Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2013 в 19:38, контрольная работа
Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаваў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай шматнацыянальнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай (Рэч Паспалітая – даслоўны пераклад з лацінскай мовы слова respublica), хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць.
Уводзіны.............................................................................................................................3
Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Кароль, сойм, сенат. Іх прававое становішча.....................................................................................................................4
2. Спробы ажыццяўлення рэформаў. Канстытуцыя 1791 года ....................................8
Заключэнне.......................................................................................................................14
Спіс выкарыстанай літаратуры......................................................................................15
Замацоўваліся новыя прынцыпы і стадыі законатворчай дзейнасці. Галоўнае значэнне ў заканадаўстве надавалася Пасольскай палаце, якая абвяшчалася «святыняй заканадаўства». Першапачаткова законапраекты павінны былі ўносіцца на яе разгляд. Законы, што прымаліся Пасольскай палатай, падзяляліся на дзве катэгорыі: агульныя законы, дзейнасць якіх не абмяжоўвалася ў часе (канстытуцыя, законы цывільныя, крымінальныя,аб устанаўленні пастаянных падаткаў); ухвалы сойму аб часовых паборах, аб пазыках, набілітацыі (прысваенні шляхецкай годнасці, ганаровых званняў і чыноў), узнагародах, ратыфікацыі дагавораў і інш.
Кожны законапраект, прыняты Пасольскай палатай, перадаваўся ў Сенат, дзе ён прымаўся або адхіляўся большасцю галасоў. Пры роўнай колькасці галасоў «за» і «супраць» кароль надзяляўся яшчэ адным голасам. Пасля прыняцця закона Сенатам ён уступаў у сілу. У выпадку, калі законапраект, які адносіўся да першай катэгорыі (не абмяжоўваўся часам), адхіляўся Сенатам, ён адкладаўся да выбараў наступнага чарговага сойма. I толькі тады, калі новы склад Пасольскай палаты прымаў яго, Сенат абавязаны быў зацвердзіць закон.
У выпадку, калі законапраект адносіўся да другой катэгорыі, a Сенат адхіліў яго,то абедзве палаты сойма збіраліся разам і вырашалі пытанне простай большасцю галасоў. У сувязі з тым, што сенатарамі маглі быць службовыя асобы дзяржаўнага кіравання, гэта значыць прадстаўнікі выканаўчай улады, а артыкул 5 Канстытуцыі абвяшчаў пра падзел улады, прадугледжвалася, што па пытаннях, якія адносіліся да службовых абавязкаў пэўных сенатараў, яны не мелі рашаючага голасу. Паўнамоцтвы Сената абмяжоўваліся. Яму належыла толькі права адкладаць прыняцце закону да выбараў новага сойма або да часу сумеснага пасяджэння палат сойма [1, C. 130].
Паводле сёмага артыкула Канстытуцыі істотна змянялася прававое становішча караля Рэчы Паспалітай. Закон адмяняў выбарнасць пасады караля і рэкамендаваў спадчыннасць каралеўскага трону з мэтай умацавання яго ўлады і абмежавання ўмяшання суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.
Артыкулам 9 Канстытуцыі вызначаўся парадак усталявання рэгенцтва на выпадак цяжкай хваробы, палону або маленства караля, a ў артыкуле 10 замацоўвалася палажэнне аб неабходнасці належнай адукацыі і выхавання каралеўскіх дзяцей.
Кароль як галава дзяржавы і старшыня ўрада абвяшчаўся свяшчэннай асобай і вольным ад усялякай адказнасці, але ён не меў права адзін выдаваць пастановы ад імя ўрада. Кожная пастанова павінна была выдавацца за подпісам караля і хаця б аднаго з міністраў. У выпадку, калі ніхто з міністраў, засядаючых ва ўрадзе, не згаджаўся падпісаць рашэнне, прынятае каралём, ён мог адступіцца ад гэтага рашэння, але калі настойваў, то пытанне павінна было вырашацца соймам. Кароль меў права сам назначаць міністраў.
Сойм большасцю ў дзве трэці галасоў абедзвюх палат мог запатрабаваць адстаўкі і замены міністра. Міністры неслі адказнасць як перад каралём, так і перад соймам, а за крымінальныя злачынствы маглі адказваць перад соймавым судом. У складзе міністэрстваў утвараліся камісіі: адукацыі, паліцыі, войска, скарбу, якія дапамагалі ўраду ў выкананні яго функцый.
Канстытуцыя па-новаму рэгламентавала прызначэнне арміі і парадак камплектавання войска. У ёй адзначалася, што народ павінен сам забяспечваць абарону ад нападу для захавання цэласнасці сваёй дзяржавы. Прадугледжвалася стварэнне нараўне са шляхецкімі воінскімі фарміраваннямі рэкруцкага войска з сялян і гараджан. Тым самым прызнаваўся ўдзел у войску не толькі шляхты, але і простага насельніцтва.
Канстытуцыя прадугледжвала пераўтварэнне Рэчы Паспалітай з канфедэрацыі ў федэральную дзяржаву. Гэтаму павінен быў служыць акт, выдадзены ў кастрычніку 1791 г. па патрабаванні прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага пад назвай «Узаемнае паручыцельства абодвух народаў», згодна з якім усе вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы павінны былі складацца з прадстаўнікоў Польшчы і ВКЛ у роўных частках [5, C. 36].
Нягледзячы на дэкларатыўнасць некаторых палажэнняў, у цэлым Канстытуцыя 1791 г. з 'явілася самым прагрэсіўным законам свайго часу, на падставе якога маглі ажыццявіцца кардынальныя змяненні ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці Рэчы Паспалітай. Аднак Канстытуцыя 1791 г. не паспела рэалізавацца з-за агрэсіі суседніх дзяржаў Расіі, Аўстрыі і Прусіі.
Заключэнне
Такім чынам, напрыканцы работы можна зрабіць наступныя вывады:
Спіс выкарыстанай літаратуры