Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Марта 2013 в 13:39, реферат
Калі б прыйшлося выбіраць сярод дзеячоў часу Станіслава Аўгуста Панятоўскага найбольш значнага, то ім, безумоўна, можна назваць Антонія Тызенгаўза, асоба якога сталася цэнтрам мноства спраў не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і ўсёй Рэчы Паспалітай, пачынаючы ад эканамічных і сканчаючы справамі культурнымі і палітычнымі. Гэта быў чалавек, апантаны ідэяй адраджэння краіны, умацавання яе незалежнасці, што бачна, калі дэталёва разгледзець яго дзейнасць, якая мае дачыненне не толькі да горада Паставы, але і для ўсёй краіны.
Глава 3. Граф Антоній Тызенгаўз. Значэнне гістарычнай постаці для Беларусі і Паставаў
Калі б прыйшлося выбіраць сярод дзеячоў часу Станіслава Аўгуста Панятоўскага найбольш значнага, то ім, безумоўна, можна назваць Антонія Тызенгаўза, асоба якога сталася цэнтрам мноства спраў не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і ўсёй Рэчы Паспалітай, пачынаючы ад эканамічных і сканчаючы справамі культурнымі і палітычнымі. Гэта быў чалавек, апантаны ідэяй адраджэння краіны, умацавання яе незалежнасці, што бачна, калі дэталёва разгледзець яго дзейнасць, якая мае дачыненне не толькі да горада Паставы, але і для ўсёй краіны.
Дакладная дата і месца нараджэння графа невядомы, так як метрыка хросту яго не захавалася. Паводле гістарычнай літаратуры А.Тызенгаўз нарадзіўся каля 1733 г., што надрукавана ў некралогу, змешчаным у “ Газэце Варшавскей” у 1785 г., дзе напісана, што ён памёр у 52 гады.1
Месца нараджэння графа таксама спрэчнае. Гэта можа быць як Наваельня, Камянец, Паставы, так і Вільня. Можна меркаваць, што найбольш верагодным месцам нараджэння былі Паставы, бо, як вядома, граф аддаваў ім перавагу.
Магнат належаў да малодшай-веттельскай галіне роду, якая стала галоўнай галіною польска-літоўскіх Тызенгаўзаў.
Антоній Тызенгаўз быў дзясятым дзіцём у сям’і Бенедыкта Тызенгаўза і Ганны з роду Бяганскіх (апошняя ў пастаўскай лініі роду), якія згулялі вяселле 30 жніўня 1722 г. у Вільні.
Пачатковае выхаванне і адукацыю Антоній трымаў дома, пасля якога быў адданы ў езуіцкі калегіум пры Віленскай Акадэміі. Пры рэзідэнцыі канцлера ВКЛ князя М.Чартарыйскага ў Воўчыне каля Брэста пазнаёміўся з будучым каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім, стаў яго сябрам юнацтва. У Воўчыне існавала школа, якая рыхтавала маладых шляхціцаў да будучай палітычнай дзейнасці. Як адзначалі яго сучаснікі, Антоній вылучаўся вялікай энэргіяй, розумам, адсутнасцю панскай пыхі і схільнасцямі да эканамічных спраў.
Як мецэнат А. Тызенгаўз калекцыяніраваў розныя рэчы, але найбольш яго прываблівалі карціны. За сваё жыццё Антоній шмат падарожнічаў. Наведваў Германію, Бельгію, Галандыю, Англію і Францыю. Заўсёды “аточваў” сябе людзьмі інтэлектуальнымі, меў надзвычайную памяць. У яго ніколі не было гадзінніку, што само па сабе рабіла яго чалавекам арыгінальным, бо час свой ён вымяраў працай. Ноччу адпачываў не больш за 3 гадзіны.2
У 1757 г., дзякуючы дапамозе сваіх пратэктараў Масальскіх, стаў маршалкам гродзенскага павету. Ад гэтага часу ўсё яго жыццё будзе моцна звязана з Гродна і паветам. Ужо ў 1761 г., маючы толькі 28 гадоў, быў абраны літоўскім пісарам у сойм і паслом на надзвычайны варшаўскі сейм ад гродзенскага павету.
Не менш значную ролю А.Тызенгаўз адыгрываў падчас бескаралеўя пасля Аўгуста ІІІ, у канцы 1763 г. і на працягу 1764 г., калі быў паслом на ўсіх трох сеймах: канвакацыйный, элекцыйным і каранацыйным, на апошнім з якіх быў абраны канюшым, а ўжо пасля смерці Юзэфа Масальскага ў 1765 г. атрымаў пасаду падскарбія надворнага ВКЛ ( 6 чэрвеня 1765 г.) і старосты гродзенскага. Акрамя гэтага Антоній Тызенгаўз рабіўся загадчыкам каралеўскіх эканомій у ВКЛ, якія ўключалі ў сябе каля тысячы вёсак, фальваркаў, гарадоў і мястэчак.
Пасля атрымання значных
пасад у дзяржаве, А.Тызенгаўз
становіцца не проста магнатам, а чалавекам
усеўладным у ВКЛ, які яшчэ з маладосці
ведаў караля, а цяпер з’яўляўся
яго прадстаўніком і
Адным з найвыбітнейшых міністраў
Станіслава Аўгуста быў Антоній
Тызенгаўз, які праводзіў сваю рэфарматарскую
дзейнасць ў напапярэдадні
Граф А. Тызенгаўз вырашыў
упарадкаваць Гродна на ўзор сталіцы (у
той часгорад адыгрываў значную
ролю ў палітычным жыцці не толькі
ВКЛ, але і ўсёй Рэчы Паспалітай).
Па яго ініцыятыве ў 1760 – 1780-ыя гг. побач
з горадам у прадмесце
Як уладальнік мястэчка Паставы граф Антоній Тызенгнаўз правёў яго карэнную перабудову ў другой палове XVIII ст. Паводле сведчанняў гісторыка XIX ст. Міхаіла Балінскага, А. Тызенгаўз ператварыў жабрацкае драўлянае пасяленне ў прыгожы каменны гарадок.
Тызенгаўз узвёў у горадзе 21 мураванае збудаванне, якія ў адрозненне ад гродзенскага будаўніцтва Тызенгаўза склалі закончаны барочны ансамбль. Паставы, на думку даследчыцы архітэктуры А.Дз.Квітніцкай, цікавыя тым, што за выключэннем Гродна і іх на Беларусі адсутнічаюць помнікі тызенгаўзаўскай забудовы таго часу.
Антоній Тызенгаўз забудаваў мураванымі дамамі рынкавую плошчу, узвёў палац, дамы судзебны і школьны, пачаў будаўніцтва палатняных вырабаў і папяровай фабрык. Пры графу ў горадзе дзейнічалі тэатр, балетная і музычная школы, бібліятэка, народнае вучылішча.
У 1754 г. для забеспячэння
далейшага будаўніцтва быў
Каб палепшыць шляхі зносін, развіццё унутранага і знешняга гандлю, развіць грашова-крэдытную і фінансавую сістэму, стварыць заканадаўчую базу, Тызенгаўзам была заснавана адна важная эканамічная структура – Гандлёвая кантора, галоўнай задачай якой была арганізацыя спрыяння ў продажы тавараў. Філіял яе, акрамя Берасця, Шаўляя, Пінска, існаваў і ў Паставах. Стасункі гэтая кантора мела з галоўнымі гандлёвымі цэнтрамі Заходняй Еўропы: Берлінам, Гамбургам, Парыжам і інш. Таму можна лічыць, што “вялікі мануфактурны план” А.Тызенгаўза уключаў у сябе не толькі будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў.3
Вядома, што А. Тызенгаўз быў не толькі буйным фінансістам, але і яскравым прадстаўніком Асветніцтва, чалавекам культурным і адукаваным, які стварыў свой тэатр, які з невялікага ансамбля інструментаў і вакалістаў пераўтварыўся ўшматпрофільны калектыў высокага ўзроўню. На яго сцэне былі ажыццяўлены пастаноўкі оперы А.Грэтры “ Магніфік”, камедыі П. Бамаршэ “Сівільскі цырульнік” і інш.
Для падрыхтоўкі ўласных артыстаў з прыгоных сялян ён стварыўтэатральную школу. У 1772 г. Тызенгаўз паслаў вучыцца за мяжу прыдворнага капельмайстра Л. Сітанскага. Навучэнцамі ў тэатральную школу найчасцей бралі дзяцей прыгонных сялян з маёнткаў. У праграму заняткаў, акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, былі ўключаны танец, спевы, нотная граматыка, тэорыя музыкі і кампазацыя. Школа давала добрую падрыхтоўку, яе вучні выступалі ў спектаклях тэатра. Сярод выхаванцаў гэтай школы – артысты балета Е.Валінскі, Д. Пякарская-Сітанская, М. Рымынскі, спявачка М.Сітанская, якія пазней праславіліся ў польскім тэатры.
Прыдворны аркестр, або т.зв. Капэла Тызенгаўза, належаў да найбольшых і найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага характару ў Вялікім княстве Літоўскім і славіўся далёка за яго межамі. Так, у 1780 г. капэла была ангажыравана ў Нацыянальны тэатр у Варшаве. Рэпертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, сімфоніі, розныя жанры бытавой музыкі. Пасля адстаўкі Тызенгаўза тэатральная школа, балетная трупа і частка капелы былі пераведзены ў Паставы.4
Антонію Тызенгаўзу былі блізкія і зразумелыя погляды і ідэі асветнікаў таго часу. Так, у тэатры ён бачыў сродак асветы, накіраваны на выпраўленне нораваў людзей, а не крыніцу прыбыткаў. Яго думкі, звязаныя з выхаваўчай роляй тэатра, супадалі з поглядамі французскіх асветнікаў, асабліва з Д.Дзідро. Але ў адрозненне ад апошняга Тызенгаўз лічыў тэарт неабходным толькі для прывілеяванага саслоўя, выключаючы астатнія. Таму яго тэатр не стаў агульнадаступным і агульнанацыянальным.
Акрамя гэтага, граф вёў
перапіску з выдатнейшым
Няўдалая гаспадарчая палітыка (нерэнтабельнасць многіх мануфактур), а таксама інтрыгі магнатаў супраць яго сталі прычынай адыходу графа Атнонія Тызенгаўза ад палітычных і гаспадарчых спраў.
Прадукцыя мануфактураў перастала мець збыт, прадпрыемсты Гродна працавалі з вялікімі стратамі і іх дэфецыт у 1780 г. складаў 190 тысяч злотых, што было выкарыстана супраць яго непрыяцелямі, незадаволенымі актыўнай дзейнасцю графа Тызенгаўза. На чале антытызенгаўзаскай кааліцыі стаялі біскуп Юзэф Касакоўскі, маршалак надворны каронны Францішак Жэвускі і падканцлер Яўхім Храптовіч, якіх падтрымлівалі прадстаўнікі каралеўскай фаміліі. ВКЛ было вінна Галандыі 10 мільёнаў злотых, якія запатрабавала вярнуць, але зрабіць гэта было немагчыма, бо грошы гэтыя былі ўкладзены ў прамысловыя прадпрыемствы і яшчэ не далі прыбыткаў. Знайсці грошы граф Антоній Тызенгаўз не здолеў, што адмоўна сказалася на адносінах паміж каралём і графам. Падмоўлены сваімі родзічамі, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісвае ўказ аб адхіленні Тызенгаўза ад кіравання каралеўскай эканоміяй.
Апошнія гады жыцця Антоній правёў у Паставах. Аднак на канцы 1784 г. ёе накіраваўся ў Варшаву, бо стан здароўя яго пачаў рэзка пагаршацца. Праходзіў лячэнне ў тагачасных знакамітых варшаўскіх дактароў: Чэмплінскага, Рэвэля, Ёліна. Акрамя іх, над хворым графам апекавалася яго сястра Магдалена Валеўская, якая адзначала пагаршэнне яго здароўя. Ужо ў канцы сакавіка 1785 г. не мог размаўляць, але яшчэ добра пісаў уласнай рукою і сваімі сіламі мог сядаць на ложку. У ноч з 30 на 31 сакавіка 1785 г. ва 52-ым узросце граф Антоній Тызенгаўз, падскарбій літоўскі, староста гродзенскі, кавалер Ордэнаў Белага Арла і Станіслава, памёр у Варшаве.
У радавым Жалудку падскарбій
не знайшоў аднак вечнага супакою.
Па праўдзе кажучы, цела яго асталася
пакладзеным у касцёле
Дзейнасць такой вядомай постаці, як Антоній Тызенгаўз, заўсёды пакідае свой след у гісторыі. Гэта быў чалавек неардынарны, высокаадукаваны, які знаходзіўся ў авангардзе падзей свайго часу, а можа, нават, у нечым і апярэджваў яго. За 52 гады свайго жыцця граф займаўся рознымі неабходнымі справамі: быў фінасістам і рэфарматарам, асветнікам, прамыслоўцам, дзейнасць якога ў першую чаргу была накіравана на паляпшэнне становішча і павышэнне эфектыўнасці гаспадаркі і прамысловасці краіны, што вылілася ў будаўніцтва гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, якія, на вялікае расчараванне стваральніка, не далі чакаемага выніку, што было звязана з цяжкім палітычным становішчам ў краіне, няздольнасцю вырабаў дадзеных мануфактур на роўных канкурэнтаваць з аднолькавай прадукцыяй іншаземных вытворцаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што гродзенскім мануфактурам папярэднічалі мануфактуры мястэчка Паставы, бо яны прыйшлі ў заняпад значна раней за гродзенскія. Значны ўплыў аказала дзейнасць Тызенгаўза на архітэктурнае аблічча Гродна і Паставаў, у якіх працавалі выдатныя прастаўнікі італьянскай архітэктурнай школы таго часу Джузэпэ Сака і Карла Спампані. Паставы ж цяпер уяўляюць сабой адзіны ў Беларусі помнік завершанай тызенгаўзаўскай забудовы.
Культурна-асветніцкая
Антоній Тызенгаўз быў
надзвычайным чалавекам, поўным энергіі,
інтузіязма, працаздольнасці, які, безумоўна,
валодаў наватарскім мысленнем
і верыў у вялікую ролю сваіх
рэформаў, якія спрыялі эканамічнаму,
палітычнаму і культурнаму
Уклад падскарбія Антонія Тызенгаўза ў палітычнае, эканамічнае, фінінсавае і культурнае развіццё Рэчы Паспалітай быў асабліва прадстаўлены як ў літаратуры, так і ў навуковых даследваннях. Перадусім гэта абшырная двухтомная манаграфія Станіслава Косцялкоўскага, якая налічнвае каля 1500 старонак, над якой аўтар працаваў каля 40 гадоў. Значнымі з’яўляюцца працы яшчэ аднаго польскага гісторыка Юзафа Зямчонка, які аб’ектам сваіх даследванняў выбраў род Тызенгаўзаў. Сустракаюцца ўпамінанні пра постаць Антонія ў “Пане Тадэвушу” А.Міцкевіча. У 1959 г. у Вільнюсе ў Дзяржаўным Тэатры Оперы і Балету была пастаўлена опера Б.Дравіонаса “Даля”, сюжэт якой канцэнтруецца вакол постаці падскарбія.5
Информация о работе Граф Антоній Тызенгаўз. Значэнне гістарычнай постаці для Беларусі і Паставаў