Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Января 2013 в 23:51, контрольная работа
Сярод слаўных старонак, упісаных Беларуссю ў летапіс перамогі савецкага народа над германскіх фашызмам, самая магчыма, значная і здзіўляючая па размаху, бяспрыкладнай мужнасці – трохгадовая барацьба с гітлераўскімі акупантамі. Барацьба, у якой салдатамі былі, па сутнасці, усе – мужчыны і жанчыны, старыя і падлеткі. Барацьба, якая па ўсім свеце разнесла гераічную славу рэспублікі-партызанкі.
Уводзіны
Стварэнне партызанскіх брыгад, іх баявая дзейнасць.Партызанскія зоны.
Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.
Асаблівасці антыфашысцкай барацьбы ў Заходняй Беларусі.
Заключэнне
Кантрольная работа па гісторыі беларусі
студэнта 3 курса завочнага аддзялення (спецыяльнасць Гісторыя)
Івановай Лізаветы Міхайлаўны
Тэма: Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны
Хатні адрас: вёска Узмёны, Мёрскі раён,
Віцебская вобласць, 211943,
Вул. Кірава, д. 89
2012-/2013 вучэбны год
Змест :
Уводзіны
Сярод слаўных старонак, упісаных Беларуссю ў летапіс перамогі савецкага народа над германскіх фашызмам, самая магчыма, значная і здзіўляючая па размаху, бяспрыкладнай мужнасці – трохгадовая барацьба с гітлераўскімі акупантамі. Барацьба, у якой салдатамі былі, па сутнасці, усе – мужчыны і жанчыны, старыя і падлеткі. Барацьба, якая па ўсім свеце разнесла гераічную славу рэспублікі-партызанкі.
Ёмістае і ганаровае гэта званне. У ім – трагедыя акупацыі і баявая слава, пакланенне перад тымі, хто за свабоду ўступіў у смяротную бітву, святая памяць аб загінуўшых са зброяй у руках і непраходзячы смутак аб мільёнах бязвінных ахвяр фашысцкіх катаў. Ніхто не забыты, нішто не забыта – партызанскае мінулае навекі ў памяці, яно не можа назаўсёды кануць у нябыт. Яно бачна, адчувальна, важка сплялося с сённяшнім днём выратаванай свабодай, славай ветэранаў, нязгасным болем страт.
Жыве гэта мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны.
Менавіта гэтымі ўрокамі чыстага сумлення і вялікай мужнасці асабліва каштоўныя дакументы партызанскай вайны, прысвечаная ёй мемуарная і мастцкая літаратура. І нельга не адчуваць найглыбейшую удзячнасць да тых, хто здолеў у суровыя гады ўсенароднай барацьбы адлюстраваць яе непаўторны лік, цяжкія будні, яе ўдзельнікаў і ахвяры ў лаканічных радках дзённікаў, у няхітрых газетных заметках, спехам зробленных фатаграфіях ці малюнках, а то і на кінастужцы [4, с. 20]…
2. Стварэнне партызанскіх брыгад, іх баявая дзейнасць.Партызанскія зоны.
Антыфашысцкая барацьба на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны распачалася з першых дзён нямецкай акупацыі рэспублікі. Галоўнай сілай антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі стаў партызанскі рух [1, с.473]. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супраціўленне станавілася ўсё больш упартым і непрымірымым. Арганізатарамі яго ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, кіруючыя партработнікі, але і радавыя грамадзяне рэспублікі. Партызанскія атрады і группы часта ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, аснову многіх партызанскіх падраздяленняў складалі камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле гітлераўскіх войск [2, с.244-245].
У 1941 г. не было вопыту вядзення партызанскай вайны. У 20 – першай палове 30-х гг. на Беларусі праводзілася пэуная праца па падрыхтоўцы партызанскіх атрадаў і баз для іх забеспячэння на выпадак вайны. На тэрыторыі БССР былі сфарміраваны Бабруйскі, Барысаўскі, Мінскі, Мазырскі, Полацкі і Слуцкі атрады. Кожны атрада налічваў ад 300 да 500 чалавек, меў свой штаб, камандзіра. У беларускіх лясах для атрадаў былі зроблены закладкі зброі і боепрыпасаў, у тым ліку 50 тыс. вінтовак і 150 кулямётаў. Камандзірамі атрадаў з’яўляліся С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, К.П. Арлоўскі, А.М. Рабцэвіч [1, с. 475].
Ствараецца сетка падпольных цэнтраў, пярвічных арганізацый і груп, партыйнае і камсамольскае падполле. Складваецца арганізаваны і, што галоўнае, масавы партызанскі рух. Усяго ж на Віцебшчыне дзейнічала 5 партызанскіх зон (Суражская, Расонская, Полацкая, Ушацкая, Сенненская). Адным з першых на Беларусі пачаў дзейнічаць атрад Міная Піліпавіча Шмырова. М. Шмыроў – дырэктар Пудацкай кардоннай фабрыкі, праслаўлены партызанскі камандзір часоў грамадзянскай вайны. 5 ліпеня 1941 г. яго запрасілі ў Суражскі райком партыі. Ён прыняў прапанову як партыйнае даручэнне і разам з сакратаром партыйнай арганізацыі Р.У. Шкрэдам і тэхнаруком П.Н. Голубевым стварыў дзеяздольную партызанскую групу. Да 25 ліпеня ў атрадзе налічвалася 60 чалавек. У гэты ж дзень партызаны Суражскай зоны адкрылі баявы рахунак. У баявой аперацыі знішчана 30 гітлераўцаў. За тым баявыя дзеянні ішлі па ўзрастаючай: у верасні 1941 г. быў разгромлены нямецкі гарнізон у Суражы. Насельніцтва ўсяляк памагала Шмырову. Слава бацькі Міная хутка расла.
На бальшаку Сураж-Усвяты немцы самі ўстанавілі плакаты:”Партызанская зона”. Яны аб’явілі вялікае ўзнагароджанне таму, хто выдасць М.П. Шмырова. У якасці заложнікаў фашысты захапілі яго чацвярых малалетніх дзяцей[3, с.227].
Важна адзначыць, што контрнаступленне па ўсяму фронту і працягвалася да красавіка 1942 г. У канцы 1941 г. – пачатку 1942 г. савецкія войскі выйшлі да граніцы Беларусі, і з імі на Віцебскім напрамку ў непасрэднае ўзаемдзеянне ўступілі партызанскія атрады Я.З. Захарава, Д.Ф. Райцава, М.П.Шмырова і інш. У выніку сумесных дзеянняў часцей Чырвонай Арміі Калінінскага фронту і партызанскіх атрадаў быў вызвалены тракт Усвяты-Сураж і ўтвораны 40-кіламетровы праход у лініі нямецкага фронту (“Суражскія”, альбо “Віцебскія” вароты). Цераз іх на акупіраваную ворагам тэрыторыю з Вялікай зямлі накіроўваліся арганізатарскія і дыверсійныя группы, узбраенне, боепрыпасы і інш[2, с. 245-246].
Партызанскі рух не з’яўляецца толькі нацыянальнай беларусскай з’явай. Справа ў іншым – дзейнасць партызанскіх атрадаў і злучэнняў на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны набыла значныя памеры. Супраць акупантаў змагаліся не асобныя атрады дыверсантаў, на барацтбу падняўся ледзь не ўвесь народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з’яляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў, большасць з якіх былі аб’яднаны ў 213 брыгад. Колькасць беларусаў у партызанскіх атрадах складала 71,1%, рускіх – 19,3%, украінцаў – 3,9% і 5,7% былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.
Ужо ў пачатку нямецкай акупацыі Беларусі ў чэрвені 1941 г. пачалі дзейнічаць першыя партызанскія атрады. Сярод арганізатараў былі Ц.П. Бумажкоў, В. З. Корж, Ф.І. Паўлоўскі і інш.
26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц.П. Бумажкоў і ўпаўнаважаны Наркамата нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф.І. Паўлоўскі стварылі партызанскі атрад “Чырвоны Кастрычнік”. Сумесна з часцямі Чырвонай Арміі ён вёў баі з нямецкімі войскамі на р. Пціч. Партызаны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30 нямецкіх танкаў, 55 адзінак аўтабранятэхнікі праціўніка, узарвалі некалькі мастоў. 18 ліпеня 1941 г. пры агнявой падтрымцы браняпоезда № 52 (камандзір – лейтэнант Калакольцаў) партызаны атрада разграмілі штаб нямецкай дывізіі ў в. Воземля. У баі праціўнік страціў 80 салдат і афіцэраў, былі захоплены значныя трафеі і вельмі карысныя дакументы, якія партызаны перадалі камандаванню савецкіх войскаў.
За гераізм і ўмелае кіраўніцтва партызанскай барацьбой камандзіру атрада Ц.П. Бумажкову і камісару Ф.І. Паўлоўскаму , першым з беларускіх партызан, 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.
Нягледзячы на вышэй прыгаданыя факты, колькасныя памеры і баяздольнасць антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі ў 1941 г. была нязначнай.
З 16 партызанскіх атрадаў, якія былі сфарміраваны Пінскім абкомам партыі ў ліпені 1941 г. на тэрыторыі вобласці, увосень застаўся толькі адзін атрад, які налічваў 60 байцоў, пад камадваннем В.З. Каржа. Астатнія партызаны альбо выйшлі ў савецкі тыл, альбо разышліся па хатах.
Летам 1941 г. на тэрыторыі Гомельскай вобласці было арганізавана 65 партызанскіх атрадаў. Колькасць партызан перавышала 1770 чалавек. У снежні 1941 года засталося 10 фарміраванняў і складалі яны прыкладна 150 чалавек.
Зімой 1941 г. колькасць партызан не перевышала 3 тыс. чалавек. Насельніцтва Беларусі на працягу першых месяцаў нямецкай акупацыі было ў разгубленнасці.
Кіраўнік аператыўнай групы Шклоўскага раёна Я.А. Сляпцоў адзначыў у дакладной запісцы ў адрас ЦК КП(б)Б: “Настрой большасці калгаснікаў упадніцкі, яны страцілі ўсялякую веру ў нашу перамогу. …Гавораць, што ў справаздачах падкрэслівалі, што нас ніхто не пераможа, а зараз што зрабілася – і самі ўсе пазбеглі, а нас пакінулі на здзекі немцам”[1, с. 473-474].
На тэрыторыі Віцебскай
вобласці дзейнічаў падпольны абком,
гарком, 31 райком партыі, выдавалася газета
“Віцебскі рабочы”. У сучасных межах
вобласці дзейнічалі 6 партызанскіх брыгад,
2 палкі, 30 асобных і спецыяльных
партызанскіз атрадаў. Іх узначальвалі
вядомыя кіраўнікі
Яркай гераічнай і трагічнай старонкай у гістрорыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў ўвайшло Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі І.К.Кавалёў, І.П. Казінец, У.С. Амельянюк, І.І. Матусевіч і інш. З першых дзён акупацыі Мінска, які гітлераўцы ахрысцілі “страляючым горадам”, падпольшчыкм ажыццяўлялі дыверсіі на чыгуначным вузле, прадпрыемствах і ў фашысцкіх установах, збіралі і перадавалі цераз сувязных у партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху нямецкіх ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб’ектаў у горадзе і г. д. Самаахвярна змагаліся з ворагам падпольшчыкі Магілёва, Віцебска, Оршы, Жлобіна, Брэста, Гродна і іншых гарадоў і пасёлкаў рэспублікі.
Да канца 1941 г. у Беларусі, паводле няпоўных даных, былі арганізаваны і дзейнічалі 247 партызанскіх атрадаў і падпольных груп. Аднак у першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння с вайсковым каманлваннем і г.д.
Вялікі ўплыў на ўздым народнага руху супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў аказала бітва савецкіх войск пад Масквой. Весткі аб перамозе хутка разнесліся па гарадах і вёсках акупіраванай Беларусі, умацоўваючы ўпэўненасць у канчатковым зыходзе вайны, натхняючы падпольшчыкаў, партызан, насельніцтва на больш актыўную барацьбу з акупантамі.
Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага руху на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Асінторфская (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці), Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя палпольныя арганізацыі, якія па няпоўных дадзеных налічвалі ў сваім складзе звыш 1100 чалавек. Амаль палова падпольшчыкаў у 1941 г., альбо 540 чалавек дзейнічалі ў Мінску.
Антыфашысцкае падполле на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны налічвала каля 70 тыс. Беларусы складалі ў яго радах 74,4 %, рускія – 17,5%, украінцы – 2,2%, яўрэі – 2,3%, палякі – 1,7% і 1,9% - былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.
У час бітвы пад Масквой пажпольшчыкі знішчылі дзве вадакаачкі на Мінскім чыгуначным вузле. У выніку гэтай дыверсіі цягнікоў былі пашкоджаны. Падпольшчыкі Оршы пад кіраўніцтвам К.С. Заслонава з лістапада 1941 па люты 1942 гг. вывелі са строю 170 цягнікоў і пусцілі пад адхон дзесяткі варожых саставаў з жывой сілай і тэхнікай[1, с. 476].
У верасні 1942 г. быў створаны кіруючы і каардынуючы цэнтр партызанскага руху на тэрыторыі рэспублікі – Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і боепрыпасамі набыў шырокамаштабны характар. З 15 верасня 1942 г. па 1 студзеня т1943 г. беларускім партызанам савецкая авіяцыя перакінула 3762 аўтаматы, 2106 карабінаў, 2207 вінтовак, 444 кулямёты, 212 СТР, 294 мінамёты, 16 тон выбуховых рэчываў і інш. У далейшым гэтая дапамога працягвалася. Усяго ж за 1942-1944 гг. для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў і арганізатараў партызанскай вайны.
У другой палове 1942 г. партызаны пачалі праводзіць супраць акупантаў значныя па сваіх памерах баявыя аперацыі. Напрыклад, у жніўні 1942 г. рпартызанскі атрад пад камандваннем А.І. Петракова і А.В. Раманава знішчыў чыгуначны мост праз р. Дрысу. З-за гэтага чыгуначны рух на лініі Полацк-Даўгаўпілс быў прыпынены на 16 дзён, пазней прапусканая здольнасць на гэтым участку знізілася з 60 да 8 эшалонаў у суткі.
Аналагічную аперацыю правялі партызанскія атрады Мінскай і Палескай абласцей. У ноч на 3 лістапада 1942 г. быў знішчаны 132-метровы чыгуначны мост праз р. Пціч. Варожыя перавозкі на чыгунцы Брэст-Гомель былі прыпынены на 18 дзён.
28 жніўня 1942 г. аб’яднанымі сіламі 8-га, 24-га і 36-га партызансктіх атрадаў Магілёўскай вобласці быў знішчаны варожы гарнізон і камунікацыі на чыгуначнай станцыі Слаўнае. У час аперацыі партызаны разграмілі гарнізон, знішчылі будынак станцыі, нямецкія казармы, 6 складаў з ваеннай маёмасцю і харчаваннем, 2 вайсковыя эшалоны з тэхнікай і ўсё чыгуначнае абсталяванне на станцыі. Праціўнік страціў каля 120 салдат і афіцэраў забітымі.