльныя члены савета, якія потым рабілі справаздачу перад кіраўніцтвам Галоўнай школы. Візітатары выбіраліся звычайна на 2 гады і павінны былі назіраць над тым, як падпарадкаваныя ім навучальныя ўстановы выконваюць свае абавязкі.
Права кантролю над дзейнасцю Галоўнай школы належыла Адукацыйнай камісіі, што пазітыўна адбілася на дасягненнях першай. Многія выпускнікі школы вызначаліся досыць высокімі па тым часе ведамі, былі добра падрыхтаваныя да практычнай дзейнасці ў розных галінах грамадскага жыцця.
Структура Галоўнай школы ВКЛ яскрава сведчыла, што галоўным напрамкам рэарганізацыі гэтай навучальнай установы стала рашучая секулярызацыя навучальнага працэсу. Гэта вышэйшая школа павінна была рыхтаваць ужо не тэолагаў, а высокапрафесійных спецыялістаў розных адгалінаванняў навук. Тэалагічныя навукі, якія раней панавалі ў Віленскай акадэміі, занялі сціплае месца ў праграме навучання Галоўнай школы, дзе асноўная ўвага ўдзялялася прыродазнаўчым, дакладным і гуманітарным дысцыплінам. Упершыню ў якасці паўнапраўных прадметаў сталі выкладацца вышэйшая і прыкладная матэматыка, фізіка, хімія, натуральныя навукі, медыцына, палітычная эканомія, архітэктура. У цалкам абноўленым выглядзе ў Галоўнай школе былі прадстаўлены гуманітарныя навукі, прынамсі гісторыя і літаратура.
Карэннае рэфармаванне вышэйшай адукацыі значна спрыяла развіццю навуковай думкі ў краі. У той час пачалося вывучэнне прыроды Беларусі і Літвы. Актыўныя даследванні праводзіліся ў галіне астранамічнай навукі. Віленская абсерваторыя, якая працавала пад кіраўніцтвам М. Пачобута-Адляніцкага, лічылася адной з першых у Еўропе. Плённа развівалася і медыцынская навука. Значныя змены закранулі ў той час філасофскую думку, у межах якой адбывалася асэнсаванне глабальных зрухаў у эпоху Асветніцтва ў стаўленні чалавека да рэчаіснасці.
У 1775−1780-х гг. статус важнага культурнага і навуковага цэнтра ВКЛ набыла Гародня. Тут працавалі спецыяльныя навучальныя ўстановы, распачынаў сваю руплівую даследчыцкую дзейнаць Ж. Жылібер. Ён вывучаў флору і фауну краю, збіраў каштоўнейшыя калекцыі мясцовых раслін і мінералаў, назапашваў матэрыялы для стварэння фундаментальнай навуковай працы – натуральнай гісторыі ВКЛ. У 1781 г. па запрашэнню М. Пачобута-Адляніцкага Ж.Жылібер пераехаў у Вільню, куды быў перанесены і унікальны гродзенскі батанічны сад..
Пранікненне
ў вышэйшую адукацыю новых асветніцкіх
павеваў выклікала даволі значнае незадавальненне
і супраціўленне з боку многіх былых езуітаў,
магнатаў і шляхты. Гэта не магло не паўплываць
на працу Галоўнай Літоўскай школы. Вучань
і паплечнік М. Пачобута-Адляніцкага А.
Стралецкі толькі ў 1788 г. рашыўся адкрыта
сказаць студэнтам аб правамернасці існавання
геліацэнтрычнай сістэмы М. Каперніка
і яе навуковай даставернасці. З-за недобразычлівасці
апанентаў вымушаны быў пакінуць Вільню
і межы Рэчы Паспалітай Ж. Жылібер. Па той
жа прычыне выехаў на радзіму знакаміты
фізік С. Бізіо. Вымушаны быў адмовіцца
ад далейшай працы ў Галоўнай школе і сусветна
вядомы натураліст Г. Фостар, якога мясцовыя
змагары за “ідэалагічную чысціню” навук
называлі “магільчыкам каталіцкай веры”.
Развітваючыся з Вільняй, знакамітыя
вучоныя пакідалі там не толькі сваіх
праціўнікаў, але і ўдзячных вучняў, у
тым ліку тых, якія потым сталі самі выкладаць
у Галоўнай школе, а пазней і ў Віленскім
універсітэце.
Параграф 2. Сярэдняя адукацыя
Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага была на той час вышэйшай навучальнай установай на яго землях. На ступень ніжэй стаялі акруговыя школы. Намаганнямі Адукацыйнай камісіі яны былі заснаваны ў Берасці, Гародне і Наваградку. У іх вывучалі польска-літоўскую граматыку, геаграфію, арыфметыку, чыстапісанне, геаметрыю, гісторыю медзян, персаў, егіпцян, рыторыку, паэзію, фізіку, грэчаскую гісторыю, прыроднае права, алгебру, механіку, батаніку, палітычнае права, рымскую гісторыю, навуку аб захаванні здароўя, заалогію, народнае права, усеагульную гісторыю, логіку і эксперыментальную фізіку, французкую і нямецкую мовы, выхоўвалі навыкі маралі.
Услед за акруговымі школамі ішлі падакруговыя школы. Функцыяніравалі яны ў Жыровічах, Пінску, Ваўкавыску, Барунах, Вішневе, Паставах, Бабруйску, Беразвеччы, Мазыры, Менску, Нясвіжы, Слуцку, Халопенічах, Драгічыне, Лідзе, Лужніках і Шчучыне. За выключэннем чатырох апошніх яны ўсе знаходзіліся пад навучальна-адміністрацыйным кантролем акруговых школ. Што ж датычыцца чатырох апошніх, яны ўваходзілі ў Піярскую навучальную акругу. Усе падакруговыя школы з'яўляліся трохкласнымі. У кожным такім класе займаліся па два гады. У гэтых школах выкладаліся такія ж прадметы, што і ў акруговых.
Пры паспяховым заканчэнні акруговых і падакруговых школ можна было паступаць у вышэйшую навучальную ўстанову. За час свайго існавання, камісія змагла адкрыць на беларускіх землях 20 школ.
Візітацыя школ 1782 г., якую здзяйсняла Адукацыйная камісія, засведчыла, што на той час ужо пераважная большасць сярэдніх навучальных устаноў Беларускага краю працавала паводле прадпісанняў камісіі. У большасці школ выкарыстоўваліся новыя падручнікі. Сярод настаўніцкага корпусу было нямала здольных і кваліфікаваных выкладчыкаў, такіх, як В. Гасовіч (Берасце), Ю.Ключынскі (Слуцк), М. Бавер (Наваградак), Ю.Раманоўскі (Паставы), Серафіновіч, Гаўжэўскі (Жыровічы). У шэрагу школ меліся даволі багатыя бібліятэчныя зборы, аптэкі, здзяйсняўся належны нагляд за вучобай, побытам, харчаваннем і здароўем навучэнцаў.
Візітацыя зафіксавала не толькі поспехі ў правядзенні рэформаў у Беларусі, але і цяжкасці, з якімі яна сустракалася. Тыповыя для ўсей краіны цяжкасці тут, у правінцыі, дзе новаўвядзенні разбуралі звыклае сармацкае культурнае асяродзе, успрымаліся нялегка і з боку духавенства, і з боку кансерватыўна настроенай шляхты, праяўляліся вельмі выразна. У 1782 г. некаторыя прыкляштарныя школы беларускага рэгіёна, якія ўвайшлі ў падпараткаване Адукацыйнай камісіі, яшчэ працягвалі вучыць шкаляроў па-старому. Не прытрымліваліся інструкцый камісіі такія падакруговыя школы, як піярскія ў Лужках, місіянерскія ў Лыскаве, дамініканскія ў Чашніках, базыльянскія ў Беразвечы і Свержані. Зусім не выпадкова кіраўніцтва гэтых школ належала манахам. Менавіта ў гэтым асяроддзі новыя павевы ўспрымаліся з падазрэннем, не ўхвалявалася тут і скасаванне езуіцкага ордэна.
Недахоп
настаўніцкіх кадраў, якія маглі б
за кароткі час спрыяць
Насцярожана ўспрымаліся новыя павевы і ў асяроддзі правінцыйнай кансерватыўнай шляхты, якая адмоўна ставілася да замахаў дзяржавы на звыклыя і сталыя культурныя традыцыі. У 1782 г. піяры, якія трымалі падакруговую школу ў Лужках недалека ад новай дзяржаўнай граніцы з Расіяй, тлумачылі прадстаўніку Адукацыйнай камісіі, што бацькі іх вучняў не дазвалялі дзецям вучыцца па новых падручніках, і таму настаўнікі вымушаны былі дыктаваць урокі па гэтых кнігах “з вялікай стратай часу”. Многіх вучняў бацькі забіралі са школы і пасылалі ў кардон, у Расію, дзе езуіты па волі Кацярыны II знайшлі прытулак і працягвалі вучыць шляхецкую моладзь Усходняй Беларусі. У Слуцку, напрыклад, дзе побач з акадэмічнай школай існавала на аўтаномных пачатках кальвінісцкая школа, шляхціцы-католікі, здаралася, аддавалі дзяцей нават да кальвіністаў, бо тыя бралі за навучанне меньшую плату і, што было ў той сітуацыі немалаважна, вучылі па-старому.
Информация о работе Адукацыйная камісія і яе дзейнасць на беларускіх землях у 70−90-я гг. XVIII ст